Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Декабря 2011 в 16:04, шпаргалка
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
2. Паходжанне беларусау.
3. Сацыяльна-эканамІчнаеразвІццебеларускІх зямельу ІХ-ХШст.
4. Станауленне 1 развІццеПолацкагакняства (ІХ-ХІ ст.).
5. Беларуск1я землі у час палітычнай феадальнай раздробленасці (ХП- ХШ ст.).
6. Барацьба с Іншаземнымі захопнікамі у ХШст.
7. Распаусюджванне хрысцІянства.РэлІгІйна-асветнІцкаядзейнасцьЕ.Полацкай 1 К.Тураускага.
8. Культура старажытнай Беларусі (Х-ХШст.).
9. Канцэпцы1 утварэння Вялікагакняства Літоускага.
10. ПалІтыка першых князеу ВКЛ (Міндоуга, Віценя, Гедыміна).
11. ВКЛ пры Альгердзе 1 Кейстуце.
Аўтар «Энеіды навыварат» у форме пародыі на класічную «Энеіду» рымскага паэта Вергі-лія ў сатырычных вобразах па-казвае тагачаснае прыгоннае грамадства.
Паэма
«Тарас на Парнасе», спалучаючы вобразы
класічнай міфалогіі з
Вершам «Дзе ж ты, шчасце, падзелася?..» увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры і Франц Савіч. Ен напісаў гэты верш. калі вучыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У ім Ф. Са-віч асуджае класавы эгаізм шляхты, выказвае шчырае спачуванне народу, які падвяргаўся цяжкай эксплуатацыі, веру ў рэвалюцый-ныя сілы народных мас, праводзіць ідэю яднання ўсіх прыгнеча-ных народаў у барацьбе супраць царызму.
3 40-х гг. XIX ст. пачалася літаратурная дзейнасць В. 1. Дуніна-Марцінкевіча (1807—1884). Яго творчасцю быў закладзены тры-валы падмурак новай беларускай літаратуры. У творчасці В. I. Ду-ніна-Марцінкевіча выдзяляюцца два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.
Лібрэта оперы «Сельская ідылія» — адзін з ранніх твораў пісьменніка. Музыку гэтай оперы, якая вядома пад назвай «Сялян-ка», стварыў яго сябар, таленавіты польскі кампазітар Станіслау Манюшка. У сярэдзіне 50-х гг. В. I. Дунін-Марцінкевіч стварае шэраг эпічных твораў: «Гапон», «Вечарніцы», «Купала», «Травіца
брат-сястрыца», «Шчароўскія дажынкі», «Быліцы. Расказы На-вума». У іх ён паказаў беларускіх сялян умелымі, сумленнымі, працавітымі, раскрыў нізкія маральныя якасці іх прыгняталь-нікаў-шляхціцаў, чыноўнікаў, кулакоў.
Супраць прагрэсіўнага напрамку ў беларускай літаратуры вы-ступалі прадстаўнікі рэакцыйнага, шляхецкага напрамку. Але іх творы не знаходзілі водгуку і не маглі аказаць прыкметнага ўплыву на развіццё беларускай культуры.
Ажыўленне, якое пачалося ў беларускай літаратуры ў 40-х гг., дасягнула кульмінацыі напярэдадні рэформы, калі ў Беларусі ўзмацніўся ўплыў рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў.
У Беларусі распаўсюджваліся нумары «Колокола» і «Совре-менннка», дзе друкаваліся матэрыялы аб Беларусі, хваляваннях сялян, якія там адбываліся.
МАСТАЦТВАТэатр і музыка. У першай палавіне XIX ст. працягваюць сваю дзейнасць прыгонныя тэатры. Асаблівай вядомасцю карысталіся тэатры ў Шклове, Магілёве, Горы-Горках, Дукоры, Чачэрску. Яны адыгралі важную ролю ў развіцці не толькі беларускай, але і рус-кай тэатральнай культуры. Лепшыя з танцоўшчыц шклоўскага прыгоннага тэатра былі прыняты на сцэну Пецярбургскага пры-дворнага тэатра. Асаблівай папулярнасцю карысталася прыгон-ная актрыса, балерына Кацярына Азарэвіч. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы выклікаў заняпад прыгонных тэатраў. Яны перасталі існаваць.
У гэты час ствараецца пастаянны тэатр у Мінску (у іншых бела-рускіх гарадах тэатральныя прадстаўленні насілі эпізадычны характар). На сцэне Мінскага тэатра ставіліся творы рускай кла-січнай драматургіі — А. С. Грыбаедава, М. В. Гогаля, А. М. Аст-роўскага, а з заходнееўрапейскай класікі — п'есы К. Гальдоні, Ф. Шылера, В. Гюго. Сярод артыстаў мінскай трупы асабліва вылучаўся артыст й. Драздоускі. Ен быў выдатным камедыйным артыстам. Па яго ініцыятыве ў Мінску ўпершыню быў пастаўлены «Рэвізор» М. В. Гогаля.
У Беларусі гастраліравалі рускія і ўкраінскія трупы і артысты. Так, у 1844 г. на сцэне Мінскага тэатра выступаў цудоўны рускі трагік В. К.аратыгін.
Важную ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага тэатра адыграла драматургія і сцэнічная дзейнасць В. I. Дуніна-Марцін-кевіча і створаны ім музычна-драматычны гурток. У дзейнасці гэ-тага гуртка прымаў удзел вядомы польскі кампазітар С. Манюшка. У 1852 г. у Мінску ўпершыню была пастаўлена яго опера «Сялян-ка», у якой кампазітар шырока выкарыстаў беларускую народную музыку. Опера «Сялянка» была потым пастаўлена ў Бабруйску і Слуцку.
Архітэктура. Эканамічны ўздым, які перажывала Бела-русь пасля ўз'яднання з Расіяй, знайшоў адлюстраванне ў горадабудаўніцтве. Мінск, Полацк, Віцебск, Гомель, Орша і ін-шыя гарады забудоўваліся па праектах рэгулярнай плані-роўкі гарадоў. Характэрнымі прынцыпамі забудовы былі: сіме-трычнае размяшчэнне кварталаў, прамалінейнасць вуліц і плошчаў.
У першай
палавіне XIX ст. у Беларусі будуюцца
палацы і культавыя збудаванні. У
архітэктуры панаваў стыль
Здзіўлялі сваёй пышнасцю палацавыя комплексы, якія належа-лі рускай знаці, польскім і беларускім магнатам. Як правіла, яны складаліся з галоўнага корпуса і бакавых флігеляў, якія былі звя-заны з галоўным корпусам галерэямі. Будаваліся комплексы ў парках з мноствам цяністых алей, альтанак і павільёнаў. Тыпо-вым будынкам беларускага класіцызму з'яўляецца палац-маёнтак рускага палкаводца П. А. Румянцава-Задунайскага і яго сына ў Гомелі. Унутры палац упрыгожаны скульптурамі, вырабамі прыкладнога мастацтва беларускіх майстроў, жывапісам і гра-фікай.
У архітэктуры гарадоў Беларусі прыкметны след пакінулі адмі-ністрацыйныя і гандлёвыя пабудовы — губернатарскія палацы ў Мінску і Віцебску, гандлёвыя рады ў Гродна, Навагрудку і Па-ставах.
У гэты час было ўзведзена шмат культавых збудаванняў — манастыроў, цэркваў, касцёлаў і сінагог.
У развіццё архітэктуры Беларусі ўнеслі свой уклад рускія дойліды — М. А. Львоу і В. П. Стасаў. Так, дойлід Львоў стварыў Іосіфаўскі сабор у Магілёве. Гэты собор быў упрыгожаны жыва-пісам, які стварылі беларускія майстры пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле вядомага рускага мастака У. Л. Баравікоускага. На тэры-торыі Беларусі збудаваны абаронныя пабудовы-цытадэлі ў Бары-саве, Бабруйску і Брэсце.
Бабруйскую цытадэль пачалі ўзводзіць у 1810 г. Для яе будаў-ніцтва было выбрана добрае месца — узвышаная плошча пры зліцці рэк Бярэзіны і Бабруйкі. Будавалі крэпасць тысячы прыгон-ных сялян і салдат. Будаўнічыя матэрыялы дастаўляліся з Украі-ны, Каўказа, Урала і з Карэліі, «...Каўказа... дастаўлена гэта на зямлю беларусаў... красавіка 27 дня 1811 года» — такі надпіс за-хаваўся да нашых дзён на адной з каменных пліт цытадэлі. Цыта-дэль будавалася з разлікам на 15 тыс. чалавек гарнізона. У час Айчыннай вайны 1812 г. яна скавала пад сваімі сценамі сілы варо-жага корпуса. «Ніводная крэпасць у Расіі,— пісаў ваенны гісторык А. I. Міхайлоўскі,— не з'яўлялася настолькі карыснай, як Бабруй-ская ў 1812 г.»
Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе першай пала-віны XIX ст. развіваюцца гістарычны, партрэтны, пейзажны і быта-вы жанры. Найбольш вядомымі яго прадстаўнікамі з'яўляюцца Я. Дамель, I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, I. Хруцкі, В. Дмахоўскі.
Жывапісец Я. Дамель (1780—1840) мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце, дзе некаторы час быў ад'юнктам кафедры жывапісу. У 1820 г. ён быў сасланы на дйа гады ў Сібір за ўдзел у адной з тайных масонскіх арганізацый. У ссылцы мастак нястомна працаваў. Заступніцтва тагачаснага губернатара Сібіры графа М. М. Спяранскага дапамагло Я. Дамелю вярнуцца на радзіму. 3 1832 г. і да канца сваіх дзён ён бязвыезна жыве і працуе ў Мінску.
Я. Дамелем створана шмат карцін гістарычнага жанру. Сярод іх дзве вялікія кампазіцыі: «Смерць Глінскага ў няволі» і «Вызва-
ленне Касцюшкі з турмы». Галоўным героем яго наступных работ на гістарычныя тэмы быў народ. У гэтай сувязі прадстаўляе ціка-васць акварэль «Адступленне французаў праз Вільню». Я. Даме-лем напісаны шэраг партрэтаў: Іахіма Храптовіча, графа Канстан-ціна Тышкевіча, прафесара Рустэма і інш. У гэтых работах мастак імкнецца пранікнуць ва ўнутраны, духоўны свет асобы. 3 вялікай цеплынёй і майстэрствам пісаў Я. Дамель партрэты людзей з на-рода. Часта маляваў ён і родную прыроду.
/. Аляшкевіч (1777—1830) вядомы як партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Мастацкую адукацыю ён атрымаў у Ві-ленскім універсітэце, а потым працягваў яе ў Дрэздэне і Парыжы. Вучыўся ў вялікага французскага мастака Давіда. Пасля вяртан-ня на радзіму Аляшкевіч некаторы час жыў на Віленшчыне, а по-тым у Пецярбургу, дзе быў абраны членам Акадэміі мастацтваў. Яго пэндзлю належаць партрэты князя Адама Чартарыйскага, паэта Адама Міцкевіча, піяністкі Марыі Шыманоўскай. Усе яны вытрыманы ў стылі позняга класіцызму і рамантызму. 3 ранніх карцін Аляшкевіча заслугоўваюць увагі «Групавы партрэт» і
«Партрэт дзяўчынкі».
Адным з яркіх прадстаўнікоў рамантызму ў беларускім жыва-
пісе першай палавіны XIX ст. з'яўляўся В. Ваньковіч (1799— 1842). Пасля заканчэння гімназіі пры Полацкай езуіцкай калегіі вучыўся ў Віленскім універсітэце на факультэце жывапісу, скульп-туры і графікі. У 1824 г. быў накіраваны ў Пецярбургскую акадэ-мію мастацтваў, дзе ўдасканальваецца пад кіраўніцтвам відных
прадстаушкоу рускага класіцызму Ягорава і Шабуева. Навучаючыся ў Пецярбургу, Ваньковіч знаёміцца з А. С. Пушкіным і мастаком А. Арлоўскім. Значны ўплыў на яго аказала творчасць А. Кіпрэнскага. У 1827 г. за конкурсную кар ціну «Подзвіг маладога кіяўляніна» яму аднагалосна быў прысуджаны вялікі залаты медаль.
У 1828 г. Ваньковіч выехаў з Пецярбурга і пасяліўся ў маёнтку Сляпянка непадалёку ад Мінска. Тут ён піша «Мадонну з дзіцём», для якой пазіравала незвычайнай прыгажосці простая беларуская сялянка. Вялікае месца ў яго творчасці займаюць евангельскія сюжэты. Яго пэндзлю належаць шмат лікія партрэты А. Міцкевіча (у канцы 20-х гг. В. Ваньковіч напісаў цудоўны партрэт «Міцкевіч на скале Аю-Даг»), партрэты піяйісткі Марыі Шыманоўскай, паэта Антона Гарэцкага, князёў Друцкіх-Любецкіх. Мастак/. Хруцкі (1810—1885) быў заснавальнікам класічнага нацюрморта і бліскучым партрэтыстам. Першапачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Полацкім ліцэі, потым вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. У 1838 г. за нацюрморт «Плады і кветкі» I. Хруцкаму было прысвоена званне акадэміка жывапісу. Па сямейных абставінах у канцы 30-х гг. ён пакідае Пецярбург і пераязджае на пастаяннае жыхарства ў вёску Захарнічы (непадалёку ад Полацка) Віцебскай губерні. Цішыня вясковага жыцця, дзівосная прырода Беларусі, яе людзі натхняюць мастака, надаюць яму сілы для творчай працы. Тут Хруцкі піша партрэты бліз-кіх і родных («Партрэт жонкі», «Сямейныя партрэты», «Партрэт сына»), нацюрморты і пейзажы. На «Партрэце сына» мастак ства-^ рыў вобраз старшага сына Іосіфа. Хлопчык апрануты ў свабод-с ную, з вялікімі складкамі блузу, якая спадае. На галаве — капя-• люш з пяром. У руках ён трымае кош, з якога звісаюць напоеныя , сонцам гронкі вінаграду. Не па-дзіцячаму сур'езны твар, погляд, '• як ударослага. «Партрэт сына» I. Хруцкага мае шмат агульнага з , карцінай вялікага рускага мастака Трапініна «Хлопчык з дудач-І'Кай», якая створана ў тыя ж самыя гады, як і карціна Хруцкага. І.Бясспрэчна, што творчасць Трапініна аказала ўплыў на гэтага бе-|Ларускага мастака. Пры наведванні Вільні Хруцкі напісаў партрэты гісторыка Балінскага, пісьменніка Маліноўскага. Глыбокі псіха-лагізм уласцівы партрэтам, якія стварыў I. Хруцкі.
Паэтычная прырода Беларусі атрымала адлюстраванне ў твор-часці мастака В. Дмахоускага (1807—1862). Ен адзін з заснаваль-нікаў беларускага рэалістычнага пейзажу. Мастак быў удзельні-кам паўстання 1830—1831 гг. Пасля паражэння паўстання ён вы-мушаны быў эмігрыраваць за мяжу. Па царскай амністыі 1833 г. вярнуўся на радзіму, пасяліўся непадалёку ад Навагрудка, у На-гародавічах. В. Дмахоўскі напісаў больш як 100 пейзажаў і жанра-вых карцін. Назавём некаторыя з іх: «На радзіме», «Усход сонца», «На пінскіх балотах», «Каля пераправы». Што ж перадае карціна «Каля пераправы»? На пярэднім плане карціны каля пераправы намалявана хатка паромшчыка. Каля яе ў чаканні чаргі сабраліся сяляне. Апрануты яны ў нацыянальныя беларускія касцюмы. Сяляне размаўляюць аб сваім жыцці. Сілуэтам да бліскучай па-верхні вады стаіць запрэжаны вазок. Збудаванні правінцыяльнага гарадка з белымі сценамі касцёлаў і цэркваў бачацца на гары-зонце. У блакітным небе ляціць чарада жураўлёў.
Пэўны ўклад у развіццё беларускага жывапісу ўнеслі прыгон-ныя мастакі. Яны працавалі пры дварах буйных магнатаў. Боль-шасць імёнаў прыгонных мастакоў засталіся невядомымі.
Такім чынам, у культуры беларускага народа першай палавіны XIX ст. галоуная роля належала дэмакратычнаму прагрэсіўнаму
напрамку.