Автор работы: Пользователь скрыл имя, 25 Ноября 2011 в 10:29, контрольная работа
Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. Народ жыве на зямлі, якая з'яўляецца адметнай прыроднай адзінкай. Геаграфічныя асаблівасці краіны ў вялікай меры даюць кірунак гістарычнаму развіццю народа, асабліва ў старажытныя часы, калі гісторыя і геаграфія выступаюць у надзвычай шчыльнай сувязі. Гэта тлумачыць неабходнасць кароткага апісання істотных рысаў тэрыторыі Беларусі як асобнай геаграфічнай супольнасці і іх сувязі з гістарычным, асабліва знешнепалітычным развіццем краіны і народа.
1.
Вытокі беларускага
этнасу. Тэорыі паходжання
беларусаў.
Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. Народ жыве на зямлі, якая з'яўляецца адметнай прыроднай адзінкай. Геаграфічныя асаблівасці краіны ў вялікай меры даюць кірунак гістарычнаму развіццю народа, асабліва ў старажытныя часы, калі гісторыя і геаграфія выступаюць у надзвычай шчыльнай сувязі. Гэта тлумачыць неабходнасць кароткага апісання істотных рысаў тэрыторыі Беларусі як асобнай геаграфічнай супольнасці і іх сувязі з гістарычным, асабліва знешнепалітычным развіццем краіны і народа.
Беларусь займае тэрыторыю на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Сярэдзіннае становішча рабіла Беларусь месцам, дзе сустракаліся, супрацоўнічалі і ўваходзілі ва ўзаемную варожасць і барацьбу інтарэсы спачатку Поўначы і Поўдня, а пасля - Захаду і Усходу, што істотна абцяжарвала гістарычны лёс беларускага народа. Са старажытных часоў па ўсім перыметры рассялення продкаў беларусаў.
Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу — род, племя, народнасць, нацыя — характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу - мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш. — змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця. На паняцці "этнас" грунтуецца значная частка этнаграфічнай і іншай навуковай тэрміналогіі — этнагенез, этнонім і інш.
Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя - гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з'яўляецца спецыфічным сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцын. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў і гістарычных эпох.
Гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук - лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі, тапанімікі і інш. Даследаванне праблемы этнагенезу беларусаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.
Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы —даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. -3-2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўралейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадоў таму (сярэдні палеаліт калі на беларускія землі прыйшоў неаядэрталец, творца мусцьерскай стадыі палеаліту, і тут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладна ў канцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу — неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага (Ноmо zаріеns), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся.
У Бердыжы і ў Юравічах знойдзены тыповыя прылады і рэшткі фауны верхняга палеаліту. Сёння мы маем некалькі абсалютных дат палеалітычных помнікаў Беларусі, атрыманых метадамі радыекарбоннага датавання. Матэрыялы з Бердыжа далі дзве даты — 23 і 15 тыс. гадоў таму. Юравіцкая стаянка датуецца 26 тыс. гадоў таму. Гэта пакуль што самыя раннія даты, звязаныя са з'яўленнем чалавека на тэрыторыі Беларусі. Яны не выходзяць за рамкі верхняга палеаліту, і з іх трэба сёння пачынаць гісторыю Беларусі.
Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую і Юравіцкую стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат.
Умовы для жыцця людзей былі цяжкія. На поўначы Беларусі ста-яў ляднік, клімат быў халодны (арктычны), расліннасць - бедная,
характэрная для арктычнай тундры. Каб выжыць у надзвьгчай суровых умовах прыледніковай зоны, старажытны чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, валодаць спосабамі палявання на буйных жывёл. Тады на тэрыторыі Беларусі вадзіліся маманты, алені, дзікія коні, насарогі, быкі, зубры. Вадаёмы былі царствам вадаплаваючых птушак.
Раскопкі Бердыжскай і Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына. Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання 1 рыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзілі ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць
Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, і чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 — 8 тыс. гадоў да н.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння і адступлення ледніка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларусі пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыто-рый. Гэту эпоху называюць мезалітам (сярэдні каменны, век, 8 -5 тыс. гг. да н.э.).
У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрытррыі Беларусі. Адзін са шляхоў засялення ішоў з паўднёвага ўсходу, з Рускай раўніны. Патомкі верхнепалеалітычнага насельніцтва занялі ў асноўным Усходнюю Беларусь - Верхняе Падняпроўе. Другі паток ішоў з поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі і Усходнім Палессі, а частка дасягнула паўднёвых раёнаў Заходне-Дзвінскага басейна і Панямоння. Трэцяя міграцыйная хваля распаўсюдзілася на паўднёва-заходнія раёны Беларусі і была звязана з рухам насельніцтва з Паўднёвай Польшчы. 1 нарэшце, чацвёртая група плямён прыйшла з Заходняй Еўропы цераз Полыпчу і рассялілася ў Заходняй Беларусі і суседняй Літве.
Як бачна,
засяленне тэрыторыі Беларусі ў
мезаліце ажыццяўля-лася з розных месцаў
і рознымі групамі
На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, у тым ліку на Палессі — 61. Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5—6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэ-меню, дрэва або косці. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны. Супляменнікі мелі падобныя адзін да аднаго прыёмы апрацоўкі матэрыялаў, формы прылад, тыпы пабудоў, адзенне, звычаі. Таму на тэрыторыі аднаго племені археолагі знаходзяць аднолькавыя рэчы, якія адлюстроўваюць культурную супольнасць людзей гэтага племені. Такую агульнасць матэрыяльнай культуры называюць археалагічнай культурай.
У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае ста-лае (аўтахтоннае) насельніцтва. Былая адносная ізаляванасць плямён усё часцей парушалася. З'явіліся і больш складаныя прылады працы: крамянёвыя пласціны, сякеры, цёслы, разцы, скрабкі, скоблі. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. У гаспадарцы значнае месца займала рыбалоўства.
Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу болыпай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невя-домы. Сляды іх не знойдзены. Разам з тым даныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідраніміі (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічную прына-лежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з'явілася фіна-угорскае насельніцтва, а на-крайнім паўднёвым заха-дзе Папрыпяцця - невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі - земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі.
Другі, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу).
Прыкладна 3-2 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. На велізарных прасторах Еўропы - ад Рэйна на захадзе да верхняй і сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор'я на поўдні да Скандынавіі на поўначы - рассяліліся плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў — плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.
Пытанне
пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны,
час і шляхі іх вялікай міграцыі
па-рознаму асвятляюцца ў
Існуе
некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў.
У мінулым стагоддзі панавала
канцэпцыя еўрапейскай
Аднак гэта канцэпцыя не давала адказаў на многія пытанні. Лінгвістычныя матэрыялы паказвалі, што індаеўрапейцы з даўніх часоў былі жывёлаводамі і гэту форму гаспадаркі разнеслі па ўсім
свеце разам са сваёй міграцыяй. У той жа час археалагічныя матэры-ялы сведчылі, што ў Паўночнай Еўропе жывёлагадоўля распаўсюдзілася пазней, чым, напрыклад, на Балканах, што ў Еўро-пе насельніцтва рухалася з поўдня на поўнач, а не наадварот.
Таму ў канцы XIX - пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымала балканская канцэпцыя, Яна ў многім давала адказы на тыя пытанні, на якія не адказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалізацыі праіндаеўрапейцаў. Былі прапанаваны і іншыя ідэі, якія разглядалі ў якасці прарадзімы індаеўрапейцаў паўднёвыя стэпы Усходняй Еўропы і значныя раёны Сібіры, што супярэчыць прыня-тым у навуцы ўяўленням аб тым, што пачатковая вобласць прарадзімы этнасаў не павінна быць вялікай (Загорульскый Э.М. Начало формн-ровання населення Белорусснн. С.22 — 23).
У 70 — пачатку 80-х гадоў савецкімі вучонымі, спецыялістамі па старажытных індаеўрапейскіх мовах В.Івановым і Т.Гамкрэлідзе пра-панавана канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўрапейцаў. Было высветлена, што праіндаеўрапейцы жылі на поўдні, сярод гор. Яны ведалі горныя леднікі, хуткія горныя рэчкі і горную расліннасць. Сярод вядомых ім звяроў былі леў і слон. Суседзямі праіндаеўрапейцаў былі семіцкія плямёны і картвельскія народы (продкі грузін). Гэтым самым выключаецца як паўночнаеўрапейская, так і балканская зона. Прарадзіма праіндаеўрапейцаў знаходзілася ў Пярэдняй Азіі. Кан-цэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўралейцаў з'яўляецца найбольш абгрунтаванай вынікамі даследаванняў сумежных навук (археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі і інш.). Яна мае шмат прыхільнікаў сярод спецыялістаў розных галін ведаў.
У сувязі
з перанаселенасцю
Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскае плас-кагор'е, адны выйшлі на тэрыторыю сучаснага Кітая, другія — на Індастанскі паўвостраў і сталі вядомыя як арыі. Асобная група індаеўрапейцаў ад Ірана павярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім і Аральскім марамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і працягвала свой рух на захад да Дняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е (старажытнаямная культура). Гэты ма-гутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і на Беларусі.
Информация о работе Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў