Жанравая своеасаблівасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2011 в 23:14, курсовая работа

Краткое описание

Творчасць – арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця.Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі – наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.

Яна распачала літаратурную дзейнасць і актыўна пачала выступаць у друку ў 70-я гг. ХХ стагоддзя разам з Р. Баравіковай, Ю. Голубам, С Законнікавым, В. Коўтун, А. Разанавым і многімі іншымі.

Содержание работы

1. Уступ. Непрыручаная птушка Палесся ............................................................3

2. На пачатку творчага шляху................................................................................4

3. Паэтычнае асэнсаванне жыцця і асабовая праблематыка (патрыятычная і грамадзянская лірыка).............................................................................................9

4. Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц..................................................................14

5. Заключнае слова аб зборніках Я. Янішчыц....................................................18

6. У заключэнне.....................................................................................................20

7. Спіс літаратуры.................................................................................................23

Содержимое работы - 1 файл

Яўгенія Янішчыц-курсавая работа.doc

— 185.50 Кб (Скачать файл)
ign="justify">      У 1980-я гг. створаны апошнія зборнікі “Пара любові і жалю” (1983) і “Каліна  зімы” (1987), звязаныя паміж сабой  спосабамі ідэйна-тэматычнага выяўлення, вырашэннямі сацыяльна-грамадскай праблематыкі, паказам драматычных і трагічных нюансаў у жыцці і іншымі аспектамі. З’яўляецца мудрая ўзважанасць думак, якая ўзрастае на вопыце сваіх і чужых пакут.

      У апошніх кнігах узрастае майстэрства  паэтэсы ва ўжыванні фальклорнага матэрыялу: творы набываюць суплетыўную  непадзельнасць, элементы фальклору  пранікаюць ў этнаграфічны малюнак і наадварот,-за кошт гэтага вершы становяцца больш прыгожымі і сакавітымі. Паэтэса дэманструе сваёй творчасцю (вершы “Па грыбы”, “Вішня”, “Аблокі, нібы воўна...”, “Сава і Марыя”, “Мыццё акна”, “Не варта”) тыя багатыя магцымасці, якія тояць у сабе традыцыйныя формы фальклору. Яркі прыклад - верш “Не варта”, у якім народныя прымаўкі і прыказкі зайгралі, загаварылі па-іншаму, “па-сучаснаму”:

                        Не  заграбайце жар чужой  рукою:

                        Застацца  можа іскра для  пажару!

                        ...Лаўровікі,  не думайце пра вечнасць:

                        І помнікі не ўсе  адліты з бронзы!

                        ...Плануйце  дзень і год  свой асцярожна:

                        Пад восень і садоўнік мітусіцца...

                         [ 20, с. 27].

      Фразеалагічныя  выразы, устойлівыя параўнанні, зварот да народных прыкмет, элементаў казкі, размоўнай лексікі і шматлікіх іншых мастацкіх сродкаў фальклору дапамагаюць стварыць сапраўдны шэдэўр, што, на самой справе, і рабіла Я. Янішчыц.

      Вельмі  характэрны вобраз для лірыкі паэтэсы  – вобраз прыроды. Яна з’яўляецца аўрай радзімы, увасабленнем яе прыгажосці і сілы, самабытнасці і непаўторнасці ў свеце. Па-жаночаму ўсхваляванае ўспрыманне навакольнага свету быцця прасяквае пейзажную лірыку, у якой адлюстроўваецца няспынны рух часу (“На сумежжы з вясной гэтай белай завеі не выстаяць...”); пульсуе роздум аб вечным і сапраўдным у жыцці (“Зімовае”); абуджаюцца успаміны маладосці (“Не трэба слоў у цішыні бянтэжнай...”).  

     Вельмі абвострана ўспрымала паэтэса пад канец свайго жыцця экалагічныя праблемы, над якімі яна задумвалася не толькі ў сувязі з жудасным чарнобыльскім выбухам, але і з нагоды агульнага наступу чалавека на прыроду:

                        Мой век надыхаўся  нейлонам

                        І просіць лёну для душы.

                        Хто ж заглушыў магнітафонам

                        Пяянне  жаўранка ў цішы?( грамадзянская лірыка)

                           (“Боль”) [ 20]. 

      Праз усю паэзію Я. Янішчыц лейтматывам праходзяць турботныя тэмы (тэма радзімы, бацькоў, сялян, праблема вясковага жыцця і, канечне, іншыя), якія падкрэсліваюць характар паэтычнага самавызначэння Я. Янішчыц. У яе творах рэдка сустракаюцца фактаграфічныя копіі рэчаіснасці, кожны радок паэтэса імкнецца падсвяціць жывой эмоцыяй, глыбокім перажываннем. 
 
 
 
 
 
 

               У заключэнне 

      Паэтычная спадчына Я. Янішчыц – адна з самых  яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Першым паэтычным вопытам Я. Янішчыц уласціва адкрытасць, эмацыянальнасць, юнацкі максімалізм, палкасць. Аднак, чытаючы яе творы, я адразу заўважыла, што з цягам часу у творах Яўгеніі Янішчыц на змену эмацыянальна-лірычнай раскаванасці, юнацкай захопленасці жыццём прыходзіць сталы розум, філасофская разважлівасць. Галоўным героем твораў паэтэсы становіцца яе сучаснік – чалавек ХХ стагоддзя, вакол якога і ў якім канцэнтруюцца духоўна-маральныя, этычна-эстэтычныя каштоўнасці жыцця. Чалавек і увогуле людзі – гэта галоўная і найвышэйшая каштоўнасць жыцця. Паэтэса ўзвышае чалавечую асобу, выяўляе яе непаўторнасць. У вершах-разважаннях аб лёсе вясковых жыхароў (маці, бацькі, суседзяў, аднавяскоўцаў) паэтэса імкнецца выявіць любоў да людзей шчырую, непадманную, у якой гарачы водгук на чужы боль як на свой, горкае перажыванне пакут іншага чалавека, клопат пра яго заўтрашні дзень.

      Аўтарка даказвае не раз, што шэрыя будні  ў жыцці чалавека маюць сваю красу. Непаўторнасць кожнага імгнення , а то і проста багатая насычанасць  дня шчаслівымі перажываннямі, глыбокімі  эмоцыямі становяцца як бы імпульсамі ў стварэнні вершаў-гімнаў чалавеку.

      Што ж датычыцца самой Янішчыц, то яе ўнутраным светам, які вядзе  па жыцці, дапамагае пераадолець  ёй розныя жыццёвыя выпрабаванні – гэта роднае Палессе. У кожным яе зборніку абавязкова прысутнічаюць вершы, прысвечаныя роднаму краю, у якіх яна зноў і зноў прызнаецца ў каханні сваёй маленькай і такой вялікай радзіме.

      Увогуле, Янішчыц у сваіх творах была вельмі шчырай, давала волю пачуццям, якімі  жыла яе душа. Каб больш яскрава  вылучыць сваю асноўную думку ці мэту ў творы, яна выкарыстоўвала розныя мастацкія прыёмы, напрыклад, знароўку перабівала вершаваную мову празаічнай ці стылізаванымі пад прозу ўстаўкамі – гэта навацыя, і яшчэ якая для беларускай літаратуры, як мне здаецца. Паэтэса добра адчувала, як трэба павярнуць слова, каб яно давала належны мастацкі эфект. Зрэдку карысталася і верлібрам, белым (нерыфмаваным) вершам, некаторыя свае паэтычныя творы пісала ў форме дыялога ці з вялікай колькасцю дыялогаў, вельмі хораша магла перагукваць у творы пачатковыя і заключныя строфы многіх вершаў

      У апошнія гады звярталася яна і  да прозы, напісала некалькі змястоўных апавяданняў, рэалістычных па сваёй  фактуры і праўдзівых па сваёй  сутнасці (“Кошык бульбы”).

