Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Декабря 2011 в 16:04, шпаргалка
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
2. Паходжанне беларусау.
3. Сацыяльна-эканамІчнаеразвІццебеларускІх зямельу ІХ-ХШст.
4. Станауленне 1 развІццеПолацкагакняства (ІХ-ХІ ст.).
5. Беларуск1я землі у час палітычнай феадальнай раздробленасці (ХП- ХШ ст.).
6. Барацьба с Іншаземнымі захопнікамі у ХШст.
7. Распаусюджванне хрысцІянства.РэлІгІйна-асветнІцкаядзейнасцьЕ.Полацкай 1 К.Тураускага.
8. Культура старажытнай Беларусі (Х-ХШст.).
9. Канцэпцы1 утварэння Вялікагакняства Літоускага.
10. ПалІтыка першых князеу ВКЛ (Міндоуга, Віценя, Гедыміна).
11. ВКЛ пры Альгердзе 1 Кейстуце.
40 Билет
Сельская гаспадарка Беларусі ў 60—90-х гг. XIX ст. Рэ-
форма 1861 г.,
праведзеная ў інтарэсах
Пераход да капіталістычнага земляробства ў Беларусі адбы-ваўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі, у якой перапляталіся феадальныя і капіталістычныя формы гаспадарання. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Ві-цебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрым-лівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду. У Ві-ленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка. Гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.
48 Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусі ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капиталізму ў Беларусі адбывалася пад непа-срэдным уплывам агульнарасійскага рынку. Беларусь заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам, аднак на ўзроўню развіцця каіпталізму ў сельскай гаспадарцы яна іш-ла наперадзе многіх раёнаў Ра-сіі. Хутчэй складваліся капіта-лістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губер-нях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся ў больш спрыяль" ным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай ад-носна рынку збыту сельскагас-падарчай прадукцыі. У выніку малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак бы-ла вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі ў БеларусІ былі памешчыкі. Шмат памешчыцкіх гаспадарак, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, перайшло на капіталістычны шлях развіцця, у іх адкрываліся вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.
Аб
развіцці капіталізму у сельскай
гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая
спецыялізацыя
У 90-я гг. галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 да 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспа-дарках Беларусі вырасла амаль удвая. Дзякуючы вялікаму попыту малочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтраль-най Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. 3 сярэдзіны 60-х і'г. у памешчыцкіх гаснадарках
49 інтэнсіўна развівалася свінагадоўля. У МІнскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная авечкага-доўля. Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва выразна праявілася ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад яе за 1881—1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца займаў лён, за гэты ж час плошча пад лён павялі-чылася на 48,5 %. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай гу-берні, мела пераважна гандлёвы характар. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва.
Разам з тым да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспа-даркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршы-лася. 3-за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка. У канцы XIX ст. ся-род сялян беднякоў было 61 %, сераднякоў — 28 %, заможных сялян—толькі 11 %.