Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 15:29, курсовая работа
Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс—яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя—магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе, які змяніў свядомасць еўрапейца, даў яму новыя прасторавыя арыенціры. Але каталіцкая царква, натуральна, не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Напэўна, гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы, які выклікаў у сучаснікаў і даследчыкаў калейдаскоп эмоцый—ад захаплення, павагі і хвалы да агіды, страху і варожасці.
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………..3-4
Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ ЕЗУІТАЎ НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ………………………………………………………………...5-11
Глава 2. АДУКАЦЫЙНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ………………………………..12-18
Глава 3. УКЛАД ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ: ………………………………………………………………………………19-26
Глава 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ…………………………….27-34
Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ………...35-36
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………….37-38
ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛIТАРАТУРА………………………………………39-41
Вучань, які скончыў сярэднюю школу і хацеў атрымаць вышэйшую адукацыю, паступаў у клас філасофіі, навучанне ў якім звычайна працягвалася 2 гады. Адзін год адводзіўся для асваення логікі, а другі для фізікі з матэматыкай і метафізікі. Прычым усе прадметы выкладаў адзін педагог, які уважліва сачыў за станаўленнем філасофскага светапогляда вучня. Пасля атрымання філасофскай адукацыі давалася магчымасць вучыцца на 4-гадовых тэалагічных аддзяленнях, якія размяшчаліся толькі пры буйнейшых калегіях (Вільня, Гродна, Полацк, Пінск). Тут вывучалася палемічнае, дагматычнае, казуістычнае багаслоўе, кананічнае права, старажытнаяўрэйская мова і г.д. Разам з тэарэтычным курсам засвойвалі мастацтва адпраўлення таемстваў, царкоўных спеваў, чытання літургій, гісторыю календара.
Вельмі
уважліва ставіліся езуіты да
фізічнага выхавання вучняў. Два
разы у тыдзень (па аўторках
і чацвяргах) адмяняліся
У езуітаў была добра распрацавана сістэма стымулявання вучняў. Сярод метадаў вылучаліся імкненні актывізаваць іх увагу праз пастаяннае захаванне эфекту навізны і актуальнасці, выклікаць пачуцці здзіўлення і зацікаўленасці. Важнейшае месца займала спаборніцтва. У пачатку кожнага вучэбнага года выкладчык даваў усім вельмі цяжкае заданне, і тых, хто яго выканае, прызначаў консуламі, ці дэкурыёнамі будучых камандаў, пасля чаго з астатніх складаліся пары (прыблізна аднолькавыя па здольнасцях), члены якіх называліся ёмуламі (што азначае роўны, несаступаючы). З кожнай пары дэкурыён выбіраў у сваю каманду вучня, і такім чынам увесь клас падзяляўся на 2 групоўкі. Яны абіралі назву—рымляне і карфагеняне, грэкі і рымляне. Калі настаўнік выклікаў аднаго з пары, уставаў і яго напарнік, па магчымасці ўдакладняя ці выпраўляя адказ “канкурэнта”. Адзнакі выстаўляліся як вучню, так і яго камандзе. У канцы тыдня падводзіліся вынікі і абвяшчалася каманда-пераможца, якая атрымлівала аўтарытэтную назву і займала ганаровыя лаўкі. Такія гульнявыя элементы, з’яднаныя з сур’ёзнай пазнавальнай дзейнасцю дазвалялі дабіцца большага сканцэнтравання на вучобе з адначасовым развіццём пачуцця адказнасці не толькі за сябе, але і за каманду. Але вядома, што кожны вучань ёсць індывідуальнасць, і большасць з іх мае ўласныя амбіцыі. Дзеля гэтага існавала своеасаблівая “сацыяльная іерархія”:
Прозвішчы лепшых вучняў запісваліся залатымі літарамі ў асобны даку- мент, які вісеў у класным пакоі. Атрымлівалі яны і памятныя падарункі—кнігі і медалі. Самыя таленавітыя творы юнакоў выносіліся на публічнае аб- меркаванне, ввкарыстоўваліся у якасці вучэбна-дапаможнага матэрыялу.
Як ужо адзначалася, галоўная роля надавалася спасціжэнню вучнямі лацінскай мовы. Таму пачынаючы з другога-трэцяга гадоў навучання забаранялася карыстацца роднай мовай. Для кантролю уводзіўся спецыяльны драўляны жэтон з літарамі NL (Nota Linguae), Які атрымліваў лепшы вучань. Заўважыўшы, што хтосьці выкарыстоўвае нелацінскія словы, ён перадаваў яму жэтон, а той у сваю чаргу павінен быў знайсці парушальніка. Яшчэ адзін жэтон з літарамі NM (Nota Morum) “сачыў” за паводзінамі і знешнім выглядам вучняў. Уладальнікам жэтонаў прызначаліся цялесныя пакаранні. Такі метад “паглыблення у мову” быў хоць і жорсткім, але дзейсным.
