Иезуиты на территории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 15:29, курсовая работа

Краткое описание

Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс—яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя—магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе, які змяніў свядомасць еўрапейца, даў яму новыя прасторавыя арыенціры. Але каталіцкая царква, натуральна, не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Напэўна, гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы, які выклікаў у сучаснікаў і даследчыкаў калейдаскоп эмоцый—ад захаплення, павагі і хвалы да агіды, страху і варожасці.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………..3-4

Глава 1. УЗНІКНЕННЕ ОРДЭНА ЕЗУІТАЎ. З’ЯЎЛЕННЕ ЕЗУІТАЎ НА БЕЛАРУСІ: ПЕРШЫЯ КРОКІ, АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ………………………………………………………………...5-11

Глава 2. АДУКАЦЫЙНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЕЗУІТАЎ: ПРАГРАМА, МЕТАДЫ, ДАСЯГНЕННІ………………………………..12-18

Глава 3. УКЛАД ЕЗУІТАЎ Ў ДУХОЎНУЮ КУЛЬТУРУ БЕЛАРУСІ: ………………………………………………………………………………19-26

Глава 4. ПОЛАЦК ЯК СТАЛІЦА ЕЗУІТАЎ…………………………….27-34

Глава 5. ВЫГНАННЕ ЕЗУІТАЎ З ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ………...35-36
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………….37-38

ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛIТАРАТУРА………………………………………39-41

Содержимое работы - 1 файл

тэкст.docx

— 126.77 Кб (Скачать файл)

  Школьны  тэатр развіваўся на паграніччы  паміж унутранай адукацыйнай  праграмай калегій і вялікімі, урачыстымі публічнымі відовішчамі.  З пачатку існавання езуіцкіх  калегій існаваў звычай, што вучні  сваімі пастаноўкамі рабілі больш  цікавымі і ўрачыстымі розныя  афіцыйныя мерапрыемствы.     Першыя ж прадстаўленні езуітаў  выклікалі вялікую зацікаўленасць  гледачоў не толькі каталіцкага,  але і іншых веравызнанняў,  для пераважнай большасці прысутных  гэта была першая сустрэча  з тэатрам. Акрамя таго, удзел  у спектаклях заахвочваў да  вучобы юных акцёраў, а ў  іх равеснікаў выклікаў зайздрасць  і жаданне далучыцца да шчасліўчыкаў, якія з годнасцю дэкламавалі  доўгія лацінскія маналогі ў  прысутнасці здзіўленых бацькоў  і першых дзяржаўных асобаў  Княства. Трапна ахарактарызаваў  ролю тэатра ў паспяховым распаўсюджанні  езуіцкай адукацыі Я. Окань: “Гэта падобна на тое, каб зараз увесці ў ліцэі кінакамеры і камп’ютэрную сетку, дазволіць вучням пісаць сцэнарыі, здымаць фільмы і нават рэпартажы пра актуальныя падзеі, і ўсё гэта на англійскай мове, і паказаць гэта бацькам, запрасіць іх, каб пабачылі, якія іх сыны сучасныя, еўрапейскія. Так яно ўласна і было: выхад з засценка, з правінцыйнасці парафіяльных школ і дарастанне да свету”. Незадаволеныя праціўнікі езуітаў ў гэты ж час наракалі: “З вялікай пыхай і вынаходлівасцю ладзяць яны прадстаўлення камедый і трагедый, на іх ускладаюць найвялікшыя надзеі, бо адным такім спектаклем прыцягваюць да сябе безліч вучняў”.  [Цыт. па 18].

  Нават ў першай палове XVIII стагоддзя  Беларусь ведала толькі адзін тып тэатральных відовішчаў—школьны. У брэсцкай калегіі, як ўспамінаў польскі пісьменнік Ю. Нямцэвіч, “старэйшыя студэнты звычайна выконвалі дыялогі накшталт сённяшніх меладрам. У адным з іх паказваўся святы Францішак Ксаверы, кі ў Індыі абараняў горад ад няверных. Вежы і муры былі намаляваня на кардоне. Індусы стралялі да іх з лукаў, падалі замкі і вежы, але калі сярод дэкарацый паказваўся св. Ксаверы, паваленыя муры зноў вяровачкамі ўзнімаліся наверх. У друой п’есе выступаў святы Антоній з Падуі, які над берагам мора гаварыў казанне для рыб; карпы, шчупакі, акуні, ракі слухалі святога, высунуўшы з вады галовы з разяўленымі зяпамі. Прызнаюся, што я і слухаў, нібы малая плотачка, здзіўляўся і верыў”. На каляды брэсцкія шкаляры хадзілі з батлейкай і дяылогамі па навакольных вёсках. Іх выступленні захаплялі дзяцей больш, чым “пазнейшыя оперы Расіні” ”.  [Цыт. па 20, с. 369].

  Менавіта са школьнага тэатра развівалася беларуская драма. Менавіта з езуіцкага школьнага тэатра пачаўся тэатр на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ўвогуле і на Беларусі ў прыватнасці. Жанр школьнага дыялога, са сваёй характэрнай паэтыкай, якая сфарміравалася на паграніччы класічнай і народнай культур, з’яўляецца неад’емнай часткай як польскай, так і беларускай літаратуры. Беларуская камедыя “вырасла” з езуіцкай інтэрмедыі, і там трэба шукаць пачаткі ўсіх сучасных камедыйных жанраў і іх паэтыкі.

  Сярод  навучальных ўстаноў, створаных  езуітамі, звяртаюць на сябе ўвагу  і музычныя бурсы—своеасаблівыя  “школы-інтэрнаты”, дзе жылі і  вучыліся выхадцы пераважна з  немаёмасных станаў мясцовага  насельніцтва. Такія установы існавалі  і пры некаторых іншых ордэнах  і цэрквах, але першымі і  ў найбольш буйным маштабе.  дзе моладзь  мела поўнае  ўтрыманьме, вопратку і дапамогу  ў навуцы, а ўзамен павінна  была мавучацца музыцы і ўдзельнічаць  ва ўсіх касьцёльных цырымоніях  калегіі, а таксама ва ўрачыстых  актах, школьных тэатральных пастаноўках,  працэсіях, прыёмах і інш. Падобная  практыка была традыцыйнай для  езуітаў усяе Еўропы. Так, 

Ч. Бёрні  апісвае свае ўражаньмі ад езуіцкай музычнай адукацыі ў наступных

словах: “Бедныя шкаляры, чые словы я  чуў у самых розных месцах Герма- Германіі, навучаліся ў кожным горадзе, дзе пераважае рымска-каталіцкая рэлігія, у езуіцкіх калегіях; і далей, я даведаўся, што ва ўсіх гарадах  імперыі, дзе езуіты маюць царкву ці калегію, маладыя людзі вучацца  іграць на музычных інструментах і  сьпяваць. Тут атрымалі выхаваньне многія музыканты, якія потым праславіліся. Ён таксама ўказвае, што хлопчыкаў-бурсакоў сьпецыяльна прымушалі часта  іграць на вуліцах, каб пераканаць публіку, на кошт якой яны ўтрымліваліся, у  пасьпяховасьці іх музычных заняткаў” [Цыт. па 18].

  Музычныя  бурсы забяспечвалі прафесійнымі  кадрамі не толькі касьцёльныя  капэлы, але і розныя свецкія  калектывы. Ст. Заленскі апісвае  дзёйнасьць езуіцкіх бурсаў так: "Убогая моладзь, якая ўтрымлівалася  на грошы калегіі, вывучыўшыся  іграць на інструментах, потым  шукала сродкаў да жыцьця ці  ў палкавых капэлах, ці ў  якасьці арганістаў пры парафіях. Адзіным абавязкам было, каб кожны,  хто скончыў трохгадовы курс  музыкі, навучыў іншых" [Цыт. па 18]. Іншымі словамі, бурсы былі дэмакратычнымі, папулярнымі канцэртнымі і адукацыйнымі ўстановамі, іх слухала самая шырокая і разнастайная публіка, а не вузкія колы арыстакратаў і набліжаных да іх.

  На жаль, існуе даволі мала звестак аб дзейнасці езуіцкіх бурс. Найбольш поўна дакументавана на сённяшні дзень гісторыя музычнай бурсы пры Віцебскай езуіцкай калегіі. З архіўных дакументаў віцебскай бурсы (дзейнічала з 1676 г.) вынікае, што яе дзейнасць бурсы не абмяжоўвалася выключна  касцёлам ці царквой. Неаднаразова сустракаюцца запісы такога тыпу: "Ад пана Свярчэўскага за ігру да стала падчас паляваньня" (1752); "Ад пана Мількевіча за ігру ў ратушы падчас уезду" (1753); "За ігру на імянінах пана Шышко" (1764); "З ратушы за ігру ў дзень каранацыі караля" і г.д. Па сутнасці, езуіцкія капэлы з’яўляліся універсальнымі музычнымі калектывамі, якія абслугоўвалі і літургічныя, і свецкія ўрачыстасці горада. Віцебская бурса ў гэтым сэнсе дэманструе тыповы, блізкі да апісанага Бёрні на прыкладзе Еўропы аб'ём музычна-выканальніцкай дзейнасці езуіцкіх навучэнцаў. Акрамя Віцебскай бурсы, судзячы па выяўленых дадзеных, бурсы дзейнічалі таксама ў Полацку (XVIII ст.), Навагрудку (з 1646 г.), Оршы (з 1634), Нясвіжы (XVIII ст), Гродна (з 1704 г.), Слуцке (XVIII ст.), Мінске (XVIII ст.), Магілевё (XVIII- XIX стст.). Такім чынам, дзейнасць езуітаў у галіне музычнай культуры выклікала яе ажыўленне і значны ўздым. Хаця трэба сказаць, што улічваючы метады дасягнення езуітамі сваіх мэтаў, часам здараліся непрыстойныя выпадкі. У 1727 г. дамініканцы адмовіліся даць езуітам двух музыкантаў-бурсакоў. Тады езуіцкія студэнты, якія увогуле славіліся сваёй неўтаймаванасцю і схільнасцю да гвалтоўных дзеянняў, напалі на дамініканскі кляштар, каб забраць музыкантаў прымусова. Збегліся дамініканцы і палкамі разагналі натоўп, а ў дадатак падалі скаргу ў біскупскі суд. Па рашэнню суда прэфект езуіцкіх школ і студэнты павінны былі публічна прасіць прабачэння ў дамініканцаў у іх касцёле; акрамя таго студэнты павінны былі ляжаць крыжам падчас імшы і быць бітымі батагамі ў прысутнасці дамініканцаў. Прысуд быў выкананы. І такія выпадкі былі неаднаразовымі. Зразумела, што езуіты імкнуліся да дасканаласці і вяршэнства ва усіх справах, за якія яны браліся, але часта пераходзілі мяжу.

  Вялікай  увагі заслугоўвае яшчэ адзін  напрамак шматграннай дзейнасці  езуітаў на Беларусі, які цесна  звязаны з іх адукацыйнай дзейнасцю—стварэнне  школьных бібіліятэк, якія былі  сапраўднымі “скарбніцамі мудрасці”.  Тэма гэта амаль не распрацаваная,  за выключэннем хіба толькі  кнігазбору Віленскага езуіцкага  калегіуму (акадэміі). У аснову кнігазбору лягла калекцыя кніг памерлага віцебскага біскупа Юрыя Альбіна. Цікава, што сярод тэалагічных і філасофскіх твораў было шмат забароненых кніг. Езуіты не знішчалі гэтыя кнігі, напэўна жадаючы, ведаць ворагаў  у твар і разумець іх погляды. У далейшым кнігазбор працягваў камплектавацца за кошт дарункаў і ахвяраванняў кніг святарамі, шляхтай, нават кароль Жыгімонт Аўгуст запавёў езуітам сваю бібліятэку (тут трэба зазначыць, што як сведчаць розныя дакументы і успаміны, езуіты вельмі добра ўмелі знешне законнымі сродкамі, угаворамі атрымліваць маёмасць удоў, бяздзетных шляхцічаў і г.д.). Акрамя ахвяраванняў абавязковай была закупка кніг, але і гэтая справа часта фундавалася заможнымі каталікамі. Так, у 1623 г. пісар ВКЛ Вярбіцкі адпісаў Віленскай акадэміі адзін свой  двор з тым, каб 100 злотых штогод ішло на пакупку кніг для біліятэкі. І нарэшцэ з 1575 года кнігазбор камплектаваўся за кошт абавязковага асобніка выданняў друкарні, што дзейнічала пры навучальнай установе.

  Найбагацей  у першапачатковай калекцыі была  прадстаўлена  юрыдычная літаратура, на другім месцы творы антычных  аўтараў, далей ішла геаграфічная літаратура, затым гісторыя старажытных і новых народаў. Шмат кніг мелася па медыцыне, прыродазнаўтву. І, вядома, вялікай разнастайнасцю вылучалася філасофска-тэалагічная літаратура.

  Можна  сцвярджаць, што ў хуткім часе бібліятэка Віленскай езуіцкай акадэміі наблізілася б да ўзроўню лепшых еўрапейскіх кнігазбораў, але гэтаму перашкаджалі рэаліі тагачаснага жыцця—пажары, войны. А ў 1830-я гг., калі ордэн ужо спыніў сваю дзейнасць на Беларусі, а Віленскі універсітэт (былая езуіцкая акадэмія) быў зачынены, бібліятэку таксама напаткаў нешчаслівы лёс: у 1835 г. большая яе частка вывезена у Расію і Украіну.

  Пра  іншыя кнігазборы езуіцкіх устаноў можна казаць, карыстаючыся у асноўным ускоснымі звесткамі, таму што дакументальныя сведчанні пра іх невядомыя аж да 1773. На той час яшчэ не было публічных бібліятэк, яны перш за ўсё мусілі забяспечваць навучальна-выхаваўчы працэс літаратурай. Напачатку езуіцкія асяродкі не мелі  дастаткова грошай для масавай закупкі кніг: сродкі скіроўваліся на набыццё маёнткаў, каб апошнія маглі стаць крыніцай сталага даходу. Таму спачатку бібліятэкі налічвалі, верагодна, ад некалькіх паасобнікаў да некалькіх дзесяткаў кніг. Аднак з павелічэннем уплыву і магутнасці ордэна, а адпаведна і колькасці вучняў бібліятэкам надавалася ўсё больш увагі. Склад фондаў можна прасачыць, аналізуючы школьную праграму. Несумненна, у бібліятэках прысутнічалі Свяшчэннае Пісанне, творы каталіцкіх тэолагаў, падручнік па лацінскай мове іспанскага езуіта Альвара. Былі і працы ранейшых грэчаскіх тэолагаў, творы антычных аўтараў Платона, Гамера, Эзопа, Вергілія і інш.

  Пашырэнню  кнігазбораў садзейнічала развіццё  кнігадругавання, таму што пры  многіх калегіях дзейнічалі друкарні. А калі дапусціць магчымасць  цэнтралізаванага забеспячэння  літаратурай езуіцкіх бібліятэк,  то можна сказаць, што калегіі розных гарадоў абменьваліся літаратурай, выпушчанай ва ўласнай друкарні. З другой паловы XVIII ст. склад фондаў можна вызначыць дакладна паводле створаных вопісаў (напрыклад, Наваградскай і Берасцейскай калегій).

  Паводле  папскай пастановы аб скасаванні  ордэна ў 1773 годзе, усе езуіцкія асяродкі былі ліквідаваны, калегіі зачыняліся, а іх маёмасць перадавалася піярам і базыльянам. Але на тэрыторыях, што адышлі пасля першага падзелу Рэчы паспалітай да Расіі, у прыватнасці ў Полацку, сітуацыя склалася зусім інакш (аб чым падрабязней ў наступнай главе). Тут езуіцкая бібліятэка, наадварот, дасягнула найвялікшага росту. Але і Полацкая езуіцкая акадэмія у 1820 годзе была зачынена, а бібліятэка рассеялася па сховішчах Расійскай імперыі. Так скончылася больш як 200-гадовая гісторыя езуіцкіх бібліятэк на Беларусі, якія змяшчалі рэдкія і надзвычай каштоўныя творы і дакументы, якія б былі карыснымі многім пакаленням даследчыкаў як і непасрэдна сама гісторыя камплектавання фондаў езуіцкіх бібліятэк. Але на жаль, гісторыя нашай краіны ведае шмат выпадкаў знішчэння, разбурэння, вывазу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і бібліятэчная спадчына езуітаў не стала выключэннем. Тым не менш, існаванне еуіцкіх бібліятэк на Беалрусі з’яўляецца значным културным здабыткам.

  Нельга  не адзначыць і такі станоўчы  момант дзейнасці езуітаў на  Беларусі які з’яўляецца вынікам іх адукацыйнай дзейнасці, як выхаванне вялікай колькасці надзвычай таленавітых людзей, узбагаціўшых не толькі беларускую, але і еўрапейскую культуру. Не ўсе яны падзялялі погляды і метады езуітаў, напрыклад знакаміты Казімір Лышчынскі, які вучыўся ў езуіцкай калегііі, сам быў прарэктарам Берасцейскага езуіцкага калегіума, а потым парваў з ордэнам і прыйшоў да атэістычных поглядаў у сваім трактаце “Аб неіснаванні бога”, за што і быў пакараны смерцю. З гэтага прыкладу мы бачым, што нават у часы перамогі Контррэфармацыі, нават ва умовах фактычна манапольнай езуіцкай адукацыі, сапраўдныя людзі не баяліся выказваць свае думкі і меркаванні. І, напэўна, менавіта адукацыя, атрыманая Лышчынскім у калегіуме, прывяла яго да глыбокіх роздумаў аб сутнасці Бога. На жаль езуіты, як і увогуле царква, былі нецярпімы да праяў вольнадумства, але гэта агульная прыкмета таго часу—нецярпімасць да альтэрнатыўных поглядаў.  Сярод тых, хто навучаўся ў езуіцкіх школах ў XVIII cт., асаблівае месца займаюць навучэнец гродзенскай езуіцкай школы, філосаф і тэолаг І. Жаба, выхаванец Бабруйскай езуіцкай школы, філосаф і тэолаг М. Карыцкі, выпускнікі Віцебскай школы браты Ян і Ігнацій Багамольцы, прычыніўшыяся да развіцця выдавецкай справы і выкладання ў навучальных установах, выпускнік Гродзенскай школы астраном, матэматык, паэт, асветнік Марцін Пачобут-Адляніцкі, выхаванец брэсцкіх езуітаў, палітычны і царкоўны дзеяч Міхал Карповіч, паэт і публіцыст Мацей Казімір Сарбеўскі, выхаванец Віленскай акадэміі і многія іншыя. У XIX ст. перш за ўсё трэба адзначыць выхаванцаў Полацкай езуіцкай акадэміі мастака Валенція Ваньковіча і пісьменніка, аўтара “Шляхціца Завальні” Яна Баршчэўскага. Езуіты, як ужо гаварылася, надавалі значную увагу пошуку і раскрыццю талентаў, што і прывяло да узбагачэння беларускай культуры выдатнымі выкладчыкамі, навукоўцамі, філосафамі,тэолагамі, пісьменнікамі і г.д. Але трэба яшчэ раз адзначыць і касмапалітычны характар езуіцкай адукацыі, што прывяло да таго, што вышэйназваныя таленты належаць адразу некалькім культурам. Але гэта не столькі віна езуітаў, колькі агульны накірунак развіцця беларускай нацыі на працягу шматлікіх стагоддзяў, які мае і адмоўныя і станоўчыя моманты.

