Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 15:29, курсовая работа
Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс—яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя—магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе, які змяніў свядомасць еўрапейца, даў яму новыя прасторавыя арыенціры. Але каталіцкая царква, натуральна, не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Напэўна, гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы, які выклікаў у сучаснікаў і даследчыкаў калейдаскоп эмоцый—ад захаплення, павагі і хвалы да агіды, страху і варожасці.
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………..3-4
Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ ЕЗУІТАЎ НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ………………………………………………………………...5-11
Глава 2. АДУКАЦЫЙНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ………………………………..12-18
Глава 3. УКЛАД ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ: ………………………………………………………………………………19-26
Глава 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ…………………………….27-34
Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ………...35-36
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………….37-38
ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛIТАРАТУРА………………………………………39-41
Першыя езуіты прыбылі у Вільню з Аўстрыйскай правінцыі Таварыства Ісуса па запрашэнню віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча. Пратасевіч пазнаёміўся з прадстаўнікамі Таварыства Езуса і захапіўся ідэяй адкрыцця ў сталіцы Княства свайго універсітэта. Кафедральная школа, якая існавала ў Вільні з 1397 года і якая паводле свайго рангу павінна была б даваць вышэйшую адукацыю, заняпала і не нашмат перавышала сваім узроўнем ніжэйшыя парафіяльныя школы, якіх таксама было нягуста. Пратэстанцкія школы часта пераўзыходзілі па ўзроўню каталіцкія. Распачалася падрыхтоўка да ажыццяўлення гэтай задумы. І ўжо ў верасні 1596 года аўстрыйскі правінцыял Таварыства Ісуса Лаўрэнцы Маджыо паслаў у Вільню брата Францішка Суньера. З ім разам прыбылі два ксяндзы Бальтазар Гастаўнскі і Андрэй Фрызый, клерык Еахім Пэтранэль і два законныя браты. Пасля ўрачыстага і надзвычай зычлівага прыёму біскупам і азнаямлення з планамі адкрыцця акадэміі, Суньер, хоць і не змог афіцыйна адкрыць калегіум адразу ж, аднак дазволіў сваім таварышам выкладаць асобныя прадметы. 3 кастрычніка таго ж года прыбыўшыя езуіты пачалі даваць лекцыі лаціны і грэцкай мовы рэкамендаваным ад біскупа асобам. А пад канец кастрычніка яны адчынілі найніжэйшыя класы з 60 вучнямі. Менш чым праз год у Вільню завітаў сам правінцыял і 15 жніўня 1570 года абвесціў пра стварэнне калегіума. Першым яго рэктарам стаў паляк Станіслаў Варшавіцкі. А у выкладчыцкім складзе была значная разнастайнасць, якая цалкам адпавядала касмапалітычнаму характару ордэна—прафесар рыторыкі харват Тамаш Здэлярыч, выкладчык рыторыкі шатландзец Ян Гай. Паэтыку вёў бельгіец Францішак Фабрыцыюс, а дапамагаў яму ірландзец Давід Дымус, які, апрача таго, выконваў абавязкі інструктара сцэнічных відовішчаў.
7 ліпеня 1578 года кароль Рэчы Паспалітай, у якую на федэратыўных пачатках уваходзіла Вялікае княства, Стэфан Баторый выдаў прывілей на пераўтварэнне Віленскага калегіума ў акадэмію з усімі правамі еўрапейскіх універсітэтаў: студэнты звальняліся ад мыта і падлегласці свецкім уладам, а навуковыя ступені, здабытыя ў ёй, мелі такую ж вартасць і тыя ж прэрагатывы, як і ў выпускнікоў, напрыклад, Кракаўскага універсітэта. Але яшчэ год пайшло на тое, каб пераканаць мясцовых магнатаў з Мікалаем Радзівілам на чале ў неабходнасці акадэміі і дабіцца ад іх замацавання прывілею пячаткаю Вялікага княства Літоўскага. 30 кастрычніка 1579 года папа Грыгоры ХІІІ выдаў булу, у якой пацвердзіў каралеўскі прывілей і ўзвёў Віленскі калегіум да годнасці універсітэта. Так, стварэнне першага універсітэта у асяродку сярэднявечнай беларускай культуры і дзяржаўнасці цяжка пераацаніць. Апрача першых прафесараў, якія былі выхадцамі з розных еўрапейскіх краінаў, асноўны выкладчыцкі кантынгент праз нейкі час стаў фармавацца з прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва, пераважна з беларусаў і літоўцаў. Большая частка студэнтаў таксама паходзіла з Беларусі і Жмудзі.
