Иезуиты на территории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 15:29, курсовая работа

Краткое описание

Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс—яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя—магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе, які змяніў свядомасць еўрапейца, даў яму новыя прасторавыя арыенціры. Але каталіцкая царква, натуральна, не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Напэўна, гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы, які выклікаў у сучаснікаў і даследчыкаў калейдаскоп эмоцый—ад захаплення, павагі і хвалы да агіды, страху і варожасці.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………..3-4

Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ ЕЗУІТАЎ НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ………………………………………………………………...5-11

Глава 2. АДУКАЦЫЙНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ………………………………..12-18

Глава 3. УКЛАД ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ: ………………………………………………………………………………19-26

Глава 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ…………………………….27-34

Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ………...35-36
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………….37-38

ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛIТАРАТУРА………………………………………39-41

Содержимое работы - 1 файл

тэкст.docx

— 126.77 Кб (Скачать файл)

  Езуіцкія пабудовы у XVI-пачатку XIX стагоддзя уражвалі сваёй прыгажосцю і велічнасцю жыхароў Полацка, Віцебска, Магілёва, Оршы, Брэсце, Гродне і іншых гарадах. На жаль, да нашага часу захавалася вельмі мала помнікаў езуіцкай архітэктуры. У прыватнасці ў Віцебску, дзе езуіты з’явіліся у 1637 годзе,  было некалькі езуіцкіх пабудоў—касцёл, калегіум, кляштар. Першы драўляны касцёл езуітаў быў узведзены у 1640-44 гг. Падчас вайны 1654-1667 г. з Маскоўскай дзяржавай ён быў перабудаваны ў праваслаўную царкву. Пасля адваёвы Віцебска храм вярнулі езуітам. У 1708 г. у ходзе Паўночнай вайны Віцебск быў спалены. Згарэлі і драўляныя будынкі калегіума езуітаў. У 1716 г. на сродкі гарадскога кашталяна Марцыяна Агінскага і віцебскай шляхты езуіты пачалі будаваць мураваны комплекс касцёла і калегіума. Езуіцкі кляштар займаў вялікую тэрыторыю на левым беразе р. Віцьбы. На заходнім баку знаходзіліся касцёл і будынак кляштара, якія ўваходзілі ў адзіны комплекс і складалі ўнутраны прамавугольны двор. Галоўнымі фасадамі будынкі кляштара і касцёл выходзілі на плошчу. Усходні бок займаў вялікі сад і агарод. Паміж садам і будынкамі касцёла з кляштаром знаходзіўся гаспадарчы двор, па перыметру якога размяшчаліся мураваныя і драўляныя аднапавярховыя службовыя збудаванні. На поўдзень ад гэтай тэрыторыі праз вуліцу знаходзілася двухпавярховая мураваная езуіцкая школа. Езуіцкі калегіум, размешчаны за мостам праз Віцьбу, не адразу атрымаў перад галоўным фасадам шырокую плошчу. У XVII ст. перад ім цягнулася вуліца, што вяла на мост, перад якім знаходзіліся вялікія гарадскія Віцебскія вароты. Мост стаў мураваным толькі ў 1814 г. Да 1811 г. ён быў драўляны, спачатку пад’ёмны, пасля – на ражавых апорах. На месцы вартаўнічай праезнай вежы ля моста езуіты пазней узнавілі мураваную браму з капліцай, дзе штодня адпраўляліся набажэнствы. З 1756 г. пры калегіуме дзейнічалі семінарыя для дзяцей збяднелай шляхты, друкарня, тэатр. Будаўніцтва будынка працягвалася аж да 1799 г. і было закончана ўжо пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай. Яго архітэктура мае рысы пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. У 1804–1820 гг. у будынку размяшчалася павятовае вучылішча, у 1822–1839 гг. ён часова належаў базыльянскаму ордэну. Пасля забароны уніяцтва, у 1843 г., комплекс быў перададзены праваслаўным, а касцёл перабудаваны і перайменаваны ў Мікалаеўскі сабор. Неаднаразовыя перабудовы значна змянілі аўтэнтычны выгляд помніка, аднак яго значэнне ў арганізацыі прасторы і сілуэтнай панарамы цэнтра Віцебска па-ранейшаму заставалася істотным. Разам з комплексам бернардзінскага кляштара размешчаным на супрацьлеглым беразе Віцьбы комплекс калегіума езуітаў стваралі нібыта люстэркавую сіметрыю Рынкавай і Саборнай плошчаў горада і адзіны ансамбль. Дарэчы, і знішчаны яны былі адначасова, у 1956 г., з мэтай «добраўпарадкавання і рэканструкцыі» цэнтра горада. Да нашага часу дайшлі толькі жылыя пабудовы кляштара [22] .  

