Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2011 в 23:14, курсовая работа
Творчасць – арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця.Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі – наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.
Яна распачала літаратурную дзейнасць і актыўна пачала выступаць у друку ў 70-я гг. ХХ стагоддзя разам з Р. Баравіковай, Ю. Голубам, С Законнікавым, В. Коўтун, А. Разанавым і многімі іншымі.
1. Уступ. Непрыручаная птушка Палесся ............................................................3
2. На пачатку творчага шляху................................................................................4
3. Паэтычнае асэнсаванне жыцця і асабовая праблематыка (патрыятычная і грамадзянская лірыка).............................................................................................9
4. Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц..................................................................14
5. Заключнае слова аб зборніках Я. Янішчыц....................................................18
6. У заключэнне.....................................................................................................20
7. Спіс літаратуры.................................................................................................23
Пяць сыноў і пяць магіл...
[ 15, с. 12].
Пазней Я. Янішчыц гэты верш вылучыла для друку ў “Анталогію беларускай паэзіі”, куды ўвайшлі лепшыя, па яе меркаванні, творы з усіх лірычных зборнікаў. Магчыма, на маю думку, лёс бабулі Паланеі стаў першым імпульсам ў звароце паэтэсы да трагічных аспектаў жыцця. Ад “Снежных грамніц”, з вершаў “Пра атаву напомніць прасіла...”, “Ля ложка хворай маці” пачынаецца фарміраванне арыентацыі новага тыпу –мэтаскіраванасць з унутранага на знешні свет, арганічна ўвабраўшы ў сябе адчуванне болю другога.
Вершы-апавяданні пра жыццё маці сталі той тэмай, што ідзе ад душы, у якой пачуцці гераіні раскрыліся найбольш шчыра, усхвалявана, празрыста-светла і чыста. Напрыклад, верш “Ля ложка хворай маці” (у ім з глыбокім разуменнем гаворыцца пра цяжар матчынай долі, за якою праглядвае тыповы лёс вясковай жанчыны ) быў адзначаны крытыкамі Д. Бугаёвым, Р. Бярозкіным, Я. Гарадніцкім як удалы ў сэнсавым вырашэнні: “...прыкметна трывожныя ноты гучаць у цудоўным вершы “Ля ложка хворай маці” з яго скразным, як рэфрэн, паўторам кожны раз крыху перайначанай споведзі, у якой эмацыянальнае напружанне, усё ўзмацняючыся, дасягае к канцу твора вялікай сілы” ( Дз. Бугаёў):
Мама!
Так мне рукі твае не балелі ніколі.
...
Так ніколі твае не балелі мне ногі.
Мама!
Так ніколі тваё не шчымела мне сэрца...
[21, с.175].
Болем адгукаецца ў сэрцы паэтэсы трагізм лёсу маладых паэтаў М. Багдановіча і М. Сурначова (вершы-прысвячэнні “Памяці М. Сурначова”, “Смерць Максіма Багдановіча”):
Русая Вера!
Сляза-
Зорка Венера
Да шыбы прынікла.
Зорка Венера!
Чорны аловак,
Зорка Венера
Узышла
[ 21, с. 114].
Такім
чынам, маладая паэтэса кіравалася
“святлом душы” у пошуках найбольш
прымальнага і ўласцівага яе натуры
кірунку самаразвіцця і самавызначэння.
Адухоўленая акрыленасць, узвышаны
палёт думкі і пачуцця, непасрэдна-светлае
жаданне з’яднацца з прыродай, а адсюль
і з усім навакольным светам – на такіх
патрэбах душы і розуму здзяйсняліся першыя
паэтычныя адкрыцці Я. Яўгеніі Янішчыц.
“Дзень вечаровы”(1974, у 1978 годзе зборнік адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі) – вобраз-аксюмаран, у якім рамантычная загадкавасць, стрыманая эмацыянальнасць перададзены мілагучнай мовай. Яднанне дня і вечара ў назве нагадвае дзве прыступкі на лесвіцы часу: саступаючы з адной (дня), за якой вера ў шчаслівае наканаванне, паэтэса ўзнімаецца на другую (вечар), якая патрабуе разумення і больш глыбокага асэнсавання праяў свету і чалавека. “Дзень вечаровы” адкрывае новы этап у творчасці Я. Янішчыц. Паэтэса ўпэўнена пазбягае самапаўтораў. У другім зборніку ярка акрэсліваюцца асноўныя напрамкі яе творчага сталення. І Радзіма, якая ў “Снежных грамніцах” выступае ў ролі маці-Беларусі, што “...за руку ўдалячынь павяла”, набывае больш канкрэтнае аблічча ў вобразе Палесся, той зямлі, “што волю мне дала і мову”, умацоўваецца асабістасць у адносінах да свету.
Заўважу, што спецыфіка паэтычнага самавыражэння Я. Янішчыц у першых зборніках заснавана на лірычным мастацкім грунце. Яе лірычнае, мяккае слова не набыло публіцыстычнага напалу і выкрывальнай энергетыкі, гэтыя якасці аўтарскага самараскрыцця з’явяцца ў апошняй паэме (“Зорная паэма”). А ўшчуванні не набылі палымянага пратэсту супраць несправядлівасці светабудовы і не перараслі ў заклікі да прамога дзеяння. Гэта таленту Янішчыц не патрабуецца, у такой іпастасі яна чужая. Можа, таму і не імкнецца пазбаўляцца паэтэса дэкламацыйнасці і пафаснасці ў шчырых прызнаннях вечнага служэння Радзіме, якраз у ім – грамадзянская веліч паэтэсы, якая і ў паэтычнай палымянасці простая, шчырая, нязмушаная і застаецца сабой:
Ёсць міг такі,
Калі не страх памерці,
А страх –
Цябе сабой не засланіць...
Ёй не трэба было абжываць ролю вернай дачкі сваёй радзімы, гераіня Я.Янішчыц ёю была. Радзіма для паэтэсы – усеагульны сімвал праўды, бездакорнасці.
Жанравая палітра вершаў зборніка “Дзень вечаровы” ахоплівае творы рознага ідэйна-тэматычнага выражэння і стылістычнага афармлення. На змену пафаснасці выказаных думак раптам прыходзіць філасофская разважлівасць, узнімаюцца адвечныя пытанні быцця: “Хто я ў лясах тваіх, // Радзіма, // Радзіма, // Хто я ў палях?”Пытанні ўнутранага парадку адыходзяць на другі план, калі ўзнікае філасофская праблема асэнсавання свайго месца сярод іншых людзей. Янішчыц таксама адчувае сябе чужой і ў іншым прыродна-быццёвым асяроддзі, акрамя роднага Палесся. У паэзіі яе радзіма – дамінантны, у адносінах да альтэрнатыўных іншых, кантэкст чалавечага існавання. І прырода – аўра чыстага асяроддзя (вершы “Заві... Ужо цяпер не важна...”, “Зіма. Снягі. Мяцелі...”, “Сані, сані...” і інш.).
Прыём персаналізацыі ў вершы “ Я вярнуся туды...” надае вобразу песні рысы жывой істоты. Песня – сімвалічная структура душэўнага стану паэтэсы, у якой вылучаюцца свае ўзроўні і семантычная напоўненасць. Удала сказанае слова выклікае геданістычную асалоду. Увогуле, вершы, прысвечаныя тэме паэта і паэзіі, у Я. Янішчыц адрозніваюцца ад твораў іншых аўтараў тым, што яна ўмее перадаць тонкія нюансы свайго настрою: “Прывяла песня на губах // Ці не таму, што знала страты?”. А калі душа радуецца, цвіце: “Ох, вясёлая песня мая празвініць // Серабрынкай-расой над зацішшам імшастым...” Шчасце творчасці адбіваецца ў вобразах песні аўтаркі, якія гавораць.
Узнікае верш “Рамяство”, што нарадзіўся з творчага супрацьдзеяння, як нараджаюцца ўчынкі або пачуцці паэтэсы. Тэхніка пісьма – складаны і адказны працэс, адваротны бок творчага гарэння:
Аддадзе
Паспець бы ў ночы выпрасіць чарніла,
Якому легчы на паперу так,
Каб стаць на месца кожнаму шматкроп’ю
І даўняя з гартані немата
Пераліл
[17, с.121]
Паэтэса не толькі абазначае сутнасць праблемы “паэт-паэзія”, а і імкнецца зафіксаваць трансфармацыю слова з ірэальнага стану ў рэальны, з небыцця – у быццё твора.