Наступныя крокі езуітаў таксама былі накіраваны на распаўсюджванне сваёй адукацыйнай сістэмы. У Оршы, куды яны прыбылі у 1573 годзе, іх пасцігла няўдача, у праваслаўным асяроддзі яны адчувалі сябе няўтульна, і калегіум здолелі адчыніць толькі ў 1617 з падтрымкай караля Жыгімонта III Вазы і канцлера Льва Сапегі. Значна лепш ішлі справы у Полацку, які таксама быў спрадвечна праваслаўным горадам: тут у 1580 закладзены калегіум. Кароль Стэфан Баторый разглядаў езуітаў як апошні бастыён заходняй цывілізацыі, нешта накшталт абароннага муру супраць Масковіі, з якой ў гэты час ішла вайна. “Калі я не быў бы каралём, быў бы езуітам”, — любіў паўтараць ён, калі гаворка заходзіла пра Таварыства Ісуса [Цыт. па 31, с. 53]. Ён быў шчодры да айцоў і дараваў калегіі на ўласнасць маёмасць сямі праваслаўных манастыроў і васьмі цэркваў, якія былі разбураныя падчас барацьбы за горад. Полацк стаў, такім чынам, галоўным асяродкам езуіцкай адукацыі ў беларускіх правінцыях. Часам у ім працавала да сямідзесяці ці нават васьмідзесяці законнікаў-езуітаў. І хаця праваслаўнае насельніцтва ставілася да езуітаў з недаверам, большасць навучэнцаў складалі дзеці праваслаўных мяшчан. У 1584 годзе быў адчынены калегіум у Нясвіжы, які калісьці быў цэнтрам беларускага пратэстантызму. Тут езуітам прыйшлося займацца нават упарадкаваннем шлюбных працэдураў, таксама яны праводзілі паспяховыя дэбаты і місійную працу па пераканнню праваслаўнага насельніцтва.
У 1608 годзе утварылася самастойная Літоўская правінцыя, да якой былі далучаны тэрыторыі Мазовіі з Варшавай, а таксама Вормскія землі. З XVII стагоддзя езуіцкія навучальныя установы з’яўляюцца усё ў большай колькасці гарадоў: паўстаюць школы ў Смаленску (1611); Бярэсці (1615), Оршы (1612), Гародні (1625), Навагародку (1637), Пінску (1638), Віцебску (1637). Колькасць калегіумаў няўхільна ўзрастала і да сярэдзіны XVIII стагоддзя на Беларусі ў яе сучасных палітычных межах (г. зн. без Вільні, Смаленска і Дзвінска) налічвалася ўжо 16 езуіцкіх школаў: дзве з якіх (Полацкая і Пінская) былі поўнымі калегіумамі, якія адрозніваліся ад акадэміі, бадай, толькі тым, што не мелі права прысуджаць навуковыя ступені і не валодалі універсітэцкай аўтаноміяй. Нясвіжскі калегіум меў поўны курс філасофіі, а шэсць іншых былі школамі з няпоўнай філасофіяй (у Гародні, Мсціславе, Навагародку, Оршы, Віцебску і Бярэсці). Яшчэ сем калегіумаў мелі статус сярэдніх школаў (гімназіяў) – з курсамі паэтыкі і рыторыкі (у Менску, Магілёве, Слоніме, Слуцку, Жодзішках, Бабруйску і Мерачы). Такім чынам, у сярэдзіне XVIII стагоддзя на Беларусі існавала ўжо, прынамсі, 9 вышэйшых навучальных установаў гуманітарнага тыпу, блізкіх да універсітэта. Акрамя таго былі заснаваныя пяць рэзыдэнцыяў езуіцкіх супольнасцяў у Бабруйску, Магілёве, Мсціслаўі, Слоніме і Юравічах. Таксама дзейнічала 75 місыяў, лакалізаваных у невялікіх мястэчках ды вёсках.
Значную ролю надавалі езуіты місійнай і пастырскай дзейнасці і сярод вясковага насельніцтва. Яны выкладалі асноўныя хрысціянскія праўды веры, нягледзячы на разнастайнасць царкоўных супольнасцяў. Езуіты распачалі, напрыклад, такога роду экспедыцыю ў вёскі, якія былі ўласнасцю Яна Сымона са Слуцку. Вясковае насельніцтва Слуцку сардэчна прывітала езуіцкіх місіянераў, нават калі крыху пазней некаторыя праваслаўныя манахі паспрабавалі збунтаваць мясцовых людзей супраць каталіцкай прысутнасці. У 1581 годзе італьянскі езуіт Антоніо Пасевіна саставіў спіс з трынаццацю тэалагічнымі трактатамі палемічнага зместу, якія ён рэкамэндаваў перакласці на рускую мову, каб потым распаўсюдзіць сярод праваслаўных. У 1585 годзе катэхізм быў надрукаваны кірыліцай у Вільні. Пераклад на „руску мову” быў выкананы Васілём Амаскім, езуітам беларускага паходжання. Гэтае выданне разглядаецца беларускімі мовазнаўцамі і гісторыкамі як помнік беларускай мовы і першы беларускі каталіцкі катэхізм. Можна асуджаць жаданне езуітаў пераконваць у сваю веру праваслаўных, але нельга не адзначыць, што у сваёй дзейнасці яны выкарыстоўвалі народную беларускую мову, і не варта лічыць іх зброяй паланізацыі. Паланізацыя школаў адбывалася, як у XIX стагоддзі правільна заўважыў вядомы гісторык школы К. Харламповіч, разам з паланізацыяй шляхты. Менавіта шляхта паланізавала школу, а не наадварот. Калегіумы, матэрыяльны стан якіх цалкам залежаў ад грашовых і зямельных ахвяраванняў арыстакратыі, мусілі лічыцца з густамі сваіх дабрадзеяў. Да сярэдзіны XVII стагоддзя, калі большасць шляхты перайшла на польскую мову, перайшла на яе і езуіцкая школа. Калі ж напрыканцы XVIII стагоддзя пачала абуджацца нацыянальная свядомасць беларусаў, езуіты зрабілі захады да вяртання ў школы беларускай мовы. Былі выдадзеныя лісткі з рэлігійнымі песнямі і беларуская кантычка, прамаўляліся казанні. I такі падыход не падасца дзіўным, калі ўважаць на тое, што пераважную большасць выкладчыкаў на Беларусі складалі заўсёды беларусы. Ды і сама Канстытуцыя закону патрабуе, каб, прыбываючы ў чужую краіну, сябры Таварыства адразу ж навучаліся нацыянальнай мове і праводзілі сваю працу менавіта на ёй.
Акрамя адукацыйнага накірунку дзейнасці езуіты надавалі важнае значэнне дабрачыннасці, што безумоўна прыцягвала да іх мясцовае насельніцтва. Яны арганізоўвалі прытулкі, шпіталі, аптэкі. Калі у Вільню прыйшла чума, менавіта езуіты засталіся у горадзе, самаахвярна змагаючыся з эпідэміяй, абмяжоўваючы яе распаўсюджванне. Яны звозілі з дамоў і вуліц і хавалі памерлых, кармілі хворых і дапамагалі ім лекамі і суцяшальным словам. Большасць езуітаў не перажыла эпідэміі, але заваявала даволі значны аўтарытэт у мясцовага насельніцтва. Важную ролю у дзейнасці езуітаў адыгрывала таксама стварэнне кангрэгацый і таварыстваў пры касцёлах, якія ствараліся па полавым ці прафесіным прынцыпе і былі накіраваны на духоўнае уздзеянне на свядомасць удзельнікаў.
Так, за невялікі адрэзак часу, езуітам
удалося дасягнуць значных вынікаў у вырашэнні
сваёй галоўнай задачы, і, безумоўна, адной
з галоўных прычын гэтага была бліскуча
распрацаваная сістэма адукацыі.
Глава 2.
АДУКАЦЫЙНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ
Яшчэ заснавальнік ордэна Ігнацій Лаёла гаварыў, што будучыня належыць тым, хто трымае ў руках маладое пакаленне. А уздзейнічаць на моладзь лягчэй усяго праз навучальныя установы. Калі ў сярэднявеччы адукацыя патрэбна была пераважна духоўным асобам, то Рэнесанс прынёс разуменне, што адукаваным павінен быць і свецкі чалавек. Але патрэбы, якія узніклі на Беларусі, амаль не былі задаволены, колькасць школ была нязначнай. Заваяваць шырокую папулярнасць ва ўсім свеце езуіцкім навучальным установам дапамагло тое, што па аб’ёме выкладаемых прадметаў, дасканалай методыцы выхавання і падрыхтаванасці настаўнікаў ім доўгі час не было роўных. Перавагі езуіцкай педагогікі прызнавалі нават іх праціўнікі. Вядомы нямецкі педагог-гуманіст Ёган Штурм пісаў: «Сярод іншых мніхаў, – калі б мніхі наогул маглі быць вартыя пахвалы, – яны заслужылі б пахвалу першымі. Бо тое, чаго не маглі дабіцца ад багасловаў і мніхаў ні добры і пабожны Райхлін, ні красамоўны і вучоны Эразм, ні Аляксандр Гетыхій і Рудольф Агрыкала, а менавіта каб мніхі, калі самі не хочуць прасвятляць навукамі, то каб дазволілі, прынамсі, іншым выкладаць іх, – гэта добраахвотна ўзялі на сябе езуіты. Яны навучаюць мовам і дыялектыцы настолькі добра, наколькі самі ў стане, выкладаюць вучням таксама і рыторыку». Яшчэ больш адназначна выказаўся Фрэнсіс Бэкан: «Што да педагогікі, то найкарацей можна сказаць наступнае: бяры прыклад з езуіцкіх школаў, бо лепшых не існуе ў свеце» [Цыт. па 11].
Разгледзім, якімі шляхамі і сродкамі
таварыства Ісуса дасягнула
Спачатку
вылучым некалькі агульных
Навучэнцы утвараюць абшчыну
узаемаразумення і узаемнай
Пераходзім да разгляду
Езуіцкая
адукацыя мела шмат прывабных
рыс, дзякуючы якім школы
Найбольш
распаўсюджаным тыпам