   Асаблівую старонку у гісторыі беларускага мастацтва займаюць архітэктурныя помнікі езуітаў—будынкі касцёлаў і калегіумаў, кляштараў, магнацкіх рэзідэнцый. Гэта магло б стаць тэмай для асобнага вялікага даследавання, таму зазначым толькі некаторыя агульныя, найбольш значныя моманты, якія характарызуюць езуіцкую архітэктуру. Езуіты прынеслі на Беларусь архітэктурны стыль  “барока”. Эстэтычна-тэалагічная канцэпцыя «езуіцкага» барока была матывуючай, стрыжнёвай, праграмнай ідэяй развіцця хрысціянскага мастацтва ва ўсім свеце на працягу ХVІ–ХVІІІ стст. Аднак яна арганічна адаптавалася да мясцовых культурных традыцый і падпарадкоўвалася заканамернасцям эвалюцыі стылю ў канкрэтным сацыяльна-гістарычным кантэксце. Мастацтвазнаўчы аналіз езуіцкага храмабудаўніцтва на Беларусі паказвае, што, магчыма, тут ордэн езуітаў у найвышэйшай ступені выявіў сваю гістарычную культурна-асветніцкую місію і стварыў высокія ўзоры дойлідства барока, пераважна рукамі мясцовых майстроў. Сакральныя збудаванні езуітаў, захоўваючы ў асноўным кананічную схему рымскага сабора Іль Джэзу, прайшлі розныя этапы станаўлення беларускага барока, набылі рысы нацыянальнай адметнасці. На гэта іх стымулявала сацыяльна-эканамічнае і канфесійна-тэалагічнае супрацьборства з праваслаўнымі, уніятамі, пратэстантамі і нават шэрагам каталіцкіх «жабрацкіх» ордэнаў. Калі на пачатку эпохі барока езуіты выступілі сцяганосцамі гэтага стылю, то на наступных этапах развіцця беларускага сакральнага дойлідства мясцовыя мастацкія плыні «сармацкага» і «віленскага» барока пачалі адваротна ўплываць на злёгку кансерватыўнае езуіцкае храмабудаўніцтва. У выніку ўзоры езуіцкага храмабудаўніцтва сталі арганічнай часткай сакральнага беларускага дойлідства, а так званае «езуіцкае» барока стала для нашай зямлі, яе гісторыі і культуры сваім, нашым [6]. Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровічах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). У савецкай гістарыяграфіі, дзе негатыўнае стаўленне да касцёла і Ватыкана пераносілася на стыль барока, сцвярджалася, што «ордэн езуітаў праводзіў касмапалітычную мастацкую палітыку, што выявілася ў штучным насаджэнні ў розных еўрапейскіх краінах стандартаў, зацверджаных папскім Рымам». Развіццё стылю барока разглядалася як з’ява антынацыянальная, насаджаная гвалтоўна. Працы сучасных даследчыкаў даказваюць, што архітэктура барока з’яўляецца сапраўдным здабыткам беларускага мастацтва і культуры, арганічнай часткай агульнага накірунку развіцця еўрапейскага мастацтва. Першым помнікам барока на тэрыторыі Беларусі стаў касцёл езуітаў у Нясвіжы, пабудаваны ў 1584 - 1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні. 1 лістапада 1593 г. тут адбылося першае набажэнства, а ў 1601 годзе яму была нададзена назва Божага Цела. Ён быў першым і застаўся адзіным з шматлікіх некалі каталіцкіх касцёлаў горада. Па сваім значэнні ў гісторыі беларускай культуры нясвіжскі касцёл Божага Цела можа параўнацца толькі са славутым Сафійскім саборам у Полацку, які паклаў пачатак усяму манументальнаму дойлідству Беларусі. У ідэалагічным супрацьстаянні хрысціянскіх канфесій на Беларусі ў 2-ой палове ХVІ ст. яму належыць вызначальная роля на карысць каталіцтва. Адначасова лёс наканаваў нясвіжскаму касцёлу стаць краевугольным каменем мастацтва барока на тэрыторыі ўсёй былой Рэчы Паспалітай, уключаючы землі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Да таго ж з яго ўзвядзеннем звязана з’яўленне ў будаўнічай практыцы Цэнтральна-Усходняй Еўропы праектнага чарцяжа — важнага кроку ў сферы тэхнічнага прагрэсу.

Информация о работе Иезуиты на территории Беларуси