  Падобны лёс спасціг і полацкі калегіум, які некалькі стагоддзяў быў асяродкам адукацыі і культуры усходнебеларускіх зямель, і касцёл св. Стэфана, які, што б не пісалі пра езуіцкую палітыку апалячвання, быў прытулкам шматлікай колькасці вернікаў. У студзені 1964 г. касцёл святога Стэфана і частка калегіума былі ўзарваны. Пасля ўзрыву ўтварылася каля 50 тысяч кубічных метраў «добраякаснай цэглы і шчэбня, якія прадпрыемствамі і насельніцтвам на працягу года былі выкарыстаны на добраўпарадкаванне горада». «За хорошо выполненные работы по обрушению здания кадетского корпуса в городе Полоцке» ўдзельнікам акцыі была аб'яўлена падзяка, двое з іх узнагароджаны ганаровымі граматамі гарвыканкама. Сапраўдныя дакументы па рэалізацыі гэтага акта вандалізма, так цынічна абстаўленага доўгі час надзейна схаваныя ад цікаўных у Полацкім архіве, нарэшце апублікаваны ў першым нумары гісторыка-літаратурнага часопіса «Полацкі летапісец». На месцы зруйнаваных будынкаў у 1976-1979 гг. узведзены прэстыжны дзевяціпавярховы жылы дом для правінцыяльнай эліты. Ад калегіума, схаванага за гэтай плоскай каробкай, захаваліся ў катастрафічным стане толькі паўднёвая частка галоўнага корпуса і заходняе крыло [27].

  З’явы такога характару назіраліся і ў іншых гарадах Беларусі. Так кропля за кропляй сцякалі у нябыт велічныя помнікі культуры, і зыхоздзілі яны не ад драхласці ці недобраупарадкаванасці, а у выніку знішчэння уласнымі рукамі. Гэты жудасны урок нашай гісторыі мы ніколі не павінны забываць. Гэта датычыцца усяго вялікага і цікавага пласта езуіцкай культуры на Беларусі, які доўгі час быў ў нябыце па палітычных і ідэалагічных прычынах, а зараз, дзякуючы стараннай і плённай працы беларускіх і замежных даследчыкаў, паступова вяртаецца да нас.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

ГЛАВА 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ 
 

  Самы старажытны беларускі горад Полацк стаў знакавым для езуітаў: ён стаў першым горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе яны здолелі умацавацца, ён жа стаў і іх апошнім значным прытулкам. А ўсё пачалося з вельмі непрыемнай дзя езуітаў падзеі. У 1773 годзе папа Клімент XIV дакументам "Dominus ас Redemptor" распусціў “Таварыства Ісуса”. Яшчэ да гэтага езуіты выгнаны з большасці каталіцкіх краін Еўропы (Францыі, Іспаніі, Партугаліі). Такім чынам, гэтай булой папа выконваў волю еўрапейскіх (у першую чаргу, бурбонскіх) двароў і адначасова распраўляўся са сваім даўнім супернікам—генералам ордэна.

  На  тэрыторыі Беларусі у гэты  час адбываліся не менш вызначальныя  падзеі—вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. У 1772 годзе адбыўся яе першы  падзел паміж Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Усходняя  Беларусь, у тым ліку і Полацк  адышлі да Расіі. Здавалася, што панаванню езуітай і увогуле каталіцкай царквы прыйшоў канец, але Кацярына II даволі нечакана падтрымала езуітаў. У інструкцыях, дадзеных будучым губернатарам Магілёва і Пскова, яна зазначала: «Иезуитским монастырям и училищам сделайте особую опись. Вы за ними наипаче недреманно смотреть имеете, яко за коварнейшими изо всех латинских орденов». Чаму ж імператрыца, так насцярожана і недаверліва ставіўшаяся да езуітаў, вырашыла захаваць яго на землях Расійскай імперыі? Прычын таму некалькі. Афіцыйна гэта тлумачылася вялікай перавагай езуітаў у развіцці адукацыі: “Надо сознаться, что эти мошенники – отличные люди. Нигде еще не смогли устроить что-нибудь подобное их школам…” [11, c.10]. Разам з адукацыяй, важным накірункам іх дзейнасці была прапаганда, накіраваная на абаснаванне правамернасці захавання іх рускай уладай. Гэта прапаганда да таго ж насіла ярка выяўлены антыпапскі характар. Езуіты сталі верным палітычным і ідэалагічным саюзнікам новай улады, яны аднімі з першых прыняслі прысягу на вернасць расійскай імператрыцы, выступалі з пропаведзямі супраць антырасійскіх настояў. Кіравалася Кацярына II таксама асабістымі уражаннямі ад знаёмства з некаторымі езуітамі і, безумоўна, знешнепалітычнымі абставінамі—захаванне ордэна на беларускіх землях было своесаблівым дэмаршам, накіраваным супраць палітыкі Бурбонаў, з якімі у Расіі назіралася відавочнае астуджэнне адносінаў.

 Такім  чынам, ордэн на той частцы  Беларусі, якая у 1772 годзе адышла  да Расіі, быў захаваны. Царыца не дазволіла ў межах сваёй праваслаўнай імперыі ні друкаваць, ні публічна абвяшчаць пастановы пра скасаванне ордэна. На ўсе ўшчуванні і пагрозы з Ватыкана полацкія езуіты, сціпла апусціўшы вочы, з тонкай усмешкаю адказвалі, што дзеля выканання рымскіх загадаў яны гатовыя ахвяраваць нават уласным жыццём, ды гэтага не дазваляюць ім свецкія расійскія ўлады. Менавіта полацкія езуіты першымі прысягнулі Кацярыне  II і справілі ў саборы св. Стэфана урачыстае набажэнства. Літургія прайшла у храме у дзень яе імянінаў. Мяшчане і шляхта слухалі казанні ў яе гонар і таксама пачыналі прыносіць прысягу.

  Уразіўшыся  гэтымі дзеяннямі, Кацярына дала дазвол адчыніць у Полацку навіцыят — установу для падрыхтоўкі езуіцкіх паслушнікаў-навіцыяў. У лютым 1780 года некалькіх навіцыяў урачыста прынялі ў забаронены ордэн. Вестка пра гэта разнеслася па еўрапейскіх краінах і перасекла на караблях акіян. Яна азначала, што Полацк зрабіўся сталіцаю Таварыства Ісуса. Яго выгнаныя прыхільнікі знайшлі горад на картах і рушылі сюды з усяго свету. Як пішуць езуіцкія гісторыкі, берагі Дзвіны замянілі ордэну берагі Тыбра. Нават езуіты Злучаных Штатаў прыслалі ў Полацк просьбу зацвердзіць амерыканскую філію ордэна пад назваю Беларускай правінцыі. Ахвочыя ўступіць у Таварыства (найбольш іх знаходзілася ў Італіі, Францыі, Нямеччыне, Швейцарыі і Польшчы) прыбывалі да расейскага пасланніка ў Вене, атрымлівалі пашпарт і дабіраліся да Варшавы. Адтуль у Полацк ехалі праз Горадню і Вільню. Пасля дрогкіх экіпажаў і небяспечных начлегаў у прыдарожных корчмах вандроўніка чакалі заліты агнямі палац, каралеўскі пачастунак і высланыя насустрач браты-манахі.

  На  дзвінскія берагі кіраваліся  юнакі і старыя. У ліку першых  палачанінам стаў дваццацісямігадовы італьянец Каятан Анджыяліні, які на радзіме меў славу таленавітага прапаведніка, жывапісца і дойліда. Гэта забяспечыла пада-рожніку месца прафесара багаслоўя і архітэктуры. Полацк даў прытулак і тром ягоным братам, якіх Бог таксама шчодра надзяліў талентамі. Нічым не саступаў айцу Каятану малады парыжанін Дзід'е Рышардо, доктар Сарбонскага універсітэта, паліглот і эрудыт у гісторыі і археалогіі. Яшчэ адзін італьянец — Алоіз Руснаці пісаў у гэты час на лаціне паэму «Элегія да рыбаў ракі Палаты». Пераадолеўшы акіян, праз Лісабон і Данцыг Полацка дасягнуў амерыканскі мільянер Тэнорыа дэ Карваял, што ахвяраваў ордэну ўсё сваё багацце. Яго вітаў былы рэктар калегіума, а цяпер ужо віцэ-генерал Таварыства Ісуса Станіслаў Чарневіч. Пачынаючы з яго, Полацк стаў рэзідэнцыяй езуіцкіх генералаў — найвышэйшых асобаў ордэна.

  Ці  бачыў калі-небудзь горад у  сваёй гісторыі столькі сабраных  разам бліскуча адукаваных талентаў? Сюды ехалі літаратары, мастакі,  медыкі, бібліяфілы і гісторыкі,  хімікі і астраномы. На полацкіх  пляцах і вуліцах, у калідорах  і залах калегіума гаварылі  тады на добрым дзесятку еўрапейскіх  моваў. Аднак, паводле старога  ордэнскага правіла, усе іншаземцы,  нават нядошлыя старыя, вучылі  мову народа, сярод якога пасяліліся. 

  Полацк перажываў новы ўзлёт. На нейкі час ён стаў адной з інтэлектуальных сталіц Еўропы, што спрыяла ўздыму калегіума (напрыканцы стагоддзя ў ім было трыста студэнтаў) і ўсёй адукацыйнай справы ў Беларусі. Праграма 1796 года сведчыць, што студэнты езуіцкіх калегіумаў, апрача ранейшых дысцыплін, вывучалі беларускую, расейскую, француз-скую і нямецкую мовы, агульную гісторыю, фізічную і палітычную геаграфію, алгебру, тэарэтычную і практычную механіку і гідраўліку, цывільную і вайсковую архітэктуру, тэорыю жывапісу, балістыку, піратэхніку і розныя рамёствы. На філасофскім курсе выкладаліся этыка і псіхалогія, логіка, анталогія (вучэнне пра быццё), этыялогія (медычная навука аб прычынах і ўмовах узнікнення хваробаў), касмалогія астраномія, эксперыментальная фізіка, оптыка, найвышэйшая матэматыка. У параўнанні з езуіцкімі школамі навучальныя ўстановы імперыі былі настолькі прымітыуныя, што расейская знаць, каб даць дзецям прыстойную адукацыю, часта прывозіла іх на Беларусь.

  Выдатную ролю у полацкай гісторыі і прыкметную у гісторыіі сусветнай адыграў славенец па паходжанню Габрыэль Грубер, які з’явіўся у Полацку як і мноства іншых езуітаў па прычыне забароны дзейнасці ордэна у іншых краінах. Спачатку ён выкладаў у калегіуме матэматыку, механіку, фізіку, маляванне і архітэктуру і рупліва абсталёўваў кабінеты і аўдыторыі ўсім неабходным для заняткаў і для таго, каб уразіць любога госця. Частку прыбораў прывезлі з замежжа, большасць зрабілі ў полацкіх майстэрнях, прычым аўтарам шматлікіх вынаходак быў сам Грубэр. У астрана-мічнай зале, напрыклад, знаходзіліся рэфлектарныя тэлескопы, барометры, тэадаліты, экватарыялы, секстанты, квадранты, тры астранамічныя гадзіннікі, нябесны і зямны глобусы. Калекцыя мінералагічнага кабінета зрабіла б гонар любому універсітэту: алмазы, рубіны, смарагды, сапфіры, гранаты, тапазы, узоры глебы, руды і металаў, залатыя, плацінавыя і срэбныя сама-родкі. У фізічным кабінеце стаялі тры электрычныя машыны і электрафор болей за шэсць футаў у дыяметры.

  Непадрыхтаванаму наведніку калегіума здавалася, што ён трапіў у сапраўднае царства дзівосаў. Зірнуўшы ва ўштукаванае ў вакно ўвагнутае люстэрка, можна было ўбачыць самога сябе на крыжы над званіцаю ба-зыльянскага кляштара. Па залах ездзіў у калясцы Купідон, у краме гандляваў купец-робат — яшчэ адзін твор полацкіх механікаў. Галоўным калегіумным дзівам была вялізная размаўляючая галава старца. Езуіцкі збор рэдкасцяў меў мноства мастацкіх вырабаў з каштоўных камянёў, каралу і бурштыну. Ад выгляду ўсіх гэтых табакерак, пячатак, мазаік, кубкаў разбягаліся вочы. Захапленне ў гасцей выклікалі зробленыя са слановай косці партрэт Кацярыны Вялікай у срэбнай асадзе і яйка з мініяцюрнымі шахматамі, шашкамі і кеглямі. Сем ёмістых скрынак займала нумізматычная калекцыя. Дадайце сюды археалагічныя знаходкі, кітайскі посуд, біўні мамантаў, зброю розных плямён і народаў, рукапісы старажытных актаў, велізарную калекцыю ракавін... усё гэта было сабрана Груберам. У 1802 годзе яго абралі генералам ордэна. Яго называлі “душой, розумам, і правадыром беларускіх езуітаў”. Ён марыў ператварыць Полацкі калегіум у другі пасля Віленскага універсітэт на землях былога ВКЛ. Але ажыццявіць гэту задуму выпала наступнаму генералу ордэна—Тадэвушу Бржазоўскаму і яго хаўрусніку французскаму філосафу і дыпламату графу Жазэфу дэ Мэстру [1, c.356. 358].

  Ж.  дэ Мэстр разам з Т. Бржазоўскім імкнуліся зацвердзіць у вачах урада практычную карысць ад існавання ордэна езуітаў у Расіі і пачалі дамагацца адкрыцця вышэйшай навучальнай установы – Полацкай езуіцкай акадэміі.

  Выкарыстаўшы ініцыятыву М.Сперанскага аб пабудове Царскасельскага ліцэя,   дэ Мэстр у Пецярбургу выступіў з падтрымкай ідэі Т.Бржазоўскага аб адкрыцці акадэміі ў Полацку. 18(30) ліпеня 1810 г. у запісцы А.К. Разумоўскаму (дарэчы, цэлым трактаце) дэ Мэстр ставіць пытанне аб пашырэнні ролі беларускіх езуітаў у сістэме адукацыі і адкрыцці акадэміі.

  24 жніўня 1810 г. Т. Бржазоўскі падаў першую просьбу аб Полацкай езуіцкай акадэміі А.К.Разумоўскаму: 6 кастрычніка 1811 г. на бале ў міністра фінансаў Гур'ева дэ Мэстр звярнуўся да А.М.Галіцына, сярэдзіне лістапада атрымаў дазвол на асабістую сустрэчу з Аляксандрам I, дзе дабіўся згоды імператара ў справе адкрыцця Полацкай акадэміі. Перад гэтым 16 кастрычніка 1811 г. Т.Бржазоўскі праз А.М.Галіцына падаў афіцыйны рапарт на імя Аляксандра I, які пасля ўсіх працэдур быў заслуханы і станоўча разгледжаны камітэтам міністраў Расіі. Такім чынам,  менавіта высілкі Жазэфа дэ Мэстра і Тадэвуша Бржазоўскага спрыялі вырашэнню справы.

Информация о работе Иезуиты на территории Беларуси