Иезуиты на территории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 15:29, курсовая работа

Краткое описание

Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс—яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя—магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе, які змяніў свядомасць еўрапейца, даў яму новыя прасторавыя арыенціры. Але каталіцкая царква, натуральна, не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Напэўна, гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы, які выклікаў у сучаснікаў і даследчыкаў калейдаскоп эмоцый—ад захаплення, павагі і хвалы да агіды, страху і варожасці.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………..3-4

Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ ЕЗУІТАЎ НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ………………………………………………………………...5-11

Глава 2. АДУКАЦЫЙНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ………………………………..12-18

Глава 3. УКЛАД ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ: ………………………………………………………………………………19-26

Глава 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ…………………………….27-34

Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ………...35-36
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………….37-38

ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛIТАРАТУРА………………………………………39-41

Содержимое работы - 1 файл

тэкст.docx

— 126.77 Кб (Скачать файл)

ЗМЕСТ: 
 

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………..3-4 

Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ ЕЗУІТАЎ  НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ………………………………………………………………...5-11 

Глава 2. АДУКАЦЫЙНАЯ  І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ………………………………..12-18 

Глава 3. УКЛАД ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ  КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ: ………………………………………………………………………………19-26 

Глава 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ…………………………….27-34  

Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ  БЕЛАРУСІ………...35-36

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………….37-38 

ВЫКАРЫСТАНАЯ  ЛIТАРАТУРА………………………………………39-41 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

УВОДЗІНЫ

    Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс—яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя—магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе, які змяніў свядомасць еўрапейца, даў яму новыя прасторавыя арыенціры. Але каталіцкая царква, натуральна, не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.

  Напэўна,  гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы, які выклікаў у сучаснікаў і даследчыкаў калейдаскоп эмоцый—ад захаплення, павагі і хвалы да агіды, страху і варожасці. Ні адзін манаскі ордэн не выяўляў такой актыўнасці і выкрутлівасці, не атрымліваў такой моцнай падтрымкі і такога ж моцнага адпору з боку правячых колаў, як ордэн езуітаў. Французскі гісторык Габрыель Мона зазначаў: “Аб ім амаль ніколі не гаварылі спакойна і бесстаронне. Няма нічога складаней, чым точна даследваць яго гісторыю” [22, c.124]  Сёння слова “езуіт” вядома нам не столькі у рамках вызначэння каталіцкага законніка, сколькі ў якасці хітраватага і няшчырага чалавека. Нават у сучасных тлумачальных слоўніках можна прачытаць наступныя вызначэнні: “Езуіцтва—крывадушнасць, двудушнасць, беспрынцыповасць у выбары сродкаў для дасягнення сваіх мэтаў. Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў” (тлумачальны слоўнік Ушакова). У пераносным сэнсе езуіт вызначаецца як “хітры, двудушны, падступны чалавек” і ў слоўніку Ожагава. У тым жа накірунку вызначае сэнс гэтага тэрміна і слоўнік Даля: “ЕЗУИТ, иезуит, м. римско-католический монах езуитского ордена, основанного Лойолою; употреб. в знач. хитрого, лукавого, проискливого человека. Езуитский поступок, в котором подлинная цель лукаво скрыта, и целому придан подложный вид”.

  У  савецкай гістарыяграфіі езуітаў  разглядалі выключна ў якасці  “орудия полонизации” беларускага  насельніцтва. Іх абазначалі нейкай рэакцыйнай групоўкай, асацыявалі з цемрашальствам, небяспекай, злачынствамі. Шмат вядома з навуковых даследаванняў і мастацкай літаратуры савецкіх часоў пра іх жорсткія метады вяртання да каталіцкай веры, шпіянаж, “дапамогу эксплуататарам”. Нельга сказаць, што ўсё гэта не адпавядае рэчаіснасці, але інфармацыя падавалася вельмі тэндэнцыйна і на самой справе езуіты зрабілі і шмат карыснага. Таму мэтай нашай курсавой работы з’яўляецца ўсебаковы аналіз дзейнасці ордэна езуітаў на Беларусі і дэманстрацыя як станоўчых, так і адмоўных праяў дзейнасці ордэна, вызначэнне укладу езуітаў ў развіццё беларускай народнасці і нацыі. Задачы работы наступныя:

  • Выявіць прычыны з’яўлення ордэна на тэрыторыі Беларусі
  • Праналізаваць напрамкі дзейнасці ордэна і метады іх дзеянняў
  • Прааналізаваць ролю педагагічнай дзейнасці ордэна у гісторыі Беларусі
  • Вызначыць розныя бакі культурна-асветніцкай  дзейнасці езуітаў на Беларусі
  • Вызначыць ролю Полацка ў агульнай гісторыі ордэна у перыяд часовай забароны яго дзейнасці (1773-1814)
  • Вызначыць прычыны заканчэння дзейнасці ордэна на тэрыторыі Беларусі

  Сучасная беларуская гістарыяграфія па абранай тэме даволі шырокая, але утрымлівае шэраг супярэчнасцей, што патрабуе крытычнага стаўлення да яе і аналізу з улікам здабыткаў сучаснай метадалогіі. Адной з найбольш грунтоўных прац з’яўляецца манаграфія Т. Бліновай “Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения”, дзе грунтоўна разгледжана адукацыйная сістэма езуітаў. Цалкам прысвечана дзейнасці езуітаў праца С. Цярохіна “Многія прыйдуць пад імем маім”, алё у ёй робіцца большы акцэнт на адмоўныя бакі дзейнасці ордэна. Удалыя спробы дэідэалагізацыі тэмы зроблены А. Цепляковым, А. Жлуткай, У. Арловым. Шмат работ прысвечаны культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў, але у гэтых работах яна не з’яўляецца адзінай тэмай, а разглядаецца у агульным комплексе развіцця мастацтваў: В. Дадзіёмава “Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца 18 ст.”;  “Гісторыя беларускага мастацтва”, “Гісторыя беларускага тэатра”, “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” і г.д. Галоўным накірункам у сучаснай гістарыяграфіі па гэтай тэме з’яўляюцца шматлікія артыкулы, прысвечаныя асобным бакам дзейнасці езуітаў—адукацыі, бібіліятэчнай, выдавецкай справе, тэатру, і інш.  (Ю. Лаўрык, Д. Зайцаў, В. Мацюшэнка, Т. Самайлюк і інш.). Вывучэннем праблем гістарыяграфіі культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на Беларусі плённа займаецца Т. Палікоўская.  Характэрнай асаблівасцю сучаснай гістарыяграфіі сталі Internet-праекты, якія дазваляюць папулярызаваць навукова-даследчы працэс, зрабіць навуковыя артыкулы даступнымі для шырокага кола чытачоў (электронныя бібіліятэкі Камунікат, Беларуская палічка, Інтэрнэт-рэсурс “Радзіма майго духу” і г.д.). Галоўным недахопам гістарыяграфіі з’яўляецца фактычная адсутнасць сур’ёзнага комплекснага даследавання дзейнасці езуітаў на беларускіх землях. 

  Актуальнасць  тэмы даследавання вызначаецца  агульным накірункам развіцця  сучаснай беларускай гістарычнай  навукі, накіраванай на аб’ектыўны, дэідэалагізаваны, не абумоўлены  ніякімі палітычнымі фактарамі  аналіз праблемы, ліквідацыю “белых плямаў”. Тэма дзейнасці ордэна езуітаў на Беларусі укладваецца у гэту сістэму, яе разгляд накіраваны на вяртанне гістарычнай памяці, культурных здабыткаў, звязаных з дзейнасцю ордэна, выпрацоўку крытычнага і свядомага стаўлення да падзей беларускай гісторыі. Распрацоўка гэтай тэмы садзейнічае гарманічнаму уключэнню беларускай гісторыі ў кантэкст еўрапейскай, таму што гісторыя ордэна езуітаў займае у гісторыі Еўропы хоць і неадназначнае, але годнае і значнае месца. Такім чынам, праблема дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі мае вялікае палітычнае і культурнае значэнне.

Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ  ЕЗУІТАЎ  НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ 

 

  Перш чым гаварыць непасрэдна пра ордэн езуітаў на Беларусі, трэба сказаць некалькі слоў аб тым, як і кім быў заснаваны гэты ордэн, якія мэты ставіла перад сабой гэтая манаская арганізацыя. З’яўленне ордэна езуітаў абумоўлена, безумоўна, аб’ектыўным ходам гістарычнага працэсу, тымі падзеямі, якія адбываліся у XVI ст. у каталіцкай царкве, але пэўную ролю адыграў звычайны і нават трагічны для яго героя выпадак. 28 сакавіка 1521 года падчас асады Памплоны у Іспаніі быў паранены малады афіцэр Іньіга Лопес дэ Рэкальдэ, больш вядомы у гісторыі як Ігнацій Лаёла. Здавалася б, нічога надзвычайнага не адбылося, вайна ёсць вайна, а на ёй, як вядома, і калечаць і забіваюць, але у дадзеным выпадку характар ранення меў амаль што глабальныя наступствы. Фізічны дэфект зрабіў немагчымым далейшую службу у войску і скіраваў жыццё трыцаццігадовага афіцэра у нечаканае для яго самога рэчышча. Апынуўшыся па-за межамі свайго звычайнага асяроддзя, страціўшы надзею на бліскучую ваенную кар’еру, Лаёла спачатку ад адчаю і нявызначанасці, а потым з сапраўднай цікавасцю і захапленнем звярнуўся да рэлігійных кніжак, у прыватнасці жыццяпісаў Ісуса Хрыста, святых, пад уплывам якіх у яго і узнікла думка прысвяціць сябе служэнню Богу. Але Лаёлу прывабіла не жаданне спасцігнуць глыбінны сэнс хрысціянства, ён зацікавіўся чыста знешнім бокам дзейнасці некаторых святых. Пагэтаму асабліва уважліва ён чытаў апісанні жыцця тых святых, якія ва ўлонні царквы зрабілі бліскучую кар’еру і займалі у яе арганізацыйных структурах высокія пасады, напрыклад Дамінік і Францыск Асізскі, заснавальнікі вядомых ва ўсім свеце дамініканскага і францысканскага ордэна. Магчыма, ужо тады у былога афіцэра выспела задума стварыць новы ордэн са сваім ўласным законам, каб і яго імя захавалася ў стагоддзях. Апускаючы падрабязнасці далейшага жыццёвага шляху Ігнація Лаёлы, скажам, што пасля шматгадовых прыгод і пошукаў сваёй дарогі, ён нарэшце дасягнуў жаданага. 15 жніўня 1534 года Лаёла разам з шасцю сваімі паплечнікамі, так званай “баявой дружынай”, у адной з крыптаў катакомбаў Манмартра, прысягнуў перад алтаром у вернасці створанай суполцы і даў зарок захоўваць цнатлівасць і заўсёдную беднасць. Гэты дзень можна лічыць неафіцыйнай датай заснавання ордэна езуітаў. Але афіцыйна зацверджаны ордэн быў 27 верасня 1540 года, калі папа Павел ІІІ выдаў булу “Regimine militandis ecclesiae” аб стварэнні “Таварыства Ісуса” спачатку з 10, затым з 60 чалавек. Праз некалькі гадоў усе абмежаванні колькаснага складу ордэна былі скасаваны. За тры чвэрці стагоддзя колькасць езуітаў павялічылася больш як ў паўтары тысячы разоў. У 1626 годзе у шэрагах таварыства знаходзілася 15 493 чалавекі. Яны праніклі у Іспанію, Германію, Францыю, Ірландыю, Ост-Індыю, Кітай, Парагвай і іншыя краіны, не абмінулі і Вялікае Княства Літоўскае, у склад якога уваходзіла тэрыторыя Беларусі.

   Для чаго увогуле каталіцкай царкве спатрэбіўся гэты ордэн, бо Латэранскі (1215) і Ліёнскі саборы (1274) забаранілі стварэнне новых ордэнаў? На чым трымалася магутнасць ордэна, як яму удалося атрымаць такую уладу не толькі у царкоўных, але і ў дзяржаўных справах, трымаць свядомасць мільёнаў людзей у рамках сваёй ідэалогіі?

   Трэба сказаць, што каталіцкая царква знаходзілася у крызісным стане. Ідэі Рэфармацыі усё больш расхіствалі моцны дагэтуль будынак каталіцкай царквы. Барацьба з папскім абсалютызмам і абскурантызмам рымскай курыі, ліхвярствам і хабарніцтвам, з гандлем царкоўнымі пасадамі, продажам індульгенцый распаўсюджвалася па Еўропе з хуткасцю маланкі. Выпрабаваныя раней метады утаймавання ерэтыкоў ужо не давалі належнага эфекту. Калі ад Рыма адпалі Англія, Галандыя, Данія, Швецыя і Нарвегія папа сур’ёзна задумаўся. У Еўропе не засталося амаль ніводнай краіны, якую б не закрануў рэфамацыйны рух. У такіх складаных умовах вельмі прыйшоўся да случаю Лаёла са сваімі ідэямі адданага служэння Хрысту, поўнага падпарадкавання папе і гатоўнасці дасягнення мэты вяртання ерэтыкоў да каталіцкай царквы любымі сродкамі. Таму папа Павел ІІІ пераадолеў ўсе фармальнасці і перашкоды, каб ордэн распачаў сваю дзейнасць. І ён не памыліўся—езуіты сапраўды спрыялі поспехам Контррэфармацыі і вяртанню каталіцкай царкве былой магутнасці. Іншая справа, якімі сродкамі яны пры гэты карысталіся.

  Поспеху дзейнасці ордэна спрыяла строгая цэнтралізацыя і суровая дысцыпліна, фанатычнасць і адданасць вышкаленых кадраў любой справе, на якую яны будуць накіраваны вышэйстаячай уладай. Статут таварыства патрабаваў: “Падначалены павінен глядзець на старшага, як на самога Хрыста, ён павінен падпарадкоўвацца старшаму як труп, які можна пераварочваць з аднаго боку на другі” [Цыт. па 31, с. 30]. Адпаведна члены ордэна не мелі ніякіх маральных асноваў і абмежаванняў. Воля старшага па пасадзе атаясамлівалася з воляй Хрыста. Які б загад не быў атрыманы, ён павінен быць выкананы, нават падман, забойства.

  Разам  з тым другім чыннікам поспеху  езуітаў, несумненна, была іх кампетэнтнасць. Яны мелі грунтоўную агульнаадукацыйную  і тэалагічную падрыхтоўку, вялікія разумовыя здольнасці. Гэта дазваляла ім не проста выконваць загад, але дзейнічаць самастойна,  выбіраць аптымальны шлях да мэты. Вялікае значэнне у выхаванні сапраўднага езуіта мела адукацыя, праз якую потым найбольш дзейсна і паспяхова ажыццяўлялася прыцягненне ці вяртанне да каталіцтва.

  Усё  жыццё “Таварыства Ісуса” было строга рэгламентавана, кожны крок вызначаны шматлікімі параграфамі правіл і інструкцый. Нават манера трымацца была прапісана у “Правілах сціпласці”: “Галава крыху нахілена ўперад, але не ўправа і не ўлева; вочы апушчаны нагэтулькі, каб не глядзець на субяседніка, а наўскос сачыць за ім; не варта панурыцца і моршчыць нос, наогул захоўваць спакойную паважнасць, але пры гэтым выгляд мець больш ласкавы і задаволены, чымсці сумны; не разяўляць рота і не сціскаць губы; хадзіць па магчымасці заўсёды паважна… калі ж гэта неабходна, трэба наколькі можна захоўваць прыстойнасць” [Цыт. па 31, с. 32]. Вось такім ідэальным павінен быў паўставаць езуіт перад субяседнікам, але апошні пункт правілаў выяўляе няшчырасць і крывадушша езуіта. Але гэта цалкам адпавядала агульнаму накірунку дзейнасці езуітаў: натуральна, што такому знешне  годнаму і добразычліваму чалавеку значна лягчэй даверыццца і раскрыць душу, а потым і трапіць пад яго уплыў.

  Езуіты  імкнуліся мець татальны уплыў  на ўсе сферы грамадскага, дзяржаўнага  і нават сямейнага жыцця, што  яднае іх з нацысцкай партыяй  Гітлера і таталітарным рэжымам  Сталіна (ці не ў езуітаў  яны запазычылі некаторыя свае ідэі?). Яны былі сярод міністраў, навукоўцаў, рамеснікаў, мастакоў, гандляроў, свецкіх дам, —словам, усюды. І зноў жа трэба падкрэсліць, што для дасягнення сваёй галоўнай мэты—вяртання ерэтыкоў да адзінай царквы, яны не спыняліся не перад чым. Ліслівасць, подкуп, шмалтікія сувязі, хлуслівыя абяцанні—усё гэта спрыяла хуткаму распаўсюджванню уплыву ордэна, дасягненню ім незвычайнай разгалінаванасці і магутнасці.

  Прааналізаваўшы прычыны узнікнення і распаўсюджвання ордэна езуітаў, пяройдзем непасрэдна да з’яўлення ордэна на Беларусі. Як ужо адзначалася, Рэфармацыя не абмінула  беларускія землі. Але ў  адрозненне ад такіх еўрапейскіх краін, як Германія і Швейцарыя, дзе у рэфармацыйным руху былі задзейнічаны шырокія народныя масы, у Беларусі яна закранула у асноўным толькі шляхецка-магнацкае саслоўе. Яму асабліва імпанаваў кальвінізм з яго рэспубліканскай палітычнай мадэллю. Галоўным правадніком кальвінізма стаў Мікалай Радзівіл Чорны, які засноўваў тыпаграфіі, кальвінісцкія зборы. Крызіс каталіцкай царквы выявіўся і ў тым, што нават каталіцкае духавенства мяняла веру, як епіскап Кіеўскі Мікалай Пац. Прымалі кальвінізм і прадстаўнікі спрадвечна праваслаўных фамілій. З 600 праваслаўных шляхецкіх сем'яў Наваградскага ваяводства, заселенага пераважна русінамі, пасля пропаведзі кальвінізму ў праваслаўі засталося толькі 16 прозвішчаў. Гэта поліканфесіянальнасць з’яўляецца асаблівасцю Беларусі, а ў дачыненні да дзейнасці езуітаў можна сказаць, што прыцягненне да сваё веры праваслаўнага насельніцтва было напэўна больш важнай задачай, чым вяртанне пратэстантаў. Бо у лічбовым стасунку праваслаўных вернікаў сярод грамадзян ВКЛ было больш, чым пратэстантаў усіх накірункаў разам узятых. Такім чынам, мы бачым, што езуітам мелася выканаць вялікую работу. І як будзе бачна далей, яны з ёй справіліся на “выдатна”.

   Першыя езуіты з’явіліся у  Вялікім Княстве Літоўскім 28 верасня 1569 года. Адзначым, што гэта год прыняцця Люблінскай уніі, якая канчаткова з’яднала  ВКЛ і Польшчу у адну дзяржаву—Рэч Паспалітую. Гэта падзея мела шмат як станоўчых, так і адмоўных вынікаў, і адзін з іх—інтэнсіфікацыя апалячвання і акаталічвання беларускага насельніцтва. Менавіта па-гэтаму езуітаў як прадстаўнікоў каталіцкай царквы расцэньваюць як праваднікоў паланізатарскай палітыкі, але далей мы пабачым, што гэта не адпавядае сапраўднасці. 

Информация о работе Иезуиты на территории Беларуси