Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2011 в 23:14, курсовая работа
Творчасць – арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця.Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі – наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.
Яна распачала літаратурную дзейнасць і актыўна пачала выступаць у друку ў 70-я гг. ХХ стагоддзя разам з Р. Баравіковай, Ю. Голубам, С Законнікавым, В. Коўтун, А. Разанавым і многімі іншымі.
1. Уступ. Непрыручаная птушка Палесся ............................................................3
2. На пачатку творчага шляху................................................................................4
3. Паэтычнае асэнсаванне жыцця і асабовая праблематыка (патрыятычная і грамадзянская лірыка).............................................................................................9
4. Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц..................................................................14
5. Заключнае слова аб зборніках Я. Янішчыц....................................................18
6. У заключэнне.....................................................................................................20
7. Спіс літаратуры.................................................................................................23
У
зборніках “Ясельда” і “На
беразе пляча”, у параўнанні з першымі
двума зборнікамі, выяўляецца перарыўнасць
не толькі ў асэнсаванні рэчаіснасці,
а і ў характары паэтычнага адлюстравання
свету і сябе ў ім: адбываецца перакадзіраванне
свядомасці і крытэрыяў ацэнкі рэчаіснасці
і мастацтва, абумоўленае мадыфікацыйнымі
быційнымі зменамі у грамадстве. Экстравертная
накіраванасць духоўных пошукаў вызначыла
спецыфіку мастацкага бачання ў апошніх
зборніках паэтэсы. Такім чынам, знешні
свет у мностве сваіх праяўленняў стаў
набыткам унутранай працы душы і свядомасці
Я. Янішчыц і, зразумела, яе творчасці.
Інтымная
лірыка Я. Янішчыц
Мова закаханай жанчыны ў інтымнай лірыцы – гэта своеасаблівы дыскурс прызнання, які ў кожным паэтычным тэксце набывае сваё эмацыйнае напружанне і выступае полем знакаў жаночага жадання, волі, асалоды і г. д. У гэтым сэнсе паэзія Яўгеніі Янішчыц уяўляе сабой своеасаблівы тэкст кахання, у якім адлюстравана дыялектыка пакутлівага, згубнага пачуцця.
“Папялушкай” уваходзіць гераіня Я. Янішчыц у прастору кахання (верш “Золушка”). Персаніфікацыя ў казачны вобраз дазваляе паэтэсе рэалізаваць пазначаныя комплексамі рамантычныя памкненні. Чаму не прынцэса, не каралеўна і г.д., а менавіта “золушка” выступае ідэнтыфікацыяй жаночай суб’ектыўнасці гераіні? Сімвалічны статус “Золушкі” ў культуры і жаночай гісторыі, з аднаго боку, устаялы і абмежаваны зададзенай казкай канцэпцыяй шчасця: у кожнага свой час у спазнанні шчаслівага кахання, і гэты час абавязкова прыйдзе. З другога боку, вобраз “Золушкі” ўвабраў комплексы індывідуальнай псіхасексуальнай арганізацыі асобы: някідкая, няяркая дзяўчына расквітнее ў спазнанні ўзаемнага кахання. Сімвалічная структура ідэнтычнасці Золушкі дазваляе заставацца неадкрытай тайнай для каханага.
Гераіня Янішчыц жыве ў чаканні свята кахання, пакуль неакрэсленага, няпэўнага: “ І чаму баліць ад рання // Маладая галава?” Адсюль, ад хвалюючых мрояў, фантазій, спадзяванняў нараджаюцца вершы “начнога часу”: “Хто забраў мой самы светлы сон...”, “Верш пра бяссонніцу”. Бяссонніца ў Я. Янішчыц – гэта стан агульнай настроенасці на прыняцце ў сябе вялікага пачуцця, адпаведнага яе светламу, чыстаму і па-юнацку нецярпліваму парыванню насустрач:
І бяссонніцаю зваўся боль.
І была бяссонніцай любоў.
І ў бяссонні клопатаў і спраў
Новы дзень таропка вырастаў...
(“
Толькі там, за лесам маладым..
Бяссонніца –гэта і праяўленне душэўнай сумятні. У сардэчнай блытаніне пачынае паступова акрэслівацца вобраз каханага, яшчэ далёкага і незнаёмага, але прыгожага і жаданага:
Праплы
Праз свае летуценні дзявочыя,
Будзе неба блакітнае, яснае,
Будзе ціха ўсміхацца Ясельда.
...
Толькі
Ці будзіць цябе кожнай раніцай?
(“Праплыву да цябе аднойчы”) [ 15, с. 46].
Будова верша зыходзіць з адзінства рамантычных традыцый і рэалістычных тэндэнцый: ад дзявочых летуцценняў з іх уяўленнямі аб неабходнасці з’яднанасці настрояў дваіх з настроем прыроды да празаічна-канкрэтнай завершанасці верша, адлюстраванай у апошнім радку. Гэта адзнака настроенасці гераіні на будучыя ўэнёсла-зямныя адносіны.
Тэма кахання – шчаслівага і няспраўджанага – адна з асноўных у лірыцы Я. Янішчыц.
Прырода робіцца сведкай і памочнікам чалавечага шчасця – гэтая думка праводзіцца праз многія творы паэтэсы. Прырода таксама заклапочана духоўнай адпаведнасцю закаханых. Але калі супярэчлівыя пачуцці гераіні кіруюць праўленнем настрою, прырода выступае фонам яе мройнага ўсхвалявання (верш “...Восень як сястра святла й разлукі...”).
Інтымныя вершы Я. Янішчыц – своеасаблівы сплаў шчаслівых імгненняў, радасці і тугі ад спасціжэння невядомага раней пачуцця і яго журботнай наканаванасці. Гэтую трывожную ўзрушанасць кахання падтрымліваюць такія ўласцівасці яе душэўнага стану, як адзначаныя Д. Бугаёвым, “выключная пяшчотнасць, цнатлівая чысціня, стрыманая сіла і нейкая беражліва-нясмелая энергічнасць інтымных перажыванняў, а разам з тым зайздросная глыбіня і, галоўнае, поўная сапраўднасць пачуцця, самаадданасць лірычнасць гераіні і яе гатоўнасць вельмі многім ахвяраваць дзеля любімага чалавека...” Выказванне крытыка тычыцца і верша “Ты пакліч мяне. Пазаві...”, дзе непаўторна-янішчыцкія рысы мастацкага стылю раскрыліся асабліва ярка. У вершы, прычым, наглядаецца пэўная градацыя ў развіцці пачуцця кахання: ад уласна-канкрэтнага, што ідзе ад чакання першага і адзінага, да ўсведамлення неабходнасці любові на ўсіх жыццёвых праявах, учынках. Верш “Ты пакліч мяне. Пазаві...” можна называць візітоўкай Я. Янішчыц як паэтэсы. Любоў – тая рэч, што робіць адухоўленай і асэнсаванай любую з’яву ў жыцці чалавека. Любоў – першакрыніца жыццця і яго апраўданне. Паэтэса нібы дзеліцца адкрытымі ёй ісцінамі з любімым чалавекам, і жадае не толькі разумення, а і пранікнення ў адзіную праўду жыцця, што стане залогам параднення душ і памкненняў.
Вершы інтымнага цыклу ў зборніку “Дзень вечаровы” шматгранныя па жанравай палітры і пачуццёвай напоўненасці: вершы-ўспаміны (“Назад...”; “Як проста ўсё...”, “Ізноў буяе восень...”; “Хацела Вам сказаць я...”, вершы-рэфлексіі (“У нашым лесе спеўна і мурожна...”; “Другу”; “Не дакажу, не раскажу...”; “Ізноў зачну я песню...”; “Мінаюць летуценняў лёгкіх дні...” і інш.) і вершы-надзеі, суцяшэнні (“Ідзі спакойна па зямлі...”; “Адыдуць, як сон, нагаворы...”; “Над крыўдай”; “ Ты рады?Я не рада...”; “Ідзем шляхамі рознымі...”). Разгалінаванні такога плану ў вершах даюць магчымасць абазначыць спектр перажыванняў гераіні: перажыванне ў іх ідзе ад адной вяршыні да другой, ад аднаго “выхаду” лірызму да другога. Мінулае перацякае ў сёння, сённяшні дзень вяртаецца ў мінулае. Вершы-прысвячэнні маюць свайго адрасата – рэальнага чалавека, пра якога яе думкі, перажыванні, клопат. Спазнанае каханне губляе экзістэнцыяльную значнасць і набывае перарывісты характар як траўматычнае раскладанне загубленага жаночага пачуцця:
Як проста ўсё,
Як хораша было!
Між намі лета буйнае цвіло.
Былі лугі і звонкія ільны...
(“Як проста ўсё...”) [16, с. 62].
Асаблівасцю лірыкі кахання Я. Янішчыц было сінхроннае раскрыццё ў адным фокусе мінулага, цяперашняга і будучага ў перажыванні.
Унутранае жыццё, як вядома, ніколі не бывае універсальным – яно заўсёды непаўторнае, індывідуальнае. Увасабленне інтымнага жыцця ў паэтычным слове, мусіць, найбольш плённа адлюстравалася ў “жаночай” лірыцы, шырока і інтэнсіўна, пачынаючы з 1950 - 1960-х гадоў. Але разам з тым можна адзначыць, што ў беларускай “жаночай” паэзіі канца ХХ ст. не сустракаецца непрымірымы антаганізм паміж домам і светам, быццём і бытам, будзённымі клопатамі і высокімі пачуццямі ў каханні, хоць іх супярэчнасць не абыходзілі ўвагай ні В. Вярба, ні Р. Баравікова, ні Д. Бічэль-Загнетава, ні В. Іпатава, ні Г. Каржанеўская і іншыя.
Па словах В. Іпатавай, вялікае ўздзеянне на светаўспрыманне Я. Янішчыц аказвалі Г. Ахматава і М. Цвятаева. Многія рысы інтымнай лірыкі названых паэтэс сустрэнем у паэзіі Я.Янішчыц: ахматаўскае багацце асацыяцый, прарочыя інтанацыі, напружанасць любоўнага пачуцця, глыбокае разуменне псіхалагічнага стану лірычнай гераіні; цвятаеўская музычнасць верша, вастрыня адзіноты, імкненне да сур’ёзнага аналізу перажывання.
У зборніку “Дзень вечаровы” пачуцці кахання вельмі значна ўскладняюцца ў адрозненні ад зборніка “Снежныя грамніцы”, маладой бесклапотнасці, лёгкасці стаўлення да свайго шчасця падводзіцца падрахунак. Жанчына нібы пераступае нябачную рысу, за якой роспач, журба, трывога (“Як проста ўсё...”):
Як проста ўсё,
Як хораша было!
Між намі лета буйнае цвіло.
Былі лугі і звонкія ільны....
Ні роспачы,
Ні болю,
Ні віны....
Як добра ўсё,
Як добра ўсё было!
Няўжо так хутка лета адцвіло?
(“Як проста ўсё...”) [ 16, с. 62].
Гэтыя радкі ідуць ад перажытага, набалелага і таму вельмі кранаюць і хвалююць сэрцы чытачоў, бо напісаны праўдзіва і шчыра. У зборніку “Ясельда” пякучыя, глыбокія перажыванні адзінокай жанчыны адлюстроўваюцца ў яе сардэчных прызнаннях і надаюць вершам своасаблівую драматычнасць, у ім яшчэ няшмат гаркоты, жалю, амаль няма адчування адзіноты, што з’явяцца пазней (“Я дыханнем цябе абаўю...”):
Я не кінуся шчасця шукаць,
На самоце галубіць патоля.
Буду мудра і светла маўчаць,
Як бярозка між чыстага поля.
[
21, с. 186].
У зборніку “Пара любові і жалю” раскрываюцца і патаемныя рухі жаночай душы, трывогі і мукі сэрца, якія апаленыя “ўкрадзеным” каханнем. Увогуле, дазволю сабе сказаць, што цыкл інтымных вершаў стаў своеасаблівым летапісам душы жаночай, у якой адбілася пакутніцкая барацьба гераіні за сваю душэўную свабоду.Кожная горкая гісторыя набывае сваё апраўданне, кожнае няшчаснае каханне захліпваецца ў сваіх слязах (паэма “Акно ў дождж”). Паэма прыадкрывае ўнутранае жыццё гераіні ва ўсіх яго супярэчліва-неаднастайных праявах. Сюжэт паэмы складае візіт гераіні-паэтэсы да мастака Светаянава, некалі блізкага і каханага чалавека, цяпер сем’яніна. Рух твора стварае дынаміка супрацьлеглых пачуццяў і настрояў, што ўзнікаюць па ходзе размовы гераіні з мастаком і яго жонкай. Размова пастаянна перарываецца своеасаблівымі лірычнымі адступленнямі – філасофскімі роздумамі аб сутнасці жыцця і яго законах.
Зборнік “Каліна зімы” – апошні з прыжыццёвых выданняў паэтэсы. Гераіня акунулася ў бездань кахання, у якога няма перспектыў на пабудову ўзаемнасці, і якое пераўтвараецца ў бессэнсоўнасць існавання. У свядомасці закаханай жанчыны існуе толькі адзіна магчымы варыянт – быць разам:
Д
В
Т
Д
(“Яшчэ не забыты ўспамін...”) [20, с. 112].
Боль, горыч, крыўда, расчараванне – гэта крутыя прыступкі сардэчных перажыванняў, па якіх гераіня ўзнімалася да безвыходнага адчаю:
П
Н
Н
Я
Т
Ж
Т
Х
(“Гэтыя зоркія вочы...”)[20, с. 121].
Гераіні Я. Янішчыц было дадзена спазнаць каханне “без узаемнасці” і не дадзена перажыць ролю каханай. Можна адзначыць, што ў інтымнай лірыцы Я. Янішчыц пачуцці, настроі выяўляюцца глыбока, рознабакова, з выпакутаванай адкрытасцю, з выхадам не толькі на ўзнёсла-ўзвышанае, якое заўсёды ёсць у сапраўдным каханні, але і на зменліва-супярэчлівае, на самае балючае, тое, што ёсць у каханні нераздзеленым, няспраўджаным або падманутым, здраджаным. Комплекс адналюбкі становіцца ўсё больш прыкметным у споведзях Я. Янішчыц, абвастраючыся ад кнігі да кнігі.
Заключнае слова аб зборніках Я. Янішчыц
Информация о работе Жанравая своеасаблівасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц