Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Декабря 2011 в 16:04, шпаргалка
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
2. Паходжанне беларусау.
3. Сацыяльна-эканамІчнаеразвІццебеларускІх зямельу ІХ-ХШст.
4. Станауленне 1 развІццеПолацкагакняства (ІХ-ХІ ст.).
5. Беларуск1я землі у час палітычнай феадальнай раздробленасці (ХП- ХШ ст.).
6. Барацьба с Іншаземнымі захопнікамі у ХШст.
7. Распаусюджванне хрысцІянства.РэлІгІйна-асветнІцкаядзейнасцьЕ.Полацкай 1 К.Тураускага.
8. Культура старажытнай Беларусі (Х-ХШст.).
9. Канцэпцы1 утварэння Вялікагакняства Літоускага.
10. ПалІтыка першых князеу ВКЛ (Міндоуга, Віценя, Гедыміна).
11. ВКЛ пры Альгердзе 1 Кейстуце.
14 Билет
Велікаквяжанне Вітаўта. Іншае становішча склалася, калі велікакняжацкі прастол заняў сын Альгерда Ягайла. Ён быў сынам цвярской князёўны Юліяны і, відаць, у маладосці вызнаваў праваслаўе. Аднак з прычыны часткова самалюбства, часткова гіалітычных меркаванняў Ягайла прыняў прапанову польскіх паноў ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай і ўскласці на сябе карону Пястаў. Палякі, аднак, ставілі вельмі важныя ўмовы: прыняцце Ягайлам каталіцтва і хрышчэнне паводле каталіцкага абраду ўсіх ягайлавых падданых. Ягайла хрысціўся, хрысціў язычніцкую Літву і Жмудзь. За Ягайлам пайшлі ўслед шматлікія князі Гедзімінавічы, многія з якіх пры гэтым здрадзілі праваслаўю. Пра ўвядзенне каталіцызму ў рускіх абласцях не магло ісці і размовы. Але з пранікненнем каталіцызму для праваслаўнай рэлігіі ўзнікла сур'ёзная небяспека. За рэлігійным пытаннем само сабой паўстала пытанне аб пераважным значэнні польскай нацыянальнасці. Нарэшце, акт уніі з Польшчай 1386 г. пагражаў небяспекай і самому самастойнаму існаванню Літоўска-Рускай дзяржавы. Аднак Ягайла сустрэў рашучы адпор свайго дваюраднага брата Вітаўта. Бацька Ягайлы быў вялікім князем Літвы і Русі. Але суправіцелем яго быў малодшы брат Кейстут.Браты жылі вельмі дружна і падзялілі паміж сабой кіраванне такім чынам, што Альгерд кіраваў рускімі абласцямі, а Кейстут, перакананы язычнік, кіраваў літоўскімі землямі, дзе ен карыстаўся павагай. Пасля смерці Альгерда пачаўся кароткі перыяд сувравіцельства Ягайлы і Кейстута. Але пляменнік не мог прымірыцца з суправіцельствам уплывовага Кейстута. Пачалася барацьба, у якой састарэлы Кейстут быў пазбаўлены жыцця Ягайлам. Месца Кейстута заняў яго сын Вітаўт. Але паміж дваюраднымі братамі пачалася шматгадовая барацьба; пакуль, нарэшце, Вітаўт не прымусіў Ягайлу прызнаць сябе вялікім князем літоўскім (1395) і прынёс прысягу Ягайлу, як каралю польскаму. Такім чынам. з фармальнага боку Літоўска-Руская дзяржава апынулася ў васальнай залежнасці ад Польшчы. Зрэшты, гэта васальная залежнасць была ў хуткім часе (1401 г.) замейена актам уніі паміж Літвой і Польшчай.
Велікакняжанне Вітаўта — найважнейшы перыяд у стварэнні Літоўска-Рускай дзяржавы. Вялікі князь вызначаўся глыбокім дзяржаўным розумам, незвычайнай энергіяй і ўмеў паставіць сваю палітыку ў адносінах абласцей так, што карыстаўся шырокай папулярнасцю сярод насельніцтва. Гэта быў выдатны арганізатар дзяржавы, якая зноў складвалася, валодаў пры гэтым годнасцю мудрара і храбрага палкаводца. Асноўнай мэтай яго палітыкі было стварэнне самастойнай Літоўска-Рускай дзяржавы і прымірэнне дзвюх пануючых у ёй нацыянальнасцей. Яго дзейнасць пакінула ў насельніцтва такі глыбокі след, што і ў наступны перыяд усе распараджэнні і пастановы Вітаўта карысталіся высокім аўтарытэтам. Вітаўт перш за ўсё імкнуўся замацаваць дзяржаву, якая складалася з разнародных частак. Так, ён выдаляе князёў з удзелаў нават там, дзе яны адыгрывалі ролю намеснікаў вялікага князя, і перадае кіраванне ў гэтых землях мясцоваму вечу,замацоўваючы свае распараджэнні выдачай асобых дарчых грамат, якія з'яўляліся мясцовымі хартыямі. Так, пры ім канчаткова былі выдалены ўдзельныя князі з зямель Полацкай і Віцебскай. На тых жа падставах ён далучыў да Літоўска-Рускай дзяржавы Смаленскую зямлю. Гэтыя ўстаўныя граматы Вітаўта потым пацвярджаліся яго пераемнікамі (арыгіналы да нас не дайшлі) і складалі да пачатку 16 ст. асноўныя канстытуцыйныя законы дзяржавы. Удзельныя князі былі часткова пазбаўлены сваіх сталоў, часткова атрымалі княствы, якія не мелі палітычнага значэння, як, напр.. у Северскай зямлі.Пацвярджэнне спрадвечных правоў насельніцтва, высокая
павага да беларускай нацыянальнасці, адсутнасць рэлігійных ганенняў і нават імкненне ўзняць прэстыж праваслаўнай царквы зацвярджэннем асобнага ад Масквы мітрапаліта ў Кіеве (ім быў вядомы сваёй вучонасцю Грыгорый Цамблак) — усе
гэтыя ўмовы ў вышэйшай ступені спрыялі згуртаванню юнай дзяржавы і зрабілі палітыку Вітаўта нацыянальнай і папулярнай.
У знешняй палітыцы Вітаўт канчаткова вызваліў Літву і Русь ад ворагаў, якія насоўваліся на іх. Гэта была складаная і цяжкая праца, якая ўвянчалася доспехам. Прускі ордэн не задаволіўся прыняццем Літвой хрысціянства і, забыўшыся пра асцоўную задачу сваёй барацьбы — хрысціянскай пропаведзі, рыхтаваўся да грозных падзей. Вітаўт злучыўся з Ягайлам, таму што гэта была агульная справа, і разбіў рыцараў пры Грунвальдзе. або Танебергу (1410 г.). Паражэнне было настолькі моцнае, што ордэн распаўся. Вялікае княства Літоўскае не ведала татарскага ўладарніцтва ў той ступені, у якой яго зведала Русь усходняя. Але татары гаспадарылі ў паўднёвай Русі і былі сілай, з якой трэба было лічыцца. Вітаўт спачатку даволі ўмела вёў палітыку з татарамі, але паражэнне, якое ён пацярпеў пры Ворскле, паклала канец яго памкненням на паўднёвы ўсход. Але і становішча арды было не такое, каб націскаць на паўднёвую Русь. Таму татары фактычна пакінулі свае набегі на паўднёвыя межы дзяржавы. На ўсходзе, у зносінах з Масквой, Вітаўт рассунуў межы дзяржавы і нават некаторы чае трымаў у сферы свайго ўплыву Вялікі Ноўгарад. Цяжэй было Вітаўту ўстанавіць свае адносіны ў Польшчы з прычыны тэндэнцыі польскай дыпламатыі разглядаць Літву як дзяржаву, злучаную з Польшчай. Дзейнасць польскай дыпламатыі была настолькі агрэсіўнай, што, скарыстаўшы паражэнне на Ворскле, яна падштурхнула Вітаўта заключыць у 1401 г. акт уніі з Польшчай. Праўда, гэты акт быў аслаблены Гарадзельскім прывілеем 1413 г. Але адносіны Польшчы наводзілі Вітаўта на думку аб канчатковым аддзяленні Літвы ад гэтай дзяржавы. Вітаўт усё жыццё выношваў гэту мару, пакідаючы яе ажыццяўленне да найбольш зручната часу. Так, ужо ў 1398 г. ен заключае з Лівонскім ордэнам у Салінскім замку пагадненне, паводле якога Літва павінна стаць самастойнай дзяржавай, не звязанай з Польшчай ні ў форме васальнага падначалення, ні ў форме уніі. Гэта ідэя была папулярнай. Усялякага роду настойванні з боку Польшчы Вітаўт перадаваў на суд падданых. Так, калі каралева Ядвіга, незадаволеная зместам мірнага трактата Вітаўта з лівонскімі рыцарамі, напомніла яму пра яго васальнае падданства Польшчы, то Вітаўт склікаў сойм у Вільні і атрымаў ад прысутных аднагалосны адказ: «Мы не падданыя Польшчы, мы заўсёды былі вольныя; нашы продкі ніколі не плацілі даніны палякам і мы не будзем плаціць і застанёмся назаўжды пры сваіх вольнасцях».
Але Вітаўт, заняты ўмацаваннем дзяржавы, адкладваў канчатковае вырашэнне пытання аб разрыве з Польшчай. Гэту дзейнасць ён распачаў у канцы свайго вялікага княжання. Ён быў бяздзетны, між тым у Ягайлы былі сыны. А паводле Гарадзельскага прывілея, Літоўска-Руская дзяржава, у выпадку смерці Вітаўта бяздзетным, павінна была пераходзіць да Ягайлы і, наадварот, Польшча павінна пераходзіць Вітаўту ў выпадку смерці. Ягайлы бяздзетным. Але абодва былі тады ўжо вельмі паважанымі старцамі, і будучыня для Вітаўта была яснай. Вітаўт у 1427 г. ўзнімае пытанне пра законнасць нараджэння сыноў Ягайлы, але гэта далікатная справа была адхілена палякамі. Тады Вітаўт уступае ў больш цесныя зносіны з імператарам Сігізмундам і атрымлівае ад яго абяцанне прыслаць Вітаўту каралеўскі вянец, што азначала б акт поўнай самастойнасці. Назначаны быў і з'езд у Луцку на Валыні ў 1429 г., куды Вітаўт з'явіўся ў суправаджэнні бліскучай світы. Сюды прыбыў і германскі імператар Сігізмунд. Калі тут зайшла гаворка аб прызнанні Вітаўта каралём, то польскія дыпламаты пачалі моцную барацьбу. У рэшце рэшт яны выехалі з Луцка, за імі збег адтуль і Ягайла. Палякі звярнуліся нават да папы, які стаў на іх бок і звярнуўся да Вітаўта з адпаведным угаворам. Пытанне пра карону абмяркоўвалася на працягу многіх месяцаў, і ў верасні 1430 г. ў Вільні быў прызначаны акт каранавання Вітаўта. Сігізмунд адправіў яму карону, але палякі вырашылі яе перахапіць. Пасольства Сігізмунда не асмелілася пры такіх акалічнасцях прабірацца ў Літву і вярнулася назад. Шыкоўны з'езд, прызначаны для каранавання, на якім прысутаічалі Ягайла, вялікі князь маскоўскі і нават маскоўскі мітрапаліт Фоцій, пачаў паступова раз'язджацца. Састарэлы Вітаўт быў надзвычай засмучаны, захварэў і памёр у кастрычніку таго самага года ў прысутнасці Ягайлы і інш. ганаровых гасцей, якія яшчэ засталіся. Так скончылася спроба [каранацыі] Вітаўта. Вітаўт імкнуўся стварыць самастойную Літоўска-Рускую дзяржаву, апіраючыся пры гэтым на рускія вобласці і стварыўшы для апошніх, як мы бачылі, такія ўмовы, якія прыцягвалі да яго рускае насельніцтва, нягледзячы на тое, што ён здрадзіў праваслаўю і перайшоў у каталіцтва. Іншае становішча склалася пасля смерці Вітаўта, калі Ягайла апынуўся распарадчыкам лёсаў дзяржавы. Ягайла быў вядомы як прапаведнік каталіцызму. Сын рускай князёўны, ён, аднак, не карыстаўся папулярнасцю ў рускіх абласцях і баў там мала вядомы.