Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Ноября 2011 в 10:29, контрольная работа

Краткое описание

Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. Народ жыве на зямлі, якая з'яўляецца адметнай прыроднай адзінкай. Геаграфічныя асаблівасці краіны ў вялікай меры даюць кірунак гістарычнаму развіццю народа, асабліва ў старажытныя часы, калі гісторыя і геаграфія выступаюць у надзвычай шчыльнай сувязі. Гэта тлумачыць неабходнасць кароткага апісання істотных рысаў тэрыторыі Беларусі як асобнай геаграфічнай супольнасці і іх сувязі з гістарычным, асабліва знешнепалітычным развіццем краіны і народа.

Содержимое работы - 1 файл

контрольная по истории.doc

— 233.00 Кб (Скачать файл)

Існуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. У мінулым стагоддзі панавала канцэпцыя еўрапейскай прарадзімы (Паўночная Германія і Паўднёвая Скандынавія), сфарміраваная і абгрунтаваная нямецкімі вучонымі пад уплывам іх пангерманскіх настрояў. У больш позні час гэта канцэпцыя атрымала расісцкую афарбоўку і была ўзята на ўзбраенне фашысцкімі заправіламі Германіі. Адзінымі сапраўднымі патомкамі праіндаеўрапейцаў, без аніякіх прымесяў, "чыстымі" арыйцамі (арыямі называла сябе ў старажытнасці адна з усходніх індаеўрапейскіх груповак) былі аб'яўлены германскія народы.

Аднак гэта канцэпцыя не давала адказаў  на многія пытанні. Лінгвістычныя матэрыялы  паказвалі, што індаеўрапейцы з  даўніх часоў былі жывёлаводамі і  гэту форму гаспадаркі разнеслі па ўсім свеце разам са сваёй міграцыяй. У той жа час археалагічныя матэры-ялы сведчылі, што ў Паўночнай Еўропе жывёлагадоўля распаўсюдзілася пазней, чым, напрыклад, на Балканах, што ў Еўро-пе насельніцтва рухалася з поўдня на поўнач, а не наадварот.

Таму  ў канцы XIX - пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымала балканская канцэпцыя, Яна ў многім давала адказы на тыя пытанні, на якія не адказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалізацыі праіндаеўрапейцаў. Былі прапанаваны і іншыя ідэі, якія разглядалі ў якасці прарадзімы індаеўрапейцаў паўднёвыя стэпы Усходняй Еўропы і значныя раёны Сібіры, што супярэчыць прынятым у навуцы ўяўленням аб тым, што пачатковая вобласць прарадзімы этнасаў не павінна быць вялікай.

У 70 —  пачатку 80-х гадоў савецкімі вучонымі, спецыялістамі па старажытных індаеўрапейскіх  мовах В.Івановым і Т.Гамкрэлідзе пра-панавана канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўрапейцаў. Было высветлена, што праіндаеўрапейцы жылі на поўдні, сярод гор. Яны ведалі горныя леднікі, хуткія горныя рэчкі і горную расліннасць. Сярод вядомых ім звяроў былі леў і слон. Суседзямі праіндаеўрапейцаў былі семіцкія плямёны і картвельскія народы (продкі грузін). Гэтым самым выключаецца як паўночнаеўрапейская, так і балканская зона. Прарадзіма праіндаеўрапейцаў знаходзілася ў Пярэдняй Азіі. Кан-цэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўралейцаў з'яўляецца найбольш абгрунтаванай вынікамі даследаванняў сумежных навук (археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі і інш.). Яна мае шмат прыхільнікаў сярод спецыялістаў розных галін ведаў.

У сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі і земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, скарачэннем дзіцячай смяротнасці, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці і колькасці насельніцтва, неабходнасцю асваення новых тэрыторый для адначасовага павелічэння пагалоўя жывёлы прыкладна 4—3 тыс. гадоў да н.э. пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прас-орах Азіі і Еўропы. Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, і за гэты час змяніліся многія пакаленні людзей.