Яшчэ
адна важная рыса педагагічнай
дзейнасці езуітаў—канцэртацыі.
Настаўнікі
ордэна умелі знаходзіць
Хаця вучэбны працэс у
Адным
з галоўных недахопаў было
безумоўна прымяненне цялесных
пакаранняў, якія часта ажыццяўляліся
з незвычайнай жорсткасцю і
бессардэчнасцю. Да і “асліная
лава” прыніжала годнасць
Некаторыя навукоўцы да адмоўных рыс езуіцкай педагогікі адносяць і занадта вялікую ролю аўтарытэту, паслушэнства выхаванцаў, што непапулярна у сучаснай прагрэсіўнай педагогіцы (але на той час гэта цалкам адпавядала галоўнай задачы каталіцкай контррэфармацыі, якой служылі езуіты), і зацвярджэнне няроўнасці паміж вучнямі, што у той жа час было усё ж такі і эфектыўным метадам стымуляваня. Да таго ж, гэта няроўнасць вызначалася не па сацыяльным статусе, а па разумовых здольнасцях. Праблема у тым, что на практыцы заслугі перад школай часта зводзіліся да заслуг перад кіраўніцтвам (у вядомых нарысах бурсы Памялоўскага мы маем карціну скажонай школы такога тыпу).
Што
датычыцца паланізатарскіх
Адмоўныя рысы сталі
Але гэта былі толькі
Глава 3.
УКЛАД ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ
КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ
Нягледзячы
на распаўсюджаную думку аб
адназначна адмоўным уплыве
Выданне кніг езуітамі у ВКЛ ажыццяўлялася у 2-й пал 16—канцы 18 ст. Iх друкары у розны час дзейнічалі ў Вільні, Нясвіжы і інш. Шэраг кніг, напісаных ці заказаных езуітамі, быў выдадзены іншымі царкоўнымі (Супрасльскай базыльянскай) і прыватнымі (Ланчыцкага, Карцана) друкарнямі. Да сярэдзіны 17 ст. езуіты выпусцілі ў сваіх і іншых друкарнях каля 600 найменняў кніг, што складала больш за палову кніжнай прадукцыі ВКЛ. Гэта была ў асноўным тэалагічная, філасофская, навуковая і навучальная літаратура на лацінскай і польскай мовах. Кнігі на старабеларускай, літоўскай, латышскай, нямецкай, французскай і іншых мовах выпускалі рэдка. Першай і буйнейшай была Віленская акадэмічная друкарня. Выпускала штогод да 15 выданняў: падручнікі, палемічную літаратуру, царкоўнае права, жыціі святых, тэалагічна-філасофскія творы. Друкавала таксама і свецкія творы. За час існавання (1586-1805) у ёй выпушчана каля 2,5 тысяч выданняў. Нясвіжская друкарня ў 1751-90-я гг. выпусціла каля 70 выданняў. Пінская друкарня існавала прыкладна ў 1729-1746. Паводле бібліяграфічных крыніцаў вылучаны 11 выданняў, якія даследчыкамі вызначаюцца як прадукцыя Пінскай друкарні. Але на падставе вывучэння выданняў друкарні, што захоўваюцца ў нацыянальнай біліятэцы ў Варшаве, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН, можна вызначыць толькі 4 назвы з дакладнымі датамі і месцамі выдання Пінскай друкарні. Гэта кнігі “Тыдзень святы Першасвятара Пія” і яе перавыданне, “Нядзельныя і святочныя казанні на цэлы год” Пятра Скаргі і яе перавыданне. Выдавалася тут і свецкая літаратура, напрыклад, “Забаўкі хатнія” К. Несялоўскага. Выказваецца меркаванне, што друкарня мела абмежаваныя магчымасці ў выданні кніг і паліграфічны ўзровень іх быў вельмі нізкі. Але сам факт стварэння друкарні ў невялікім горадзе заслугоўвае ўвагі.
Як
ўжо вядома, езуіты вялікую ролю
надавалі адукацыі. Акрамя непасрэдных
урочных заняткаў з вучнямі,
арганічнай часткай