Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Ноября 2011 в 10:29, контрольная работа
Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. Народ жыве на зямлі, якая з'яўляецца адметнай прыроднай адзінкай. Геаграфічныя асаблівасці краіны ў вялікай меры даюць кірунак гістарычнаму развіццю народа, асабліва ў старажытныя часы, калі гісторыя і геаграфія выступаюць у надзвычай шчыльнай сувязі. Гэта тлумачыць неабходнасць кароткага апісання істотных рысаў тэрыторыі Беларусі як асобнай геаграфічнай супольнасці і іх сувязі з гістарычным, асабліва знешнепалітычным развіццем краіны і народа.
Впереди
двигались вооруженные славянские дружины.
Продвигаясь по рекам, они строили на своем
пути укрепленные городища, многие из
которых впоследствии стали городами.
Вслед за вооруженными дружинами шло земледельческое
население, ассимилируя местных аборигенов,
в частности балтов. О том, что именно таким
путем шло расселение славян на территории
Белоруссии, свидетельствует освоение
ими Понеманья и Побужья в XI — ХII вв. Славяне
в районах своего расселения частично
вытеснили балтов, частично уничтожили,
а оставшихся ассимилировали. В некоторых
местах и славяне были ассимилированы
балтами. Но в итоге победила славянская
стихия. Это можно объяснить тем, что славяне
на несколько столетий опережали по своему
развитию балтов. Эти процессы продолжались
довольно долго, на протяжении нескольких
столетий.
Заключение
В результате «великого переселения народов» славяне разделились на три большие группы: южную, западную, восточную. Славянские племена, которые поселились на Балканском полуострове, стали предками современных югославянских народов — болгар, сербов, хорватов, словенцев, македонцев, черногорцев. Западнославянские племена вместе с населением, проживавшим на берегах Вислы, стали предками польского, чешского, словацкого народов. Почти одновременно с западными и южными славянами выделилась третья группа — восточные славяне, предки современных белорусов, русских и украинцев.
О том, как и когда расселялись славяне на территории Беларуси, письменных источников почти не сохранилось. Поэтому до настоящего времени не стихают научные споры, имеют место различные точки зрения, различные гипотезы по всем этим вопросам. Основные данные, если не считать кратких сведений о расселении славян в «Повести временных лет», ученые черпают из археологических источников.
Развитие этнического самосознания привело к тому, что в XVI в. белорусскими землями закрепились названия «Литва» и «Русь». Последнее постепенно вытесняется названием «Белая Русь», которое охватило земли, расположенные в бассейнах Западной Двины и Днепра. Оно широко применялось в полемических произведениях, было известно польским писателям, дипломатам Тевтонского ордена. При Иване III название стало обычным явлением в отношениях между Москвой и Великим княжеством Литовским.
Белорусская
культура в XIV—первой половине XVI в. достигла
значительных успехов. Они свидетельствовали
о творческих способностях белорусского
народа, сумевшего создать в трудные времена
богатые культурные ценности. В указанный
период сложились и все основные признаки,
характеризующие народность, которая
формировалась на территории современной
Белоруссии.
Литература
Ковкель И.И., Ярмусик Э.С.
История
Беларуси с древнейших времен до нашего
времени. — Мн.: «Аверсэв», 2000.
История
Беларуси: Полный курс: Пособие для старшеклассников
и поступающих в вузы / Ю.Л. Козаков (и др.)
Под ред. проф. О. А. Яновского и доц. А.Г.
Кохановского. - Мн.: Юнипресс. 2006.
(Серия «История»)
Гісторыя
знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам.
для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2
ч. Ч. 1. Ад пачаткаў дзяржаў-насці да канца
XVIII ст. / У. Е. Снапкоўскі. - Мн.: БДУ, 2003. -281
с.
Нарысы
гісторыі Беларусі. У. 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк,
У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.— Мн.: Беларусь,
1994.—527 с: іл.
5. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. /Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. -Мн.: Універсітэцкае, 1998.
Аўтары:
Я.К.Новік, Г.С.Марцуль, І.Л.Качалаў, Л.Я.Антонава,
В.Э.Загарульская, З.І.Зуева, В.У.Лютава,
Н.Я.Новік, У.Я.Парфянкоў, В.А.Цяплова
1.
Вытокі беларускага
этнасу. Тэорыі паходжання
беларусаў.
Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. Народ жыве на зямлі, якая з'яўляецца адметнай прыроднай адзінкай. Геаграфічныя асаблівасці краіны ў вялікай меры даюць кірунак гістарычнаму развіццю народа, асабліва ў старажытныя часы, калі гісторыя і геаграфія выступаюць у надзвычай шчыльнай сувязі. Гэта тлумачыць неабходнасць кароткага апісання істотных рысаў тэрыторыі Беларусі як асобнай геаграфічнай супольнасці і іх сувязі з гістарычным, асабліва знешнепалітычным развіццем краіны і народа.
Беларусь займае тэрыторыю на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Сярэдзіннае становішча рабіла Беларусь месцам, дзе сустракаліся, супрацоўнічалі і ўваходзілі ва ўзаемную варожасць і барацьбу інтарэсы спачатку Поўначы і Поўдня, а пасля - Захаду і Усходу, што істотна абцяжарвала гістарычны лёс беларускага народа. Са старажытных часоў па ўсім перыметры рассялення продкаў беларусаў.
Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу — род, племя, народнасць, нацыя — характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу - мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш. — змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця. На паняцці "этнас" грунтуецца значная частка этнаграфічнай і іншай навуковай тэрміналогіі — этнагенез, этнонім і інш.
Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя - гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з'яўляецца спецыфічным сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцын. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў і гістарычных эпох.
Гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук - лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі, тапанімікі і інш. Даследаванне праблемы этнагенезу беларусаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.
Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы —даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. -3-2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўралейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадоў таму (сярэдні палеаліт калі на беларускія землі прыйшоў неаядэрталец, творца мусцьерскай стадыі палеаліту, і тут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладна ў канцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу — неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага (Ноmо zаріеns), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся.
У Бердыжы і ў Юравічах знойдзены тыповыя прылады і рэшткі фауны верхняга палеаліту. Сёння мы маем некалькі абсалютных дат палеалітычных помнікаў Беларусі, атрыманых метадамі радыекарбоннага датавання. Матэрыялы з Бердыжа далі дзве даты — 23 і 15 тыс. гадоў таму. Юравіцкая стаянка датуецца 26 тыс. гадоў таму. Гэта пакуль што самыя раннія даты, звязаныя са з'яўленнем чалавека на тэрыторыі Беларусі. Яны не выходзяць за рамкі верхняга палеаліту, і з іх трэба сёння пачынаць гісторыю Беларусі.
Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую і Юравіцкую стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат.
Умовы для жыцця людзей былі цяжкія. На поўначы Беларусі ста-яў ляднік, клімат быў халодны (арктычны), расліннасць - бедная,
характэрная для арктычнай тундры. Каб выжыць у надзвьгчай суровых умовах прыледніковай зоны, старажытны чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, валодаць спосабамі палявання на буйных жывёл. Тады на тэрыторыі Беларусі вадзіліся маманты, алені, дзікія коні, насарогі, быкі, зубры. Вадаёмы былі царствам вадаплаваючых птушак.
Раскопкі Бердыжскай і Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына. Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання 1 рыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзілі ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць
Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, і чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 — 8 тыс. гадоў да н.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння і адступлення ледніка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларусі пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыто-рый. Гэту эпоху называюць мезалітам (сярэдні каменны, век, 8 -5 тыс. гг. да н.э.).
У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрытррыі Беларусі. Адзін са шляхоў засялення ішоў з паўднёвага ўсходу, з Рускай раўніны. Патомкі верхнепалеалітычнага насельніцтва занялі ў асноўным Усходнюю Беларусь - Верхняе Падняпроўе. Другі паток ішоў з поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі і Усходнім Палессі, а частка дасягнула паўднёвых раёнаў Заходне-Дзвінскага басейна і Панямоння. Трэцяя міграцыйная хваля распаўсюдзілася на паўднёва-заходнія раёны Беларусі і была звязана з рухам насельніцтва з Паўднёвай Польшчы. 1 нарэшце, чацвёртая група плямён прыйшла з Заходняй Еўропы цераз Полыпчу і рассялілася ў Заходняй Беларусі і суседняй Літве.
Як бачна, засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце ажыццяўлялася з розных месцаў і рознымі групамі насельніцтва, якія адносіліся да розных этнасаў. Рассяліўшыся кампактнымі групамі, яны ўтварылі сама меней чатыры культурна-гістарычныя вобласці. У этнічных адносінах Беларусь тады не ўяўляла адзінства.
На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, у тым ліку на Палессі — 61. Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5—6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, дрэва або косці. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны. Супляменнікі мелі падобныя адзін да аднаго прыёмы апрацоўкі матэрыялаў, формы прылад, тыпы пабудоў, адзенне, звычаі. Таму на тэрыторыі аднаго племені археолагі знаходзяць аднолькавыя рэчы, якія адлюстроўваюць культурную супольнасць людзей гэтага племені. Такую агульнасць матэрыяльнай культуры называюць археалагічнай культурай.
У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. Былая адносная ізаляванасць плямён усё часцей парушалася. З'явіліся і больш складаныя прылады працы: крамянёвыя пласціны, сякеры, цёслы, разцы, скрабкі, скоблі. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. У гаспадарцы значнае месца займала рыбалоўства.
Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу болыпай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды іх не знойдзены. Разам з тым даныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідраніміі (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічную прына-лежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з'явілася фіна-угорскае насельніцтва, а на-крайнім паўднёвым заха-дзе Папрыпяцця - невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі - земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі.
Другі, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу).
Прыкладна 3-2 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. На велізарных прасторах Еўропы - ад Рэйна на захадзе да верхняй і сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор'я на поўдні да Скандынавіі на поўначы - рассяліліся плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў — плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.
Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час і шляхі іх вялікай міграцыі парознаму асвятляюцца ў навуковай літаратуры. Большасць вучоных зыходзіць з меркавання, што ўсе народы індаеўрапейскай сям'і маюць у сваёй аснове адзін народ, які прынята называць праіндаеўрапейцамі, а тэрыторыю, на якой яны жылі да міграцыі, — іх прарадзімай. Не толькі праіндаеўрапейцы, але і многія калісьці магутныя этнасы, такія як хеты, кельты, скіфы і іншыя, назаўсёды зніклі з гістарычнай карты планеты.
Информация о работе Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў