Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Декабря 2011 в 16:04, шпаргалка
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
2. Паходжанне беларусау.
3. Сацыяльна-эканамІчнаеразвІццебеларускІх зямельу ІХ-ХШст.
4. Станауленне 1 развІццеПолацкагакняства (ІХ-ХІ ст.).
5. Беларуск1я землі у час палітычнай феадальнай раздробленасці (ХП- ХШ ст.).
6. Барацьба с Іншаземнымі захопнікамі у ХШст.
7. Распаусюджванне хрысцІянства.РэлІгІйна-асветнІцкаядзейнасцьЕ.Полацкай 1 К.Тураускага.
8. Культура старажытнай Беларусі (Х-ХШст.).
9. Канцэпцы1 утварэння Вялікагакняства Літоускага.
10. ПалІтыка першых князеу ВКЛ (Міндоуга, Віценя, Гедыміна).
11. ВКЛ пры Альгердзе 1 Кейстуце.
15 Билет
Аб'яднаўчая палітыка Казіміра Ягайлавіча. Так усталяваўся трывалы дзяржаўны парадак у Літоўска-Рускай дзяржаве. Пасля асвятлення знешняга боку гэтага смутнага перыяду ў гісторыі дзяржавы для нашай мэты важна звярнуць увагу і на ўнутраны бок тых жа падзей.
Вышэй было сказана, што Свідрыгайлу падтрымлівалі пераважна рускія вобласці. У іх былі свае нацыянальна-палітычныя мэты ў данным выпадку. Але ў гэтай барацьбе выліліся вонкі не толькі цесна звязаныя з рэлігійнымі нацыянальныя адрозненні, якія існавалі ў дзяржаве, але і адрозненні на глебе сацыяльна-эканамічнай. У войсках Свідрыгайлы былі не толькі рускія, але галоўным чыйам рускія ўдзельныя і служылыя князі, а таксама і буйное баярства, якіх было шмат у рускіх абласцях. Гэта баярства здавён засядала ў радзе, т. зн. думе ўдзельных князе ў, прывыкла кіраваць абласцямі пры сваіх князях. Побач з рускімі князямі і баярамі ў радах свідрыгайлавай арміі выступала і буйное радавітае літоўскае баярства. Прычына, што аб'ядноўвала арыстакратычныя элементы абедзвюх народнасцей, заключалася ў палітыцы Жыгімонта Кейстутавіча. Апошні засвоіў сабе палітыку Вітаўта, але стаў праводзіць яе больш рэзка і далей. Вітаўт змагаўся з удзельнымі князямі, акружаючы сябе амаль выключна чыста літбўскім элементам. Але ўжо пры ім рада зямянства папоўнілася ваборам з асяроддзя ніжэйшых класаў насельніцтва. Жыгімонт Кейстутавіч пайшоў далей у тым жа кірунку. Старажытны летапісец расказвае, што Жыгімонт вылучаўся крайняй жорсткасцю ў адносінах да
ўсяго шляхецтва, князеў і баярства ўсіх зямель як рускіх, так і літоўскіх, пгго Жыгімонт нават задумваў знішчыць усіх высакародных, праліць іх кроў і на іх месца падвяць «род халопскі». г. зн. сялянскі. Вось тая прычына, якая з'яднала арыстакратычныя элементы разнародных абласцей. Свідрыгайла не здолеў адстаяць інтарэсы знаці. Вось таму арыстакратычныя элементы,што ўвайшлі ў змову супраць Жыгімонта і забілі яго, не звярнуліся цяпер да Свідрыгайлы, а спыніліся на новым кандыдаце — Казіміру Ягайлавічу. Яго выбранне ўмацоўвала ўплыў арыстакратыі пераважна літоўскага паходжання.
Абставіны, што суправаджалі ўзвядзевне на прастол Казіміра, з вялікай сілай адлюстроўвалі сацыяльную барацьбу. У Смаленску «чорныя людзі», г. зн. віжэйшы клас, паўсталі супраць княжацкага намесніка Андрэя Саковіча, прагналі яго і пазбівалі многіх баяр; узнялася супраць новага гаспадара дэмакратычная Жмудзь; узнялося і Падляшша, якое выказалася за сына Жыгімонта — Міхаіла.
Новы ўрад ва ўсіх гэтых выпадках дзейнічаў вельмі тактоўна: ён пайшоў на кампрамісы. Казімір пацвердзіў абласцям устаўныя земскія граматы, дадзеныя яшчэ Вітаўтам, чым задаволіў як знакамітае «паспольства» гарадоў так і ніжэйшыя іх элементы. Становішча ўдзельных князёў на першым часе не было парушана, і нават некаторым былі вернуты ўдзёлы, адабраныя Жыгімонтам (напр., князю Алельку Уладзіміравічу вернуты яго Кіеўскі ўдзел). У рэлігійных адносінах новы ўрад быў абыякавы. Гэтыя дзеянні ўрада сведчылі пра яго імкненне ўтрымаць «даўніну» з яе дэцэнтралізацыяй. Але за гэтымі першымі крокамі ўрад выявіў імкненне пайсці насустрач новым патрабаванням жыцця, якія нараджаліся. Апошнія выяўляліся ў тым сэнсе, шго замест былой абласной раздробленасці перавагу набыралі цэнтралізатарскія элементы. Барацьба паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам паказала, штр княжацкія і баярскія элементы розных абласцей могуць згуртавацца так, як і дэмакратычныя элементы: на месцы баярства або дробнага зямянства Полацкай, Смаленскай, Валынскай і інш. абласцей выступала баярства або зямянства літоўска - рускае. Урад Казіміра. які накіроўваўся літоўцамі з аб'яднаўчымі памкнённямі, вельмі добра разумеў значэнне для дзяржавы гэтых аб'яднаўчых элементаў і зрабіў важныя крокі ў адпаведным кірунку. Так, у 1457 г. Казімірам была выдадзена дарчая грамата дваранству. У адрозненне ад грамат пачатку 15 ст. гэтая грамата замацавала пэўныя правы і за шляхецтвам усёй дзяржавы без адрознення абласцей, рэлігіі і нацыянальнасці; правы, пацверджаныя граматай, датычылі прадстаўнікоў духавенства.
князёў, зямян і нават мяшчан. Гэты дзяржаўны акт такім чынам разумеў і ўзнімаў шляхецтва.
Такім чынам, урад Казіміра. пачаўшы з кампрамісу, перайшоў потым да аб'яднаўчай палітыкі. Гэта палітыка непазбежна прыніжала ўдзельных князёў і буйное баярства і ўзвышала ў прававых адносінах радавое шляхецгва. Усім гэтым разбураўся як удзелыіы лад, так і вечавая самабытнасць] абласцей. Казімір нават зрабіў спробу актыўнай барацьбы з удзеламі, знішчыў у 1471 г. Кіеўскае княства, адабранае ім у слуцкага князя Сямёна Алелькавіча, і паслаў туды свайго намесніка'Гэты акт быў сустрэты ў асяроддзі рускай арыстакратыі варожа, у сувязі з чым узнікла змова супраць гаспадара, якая склалася ў 1482 г. і мела на мэце пасадзіць на прастол Міхаіла Алелькавіча Слуцкага. Змоўшчыкі паплаціліся сваімі галовамі. Але сам факт змовы цікавы як адна з пры чын арыстакратычнай рэакцыі на нацыянадьнай аснове Няўдалая змова выражала сабою імкненне князйў. Імкненні гэтыя гатовы былі ў поўнай меры быць ажыодёўленымі з пе раменай вялікага князя, каб прадаставіць уплыў менавіта гэтаму элементу