Таксама вельмі істотна адзначыць у “Дні вечаровым” і пэўнае імкненне Янішчыц да новых для яе творчасці, рэдкіх для беларускай паэзіі ўвогуле жанравых форм лірыкі. Маюцца на ўвазе невялікія рубаі. Яны цікавыя перш за ўсё тым, што ў фармальна-выяўленчых адносінах, гэтая звыклая для літаратур Усходу і запазычаная ад іх жанравая разнавіднасць лірычнай паэзіі можа натуральна гучаць і па-беларуску. Зрэшты асобныя рубаі ўражваюць і сваёй змястоўнасцю, глыбінёй пачуцця:
Садралі белую кару
З бярозкі юнай не ў пару.
Здаецца мне, што не бяроста,
А
я у полымі гару.
Паэтычнае асэнсаванне жыцця і асабовая праблематыка
(патрыятычная
і грамадзянская
лірыка)
Новае аблічча атрымала муза Яўгеніі Янішчыц у зборніку “Ясельда”, хаця асноўныя прыхільнасці натхнёнай душы засталіся ранейшыя. Любімай тэмай і тут выступае роднае Палессе (патрыятычная лірыка). Паэтэса звяртаецца да Палесся як да зямлі, што ўзгадавала фізічна, узнясла духоўна і дала талент.
Напрыклад, верш “Вёска”: лірычная гераіня паходзіць з вёскі і выхавана ёю ж, таму ў ёй вельмі моцная ўнутраная повязь з вясковым укладам жыцця, глыбінная каранёвая сувязь з зямлёю:
Да цябе не з ціхім жалем, вёска,
Еду не тады, калі баліць.
Да цябе – той вечнаю бярозкай,
Што ніхто не змог перасадзіць.
[ 17, с.66].
Я заўважыла, што эпітэт “вечны” становіцца своеасаблівым рэфрэнам у творчасці Я. Янішчыц: у ім вера ў стабільную мэтазгоднасць, жыццёвую неўміручасць вясковых каштоўнасцей, а галоўнае, у сваю ( і лірычнай гераіні), ад вёскі, выверанасць і правільнасць абранага шляху:
Я думаю, лёсам мне дадзена многа,
І многае, праўда, і не лёс падарыў;
Вось гэтую вечную ў вёску дарогу
І тую бярозку як памяць між ніў.
(“За
дзень пехаты прытаміліся ногі.
Як бачна, праз мастацкую дэталь робіцца акцэнт на тых сімвалічна вечных з’явах рэчаіснасці, якія неабходны чалавеку на працягу ўсяго жыцця. Вернымі спадарожнікамі паэтэсы становяцца народна-песенныя сімвалы ракі, перавозу, кладкі,, што традыцыйна абазначаюць нейкі важны рубеж лёсу. Так, рака Ясельда выступае крыніцай духоўнай і душэўнай падтрымкі, у размове з ёю правяраюцца на сапраўднасць каштоўнасці асабістага жыцця. Рака стала ўвасабленнем прыроднай мудрасці, яснасці і праматы, гармоніі і хараства, таму пры сустрэчы з ёю душа напаўняецца вясной, з’яўляецца ўнутраная раўнавага і ўпэўненасць у думках, якія заўсёды ўзнікаюць пры судакрананні з вечным, сапраўдным:
Калі ж душа зліваецца з ракою –
Няма тады спадманнага спакою –
Ёсць ціхіх думак вольны веснаход.
(“Вось так –
з адкрытым небам – заначую...”
Таму і назва зборніка мае выразны сімвалічны сэнс.
У “Ясельдзе” выразна адлюстравалася тая акалічнасць, што маральна-этычныя каштоўнасці народнага жыцця, роднага свету Палесся з’яўляюцца галоўнымі арыенцірамі паэтэсы і яе лірычнага героя. Так, у вершы “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён” Я. Янішчыц піша:
Мама, сею не жыта я, сею не лён.
Але з лёну і жыта я словы складаю.
І калі углядаюся ў парасткі дзён –
Чую крокі твае. І свае вямяраю.(патрыятычная лірыка).
[ 17, с. 75].
Жыта, бяроза, сцяжына, зоры выступаюць вечнымі, нязменнымі катэгорыямі быцця і маюць у творах эстэтычнае значэнне.
Информация о работе Жанравая своеасаблівасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц