Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Декабря 2011 в 16:04, шпаргалка
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
2. Паходжанне беларусау.
3. Сацыяльна-эканамІчнаеразвІццебеларускІх зямельу ІХ-ХШст.
4. Станауленне 1 развІццеПолацкагакняства (ІХ-ХІ ст.).
5. Беларуск1я землі у час палітычнай феадальнай раздробленасці (ХП- ХШ ст.).
6. Барацьба с Іншаземнымі захопнікамі у ХШст.
7. Распаусюджванне хрысцІянства.РэлІгІйна-асветнІцкаядзейнасцьЕ.Полацкай 1 К.Тураускага.
8. Культура старажытнай Беларусі (Х-ХШст.).
9. Канцэпцы1 утварэння Вялікагакняства Літоускага.
10. ПалІтыка першых князеу ВКЛ (Міндоуга, Віценя, Гедыміна).
11. ВКЛ пры Альгердзе 1 Кейстуце.
У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў - готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай культуры. Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16 стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў. Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу.Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і удасканальваюцца мясцовв\ымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш дасканалыя тэхнічныя прыёмы.Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць. Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах "Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх творах, як "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна, "Параскева-Пятніца" са Случчыны.Для беларускага жывапісу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для эканапісу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай.Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усім ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у царкоўнай ідэалогіі ідэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку бачна партрэтныя рысы.Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у парадлным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні асобы ў грамадстве.Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла. Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб месцы паказанац асобы ў тагачасным грамадстве.Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу 16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай. Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.У гэты час на Беларусі працуе шмат іншаземных майстроў, сюды прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта стварае спрыяльную глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фарміравання яго нацыянальных рыс.
БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ
Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Адхіныя першаўзоры, кананічныя патрабаванні царквы прымуіалі аўтараў ісці ўслед за візантыйскімі і балканскімі традыцыямі.Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст., адкуль трапіла ў Мсціж.Развіццё мініяцюры ў 14 - 16 стст. было імклівым. Стылістычная накіраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкі рукапісаў адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс", "Служэбнік".
З'явай, якая мела для беларускай культуры выключныя па значнасці вынікі, можна лічыць пачатак кнігадрукавання. Рукапісная кніга не магла задаволіць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасці былі абмежаваны і даволі вялікім часам выканання, няздольнасцю хутка адрэагаваць на пэўныя падзеі, існаваннем твора толькі адзіным экземпляры. Кнігадрукаванне адкрыла шырокі шлях для кніжнай ілюстрацыі, станкавой гравюры.
Развіццё беларускай графікі з другой паловы 16 ст. было вельмі імклівым. У дракарні Мамонічаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" - юрыдычна заканадаўчыя кнігі з адпаведным стрыманым мастацкім вырашэннем, распачынаецца стварэнне станковых твораў - партрэтаў, карт, гарадскіх відарысаў. Канец 16 ст. адзнаменаваны першымі медзярытамі, што было не толькі прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскімі графічнымі школамі, але і значным крокам наперад у засваенні распаўсюджанні новых відаў і тэхнік гравюры.