Частка  праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскае пласкагор'е, адны выйшлі на тэрыторыю сучаснага Кітая, другія — на Індастанскі паўвостраў і сталі вядомыя як арыі. Асобная група індаеўрапейцаў ад Ірана павярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім і Аральскім марамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і працягвала свой рух на захад да Дняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е (старажытнаямная культура). Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і на Беларусі.

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай  ступені сацыяльнаэканамічнага  развіцця (панавалі жывёлагадоўля і  земляробства, выкарыстоўваўся метал, у той час як мясцовае насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам), перамагалі яго і асімілявалі. Выключэннем было насельніцтва Індыі і Кітая. Індаеўрапейцы з'яўляліся вынаходнікамі кола і калёснага транспарту, патрэба ў якім была прадыктавана міграцыяй, іх рухомым ладам жыцця. Кола калясніц рабілі тады з кавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней - з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах, што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаў і земляробаў. Індаеўрапейцы прынеслі і больш высокую форму грамадскай арганізацыі — патрыярхат.

Пастулова ў выніку міграцыі і змешвання з карэнным насельніцтвам, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў індаеўрапейцы страчвалі сваё адзінства і нават падабенства і пераўтвараліся ў мазаіку народаў, іх культур і моў.

У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3-2 тыс. гг. да н.э. - IV--V стст. н.э.).

Балты, якія прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга  Падняпроўя, засвойвалі мясцовы даіндаеўрапейскі субстрат. На працягу II тысячагоддзя да н. э. адбываўся працэс змешвання балтаў (індаеўрапейцаў) з мясцовым насельніцтвам, асіміляцыі апошняга: "чыстых" этнасаў не існуе, усе этнасы ўтвараюцца ў выніку змешвання народаў. Першапачаткова балты пасяліліся ў Папрыпяцці і Падняпроўі, а на поўначы Беларусі яшчэ тысячу гадоў мела ўплыў фіна-угорскае насельніцтва. 3 рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3-2 тыс. гг. да н.э. - 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на рыбалоўстве, паляванні і збіральніцтве, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы займаліся плужным земляробствам. Плуг вядомай канструкцыі, які дайшоў да нас у малюнках таго часу, быў знойдзены ў тарфяніку каля в.Капланавічы ў Клецкім раёне.

Трэба адзначыць, што неалітычнае насельніцтва Беларусі не было поўнасцю асімілявана. Яшчэ існавалі ранейшыя гаспадарчыя і культурныя традыцыі. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі. Але на болыпай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, што пераважная болыпасць назваў рэк (Верхіта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Ула, Усяжа, Эса і інш.) захавалі карані і характэрныя канчаткі, якія ёсць у літоўскай і латышскай, г.зн. балцкіх, мовах. Можна прыгадаць і іншыя назвы, якія адносяцца да балцкай гідраніміі: Асвея, Дрысвяты, Лосвіда, Муйса, Нарач, Усвяча і інш. Найболып часта сустракаюцца гідронімы, звязаныя з балтамі, у басейнах рэк Бярэзіны (Мена, Ольса, Серуч, Уса) і Сожа (Рэхта, Рэста, Сноў, Туросна).

, з аднаго  боку, германцы (Ютландыя і Паўднёвая  Скандынавія), а з другога —  балты (Беларусь, Прусія, Літва, Латвія). У той час на поўнач і  ўсход ад сучаснай Беларусі  жылі фіна-угорскія плямёны, на поўдзень ад яе - іранамоўныя народы (скіфы і сарматы). Вядома там славян не магло быць. Адзіная тэрыторыя, якую можна лічыць прарадзімай славян, — гэта тэрыторыя паміж Эльбай, Віслай і Нёманам.

У II тысячагоддзі да н.э. тэрыторыя, на якой жылі славяне, значна паменшылася ў сувязі з міграцыяй германскіх плямён з Ютландыі ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора. Германскія плямёны злучыліся з балцкімі і адрэзалі славян ад мора, вось чаму ў апошніх марская тэрміналогія неразвітая.

Другая  палова 1 тысячагоддзя н.э. была адзначана важнымі падзеямі ў гістарычным лёсе народаў Еўропы. Адыходзіла ў мінулае рабаўладальніцкая фармацыя, пачынаўся перыяд феадалізму. Славяне рабілі першыя крокі па перасяленню са сваёй прарадзімы. Пасля другога "вялікага перасялення народаў", звязанага з расладам Рымскай імперыі, пад націскам плямён готаў і гунаў у IV - VII стст. н.э. адбываецца значнае пашырэнне славянскага арэала, якое суправа-джалася моўнай і этнічнай дыферэнцыяцыяй славян. Вялікія групы насельніцтва прыходзяць у рух. Якія ж прычыны славянскай міграцыі?

1. Значнае  павелічэнне колькасці славянскага  насельніцтва на тэрыторыі паміж  Эльбай, Віслай і Нёманам. Узровень  развіцця гаспадаркі, перанаселенасць  тэрыторыі выклікалі неабходнасць  асва-ення новых зямель.

2. Славяне ў сваім сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці падышлі да класавага грамадства — перыяду ваеннай дэмакратыі. Маёмаснае размежаванне ў іх асяроддзі, грабежніцкія ваенныя напады падводзілі славян да захопу новых зямель.

3. Скарбы  Рымскай імперыі, яе багатыя абшары вабілі да сябе славян. Акрамя таго, славяне ў той час адчулі на сабе націск з боку германцаў, авараў, хазараў і таму вымушаны былі шукаць новыя землі.

На падставе даных гісторыі, мовазнаўства, тапанімікі, археалогіі, антралалогіі і іншых навук многія даследчыкі сцвярджаюць, што з Паўднёва-Усходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор'я індаеўрапейцы мігрыравалі не толькі на поўнач, у Сярэднюю і Паў-ночную Еўропу, дзе далі пачатак балтам, але і на захад і паўночны захад. Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. яны з'явіліся ў Заходняй Еўропе, асімілявалі мясцовае насельніцтва, у выніку чаго ўтвары-лася яшчэ адна галіна індаеўрапейскай мазаікі народаў — славянская. Да II тысячагоддзя да н.э. працэс фарміравання славян у асноўным закончыўся (прыкладна 500 гадоў дастаткова для ўтварэння новых народаў).

Прарадзіму  славян трэба шукаць паміж тэрыторыямі, якія ў III -II тысячагоддзі да н.э. займалі

На тэрыторыі  Беларусі ў жалезным веку (1 тыс. гг. да н.э. — IV— V стст. н.э.) сфарміравалася некалькі археалагічных культур: днепра-дзвінская (на поўначы), культура штрыхаванай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя часткі Беларусі), мілаградская і зарубінецкая (на поўдні Беларусі). Культуры жалезнага веку былі дастаткова развітымі. Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку, вырабы з жалеза былі дастаткова разнастайнымі: сякеры, нажы, сярпы, зброя, упрыгажэнні і г.д.

Такім чынам, балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі - гэта час распаўсюджання на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі —  земляробствам і жывёлагадоўляй, час інтэнсіўнай асіміляцыі мясцовага  неалітычнага насельніцтва, у тым  ліку і фіна-угорскага на поўначы Беларусі. Мясцовае неалітычнае насельніцтва паступова трансфармавалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, адначасова аказваючы пэўны ўплыў на іх мову і культуру.

Новы, славянскі  этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі: IV-V стст. н.э. - да нашага часу.

Хто такія  славяне? Адкуль яны з'явіліся? Дзе  іх прарадзіма? Гэта вельмі складаныя  пытанні, і на іх цяжка адказваць, бо адзінага пун-кту гледжання на час узнікнення славян, пачатковыя этапы іх гісторыі няма. Мноства канцэпцый звязана з недастатковасцю ці поўнай адсут-насцю першакрыніц, недаследаванасцю археалагічных пластоў больш старажытных, чым пласты Х ст. у Ноўгарадзе, Разані і іншых месцах, цяжарам старых канцэпцый, іх жывучасцю і г.д. Розныя пункты гледжання на паходжанне славян і ў прадстаўнікоў сумежных з гісторыяй навук - археолагаў, лінгвістаў, этнографаў і інш.

Пра паходжанне славян вучоныя выказалі мноства  супярэчлівых гіпотэз, асабліва пра  месцазнаходжанне іх прарадзімы. Адны даследчыкі сцвярджалі аб лакалізацыі славян у Прыпяцка-Сярэднедняпроўскім рэгіёне (Ю.Растафінскі, К.Машынскі, Ф.Філін і інш.), другія вучоныя змяшчалі іх прарадзіму ў Вісла-Одэрскім міжрэччы (Т.Лер-Сплавінскі, Ю.Кастшэўскі, Я.Чаканоўскі і інш.), трэція — на шырокіх прасторах ад Одэра да Дняпра (Л.Нідэрле, П.Траццякоў, В.Генсель, Б.Рыбакоў і інш.).

Вучоныя пангерманскага накірунку сцвярджаюць, што славяне прыйшлі на нашу тэрыторыю  з Азіі і паўднёвых стэпаў Усходняй Еў-ропы. Гэта т.зв. канцэпцыя "ўсходняй лакалізацыі славян", якая цалкам пабудавана на здагадках, быццам славяне - азіяты, а немцы заўсёды жылі ў Германіі, дзе расце бук (т.зв. "букавы аргумент"), быццам сла-вяне прыйшлі з Азіі ў Еўропу значна пазней, калі германцы пакінулі гэту тэрыторыю пасля "вялікага перасялення народаў". 

2. Паходжанне і ўсталяванне  назвы “Белая  Русь”. 

Но как же и когда появилось название  «Беларусь», когда закрепилось за всей этнической территорией и что оно обозначало? Ответить на эти вопросы однозначно пока невозможно, ибо у географов, этнографов и историков существуют разные точки зрения. Попробуем ознакомиться с ними.

Термин «Белая Русь» впервые встречается в летописях под 1135 г. по отношению к Владимиро-Суздальскому княжеству. Со второй половины ХII в. этим термином назывались также московские,  смоленские и псковские земли. После XV в. этот термин уже потреблялся для обозначения Московской Руси.     Наши земли впервые выступили под сегодняшним названием только в 1305 г. на страницах Ипатьевской летописи. Первоначально это название относилось только к Полоцкой земле. После оно постепенно начало распространяться на другие земли — Витебщину, Могилевщину и т.д. С первой половины XVII в. это название  уже твердо закрепилось за восточной частью Белоруссии.     Западные белорусские земли до XIX в. Белой Русью не назывались.

У гістарычных  дакументах XII ст. тэрмін "Белая Русь" ужываўся ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства, а ў XIII - XIV стст. - да Маскоўскіх, Смаленскіх і Пскоўскіх зямель. На італьянскіх, нямецкіх, шведскіх картах і ў хроніках XV — XVI стст. многія замежныя аўтары Белай Руссю называлі ўсходнебеларускія землі, а таксама ўжывалі гэту назву ў дачыненні да Наўгародскіх, Пскоўскіх, Кіеўскіх, Чарнігаўскіх зямель, часам пашыралі на Валынь, Задоншчыну, Падмаскоўе. У дачыненні да Беларусі гэты тэрмін спачатку адносіўся толькі да падзвінска-дняпроўскага рэгіёна. 3 сярэдзіны XVI ст. ім сталі абазначаць таксама тэрыторыю Міншчыны, Гродзеншчыны, а потым і паўднёвую зону палрыпяцкага рэгіёна аж да р. Прыпяць. У XVII — сярэдзіне XVIII ст. назва "Белая Русь" усталявалася і замацавалася пераважна за землямі Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага, часткова Мінскага і Смаленскага ваяводстваў. Адначасова з XVII ст. у гістарычных дакументах у дачыненні да ўсходняй часткі этнаграфічнай Беларусі ўжываецца і назва "Беларусь", якая ў канцы XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Информация о работе Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў