Жанравая своеасаблівасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2011 в 23:14, курсовая работа

Краткое описание

Творчасць – арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця.Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі – наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.

Яна распачала літаратурную дзейнасць і актыўна пачала выступаць у друку ў 70-я гг. ХХ стагоддзя разам з Р. Баравіковай, Ю. Голубам, С Законнікавым, В. Коўтун, А. Разанавым і многімі іншымі.

Содержание работы

1. Уступ. Непрыручаная птушка Палесся ............................................................3

2. На пачатку творчага шляху................................................................................4

3. Паэтычнае асэнсаванне жыцця і асабовая праблематыка (патрыятычная і грамадзянская лірыка).............................................................................................9

4. Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц..................................................................14

5. Заключнае слова аб зборніках Я. Янішчыц....................................................18

6. У заключэнне.....................................................................................................20

7. Спіс літаратуры.................................................................................................23

Содержимое работы - 1 файл

Яўгенія Янішчыц-курсавая работа.doc

— 185.50 Кб (Скачать файл)

     Услаўляючы  ролю жыта ў зямным існаванні ( у  вершах “Ірвёмся ў неабжытае...”, “Вёсцы”, “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён...”, “Апавяданне пра жытнёвы сноп”), паэтэса складае гімн самой існасці жыцця, яго гармоніі, бясконцасці, неадольнасці. У тым, што Я. Янішчыц “з лёну і жыта” словы складае і ў гэтым бачыць знітаванасць лёсу і паэзіі, праяўляецца крэўная повязь мастацтва з зямлёй, на якой яно ствараецца. Увогуле, вёска – гэта месца, куды ірвецца лірычная гераіня ад гарадскіх клопатаў і праблем. Вяртанне да родных вытокаў – лейтматыў усіх паэтычных зборнікаў Я. Янішчыц. У сваіх творах Я. Янішчыц, як і многія вясковыя паэтэсы ( напрыклад, Е. Лось), закранула праблему ў традыцыйна канфліктнай суаднесенасці “вёска – горад”. У “вясковых” вершах радзіма ў Янішчыц тоесніцца з бацькоўскай хатай, маці. Увогуле, вобраз бацькі ў лірыцы Я. Янішчыц паўстае вобразам нераўнадушнага да вясковых спраў чалавека, надзеленага працоўным умельствам, чалавечай дабрынёй і шчырасцю.

     Смерць  бацькі была вялікай стратай і  душэўным узрушэннем для Я. Янішчыц. Данінай памяці бацьку стала лірычная паэма “Ясельда”, у якой услаўляецца  душэўнае хараство і чалавечнасць працаўніка, паэтызуюцца адвечныя каштоўнасці народнага духу і сумлення. Смерць бацькі абуджае ў гераіні роздум пра сэнс жыцця і прызванне чалавека – чалавека з адвечнай адданасцю зямлі. Магчыма, адсюль і яе, паэтэсы, своеасаблівае прыцягненне да зямлі – ад бацькоўскай шчырай любові да роднай старонкі, якая перадалася ў спадчыну:

                       Я цяпер разумею, за чым

                       Так спяшаўся на луг і  на поле!

                       Ад  зямлі мне цябе не адняць...

                    [17, с. 75].

     Горыч страты ўплывае на з’яўленне новых  адценняў у адносінах да жывых, а таму вобраз маці з новай інтэнсіўнасцю пачуцця раскрываецца ў кнізе “Ясельда”.Вершы-прысвячэнні маці не згубіліся сярод мноства іншых у беларускай літаратуры – Янішчыц знайшла свой ключ у раскрыцці гэтага вобраза. Яе вершы розныя па сэнсава-пачуццёвай напоўненасці: ад эмацыянальнай напружанасці і ўзрушанасці ў адлюстраванні лёсу маці, ад усведамлення неабходнасці слова і падтрымкі маці (“так ніколі, як сёння, твае не балела мне слова”, паэтэса рухаецца да разумення важкасці “зямнога” пачатку ў матчынай долі, непарыўнай з’яднанасці яе з лёсам вёскі (“Дык дзякуй, вёска, што галубіш // Ты песняй мамінай мой лёс!”)

     Лінія “дачка – маці”, у аснове якой супастаўленне  лёсаў дзвюх жанчын, напаўняецца  новай афарбоўкай, калі паэтэса звяртаецца да фальклору. Узнікае новая канфліктная сітуацыя ў выяўленні вызначанай лініі – несупадзенне, разыходжанне ў рэчаіснасці дыскурсіўнай дадзенасці сталасці і юнацтва. У вершах “Дзве песні”, “Доня-донечка”, “Для сваёй адзінае дачушкі...” асімілююцца дзве разнастайныя, хаця і блізкія, стыхіі (літаратурная і фальклорная). Фальклорная форма дазваляе як бы перанесці цяперашні час у мінулае. 

     Істотная  крыніца творчага натхнення для  Я. Янішчыц – навакольная прырода, пейзаж. Прырода становіцца каталізатарам, што актывізуе выяўленне пазітыўных рэакцый на свет акаляючы (пейзажная лірыка):

                       Як  дзіўна і зусім  незразумела:

                       Між усяго, што ў сэрцы  набалела,

                       На  нейкай дзікай сцежачцы лясной

                       Вярнуць ізноў празрысты  свой настрой.

                 (“Як дзіўна і  зусім незразумела...”) [ 17, с. 91].

     Лірычная  гераіня сярод прыроднага наваколля  ажывае, пачынае ўсведамляць сваю повязь са светам і сваю матэрыяльную прысутнасць у вечным кругазвароце ўсяго існага на зямлі. Прыродныя  з’явы здаюцца адухоўленымі, набываюць  рухомасць, дынаміку:

                       Жывіцу  з цёплага камля

                       Убіралі час,

                             Прастора,

                                         Цела.

                       Спакойна  дыхала зямля,

                       І песня ціха ў свет ляцела.

                   (“Жывіцу з цёплага  камля...”) [ 17, с. 27].

     Лірычная  гераіня прысутнічае ў сусвеце  як частка ўсяго жывога. Спакой зямлі  нараджае ўнутраны, гарманічны спакой душы і сэрца – гэта і перадае верш. Арганічная знітаванасць, узгодненасць настрою жанчыны з навакольным асяроддзем адлюстравалася ў вершах “Лёгкія хмурынкі пад вачамі...”, “Вось зараз еду я...”, “Жывіцу з цёплага камля...” і інш.

     Верш  “Над смутным днём...” гучыць напорыста, цвёрда, рашуча. Інтанацыя абумоўлена пакладзенымі ў аснову сюжэта-перажывання  рэальнымі падзеямі: Я. Янішчыц трапіла  ў аўтамабільную катастрофу, атрымала шматлікія пераломы і цяжкае сатрасенне мозгу, апынулася ў бальніцы г. Магілёва, дзе правяла некалькі месяцаў. Пакуты душы і цела паўздзейнічалі на пераацэнку многіх ранейшых жыццёвых установак і адбіліся на танальнасці творчасці ( вершы “ Я, можа, калі-небудзь пастарэю...”, “Няпраўда, ужо не сумую...”). Фізічнае недамаганне, пастаянны боль у нечым абумовілі з’яўленне мінорных акордаў, новых тэндэнцый у лірыцы, пазначаных песіместычнымі настроямі, зменлівым самаадчуваннем. Зразумела, нельга праводзіць прамых аналогій паміж станам асобы і сутнасцю паэзіі, аднак калі здароўе пачынае кіраваць думкамі і паводзінамі, тое не можа не адбіцца ў творчасці:

     Ад  моманту трагедыі пачаўся працэс новага самастварэння гераіні ў фізічным і ў псіхалагічным планах. Жыццёвыя набыткі, узбагачэнне вопытам пераадоленняў дазволілі ёй ацаніць рамантычную акрыленасць юнацкай паэзіі як завершаны этап. Пара юнацтва – пара летуценнасці, наіву і максімалізму, свята жыцця, калі галоўным было чаканне кахання і шчасця ( верш “Дзевятнаццаць”). Асацыяцыі з вобразам “дзікай шыпшыны” (“Жыццё маё, як дзікая шыпшына...”) узніклі пад уздзеяннем выспявання ўласных “зямных” каардынат быцця, са сталага позірку на перспектывы творчага росту з пазіцый “шыпшыннай” рэальнасці. У квітненні, у абнаўленні, у змене роляў бачыцца сэнс жыцця:

     Шмат  горычы дадавалі паэтэсе і трагічныя старонкі беларускай гісторыі, праўда пра вынішчэнне лепшых сыноў народа ў масавых рэпрэсіях культаўскіх часоў, што хоць і са скрыпам, але адкрывалася ў гарбачоўскі перыяд. Красамоўным сведчаннем узрушанасці, якую выклікала ў душы Яўгеніі Янішчыц гэтая страшная, жахлівая, як д’ябальскае насланне, праўда, стаў верш “Над хронікай 30-х гадоў”:

                       Які разгул шалёным капытам,

                       А здзекаў жах, нібы ў сярэднявеччы!

                       І Д’ябал у Суддзі перапытаў:

                       - Таленавіты? Значыць  небяспечны! 

                       Паміж травы трагічнай  і груддзя

                       Стаю  ў журбе і думаю  аб вечным:

                       Таленавіты  – сам сабе суддзя,

                       А для паскуд – заўсёды небяспечны.

                      [ 21, с. 55-57].

     З верша, мне здаецца, бачна, што паэтэса выказвала пратэст супроць любых замахаў на свабоднае волевыяўленне асобы, выключна важнае ва ўсіх сферах творчай дзейнасці і безумоўна неабходнае для нармальнага грамадскага развіцця.

     Праблемы  жыццёвага самасцвярджэння, літаратурнага  самаздзяйснення, зварот да радзімы і людзей – гэта таксама адзнакі самарэалізацыі ў знешнім свеце, якія ў цэлым акрэслілі характар зборнікаў “Ясельда” і “На беразе пляча”. 

     У новай кнізе “На беразе пляча”, якая пісалася чатыры гады, абазначылася яшчэ адна лінія – адказнасць за ўласную творчасць і гучанне паэтычнага слова.

     У вершах “Назло якой імжы...”, “Дарогу выслаў лістапад...”, “Блісне поўні кальцо...” створана рамантычна-афарбаваная карціна вясковага жыцця, прасякнутая ўсё той жа адкрытай эмацыянальнасцю, за якой – адчуванне цяпла вясковай зямлі, ахоўнай сілы прыроды Палесся.

     У зборніку “На беразе пляча” пяром  паэтэсы водзіць імкненне захаваць і памножыць жыццёвую каштоўнасць  і ўнутраную змястоўнасць лірычнага  героя (г. зн. жыхара вёскі), паказаць яго арганічныя сувязі з жыццём. Паэтычная канцэпцыя “чалавек – навакольны свет” набывае новыя рысы: ад канстатацыі выключных у людскіх лёсах фактаў (“Лён адцвіў у салдацкіх вачах..., // Спатыкнуўся сыночак на мінах…”) паэтэса ідзе да спасціжэння тых унутраных рэзерваў і духоўных інтэнцый чалавека, якія дазваляюць штодзённасць напоўніць высокім зместам.

     Нязломнай сіле чалавечага духу прысвечаны цэлы цыкл вершаў у зборніку “На беразе пляча”: “Марыся”, “Нянечка Міла”, “Саламяная ўдава”, “Ода кладцы”, “Дзед Сымон”, “Цётка Матрона”, “Сустэча на пераправе” і інш. Янішчыц шукае чалавечае, прывабна патаемнае ў самым непрыглядным побыце, калі людзі, здаецца, менш за ўсё могуць праявіць свае найлепшыя якасці, але ва ўменні бачыць у кожным дні свой сэнс раскрываецца талент чалавека будаваць уласнае жыццё:

                 Таму  й ідуць: хто на развод – квахтуху,

                 А хто – насенне  з дзіўнай назвай “мма”

                 І ўсіх дачыста цётка  ўмее слухаць,

                 І гаварыць – дачыста  – з усіма…

                    [ 18, с. 38].

     Людзі Палесся жывуць у адкрытай камунікатыўнай прасторы, іх зносіны будуюцца на прынцыпах даверу, узаемадапамогі, і гэта - ментальная рыса палешукоў, якая ўслаўлена ў паэме “Ягадны хутар”. Паэма, змешчаная ў зборніку “На беразе пляча”, стала свайго роду паэтычным помнікам народу, часу і прыродзе  палескага краю. Паэму Я. Янішчыц, на маю думку, можна назваць “дапаможнікам” па азнаямленні з побытам і жыццём Палесся.

     Вершы (“Так наступае далячынь”, “Палеская  паводка” і інш.)загучалі як адзіны маналог, зрастаючыся ў адну споведзь, лірычнае рэчышча якой заснавана  на непарушнай сіле любові да прыроднага свету і дадзенай паэтэсе шчаслівай магчымасці выявіць яго хараство і момант свайго існавання ў гэтай бязмежнасці быцця. Вершы Я. Янішчыц – гэта “вершы святла, высокай непагаснай любові, у якой сіла вечнасці”.

     Янішчыц праходзіць праз супярэчлівыя моманты ў сцвярджэнні ролі паэтэсы, ачышчаючыся ад другаснага, набіраючы моц жыццёва важнага арыенціру, што адлюстравалася ў шэрагу паэтычных твораў (вершы “Бойся расінку аславіць…”, “Што за гонкая травіца…”, “Прыйсці да таварыша…”, “Не думаць: скончыцца Яно…”, “Мама”):

                       Буду  ў дальні шлях збірацца,

                       Песняй  сцежку вышываць.

                       Вышынёй – не надарвацца б!

                       Цішынёй бы – не сканаць!

                  [ 18, с. 35].

     У зборніку “На беразе пляча” шмат вершаў, у якіх асэнсоўваюцца шляхі ўключэння  мікракосму творчай асобы ў мікракосм супярэчлівага быцця.

     Зборнікі  “Ясельда” і “На беразе пляча” адлюстравалі ўзнікненне ў жыцці  лірычнай гераіні і творчасці  Я. Янішчыц крызісных перыядаў, звязаных з несумяшчэннем ранейшых вясковых ідэалаў з каштоўнасцямі сённяшняй рэчаіснасці, з несупадзеннем рамантычных уяўленняў аб “вяскова-азначанай” пабудове свету з рэальнымі шматварыянтнымі структурамі супярэчлівага жыцця. Гераіня пастаянна знаходзіцца ў інтэнсіўных пошуках спосабаў адаптацыі яе вясковай душы да гарадскіх рытмаў жыцця. Паміж абвостранай пачуццёвасцю яе як жанчыны і сацыяльным статусам “афіцыйнай” паэтэсы знаходзіцца вялікая мяжа, якую хочацца зменшыць.

Информация о работе Жанравая своеасаблівасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц