Религия как форма культуры

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2011 в 18:14, курсовая работа

Краткое описание

Рэлігія ўзнікае ў гісторыі чалавецтва разам з усведамленнем чалавекам самога сябе і супрацьстаўленнем сябе навакольнага рэчаіснасці. Традыцыйна ўзнікненне рэлігійных уяўленняў аб свеце звязваюць з працэсам абагаўлення прыроды, якая выступае ў адносінах да чалавека як ўсемагутны, вышэйшы, непадуладны яму пачатак, які патрабуе глыбокай пашаны.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………….3

КУЛЬТУРА І РЭЛІГІЯ…………………………………………………………......4

РЭЛІГІЯ У ПЕРШАБЫТНЫХ КУЛЬТУРАХ…………………………………….8

РЭЛІГІЯ ЯК СКЛАДАЮЧАЕ ДУХОЎНАГА ЖЫЦЦЯ ЧАЛАВЕКА …………11

УПЛЫЎ ЦАРКВЫ НА СУЧАСНУЮ КУЛЬТУРУ……………………………...15

ФОРМЫ КУЛЬТУРЫ, У ЯКІХ РЭАЛІЗУЕЦЦА РЭЛІГІЯ……………………...17

РЭЛІГІЯ І ЯЕ РОЛЯ Ў КУЛЬТУРЫ………………………………………………19

РЭЛІГІЯ ЯК ФЕНОМЕН КУЛЬТУРЫ……………………………………………23

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………….30

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ………………………………………..31

Содержимое работы - 1 файл

курсавая.doc

— 228.00 Кб (Скачать файл)

     Кажучы  аб тым, што само паняцце «рэлігія»  сфарміравалася на прыкладзе хрысціянства, і што іншых тыпаў вераванняў яно тычыцца не ў поўнай меры, я зусім не хачу неяк узвысіць тым  самым хрысціянства і прынізіць  другія рэлігіі. Проста нам трэба улічваць існуючую розніцу. Было б абсалютным глупствам упікаць, напрыклад, француза за тое, што ён размаўляе на сваёй мове, але нам трэба ўлічваць дадзеную акалічнасць, калі мы хочам зразумець тое, што ён нам кажа. Такім чынам, нагадаем, рэлігія ў хрысціянстве разумеецца адначасова як вынік адчужэння чалавека ад Бога, разрыву першапачатковага адзінства, а таксама як спроба гэтае адзінства ўзнавіць. І менавіта ў гэтым сэнсе яна можа разумецца як вынік чалавечай дзейнасці і частка культуры. Але тут трэба зрабіць дзве вельмі неабходныя і істотныя, на мой погляд, заўвагі. Па-першае, само хрысціянства не разглядае сябе як вынік чалавечай дзейнасці. Тут маецца на ўвазе не праблема аб’ектыўнасці яго палажэнняў, груба кажучы, ці адлюстроўваюць яны рэальны стан рэчаў, ці з’яўляюцца вынікам падману, невуцтва, ненармальных сацыяльных умоў, Эдыпавага комплексу і г.д. Але сама крыніца рэлігійнай дзейнасці, згодна з хрысціянствам, не належыць чалавеку. Гэта зафіксавана ў наступным палажэнні Бібліі: Бо Хрыстос, калі мы яшчэ былі нямоглыя, ва ўстаноўлены час памёр за бязбожнікаў. Бо наўрад ці хто памрэ за праведніка; хіба што за дабрачынца, магчыма, хто і адважыцца памерці. А Бог сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікі. Таму тым болей цяпер, калі мы апраўданы Крывёю Ягонаю, ратуемся ім ад гневу. «Бо калі мы, будучы ворагамі, прымірыліся з Богам смерцю Сына Ягонага, дык тым болей, прымірыўшыся, уратуемся жыццём Ягоным. І мала таго, але і хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэнне» (Рым. 5, 6-11). Такім чынам, згодна з хрысціянствам, не чалавек шануе Бога, ажыццяўляючы абрады і выконваючы запаведзі, але гэта Бог па сваёй вялікай любові прыходзіць да чалавека, каб выратаваць яго з палону граху. Падкрэсліваючы гэта, адзін з вялікіх тэолагаў ХХ ст. К. Барт праводзіў дакладную розніцу паміж рэлігіяй, як сукупнасцю знешніх учынкаў, пры дапамозе якіх чалавек хоча дагадзіць звышнатуральнаму і верай, як адкрытасцю чалавека Богу. Гэты падзел на рэлігію і веру з’яўляецца вельмі істотным для хрысціянства. Як вядома, дзве асноўныя запаведзі ў ім: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменнем тваім» і «палюбі блізкага твайго, як самога сябе» (Мф. 22, 37, 39). [5, с.21]

     Другая заўвага, якую я лічу неабходным зрабіць пры абмеркаванні слушнасці трактоўкі рэлігіі як феномена культуры, гэта тое, што кожная з галін апошняй мае сваю тыпалагічную спецыфіку, і не можа быць адэкватна «перакладзена» на мову іншай. Ад часоў Асветніцтва нам засталося жаданне ўсё разглядаць з пункту погляду навукі (узорам якой лічыліся фізіка і матэматыка), праводзіць усеагульны навуковы аналіз і ганарыцца яго вынікамі. Але яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя філосафы рашуча паўсталі супраць такой экспансіі прыродазнаўства, паказалі, што філасофія мае сваю спецыфіку і крытэрыі ісціны. Таксама і палажэнні маралі не могуць быць адэкватна інтэрпрэтаваны з пункту погляду прыродазнаўства па той простай прычыне, што ў якасці суб’екта маральных учынкаў выступае чалавек, а ён па сваёй сутнасці не з’яўляецца прыроднай істотай. Рэлігіязнаўства і этыка будуюцца як навуковыя тэорыі, але характар іх выказванняў і крытэрыі ісціны адрозніваюцца ад тых, якія існуюць у фізіцы. Фундаментам рэлігіі з’яўляецца вера — адкрытасць і накіраванасць чалавека да звышнатуральнага. Трэба падкрэсліць, што вера — гэта не інтэлектуальны, але экзістэнцыяльны феномен. Сутнасць яе не ў тым, што веруючы ўпэўнены ў існаванні звышнатуральнага і магчымасці кантакту з ім, а ў тым што ён накіраваны да звышнатуральнага, яно знаходзіцца ў цэнтры ягонага жыцця і вызначае яго дзеянні. Згодна з Бібліяй « Якая карысць, братове мае, калі хто кажа, што ён мае веру, а спраў не мае? Ці можа гэтая вера ўратаваць яго? Калі брат альбо сястра голыя і не маюць на дзень пражытку, а хто-небудзь з вас скажа ім: «ідзіце з мірам, грэйцеся і карміцеся», але не дасць ім патрэбнага целу: якая карысць? Гэтак і вера, калі не мае спраў, мёртвая сама ў сабе. А скажа хто-небудзь: «ты маеш веру, а я маю справы»: пакажы мне веру тваю без спраў, а я пакажу табе веру маю праз справы мае. Ты верыш, што Бог адзіны: слушна робіш; і дэманы вераць і трымцяць. Але ці хочаш ведаць, марны чалавеча, што вера без спраў мёртвая?» (Як. 2. 14 – 20). Вера як накіраванасць да звышнатуральнага з’яўляецца канстытутыўным элементам любой рэлігіі. Напрыклад, у першабытных рэлігіях свядомасці як сукупнасці ўяўленняў аб звышнатуральным надавалася вельмі мала ўвагі, гэта рэлігіі, якія, па трапнаму выразу англійскага антраполага ХІХ ст. Р. Марэта не столькі ўяўляюцца, колькі «танцуюцца». Але любое культавае дзеянне з’яўляецца вынікам вызначанай жыццёвай устаноўкі, якая фарміруецца праз веру. [5, с.22]

     Такім чынам, рэлігія дае чалавеку асноўныя нормы паводзін, арыентуе яго ў  свеце. Менавіта з гэтага вынікае яе роля ў культуры. Палажэнне аб тым, што хрысціянства аказала вельмі вялікі ўплыў на еўрапейскую культуру, з’яўляецца зараз агульнапрызнаным, яго не адмаўляюць таксама і тыя даследчыкі, якія не адмовіліся ад сваёй пазіцыі ваяўнічага атэізму. Але яны зводзяць гэты ўплыў толькі да ролі царквы як сацыяльнага інстытута — яе ўплыву на мастацтва, палітыку, штодзённыя паводзіны і г.д. Але паступова, у выніку секулярызацыі (ад познелац. saecularis — мірскі, свецкі), уплыў царквы памяньшаецца, і пачынаючы з ХІV ст., еўрапейская культура набывае ўсё больш свецкі характар. Спасылаюцца на дадзеныя, што калі ў культуры ХII – ХIII стст. рэлігійныя і свецкія карціны і скульптуры складалі адпаведна 97% і 3% , дык у пачатку ХХ ст. становішча памянялася на адваротнае: ужо свецкія карціны складалі 96,1%, а рэлігійныя — 3,9%. Такія ж працэсы адбываліся і ў іншых галінах культуры. Але ўплыў хрысціянства на еўрапейскую культуру значна больш глыбейшы і не зводзіцца толькі да ролі царквы як сацыяльнага інстытута. Праз хрысціянства былі выпрацаваны характэрныя рысы еўрапейскай культуры. Нам трэба заўсёды ўлічваць той факт, што хрысціянская мараль, на падставе якой сфарміраваліся тыя нормы паводзін, якімі карыстаемся (альбо якія парушаем) мы, з’яўляецца прынцыпова іншай, чым антычная. Так, напрыклад, у Грэцыі ў самую пару яе класічнага росквіту прыносіліся чалавечыя ахвяры. Рабы ў антычнасці не лічыліся людзьмі. Агульнавядомы падзел Арыстоцеля прылад працы на тыя, «якія маўчаць», тыя, «якія мычаць» і тыя, «якія размаўляюць». У антычнай Грэцыі жанчына не мела юрыдычных правоў і спачатку знаходзілася пад апякунствам бацькі, потым мужа, а пасля яго смерці — сваіх дарослых дзяцей мужчынскага полу. Таксама, як паказваюць даследаванні, сама еўрапейская навука сфарміравалася на падставе хрысціянскага светапогляду. Бо у антычнасці прырода была населена дэманамі (грэч. daimon — істота, якая нечакана дзейнічае), кожны з якіх кантраляваў свой участак рэчаіснасці і вызначаў яго якасную спецыфіку. У хрысціянстве ж Бог знаходзіцца па-за межамі прыроды, і таму яна можа быць даследавана ў адпаведнасці са сваімі заканамернасцямі.

     Хрысціянства  выпрацавала прынцыпова новае стаўленне  да працы, любы яе від, нават тыя, якія лічацца нізкімі, дадзены Богам, і таму чалавек павінен выконваць  іх як мага лепш і ў працэсе гэтага выканання атрымлівае сваю годнасць. Спецыфіку хрысціянства мы можам адчуць, супастаўляючы яго не толькі з рэлігіямі мінулага, але і сучаснымі, напрыклад, ісламам. Апошні тыпалагічна з’яўляецца вельмі блізкай да хрысціянства рэлігіяй, але на яго падставе фарміруеццца зусім іншы тып светаўспрымання і паводзін. Таму зараз адчуваецца неабходнасць дадатковых намаганняў для паразумення паміж хрысціянамі і мусульманамі. Трэба адзначыць, што сам вобраз рэлігіі залежыць ад той метадалагічнай пазіцыі, якую мы адносна яе займаем. Вылучаюцца тры асноўныя падыходы да аналізу рэлігіі: тэалагічны, філасофскі і навуковы. Пры тэалагічным падыходзе рэлігія разглядаецца, так бы мовіць, «знутры», з пункту погляду палажэнняў таго ці іншага веравучэння. Пры гэтым ісцінасць апошніх не ставіцца пад сумненне, яны з’яўляюцца прадумовай аналізу. Пры тэалагічным падыходзе фарміруецца адпаведны вобраз рэлігіі як выніку кантакту са звышнатуральным. Філасофскія падыходы да аналізу рэлігіі могуць быць самымі рознымі, што тлумачыцца разнастайнасцю поглядаў мысліўцаў. Пры гэтым вылучаюцца дзве крайнія пазіцыі: рэлігійная і атэістычная. Падыход рэлігійнай філасофіі вельмі блізкі да тэалагічнага, адрозненне знаходзіцца ў тым, што тэолагі разглядаюць палажэнні сваёй рэлігіі як дадзенасць, рэлігійныя ж філосафы выводзяць іх з агульнай карціны свету, структуры чалавечага існавання і г.д. З пазіцый атэістычнай філасофіі адбываецца паслядоўнае адмаўленне рэлігіі. Апошняя разглядаецца як ілюзорная форма суцяшэння і арыентацыі чалавека ў свеце. [2, с.64]

     Адзначым, што для большасці філосафаў  не характэрны ні паслядоўна рэлігійны, ні паслядоўна атэістычны падыход. Рэлігію яны аналізуюць з пункту погляду сваіх філасофскіх сістэм і імкнуцца паказаць яе ролю і месца ў грамадстве і чалавечым жыцці. Трэба падкрэсліць непазбежны суб’ектывізм філасофскага падыходу — як правіла, тут мы маем справу не з апісаннем вераванняў і абрадаў, а з іх інтэрпрэтацыяй тым ці іншым масліўцам. Навуковы падыход да аналізу рэлігіі сфарміраваўся ў канцы ХІХ ст. Прадумовай яго ўзнікнення з’явілася знаёмства еўрапейцаў з культурамі і рэлігіямі, палажэнні якіх істотна адрозніваліся ад тых, што былі ім звыклыя. Гэта выклікала неабходнасць параўнальнага аналізу розных вераванняў і выяўлення ролі рэлігіі ў культуры, грамадстве і жыцці асобнага чалавека. Пры навуковым падыходзе даследчыкі імкнуцца да аб’ектыўнай характарыстыкі рэлігіі, і іх выказванні грунтуюцца на папярэднім вывучэнні эмпірычнага матэрыялу. Таму тут магчыма параўноўваць трактоўкі рэлігіі розных даследчыкаў з пункту погляду іх адпаведнасці рэальнаму стану рэчаў. Трэба адзначыць, што гэтыя тры падыходы ўзаемазвязаны. Зараз тэолагі і філосафы ў сваіх характарыстыках рэлігіі імкнуцца абаперціся на навуковыя даследаванні, кожны даследчык рэлігіі выкарыстоўвае пры яе аналізе тыя ці іншыя філасофскія палажэнні, і яго высновы будуць залежаць ад таго, ці з’яўляецца ён чалавекам веруючым і да якой рэлігіі належыць. Рэлігіязнаўства грунтуецца на навуковым падыходзе да аналізу рэлігіі. Для яго характэрна разнастайнаць падыходаў і метадаў а таксама шматдысцыплінарнасць. Рэлігіязнаўства – гэта сукупнасць навуковых дысцыплін (гісторыя рэлігіі, фенаменалогія рэлігіі, сацыялогія рэлігіі, псіхалогія рэлігіі, параўнальна-гістарычныя даследаванні і інш.) кожная з якія разглядае рэлігію ў адным з яе аспектаў. Гісторыя рэлігіі даследуе ўзнікненне і развіццё рэлігіі ў цэлым і асобных канфесій. Фенаменалогія рэлігіі апісвае і аналізуе розныя праявы рэлігіі: сістэму веравучэння, культавыя дзеянні, рэлігійныя інстытуты, паводзіны веруючых і г.д. Сацыялогія рэлігіі аналізуе месца і ролю рэлігіі ў грамадстве і жыцці канкрэтнага чалавека. Псіхалогія рэлігіі даследуе ўзнікненне і функцыянаванне рэлігійных поглядаў, а таксама, іх уплыў на паводзіны асобных людзей і сацыяльных груп. Параўнальна-гістарычныя даследаванні прысвечаны супастаўленню розных рэлігійных кірункаў на падставе наяўнасці ў іх агульных элементаў, а таксама пошуку так званай «першапачатковай рэлігіі» ( рэлігійных вераванняў і дзеянняў, з якіх у ходзе гістарычнага развіцця ўзніклі ўсе рэлігіі). Адзначым, што пры аналізе рэлігіі мы не можам утрымацца на фенаменалагічным ўзроўні. Сам па сабе феномен рэлігіі не з’яўляецца самадастатковым і патрабуе тлумачэння. Пытанне ставіцца так: чым абумоўлены паводзіны тых людзей, якіх мы вызначаем як веруючыя? Чаму яны, напрыклад, ходзяць у царкву, моляцца, выконваюць запаведзі і г.д.? [2, с.69]

     Кожная  філасофская сістэма выпрацавала  сваё тлумачэнне феномена рэлігіі. Але справа не ў гэтых тлумачэннях, а ў самым факце наяўнасці рэлігіі. Для таго каб нешта растлумачыць, трэба, каб яно папярэдне існавала. Пры аналізе рэлігіі як феномена культуры мы павінны выходзіць менавіта з той сітуацыі, у якой зараз знаходзімся. Вядома, што за апошняе дзесяцігоддзе стаўленне да рэлігіі ў нашым грамадстве рэзка змянілася. Калі раней яна разглядалася як «опіум народу» і «перажытак мінулага», дык зараз гэта «аснова маральнасці», «сродак выхавання», «важная частка нашай нацыянальнай традыцыі». За 1989 – 1999 гг. колькасць зарэгістраваных рэлігійных арганізацый у краіне павялічылася ў 2,8 разы (з 900 да 2548). Але пры агульным станоўчым стаўленні да рэлігіі самое гэтае стаўленне з’яўляецца вельмі неканкрэтным: рэлігія ўяўляецца як нешта добрае, духоўнае, узвышанае і г.д. Тасама захаваўся яе стары вобраз — яна ўяўляецца як пераважна занятак старых жанчын і, такім чынам, з’яўляецца нечым архаічным: рэлігійным чалавек робіцца ў канцы жыцця, калі ўжо няма сіл на нешта больш цікавае і трэба падумаць аб магчымым будучым лёсе. Таксама лічыцца, што ў царкву чалавек павінен хадзіць, калі ў яго ўзнікаюць нейкія праблемы, каб папрасіць Бога аб дапамозе. Другі момант, які я хацеў бы падкрэсліць у сувязі з праблемай канкрэтнасці успрымання феномена рэлігіі, гэта неабходнасць, так бы мовіць, геаграфічнага перамяшчэння пункту погляду. Бо зараз на Беларусі ў масавай свядомасці пануюць расійскія схемы, гэта праяўляецца таксама і ва ўспрыманні рэлігіі. Напрыклад, калі кажуць аб гісторыі хрысціянства на Русі, дык спачатку распавядаецца аб хрышчэнні Кіеўскім князем Уладзімірам, а потым неяк плаўна цэнтр увагі перамяшчаецца ў Маскву. Такім чынам, падзеі гісторыі рэлігіі ўспрымаюцца як тое, што адбывалася недзе і што не тычыцца непасрэдна нас як жыхароў Беларусі. Між тым хрысціянства на нашых землях мае сваю арыгінальную і цікавую гісторыю. Як прыклады можна прывесці Рэфармацыю, уніяцтва, узаемадзеянне праваслаўя і каталіцтва. Калі мы будзем улічваць спецыфіку тых падзей, якія адбываліся і працягваюць адбывацца на Беларусі, гісторыя рэлігіі перастае быць для нас нечым абстрактным і набывае характар жывой культурнай традыцыі. [5, с24]

 

      ЗАКЛЮЧЭННЕ 

     У працэсе гістарычнага развіцця духоўнай культуры чалавецтва існуюць розныя ўзаемаадносіны паміж такімі формамі грамадскай свядомасці, як мастацтва і рэлігія. У гэтым гістарычным працэсе тыя ці іншыя рэлігіі «выбіраюць» тую ці іншую сістэму мастацтваў, якая ў найбольш аптымальным варыянце здольная прайграваць духоўную атмасферу і культавую практыку дадзенай рэлігіі. Мастацтва, як эмацыйна-вобразнае сцвярджэнне рэлігійных ідэй, займае пэўнае месца ў структуры тых ці іншых рэлігій. У яркім і выразным выглядзе гэты працэс праяўляецца ў функцыянаванні развітых сусветных рэлігій, структура якіх найбольш устойлівая і вызначана, хоць гістарычна і яна, вядома, эвалюцыянуе.

     Гэты  гістарычны працэс узаемадзеяння мастацтва  і рэлігіі прывёў да таго, што  сусветныя рэлігіі ўключылі ў  сваю структуру амаль усе мастацтва, як традыцыйныя, так і сучасныя. Але гэты працэс меў свае фатальныя наступствы: межы рэлігійнай свядомасці ў выніку шматбаковага ўздзеяння на яго ўсіх мастацтваў сталі размывацца, рэлігіі сталі губляць свой ілюзорны спецыфічны змест. Разам з тым узнікае новая эстэтычная і мастацкая серада, якая занадта выдалена ад традыцыйнага рэлігійнага мыслення.

     Вызваленне  эстэтычнай свядомасці з-пад рэлігійнага ўплыву непазбежна, так як сучасны свет з яго дынамічна напружаным працэсам сацыяльнага жыцця, навукова-тэхнічная рэвалюцыя і магутныя дэмаграфічныя выбухі руйнуюць, паслядоўна і няўхільна, структуру традыцыйных сусветных рэлігій. Гэта гістарычна непазбежнае разбурэнне структуры традыцыйных рэлігій адбываецца і пад уздзеяннем створанай імі сістэмы мастацтваў.

     Такім чынам, з праведзенай працы можна зрабіць выснову аб тым што, рэлігія мае немалаважную ролю ў жыцці чалавека. Форма свядомасці - рэлігійная - дастаткова самастойная, вельмі шматгранная, разгалінаваная, складаная грамадская з'ява, прадстаўлена рознымі тыпамі і формамі, самымі распаўсюджанымі з якіх з'яўляюцца сусветныя рэлігіі, якія ўключаюць шматлікія напрамкі, школы і арганізацыі.

     З дапамогай рэлігійнай сімволікі  атрыманы чалавецтвам вопыт ўбудоўваецца ў глыбінныя светапоглядныя пласты, фармуючы рэлігійны светапогляд ў яго цэласнасці і ўсёахопнасці. Як і навука, рэлігія можа быць зразумелая як сімвалічная мадэль свету, абагульняючая і па вызначаным прынцыпам парадкуецца ўвесь вопыт адносін чалавека да прыроды і космасу, да самому сабе і ўсяго чалавецтва.

     Як дасціпна заўважыў Н. Бор, "чалавецтва зрабіла два найвялікшых адкрыцця, адно - што Бог ёсць, другое - што Бога няма". І, магчыма, не гэтак важна, які з гэтых пунктаў гледжання прытрымліваецца кожны з нас у сваім самавызначэнні ў свеце, а важна знайсці тую дарогу, якая прывядзе нас да Храма. 
 

СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 

     1. Лосева, И.Н. Миф и религия в отношении к рациональному познанию // Вопросы философии. – 1995. - № 7. – С. 64

     2. Миронова, М.Н., Кефели, И.Ф. Религия в системе культуры// Социально-политический журнал. – 1998. - № 1. – С. 100

     3. Радугин, А.А. Культурология. – М., 2005. – 348 с.

Информация о работе Религия как форма культуры