      Вельмі  хацелася б яшчэ дадаць тое, што на нашым філалагічным факультэце нядаўна адбылася сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Маладосць” на якой прысутнічала і Раіса Андрэеўна Баравікова – галоўны рэдактар часопіса. Яна непасрэдна ведала Жэню Янішчыц і добра з ёю сябравала. Я вырашыла спытаць Раісу Андрэеўну пра Жэню, мне хацелася даведацца, якой яна памятае Янішчыц. Р. Баравікова адказала вельмі шчыра на маі пытанні, яна гаварыла пра паэтку шмат цікавых рэчаў, казала, што Яўгенія Янішчыц на самой справе была чалавекам з вельмі адкрытай душой і шчырым сэрцам, была простая, цікавая, мела вельмі тонкі густ, пачуццё гумару. Яна “адначасова была і зямная і незямная”. Але асабліва любіла маці, родную вёску і сваю працу. Усё жыццё была ў паэзіі. Са слоў Раісы Андрэеўны я зразумела, што страта такога сябра як Янішчыц была для яе вельмі вялікай бядою.

      Таксама пэўнае месца ў творчасці паэтэсы займалі пераклады, пераважна рускіх і ўкраінскіх паэтаў. Дарэчы, яе творы перакладаліся і на шматлікія мовы, у прыватнасці на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую. Яшчэ ў Яўгеніі Янішчыц былі нешматлікія, але цікавыя артыкулы пра паэзію, змястоўныя рэцэнзіі на паэтычныя кнігі, шчодрыя на пахвалу водгукі. Але вельмі нечакана для ўсіх было тое, што 25 лістапада 1988 года Я. Янішчыц не стала, бо яна упала з балкона новай, зусім нядаўна атрыманай кватэры на восьмым паверсе. Верагодна, што гэта было самагубства.

      У яе не склалася сямейнае жыццё, якое пачыналася вельмі прыгожа, і свой сямейны крах, неўладкаванасць інтымнага жыцця паэтэса ўспрымала надзвычай востра. Пра гэта сведчаць яе вершы, перш за ўсё інтымная лірыка, у якой зусім не выпадкова так часта з балючай пранізлівасцю гучалі матывы нешчаслівага кахання.

      Акрамя  сямейна-інтымнай неўладкаванасці  паэтэсу моцна ранілі праявы бяздушнасці  ў грамадскім жыцці, балюча ўспрымаліся прыкметы заняпаду вёскі, палохала пагроза тэрмаядзернай вайны, якой , як вядома, не было, але адбыўся жахлівы чарнобыльскі выбух. Гэта ўсё вельмі непакоіла паэтэсу, можа, менавіта таму яе сэрца і не вытрымала гэтых акалічнасцей і яна вырашыла пайсці з жыцця.

      Для сваёй працы я выбрала тэму, прысвечаную жыццю і творчасці  Я. Янішчыц не выпадкова. Справа ў  тым, што гэтая паэтэса вельмі блізкая мне па духу. Менавіта, яе творы, калі я іх чытаю, выклікаюць у мяне шэраг розных пачуццяў і эмоцый, а гэта ўсё ад таго, што тэматыка яе вершаў і паэм вельмі актуальная была ў ХХ стагоддзі і застаецца такой жа і ў ХХІ. Яна разглядае вельмі цікавыя і, сапраўды, значныя тэмы і прблемы для людзей. І што самае значнае – робіць гэта жыва, без падману, адкрыта. Яна імкнулася быць шчырай і сумленнай ва ўсім.

      Вельмі істотным, я лічу, будзе сказаць, што, шмат перачытаўшы мастацкіх твораў Я. Янішчыц, я заўважыла, што ў яе творчасці ўсё ж пераважае інтымная лірыка, лірыка кахання, прычым яна вельмі не-аднапланавая. У кожным зборніку каханне паказана рознае. Пачынаючы чытаць яе творы з “Снежных грамніц” і заканчваючы “Калінай зімы”, заўважаеш, як мяняецца характар твораў і як змяняецца светапогляд паэткі, як яна выхоўваецца, набіраецца жыццёвага вопыту і г. д. Яшчэ мне падабаецца такая адметнасць яе творчасці, як тое, што Янішчыц не імкнулася здзівіць чытачоў нейкай нязвыклай выкручастасцю фарматворчасці, бо ёй гэта абсалютна не патрэбна, яе вершы ідуць з душы, яны простыя, “крылатыя” і празрыстыя, але гэта не гаворыць аб тым, што яны не таленавітыя.

      Увогуле, адыход Я. Янішчыц для беларускай паэзіі стаў, на мой погляд, балючай, незаменнай стратай, але сапраўдная паэзія “не знае тлену”. Лепшыя вершы – сведчанне жывога, трапяткога агеньчыку ў душы творцы, высокай культуры, арыентацыі на агульначалавечыя каштоўнасці.

      Нашчадкам засталіся незавершаная паэма “Галалёд”  і апавяданні, напісаныя таленавіта, дасціпна, з гумарам, веданнем псіхалогіі вясковых жыхароў, з уменнем заглянуць  у самыя патаемныя глыбіні  народнага духу. Паэзія Яўгеніі Янішчыц – важкі набытак беларускай літаратуры. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

             Спіс  літаратуры: 
         

  1. Ахматова  А. Стихотворения и поэмы. – Л.: Сов. пис., 1977.
  2. Бугаёў Д. Я. Талент і праца: Літ. крытыка. – Мінск: Маст. літ., 1979.
  3. Бугаёў Д. Я. Чалавечнасць: Літ. крытыка. – Мінск: Маст. літ., 1985.
  4. Бугаёў Д. Я. Служэнне Беларусі: Праблемныя артыкулы, літ. партрэты, эсэ, успаміны. – Мінск: Маст. літ., 2003.
  5. Бярозкін Р. С. Паэзія – маё жыццё. – Мінск: Маст. літ., 1989.
  6. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, кн.2, т.4. – Мінск: НАНБ Беларус. навука, 2003.
  7. Гарадніцкі Я. А. Палёт непрыручанай птушкі // Полымя. – 2005. - №10.
  8. Гніламёдаў У. В. Ля аднаго вогнішча: Літ.-крыт. артыкулы. – Мінск. Юнацтва, 1984.
  9. Гніламёдаў У. В. Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літ. працэс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983.
  10. Калядка С. У. Любоў мая, ты песня і маркота... Лірыка Яўгеніі Янішчыц // Роднае слова. – 1998. - №3.
  11. Калядка С. У. Непрыручаная птушка Палесся. творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц. – Мінск: Беларус. навука, 2007.
  12. Ламека Л. А. Сучасная беларуская літаратура. дапаможнік для навучэнцаў, абітурыентаў і настаўнікаў. – Мінск: Сучасн. слова, 1998.
  13. Лойка А. А. Паэзія і час: Літ.-крыт. артыкулы. – Мінск: Маст. літ., 1981.
  14. Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – Мінск: Вышэйш. шк., 1987.
  15. Янішчыц Я. Снежныя грамніцы: Лірыка. – Мінск: Беларусь, 1970.
  16. Янішчыц Я. Дзень вечаровы: Лірыка. – Мінск: Маст. літ., 1974.
  17. Янішчыц Я. Ясельда: Лірыка. – Мінск: Маст. літ., 1978.
  18. Янішчыц Я. На беразе пляча: Лірыка. – Мінск: Маст. літ., 1980.
  19. Янішчыц Я. Пара любові і жалю: Кніга лірыкі. – Мінск: Маст. літ., 1983.
  20. Янішчыц Я. Каліна зімы: Кніга лірыкі. – Мінск: Маст. літ., 1987.
  21. Янішчыц Я. Выбранае. – Мінск: Маст. літ., 2000.

Информация о работе Жанравая своеасаблівасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц