Иезуиты на территории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 15:29, курсовая работа

Краткое описание

Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс—яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя—магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе, які змяніў свядомасць еўрапейца, даў яму новыя прасторавыя арыенціры. Але каталіцкая царква, натуральна, не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Напэўна, гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы, які выклікаў у сучаснікаў і даследчыкаў калейдаскоп эмоцый—ад захаплення, павагі і хвалы да агіды, страху і варожасці.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………..3-4

Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ ЕЗУІТАЎ НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ………………………………………………………………...5-11

Глава 2. АДУКАЦЫЙНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ………………………………..12-18

Глава 3. УКЛАД ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ: ………………………………………………………………………………19-26

Глава 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ…………………………….27-34

Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ………...35-36
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………….37-38

ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛIТАРАТУРА………………………………………39-41

Содержимое работы - 1 файл

тэкст.docx

— 126.77 Кб (Скачать файл)

  Імператар Аляксандр I 12 студзеня 1812 года выдаў указ: «Во уважение представленного Нам желания Белорусского дворянства и пользы для наук от соревнования между несколькими училищами равной степени, признали Мы за полезное возвести Полоцкую иезуитскую коллегию на степень Академии с присвоением ей преимуществ, дарованных университетам». У пералжу дадзеных прывшеяу было зашсана: «Академия имеет право возводить в ученые степени, как-то: в достоинство магистров и докторов свободных наук и философии, также в доктора богословия и права. По уважению того, что Полоцкая академия возведена на равную степень с университетами, существующими в государстве, аттестаты, от оной выдаваемые, имеют равную силу с аттестатами, выдаваемыми от помянутых университетов. Студенты, удостоенные по испытанию аттестатов и похвальных свидетельств от ректора академии, при вступлении в службу получают чины 14 класса (калежскі рэгістратар). Академия может беспрепятственно выписывать из чужих краев, как морем, так и сухим путем, все нужные инструменты и книги..: Все здания, принадлежащие академии, равно и загородный дом, близ Полоцка состоящий, дабы профессоры и самые ученики могли во всякое время ходить туда для пользования чистым воздухом и отдохновением от тягостных ученых занятий, будут свободны от военного постоя. В академии позволено будет пользоваться знаками отличия, введенными в употребление во всех академиях европейских» [Цыт. па 1, c.362]

 Адкрыццё акадэміі адбылося 10 чэрвеня, перад самым пачаткам напалеонаўскага паходу. Сваёй пышнасцю свята пераўзышло сустрэчу Кацярыны II. Па разасланых запрашэннях у горад сабралася з усёй Беларусі каталіцкае і уніяцкае духавенства і шляхта, прыехаў беларускі генерал-гу-бернатар герцаг Аляксандр Вюртэмбергскі. 3 літургіі ў саборы святога Стэфана ўсе рушылі ў вялікую езуіцкую залу, дзе на залатой падушцы ляжала грамата, якая абвяшчала Полацк універсітэцкім горадам.

  Пад гукі аркестраў і артылерыйскі салют працэсія перанесла гэты дакумент у сабор. Наперадзе ішлі падзеленыя на пяць класаў выхаванцы калегіума, за імі —манахі-езуіты, далей — менскі каталіцкі біскуп з граматай, пячатку і кутасы якой падтрымлівалі двое шкаляроў у белых строях, потым — герцаг са світаю. Па-над галовамі лунала семдзесят сцягоў з гербамі народаў імперыі. У саборы святога Стэфана грамату чакаў упрыгожаны пурпурам трон, на які яе ўсклалі пасля ўрачыстага чытання. Госці пачулі пахвальную прамову ў гонар імператара і вершы на сямі мовах.

  На шыкоўным абедзе пілі за новы беларускі універсітэт. Увечары пляц перад акадэміяй успыхнуў агнямі ілюмінацыі. У цёмнае зорнае неба павольна падняўся аграмадны размаляваны жывапісцамі шар з лацінскім надпісам: «Лячу радасна і бесклапотна пад абаронаю Аляксандра». [Цыт па 1, с. 363].

  У сувязі з вайной заняткі ў Полацкай акадэміі пачаліся 8 студзеня 1813 года. Студэнтаў прынялі тры факультэты: тэалагічны; моваў і літаратур; філасофіі і вольных навук. У дадатак да дысцыплінаў, знаёмых нам з праграмаў кале-гіума, тут вывучалі прыкладную матэматыку, хімію, заалогію, батаніку, мінералогію, трыганаметрыю, палітычную эканомію і статыстыку, права.

  На філалагічным факультэце выкладаліся такія мовы і створаныя на іх літаратуры, як лацінская, грэцкая, старажытнаяўрэйская, польская, расейская, французская, нямец-кая, італьянская, арабская і сірыйская. Курс той ці іншай мовы вёў педагог, для якога яна была родная і які ведаў яе да тонкасцяў. Сённяшнія студэнты з цяжкасцю перакладаюць прадугледжаныя праграмай тысячы слоў з замежнай мовы на сваю. Узровень адукацыі ў Полацкай акадэміі дазваляў яе выхаванцам практыкавацца ў перакладах з нямецкай на старажытнагрэцкую або з французскай на лаціну.

  Езуіты, дарэчы, неадкладна выкарысталі нрава акадэміі прысуджаць навуковыя ступені: полацкага рэктара Люстыга ўзвялі ў дактары багаслоўя, а айца Анджыяліні — у дактары багаслоўя і філасофіі.

  Навучальны год доўжыўся з 15 верасня да 15 ліпеня. Штодня студэнты мелі па шэсць гадзінных лекцый; у аўторак і ў чацвер — толькі тры, астатні час прызначаўся для заняткаў гімнастыкай, маляваннем, музыкай і танцамі.

  У друкарні ці, дакладней, у выдавецтве, што дзейнічала пры акадэміі, выходзілі падручнікі па замежных мовах, па матэматыцы, паэтыцы і рыторыцы. Тут друкаваліся навуковыя трактаты, календары і літаратурныя зборнікі. У Полацку пабачылі свет «Слоўнік старажытнасцяў» і «Лацінска-польскі лексікон», былі перавыдадзены творы Фэдра, Цыцэрона, Тыбула, Непота ды іншых антычных і новых аўтараў.

  Выходзіў ілюстраваны літаратурна-навуковы часопіс на польскай мове «Месёнчнік Палоцкі» (першы часопіс на сучасным абшары Беларусі), дзе побач з гістарычнымі, статыстычнымі і літаратуразнаўчымі матэрыяламі надрукаваны, да прыкладу, пераклад трагедыі Еўрыпіда «Арэст», зроблены віцяблянінам Янам Мігановічам.

  За гады свае дзейнасці (1787—1820) полацкае выдавецтва выпусціла больш за паўтысячы назваў кніг на дзесятку мовах, у тым ліку на літоўскай і латышскай. На беларускай выходзілі, праўда, толькі зборнікі духоўных песень. На жаль, такім быў на той час стан беларускай мовы і кнігадрукавання, і езуіты-касмапаліты нічога не збіраліся змяняць у гэтым становішчы. Але у друку з’яўляліся звесткі пра зварот езуітаў да папы (а ордэн быў адноўлены папай у 1814 годзе) з прапановай весці выкладанне па-беларуску.

  Полацкая акадэмічная бібліятэка налічвала 40 тысяч тамоў. Па сведчанні Машынскага Антонія да 1812 году ў Полацкай акадэміі было два вялікіх збору кніг  з 40  000 тамоў:  галоўная  бібліятэка  з 30 000 кніг  на  замежных  мовах,  і польская, у якой было парадку 10 000 кніг. Тры адмысловыя бібліятэкі абслугоўвалі навучэнцаў і працаўнікоў акадэмічнай канцылярыі (у ёй захоўваліся складанкі законаў, архіўныя дакументы калегіума, газеты, службовая перапіска і т. д.). Мелася таксама бібліятэка друкарні, крамы, касцёла і падручныя бібліятэкі. У галоўнай бібліятэцы знаходзіліся манускрыпты, рэдкія кнігі, выдадзеныя ў розных еўрапейскіх краінах.  Польская бібліятэка  валодала кнігамі,  напісанымі  палякамі  не  толькі  на  польскай, але і на французскай і лацінскай мовах, а таксама працамі замежных аўтараў, перакладзенымі на польскую мову. У ёй былі творы Я. Каханоўскага, П. Скаргі, І. Красіцкага, гістарычныя і палітычныя складанні, прапаведніцкая літаратура. Тут захоўваліся Полацкія евангеллі - тры рукапісы 12-14 стст. на пергаменце (зараз у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу), калекцыі вялікакняжацкіх і каралеўскіх грамат і збор Біблій 16-17 стст. (около 100 кніг). .  Калі  разглядаць дзейнасць бібліятэкі  з пункта гледжання бібліятэчнай  статыстыкі, то пры фондзе 40000 экз.  на кожнага слухача акадэміі прыходзілася парадку 60 кніг. Усе студэнты Акадэміі "для палягчэння  і скарэйшага  поспеху ў навуках"  мелі  права на  вольны  ўваход  у бібліятэку.  Аднак  не ўсякая літаратура выдавалася  студэнтам. Выдача кніг кантраляваліся канцлерам, блізкім памагатым рэктара. Ён абавязаны быў сачыць за тым, каб навучэнцы не выпрабоўвалі недахопу ў вучэбнай  літаратуры,  і  не  карысталіся  недазволенымі  выданнямі. "Статут"  Акадэміі  строга рэгламентаваў спіс кніг, якія павінны былі мець студэнты. Свае юнацкія складанні студэнты абавязаныя былі  аддаць бібліятэкару для перапляцення і захоўвання. Бібліятэкай кіраваў прэфект, абавязкі якога выразна агаворваліся ў "Статуце". Прэфект займаўся расстаноўкай кніг, вядзеннем каталогаў, сачыў за тэрмінамі звароту кніг і абмежаваннем доступу ў кнігасховішча,  а  гэтак жа  клапаціўся  аб  тым,  каб у  бібліятэку  не  патрапілі кнігі, якія значыліся  ў "Азначніку забароненых кніг".

  Досыць дакладнае апісанне памяшкання бібліятэкі дае А. К. Марель: "пры ўваходзе ў галоўную бібліятэку  паміж двума галінамі  ўсходаў уладкованая ў нішы гіпсавая пячора,  а ў ёй – статуя богамаці з немаўлём і статуя, якая ўшаноўвае Ігната Лаёлу.  На самой пляцоўцы…- гадзінннік з боем…, а з левага боку— ртутны барометр. У самой зале размешчаныя былі па процілеглай уваходу сцяне і паміж вокнамі 21 вялікая шафа добрай работы з бюстамі і вазамі, і рознымі ўпрыгожваннямі; пад вокнамі - шэсць малых шаф такой жа майстэрні працы;  на сцяне змяшчаліся два партрэта, а пасярэдзіне размешчаныя 9 сталоў па 1 ,5 сажні даўжынёю і 5 крэслаў, аббітыя скураю" [9] . Зыходзячы з гэтага, можна прыйсці да высновы, што езуіты не шкадавалі сродкаў не толькі на набыццё літаратуры,  але і на  стварэнне адпавядаючага  інтэр'еру бібліятэкі.  Галоўная бібліятэка магла змясціць у сябе каля пяцідзесяці чалавек, становішча для працы было камерным, аб бібліятэцы клапаціліся, тут панаваў выгоду і парадак. Пасля выгнання езуітаў з Беларусі гэты выдатны кнігазбор спасціг лёс іншых езуіцкіх бібліятэк [9, c. 3].

  Усе 8 гадоў свайго існавання Полацкая езуіцкая акадэмія падтрымлівала       цесныя сувязі з культурнымі цэнтрамі Усходняй і Заходняй Еўропы. Выхаванцамі Полацкай акадэміі былі Кастусь Тышкевіч (1806-1868), славуты беларускі археолаг і этнолаг, брат Яўстаха Тышкевіча; Ф.П.Талстой (1783-1873), рускі скульптар, медальер, віцэ-прэзідэнт Акадэміі Мастацтваў; мянчук, славуты беларускі мастак Валентый Ваньковіч; астраном Якуб Накцыяновіч; бацька таленавітага беларускага паэта Элегі Францішка Карафы-Корбута М.Ф.Карафа-Корбут. Нарэшце, два выхаванцы акадэміі Я.Баршчэўскі і Г.Шэпялевіч (1800-1846) разам з Р.Падбярэскім, беларускім кампазітарам А.І.Абрамовічам, Ю.Барташэвічам і В.Давыдам заснавалі першы гурток беларусістаў у Санкт-Пецярбургу ў (1820-я–1840-я гады), дзейнасць якога, на жаль, яшчэ не даследавана. Ян Баршчэўскі дарэчы успамінаў, як выглядаў Полацк у дні вакацый у езуіцкіх школах: «У той дзень,   горад Полацак мог стаць сталіцаю ўсёй Белай Русі; шум і грукат вазоў адзываўся па ўсім горадзе; з'язджаліся абывацелі; адны – на ўрачыстасці ў дзень святога Ігнація Лаёлы, другія – каб падзякаваць за турботы тым, хто глядзеў іхніх дзяцей; іншыя – каб пабыць у тэатры, бо вучні Полацкай акадэміі звычайна да гэтых дзён рыхтавалі пастаноўку; з'язджаліся гандляры з усіх бакоў і найвыгадней збывалі свае тавары» [5].

З усяго  вышэйсказанага мы бачым, як плённа адбілася знаходжанне езуітаў на палітычным, культурным, адукацыйным развіцці Полацка у канцы XVIII-1-ай трэці XIX ст. Але у хуткім часе палітыка расійскага урада у адносінах да езуітаў змянілася. Ужо ў 1816 г. у Полацкай акадэміі было прыпынена наданне навуковых ступеняў. 3 1817 г. у Полацкай езуіцкай акадэміі мусілі навучацца толькі каталікі. Галоўныя абаронцы Полацкай акадэміі былі ўжо далёка: дэ Мэстр жыў у Неапалі, Т. Бржазоўскі быў нябожчыкам. Прынцыповая пазіцыя апошняга рэктара акадэміі беларуса Раймунда Бржазоўскага не вырашала  пытання. У траўні 1820 г. А.М.Галіцын зрабіў даклад Аляксандру I аб шкодным уплыве езуітаў на юнацтва. 13.05.1820 г. Аляксандр I выдаў пастанову аб ліквідацыі ордэна. На той час у Полацку было 120 сяброў Таварыства Ісуса. Ягоную маёмасць апячаталі, кожнаму, хто адмовіўся пакінуць ордэн, выдалі ад 50 да 25 чырвонцаў і пад наглядам паліцыі завезлі на паштовых конях на мяжу імперыі. Полацкія езуіты рассеяліся  па свеце. Адпаведна Полацкая акадэмія і падведамныя ёй вучылішчы былі скасаваны.

  Так  скончыўся вельмі цікавы і патрабуючы ад гісторыкаў падрабязнага вывучэння перыяд гісторыі Полацка як сталіцы самага уплывовага і неадзназначнага каталіцкага ордэна—ордэна езуітаў.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ  БЕЛАРУСІ 
 

  Як жа адбылося так, што езуіты, якія толькі і захаваліся, што на землях Расійскай імперыі, страцілі прыхільнасць улады? Імператар Аляксандр I змяніў сваё стаўленне да езуітаў па некалькіх прычынах. Вайна з французамі абудзіла ў рускіх людзях пачуццё патрыятызму і нацыяналізму, урад жа пачаў асцерагацца касмапалітызма езуітаў, асабліва пасля ўзнаўлення Ордэна ў 1814 году. Іншымі прычынамі былі гарачае захапленне Аляксандра II нямецкім містыцызмам, пратэсты праваслаўнага духавенства супраць дзейнасці езуітаў, уплыў франкмасонаў на пецярбургскае грамадства. Пераемнік Габрыеля Грубера Тадэвуш Бржазоўскі, які не валодаў дыпламатычнымі здольнасцямі свайго папярэдніка, адхіліў прапанову князя Аляксандра Галіцына далучыцца да Расійскага біблейскага грамадства, у задачу якога ўваходзіла публікацыя і распаўсюджванне Святога Пісання не на славянскай, а на рускай мове. І усё ж ў 1815 году езуіты аказалі дапамогу ў выданні Новага Запавету на польскай мове. Пасля апублікавання паслання Папы "Magno et acerbo", дзе ён асудзіў дзейнасць Біблейскага грамадства і наогул пераклады Свяшчэннага Пісання на сучасныя мовы, езуіты больш не маглі ўдзельнічаць у працы грамадства. Непрыманне езуітамі новых перакладаў Свяшчэннага Пісання выклікала раздражненне пратэстанцкіх місіянераў. Напрыклад, яны паведамлялі, што ў наваколлях Адэсы адзін з езуіцкіх святароў спаліў усе неаўтарызаваныя пераклады, якія ён знайшоў у мясцовых каталікоў. Яшчэ адной прычынай абвінавачвання езуітаў ў палітычнай нелаяльнасці было тое, што існаванне гуманітарнай школы з даўнімі традыцыямі дэмакратызму і свабоды асобы, стаялі на шляху каланізатарскіх памкненняў царызму.

  З іншага боку, прадметам усеагульных гутарак быў зварот у каталіцтва некаторых дам вышэйшага пецярбургскага свету: Аляксандры і Лізаветы Галіцыных, княгіні Галавіной і знакамітай спадарыні Свечынай. Усе яны былі захопленыя французскай рэлігійнай культурай. Непасрэдным чыннікам выправаджэння езуітаў з Расі быў зварот у каталіцтва аднаго з вучняў езуіцкага каледжа, пляменніка міністра Галіцына і генерала Кутузава. Можна адзначыць і боязь расійскіх уладаў узнаўлення польскай дзяржанасці, у чым ордэн езуітаў адыгрываў значную ролю.

  У адносінах да Таварыства Ісуса была створана абвінаваўчая справа з наступнымі артыкуламі:

1. Скарга  парафіян касцёла Св. Кацярыны  ў Пецярбургу аб быццам бы  ліхвярстве езуітаў. 

2. Публічнае  казанне ў тым жа касцёле  ксяндза Баландрэ (1815 г.), якое інтэрпрэтавалася  як панегірык каталіцкай веры  супраць праваслаўя, аб чым А.М.Галіцын  раптоўна праінфармаваў Аляксандра I .

Информация о работе Иезуиты на территории Беларуси