Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2011 в 23:14, курсовая работа
Творчасць – арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця.Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі – наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.
Яна распачала літаратурную дзейнасць і актыўна пачала выступаць у друку ў 70-я гг. ХХ стагоддзя разам з Р. Баравіковай, Ю. Голубам, С Законнікавым, В. Коўтун, А. Разанавым і многімі іншымі.
1. Уступ. Непрыручаная птушка Палесся ............................................................3
2. На пачатку творчага шляху................................................................................4
3. Паэтычнае асэнсаванне жыцця і асабовая праблематыка (патрыятычная і грамадзянская лірыка).............................................................................................9
4. Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц..................................................................14
5. Заключнае слова аб зборніках Я. Янішчыц....................................................18
6. У заключэнне.....................................................................................................20
7. Спіс літаратуры.................................................................................................23
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Філалагічны факультэт
Кафедра
тэорыі літаратуры
Жанравая своеасаблівасць лірыкі
Яўгеніі
Янішчыц
Курсавая работа
па беларускай літаратуры
студэнткі 2 курса 2 групы
спецыяльнасці “Беларуская філалогія”
Мяцельскай Вольгі Уладзіміраўны
Навуковы
кіраўнік: доктар філ. навук, прафесар
Рагойша В.П.
Мінск
2008
Змест:
1. Уступ. Непрыручаная
птушка Палесся ...............
2. На пачатку творчага
шляху.........................
3. Паэтычнае асэнсаванне
жыцця і асабовая праблематыка (патрыятычная
і грамадзянская лірыка).......................
4. Інтымная лірыка
Яўгеніі Янішчыц.......................
5. Заключнае слова
аб зборніках Я. Янішчыц.......................
6. У заключэнне..................
7. Спіс літаратуры...............
Уступ.Непрыручаная
птушка Палесся...
Творчасць – арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця.Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі – наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.
Яна распачала літаратурную дзейнасць і актыўна пачала выступаць у друку ў 70-я гг. ХХ стагоддзя разам з Р. Баравіковай, Ю. Голубам, С Законнікавым, В. Коўтун, А. Разанавым і многімі іншымі.
Беларуская паэзія знаходзілася ў той час на пераходзе да новай сваёй якасці – смелага выхаду ў жыццё, свабоднага выяўлення жыццёвай разнастайнасці, да пачуццёвай і мастацкай шматграннасці. Час вымагаў і патрабаваў іншых падыходаў да творчасці, да адлюстравання рэчаіснасці, і літаратура не мела права абмяжоўвацца паўторам ранейшых дасягненняў, неабходна было шукаць нешта новае ў раскрыцці традыцыйных тэм, цікавы матэрыял, абумоўлены сучаснасцю і абставінамі развіцця літаратурнага працэсу.
Дзеля праяўлення яскравага, своеасаблівага стылю мастака трэба, каб выразна акрэслілася асоба чалавека, яго светаадчуванне, погляды, духоўны вопыт. А гэта і адбываецца, на мой погляд, у творчасці Яўгеніі Янішчыц праз сінтэз светапогляднага і мастацка-вобразнага ўспрымання, які грунтуецца на адкрытай, шчырай, давернай споведзі душы, на ранімай, безабароннай і абвостранай пачуццёвасці, на жывым, непасрэдным сардэчным водгуку на падзеі часу.
Сёння, як мне здаецца, амаль кожны ведае такія цудоўныя па мастацкіх якасцях і паводле душэўнага ўзлёту вершы Яўгеніі Янішчыц, як “Ты пакліч мяне. Пазаві...”, “Ля ложка хворай маці”, “У шуме жытняга святла” і многія іншыя, што ўвайшлі ў скарбніцу беларускай літаратуры.
Асноўныя
задачы і мэты, якія я перад сабой
паставіла – гэта, канешне, раскрыць
і паказаць непаўторны талент Яўгеніі
Янішчыц, глыбокі змест яе паэзіі,
адметныя рысы стылю і жанраў. Шчырая,
акрылёная, натхнёная, паэтэса шукала
адпаведнасці сваім перажыванням, думкам
у навакольным свеце, прыродзе, людзях
– і знойдзеныя падабенствы набывалі
вобразнае ўвасабленне ў розных па настрою
вершах. Яўгенія Янішчыц сэрцам адгукалася
на трагедыі сучаснасці, глыбока перажывала
жыццёвыя страты і расчараванні. Трапяткая,
тонкая душа паэтэсы імкнулася да вышынь
прыгажосці, гармоніі. Талент Я.Янішчыц
выступіў свайго роду ўвасабленнем чыстага
сумлення ў беларускай паэзіі, узорам
шчырай адкрытасці і даверу. Вызначальныя
рысы стылю Я. Янішчыц узыходзяць да традыцый
нацыянальнага фальклору і беларускай
паэтычнай класікі. Вытокі стылёвай неаднастайнасці
лірычнага радка Янішчыц у паэзіі Янкі
Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча,
у беларускай культурнай традыцыі, у лірычнай
народнай песні.
На
пачатку творчага
шляху
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 г. у вёсцы Рудка на Піншчыне,дзе сям’я жыла да 1966 года.Потым дом у Рудцы маці пакінула старэйшаму сыну ад першага шлюбу. Пераехалі сям’ёй у Велясніцу, што знаходзілася непадалёку ад Рудкі, дзе бацька збудаваў новы дом. Вясковы навакольны свет уваходзіў у свядомасць Жэні Янішчыц нібыта прадказанне яе будучага “палескага” паэтычнага таленту. Назапашваліся назіранні,у хуткім часе з’явілася патрэба перадаць убачанае ў вершаваных радках – так быў напісаны першы твор,які Яўгенія прачытала на школьнай вечарыне,прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
З Рудкі Жэня паехала ў Мінск на вучобу. Гады, праведзеныя ў вёсцы, сталі вырашальнымі ў паэтычным самавызначэнні Янішчыц. Ціхая беларуская вёска ў глыбі Палесся са сваёй свабодай, прасторавасцю і вялікай гістарычнай памяццю, часткай якой былі і яе бацькі, простыя сяляне (бацька – бондар, цясляр, маці – працаўніца калгаса), спадарожнічала развіццю таленту і самасвядомасці дзяўчыны.
Ужо ў першых паэтычных спробах яна імкнецца выказаць сваё захапленне жыццём, сваю любоў да роднай зямлі, што дала ёй магчымасць радавацца, любавацца гэтым светам ( першыя вершы з’явіліся ў раённай газеце “Палеская праўда”, потым у сталічных выданнях, сярод якіх былі газета “ЛіМ”, часопіс “Маладосць”):
А неба такое зорнае,
Навокал – такая ціш.
Старонка мая азёрная,
Хачу ў тваю сінь ісці.
Прасторы і сэрцы – насцеж.
Іду, нібыта вясна.
Людзі, бярыце шчасце,
Для вас я яго нясла. [ ЛіМ, 1965 ]
Вёска была для Янішчыц падпіткай,адкуль ішло натхненне. “Вясковасць” як духоўная парадыгма паэтычнага таленту Яўгеніі Янішчыц вызначала дух ранніх вершаў, надрукаваных у часопісах “Бярозка”, “Беларусь”, “Маладосць”, газетах “Заря”, “ЛіМ”, “Чырвоная змена”, “Голас Радзімы”, “Настаўніцкая газета”, “Знамя юности” і інш.
Характэрнай рысай яе вершаў (“Веру ў тое, што на свеце ёсць...”, “Я табе пісала пісьмо...”, “Хутка вернешся”, “Ліст да настаўніцы”, “Мне семнаццаць”) – было жаданне перадаць казачную таямнічасць навакольнай рэчаіснасці.
З
цягам часу, не губляючы роднасці з
казкай, з настроенасцю на цуд, з
непасрэднасцю лірычнага
У 1966 г. Жэня паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта.
У першых зборніках Янішчыц – шчодрая і шчырая сардэчнасць, нязмушанасць і непасрэднасць бачання свету і людзей у ім, адкрытая пульсуючая думка аб людскіх лёсах. Нават назвы паэтычных зборнікаў гавораць, як мне здаецца, аб росце, пашырэнні магчымасцей таленту аўтаркі, назвамі праводзіцца лінія пашырэння яе кругагляду, у іх адлюстроўваюцца змены светапогляду і ацэнак наваколля.
У назве “Снежныя грамніцы” тоіцца тонкае адчуванне цудоўных пераўтварэнняў свету і знойдзена ёй, Жэняй Янішчыц, гарманічная ўзгодненасць з гэтым незвычайным светам. У дзень грамніц (15 лютага) зіма сустракаецца з вясной і здараецца, што ў небе прагрукоча гром. Тое ж пачынае адбывацца ў душы гераіні: яе таямніцы і загадкавыя перазовы імкнуцца знайсці выйсце і атрымаць другую якасць, другое напаўненне – у вершаваных радках.
Нечакана проста пісаліся вершы аб вечным, вялікім, значным, набываючы форму то прысягі, то лірычнай споведзі. У іх паэтэса звяртаецца не да радзімы як абстрактнага паняцця, а да мілай старонкі – месца свайго нараджэння ( патрыятычная лірыка). І словы прызнання ў любові гучаць не як прысяга, а хутчэй як малітва:
Прыедз
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
(“Прыедзь у край мой ціхі...”) [15, с. 14].
Эпітэты “ціхі”, “белыя”, “мудрыя” перадаюць адухоўленую прыгажосць радзімы. У светлых колерах паўстае Палессе як увасабленне добрай казачнай краіны.
Да патрыятычнай лірыкі Я.Янішчыц таксама належаць і вершы “Там лістапады выпалі...”, “Пранеслася дзіўная песня...”, “Славянскае застолле”, “Я хварэю даллю светла-сіняй...”, “Перад сустрэчай”. У іх вёска выступае ўвасабленнем таго вечнага, што з кожным днём адкрываецца ў новых фарбах.
Вёска становіцца крытэрыем спазнання чалавечага і прыроднага. А ўпарадкаванасць, прадвызначанасць вясковага жыцця – тая атмасфера, якая патрэбна гераіні для больш глыбокага спасціжэння свайго ўнутранага свету. Таму ўсё наваколле – прадмет вывучэння, яно і ў вершах адасоблена ад уласнага “я”, падымаецца шырока, маштабна, абагулена.
Жыццё Янішчыц у канцы 60-х – пач. 70-х гг. ХХ ст. праходзіла ў Мінску. Здавалася б, павінны былі адлюстравацца ў лірыцы новыя ўражанні, мары і спадзяванні, навеяныя жыццём сталічнага горада. Адбываецца ж адваротнае. Горад уражвае, хвалюе, здзіўляе, але не выклікае паэзіі, якую нараджае вёска. “Вёска-горад” – новая антыномія, якая ў паэзіі Янішчыц не выяўляецца адкрыта, а адчуваецца ў супастаўленні “вясковых” і “гарадскіх” вершаў. Лірычнай гераіні цяжка знаходзіцца ў памежным становішчы, а таму яна выбірае знаёмае, роднае вясковае ўлонне і гэтым ратуецца ад гарадской мітусні:
Я вырастаю ў зацішшы,
Дзе шызы мох, дзе верасок.
Як нераскрытая пупышка,
Душа ўбірае хмельны сок.
...А потым буйная паводка
Мне ў вочы выплесне вясну,
І новай думкаю і верай
Нямы прасветліцца пагляд...
(“Я вырастаю ў зацішшы...”) [15, с.51].
Па прыездзе ў Мінск пачынаецца новы перыяд, напоўнены актыўнай творчай і грамадскай дзейнасцю. Я. Янішчыц становіцца членам літаб’яднання “Узлёт”, потым удзельніцай паэтычнага семінара пад кіраўніцтвам А. Лойкі.
Усеабдымнасць у пачуцці – галоўная характарыстыка першага зборніка “Снежныя грамніцы”, першавыснова самараскрыцця паэтэсы. Але нечаканым акордам гора ўрываецца ў бясхмарнасць, бесклапотнасць маладосці (верш “У бабулі Паланеі”), горкая жыццёвая праўда, якая паўстае з апавядання пра лёс бабулі Паланеі:
І чаму – пытаць не смею
Для бабулі свет не міл –
У бабулі Паланеі
Информация о работе Жанравая своеасаблівасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц