Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Декабря 2011 в 16:04, шпаргалка
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
2. Паходжанне беларусау.
3. Сацыяльна-эканамІчнаеразвІццебеларускІх зямельу ІХ-ХШст.
4. Станауленне 1 развІццеПолацкагакняства (ІХ-ХІ ст.).
5. Беларуск1я землі у час палітычнай феадальнай раздробленасці (ХП- ХШ ст.).
6. Барацьба с Іншаземнымі захопнікамі у ХШст.
7. Распаусюджванне хрысцІянства.РэлІгІйна-асветнІцкаядзейнасцьЕ.Полацкай 1 К.Тураускага.
8. Культура старажытнай Беларусі (Х-ХШст.).
9. Канцэпцы1 утварэння Вялікагакняства Літоускага.
10. ПалІтыка першых князеу ВКЛ (Міндоуга, Віценя, Гедыміна).
11. ВКЛ пры Альгердзе 1 Кейстуце.
13 Билет
Дынастычная барацьба. Крэўская унія. Востраускае пагадненне
Смерць Альгерда парушыла палітычную раўнавагу ў ВКЛ. Паміж прадстаўнікамі вялікакняжацкай сям'і пачынаецца барацьба за ўладу. Штуршком для яе стала заняцце вялікакняжацкага пасада малодшым братам у абыход старэйшых.У свой час Альгерд быў жанаты два разы: першы раз на Марыі Віцебскай, другі - на Улья-не Цверскай. Ад адной і другой жонак было ў яго 12 сыноў. Пры яго жыцці яны атрымалі ўдзелы ў розных частках краіны, і на гэтым трымалася палітычнае адзінства вялікай дзяржавы. Аднак паміж гэтымі дзвюма галінамі Альгердава роду ішло саперніцтва. Пасля яго смерці, насуперак традыцыі, паводле якой спадкаёмцам павінен быў стаць старэйшы сын ад першай жонкі Андрэй,але вялікім князем быў абвешчаны старэйшы сын ад другой жонкі Ягайла. Ягайла не стаў пераемнікам Альгерда ў аб'яднанні ўсіх рускіх зямель вакол Вільні. Гэта тлумачыцца ўнутрыпалітычнымі супя-рэчнасцямі (дынастычнай барацьбой за вялікакняжацкі трон з родным братам полацкім князем Андрэем Альгердавічам) і складаным знешнепалітычным становішчам
Супраць завяшчання Альгерда выступілі старэйшыя браты Ягайлы. У краіне ўспыхнула барацьба за ўладу. Ягайла звярнуўся за дапамогай да татар і крыжакоў.У Тэўтонскім ордэне пільна назіралі за падзеямі ў Літве. Палітычны крызіс у княстве адкрываў магчымасць для інтрыг, якія маглі яшчэ мацней штурхнуць Літву ў полымя міжусобіцы.Праціўнікаў Ягайлы ўзначаліў полацкі князь Андрэй, найбольш незадаволены размеркаваннем улады, які шукаў падтрымкі ў паўночнай і ўсходняй Русі. Не прыняўшы клятвы новаму гаспадару, ён адпраўляецца за падтрымкай у Пскоў. Там яго чакае расчараванне. Пскоў, аслаблены вайной з крыжакамі, не рашаецца падняць зброю на ВКЛ. Тады шлях Андрэя Полацкага ляжыць у Маскву да Дзмітрыя Іванавіча, які стане вядомы пазней як Дзмітрый Данскі. Маскоўскі гаспадар не забыўся, як Альгерд разам з Андрэем ударылі кап'ём у браму Масквы. 1 вось Андрэй перад ім. Дзмітрый прыняў яго і ў надзеі распаліць вогнішча міжусобнай барацьбы ў ВКЛ абяцаў падтрымку. Аднак на сур'ёзную вайну з літоўскай дзяржавай ён не адважыўся. Андрэй, адкрыта стаўшы прыхільнікам Маскоўскай Русі, прыняў удзел у яе барацьбе супраць мангола-татар. У 1378 г. ён дапамагае маскоўскаму князю разбіць іх полчышчы на рацэ Вожы.
Ваенны трыумф Масквы рэзка ўзвысіў яе аўтарытэт на землях ВКЛ, прымусіў Ягайлу шукаць сяброўства з Дзмітрыем. Тады ўзнік праект саюза Масквы і ВКЛ. Ен прадугледжваў хрышчэнне Ягайлы ў праваслаўе і яго жаніцьбу на адной з дачок Дзмітрыя Данскога. Тады, у 1380-1381 гг., лёс ВКЛ і Рускага, ды і ўсёй Русі, мог павярнуцца зусім інакш. Паход Тахтамыша і спаленне Масквы ў 1382 г. на цэлае стагоддзе адсунулі канчатковае звяржэнне Руссю ардынскага іга. Звестка пра сакрушальнае паражэнне Масквы вынудзіла Ягайлу шукаць новых саюзнікаў і адмовіцца ад праекта, які мог бы стаць паваротным момантам у лёсе ўсёй Усходняй Еўропы.
Пасля Кулікоўскай бітвы Андрэй вярнуўся ў Полацк. А туды ўжо меціў Ягайлаў брат Скіргайла. Скарыстаўшы адсутнасць полацкага князя, ён з'явіўся ў горадзе. Палачане ветліва сустрэлі свайго госця, але калі даведаліся, што той квапіцца на полацкі пасад, абурыліся і, пасадзіўшы на каня задам наперад, з ганьбай выправадзілі за браму Гэты бунт у Полацку, калі гараджане выгналі прысланага ім князя, адбыўся ў 1381 г.
За спінаю Скіргайлы стаяў Ягайла, які марыў чужымі рукамі расправіцца са сваім палітычным праціўнікам. Ён даў войска брату і паслаў яго заваёўваць Полацк. Разам са Скіргайлам пашукаць удачы ў крывіцкіх землях выправіліся і крыжакі. 11 дзён аб'яднанае войска трымае Полацк у аблозе, але так і не авалодала ім. А калі крыжакі вярнуліся да сябе, палачане пад кіраўніцтвам свайго князя Андрэя разбілі дружыну Скірганлы. На гэтым барацьба з Ягайлам не спынілася, але ў рэшце рэшт Андрэй быў вымушаны пакінуць Полацк і зноў шукаць падтрымку ў Дзмітрыя Данскога. Але яго зноў чакала расчараванне.
Яшчэ ў той час, калі Андрэй шукаў падтрымку ў паўночна-ўсходняй Русі, малодшы Альгердаў брат, Кейстут, які карыстаўся вялікай папулярнасцю ў княстве і меў падтрымку на Берасцейшчыне, Гарадзеншчыне і Жамойці, здолеў паланіць Ягайлу і абвясціў сябе вялікім князем. Аднак выкарыстаўшы ўдзел Кейстута ў вайне з Псковам, Ягайла зрабіў пераварот, заняў Вільню і Трокі, а затым хітрасцю заманіў Кейстута з сынам Вітаўтам у Крэва вераломна схапіў іх там і пасадзіў у турму. Стары Кейстут быў задушаны падасланымі забойцамі. Так трагічна закончылася жыццё гэтага палітыка, паспрабаваўшага заняць вядучае месца ў дзяржаве. Вітаўту ўдалося ўцячы. Паданне кажа, што ўцёк ён з палону, пераапрануўшыся ў жаночаю вопратку, якую даставіла яму жонка Ганна.
Барацьба за ўладу працягвалася. Андрэй Полацкі па-ранейшаму прад'яўляў свае правы на прастол. Нягледзячы на высокую пасаду, становішча Ягайлы заставалася хісткім: сапернікі - браты, татары, крыжакі і маскоўскія князі не збіраліся складаць зброю. Ягайла вымушаны быў шукаць шляхі да пагаднення з суседзямі. У 1380 г. была заключана дамова з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, па якой Жамойція адыходзіла да крыжакоў, што дало перадышку.
Ягайлу, які бачыў сваю непапулярнасць, неадкладна трэба было шукаць апоры па-за межамі сваёй дзяржавы. 1 тут падзеі ў Полынчы надалі гісторыі ВКЛ зуеім іншы напрамак. У 1382 г. там памёр кароль Людовік, які не пакінуў пасля сябе мужчынскага патомства. Пасля двухгадовых спрэчак польская знаць абвясціла каралевай яго 10-гадовую дачку Ядвігу, якая, зразумела, сама не магла кіраваць дзяржавай.
Трэба было знайсці такога чалавека для Ядвігі, які б быў не столькі прыемным для яе, колькі карысным для Польшчы. Пад націскам Ватыкана, які баяўся стварэння на ўсходзе Еўропы магутнага праваслаўнага бастыёна, Польшча згадзілася аддаць каралеўскі трон Ягайлу ў абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўеходнеславянскіх зямель ВКЛ ,Рускага.
Дынастычная унія Польшчы і Літвы абяцала і зняцце застарэлага пытання аб спрэчнай Галіцка-Валынскай Русі. Княству гэты саюз дапамог бы выйсці з палітычнага крызісу, звязанага з дынастычнай барацьбой за спадчыну Альгерда.
У 1385 г. у Крэўскім замку, пабудаваным у першай палове XIV ст. Гедымінам і Альгердам, у выніку тайных перамоваў былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання ВКЛ і Польшчы. У акце Крэўскай уніі, які разам з Ягайлам падпісалі яго брагы Скіргай-ла, Карыбут, Лугвен, а таксама Вітаўт, літоўскія князі далі абяцанне "на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да кароны Польскай". Акрамя таго, Ягайла абавязаўся прыняць каталіцкую веру і хрыеціць Літву. Ён згадзіўся дапамагчы Польшчы адваяваць захопленыя суееднімі дзяржавамі польскія тэрыторыі, заплаціць 200 тыс. фларынаў былому жаніху, Ядвігі - аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Польшча за ўсё гэта абяцала княству дапамогу ў барацьбе з крыжакамі. Польшча настолькі ж была зацікаўлена ў уніі, як і ВКЛ. 14 жніўня 1385 г. у Крэве быў заключаны саюз, які даў новую дзяржаўную супольнасць, на 400 гадоў звёў польскую гісто-рыю з гісторыяй ВКЛ у адзінае рэчышча.У настўпныя гады асноўныя ўмовы уніі былі выкананы. Ягайла ахрысціўся з юнай каралевай і быў ганарова абвешчаны польскім каралём Уладзіславам (1386--1434). Сойм 1386 г. ухваліў такія ўмовы уніі: кароль і вялікі князь у злучаных дзяржавах адзін; спачатку гэтая асоба ёсць Ягайла, потым прамы нашчадак ад яго шлюбу з Ядвігай; справы, што датычацца абедзвюх дзяржаў, вырашаюцца супольна. Дзяржавы захоўваюць асобныя органы ўлады, войскі і скарб. Апроч таго, як ужо было сказана, Ягайла меў абавязак шырыць каталіцтва сярод літвінаў. Беларускаму насельніцтву была пакінута свабода належаць да ўсходнехрысціянскай веры. Так адбылася першая унія ВКЛ з Польшчай. Гэта была дынастычна-персанальная унія: дзве краіны злучаліся адна з адной толькі праз асобу агульнага для абедзвюх дзяржаў манарха і яго наступнікаў-нашчадкаў. Умовы Крэўекай уніі былі на карысць толькі польскім феада-лам, таму не задаволілі ні літоўскіх, ні рускіх. Яны не хацелі мірыцца са стратай дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ і палітыкай акаталічвання насельніцтва. Яе ажыццяўленне зацягнулася на доўгі час, ды і наогул адбылося далёка не ў такой форме, як таго жадалі польскія феадалы. Жыццё Вялікага княства пасля 1386 г. у аснове сваёй не змянілася. Сапраўднае зліццё дзяржаў, зразумела, адразу не магло адбыцца.
Пасля 1386 г. барацьба супраць Ягайлы і яго унітарнай палітыкі распачалася ў ВКЛ з новай сілай, асабліва на беларускіх землях.
Трохгадовая
упартая барацьба Вітаўта і Ягайлы завяршылася
падпісаннем пагаднення паміж імі ў маёнтку
Вострава каля Ліды 5 жніўня 1392 г., якое
фактычна перакрэсліла Крэўскую дамову.
Польскія феадалы і Ягайла вымушаны былі
адмовіцца ад першапа-чатковай задумы
уніі. Пагадненне гарантавала княству
самастой-насць у саюзе з Польшчай. Ягайла
вымушаны быў перадаць уладу ў ВКЛ Вітаўту.
Саюз Літвы і Польшчы быў фактычна саюзам
дзвюх раўнапраўных дзяржаў, і ВКЛ у непарушнасці
захавала сваю дзяржаўнасць, суверэнітет,
толькі паетупова засвойваючы некато-рыя
польскія дзяржаўныя інстытуты і юрыдычныя
нормы, пры-мальныя для мясцовага насельніш-ва.
Польскі кароль захаваў на-мінальную ўладу
над ВКЛ (у якасці "вярхоўнага князя"),
але з гэтага моманту на працягу амаль
чатырох дзесяцігоддзяў у дзяр-жаўнага
руля руска-літоўскай дзяржавы стаяў ваяўнічы
сын Кей-стута. Паводле слоў храніста Яна
Длугаша, Ягайла прыняў гэта рашэнне, перакананы,
што Вітаўт "здольнасцямі пераўзыходзіць
яго родных братоў і лепш за ўсіх падыходзіць
для цяжкай задачы кіравання Літвой ".