Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2012 в 14:50, курсовая работа

Краткое описание

Мэта працы – вывучэнне сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся на тэрыторыі Глыбоччыны ў 1921—1939 гадах.
З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
1. высветліць, якім чынам адбывалося уключэнне тэрыторыі Глыбоччыны ў склад польскай дзяржавы;
2. разгледзець сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна;
3. даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця на Глыбоччыне ў 1921–1939 гадах;
4. асвятліць дзейнасць асобных палітычных арганізацый на Глыбоччыне ў час знаходжання ў другой Рэчы Паспалітай.

Содержание работы

1. ДАЛУЧЭННЕ ГЛЫБОЧЧЫНЫ ДА ПОЛЬШЧЫ І ЯЕ РАЗВІЦЦЁ
1.1. Далучэнне Глыбоччыны да Польшчы
1.2. Развіццё Глыбоччыны пад уладай Польшчы
2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939
2.1. Прамысловасць у 1921 – 1939 гадах
2.2. Становішча сельскай гаспадаркі у 1921 – 1939 гадах
2.3. Палітыка польскага кіраўніцтва ў адносінах да мясцовага насельніцтва
3. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939 ГАДАХ
3.1. Агульная характарыстыка палітычнага становішча
3.2. Дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады
3.3. Таварыства беларускай школы
3.4. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Содержимое работы - 1 файл

Курсач-2.doc

— 251.50 Кб (Скачать файл)

Глыбоцкая акруговая ўправа Таварыства беларускай школы забаронена польскімі ўладамі ў 1929 годзе. У беларускія школы на Глыбоччыне былі пададзены заявы ад 440 бацькоў, якія пажадалі вучыць на роднай мове сваіх дзяцей. Колькасць дзяцей склала 872 чалавекі. Польскія ўлады закрывалі ўправы таварыства, клубы, бібліятэкі, арыштоўвалі і судзілі кіраўнікоў таварыства. У 1928 – ліпені 1930 года была забаронена дзейнасць 6 акруговых упраў і больш за 300 гурткоў, у выніку чаго колькасць членаў Таварыства беларускай школы скарацілася ўтрая. Закрываліся і школы. Да 1933 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўжо не існавала ніводнай беларускай школы. Дзеючыя на той час 16 “беларускіх” школ (2 тысячы дзяцей) у сапраўднасці былі утраквістычнымі – двухмоўнымі школамі, дзе вучылі на польскай і беларускай мовах. Але і гэтыя школы спынілі сваё існаванне. У Дзісенскім павеце настаўнікі-паланізатары ўзяліся за пераўтварэнне утраквістычных школ у польскія [23, с. 77].

Такім чынам Таварыства беларускай школы на Глыбоччыне ў 1920-я гады адстойвала нацыянальныя інтарэсы, выступала супраць паланізацыі, праводзіла шырокую культурна-асветніцкую працу. Аднак у 1930-х гадах дзейнасць Таварыства была падаўлена, а яго члены падвяргаліся пераследам з боку ўлады. У выніку гэтага працэс паланізацыі значна паскорыўся.

 

 

 

3.4.           Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

 

У кастрычніку 1923 года была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі як састаўная аўтаномная частка адзінай Кампартыі Польшчы. Як і ўся КПП КПЗБ змагалася за перамогу пралетарскай рэвалюцыі ў Польшчы, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу сялянам зямлі без выкупу, за права на самавызначэнне Заходняй Беларусі аж да аддзялення ад Польшчы і ўз’яднання з БССР. Глыбокае ўваходзіла ў сферу дзейнасці Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ. Дзейнічала арганізацыя КПЗБ і ў Глыбокім. Найбольш актыўнымі яе членамі былі Х. Крэйніс, М. Крэйніс, Зубовіч, А. Міхасёнак. Яны займаліся распаўсюджваннем падпольнай літаратуры, праводзілі тайныя сходы.

26 лістапада 1932 года сакрэтнай поштай з Глыбокага камендант Дзісенскай павятовай палітычнай паліцыі В. Тамашэвіч накіраваў віцэ-пракурору Х раёна ў вілейцы данясенне аб дзейнасці камуністычных арганізацый на тэрыторыі Дзісенскга павета. У дакуменце, да якога дадавалася і карта, канстатавалася, што пасля разгрому 16 кастрычніка 1932 года акруговага камітэта КПЗБ з цэнтрам у Варапаева ўстаноўлена, што ў Глыбокім і Докшыцах існуюць раённыя і гарадскія партыйныя камітэты. У апошнія ўваходзяць выключна гандляры [23, с. 78].

Асноўныя шляхі пераправы літаратуры з СССР для камуністычных ячэек пралягалі праз Докшыцкую, Параф’янаўскую і Порпліскую гміны. Камендант паліцыі падкрэсліваў, што найвышэйшая актыўнасць у руху за уз’яднанне Беларусі зафіксавана ў вёсках Таргуны, Лапуты, Вецеры, Загораны, Несцераўшчына, Гняздзілава, Слабада.

Дэфензіва вызначыла, што ў верасні 1932 года створаны РК КПЗБ Глыбокае, які за час свайго існавання бяздзейнічаў і больш таго – ухіляўся ад партыйнай работы як у сельскай мясцовасці, так і ў горадзе. Аднак кантакты ў першага сакратара гарадскога камітэта былі не толькі з усім паветам, але і з Вільна і з акруговым камітэтам у Варапаева.

Аналізуючы сітуацыю, Тамашэвіч далей падкрэсліваў, што назіраецца цалкам відавочная дэзарыентацыя членаў партыі, доказам чаго можа з’яўляцца той факт, што ў раёне – адзіным у акрузе – на працягу шэрагу гадоў не праводзілася камуністычныя акцыі ўвогуле.

Далей у данясенні адзначалася, што дамінуючым цэнтрам руху ў Дзісенскім павеце была вёска Мярэцкія Глыбоцкай гміны, дзе актыўнасцю вызначаўся Пётр Фянько, які адначасова ўваходзіў у склад Глыбоцкага раённага камітэта КПЗБ. Ячэйкі КПЗБ былі зафіксаваны дэфензівай таксама ў вёсках Шубнікі, Хацілаўцы, Кісарэўшчына, Пялеўшчына. У сярэдзіне красавіка 1932 года ў доме Фянько паліцыя зрабіла вобыск, які не даў ніякіх вынікаў [21, с. 135].

Эканамічная няроўнасць, сацыяльная і нацыянальная зняволенасць дапаўняліся сацыяльным бяспраўем мас. Тайная паліцыя (дэфензіва) працавала кваліфікавана, аператыўна, мела шырокую сетку паведамляльнікаў (канфідэнтаў). Былі паведамляльнікі і ў Глыбокім. Гісторыя не захавала іх сапраўдных прозвішчаў, але ў філіяле Дзяржархіва Мінскай вобласці ў горадзе Маладзечна выяўлены шэраг дакументаў у пастарункі аб камуністычнай дзейнасці, якія падпісаны мянушкамі Свойскі, Знайда, Аванці, Аляксееў, Гурскі. У гэтых дакументах ёсць інфармацыя пра дзеячаў і ячэйкі КПЗБ у Глыбокім, вёсках Шубнікі, Хацілаўцы, Мярэцкія, Плявокі, Забелле, Дзмітрыеўшчына, Ліхабалоцце і інш.

На вопыце ВКП(б) і КП(б)Б КПЗБ авалодвала ленінскімі арганізацыйнымі і ідэялагічнымі прынцыпамі, стратэгіяй і тактыкай. Летам 1930 года на Глыбоччыне актывістамі КПЗБ быў праведзены шэраг масавых мерапрыемстваў. Адным з іх быў мітынг з удзелам 4,5 тысячы сялян (паводле іншых крыніц – 2–2,5 тысячы).

Дзейнічалі на Глыбоччыне і арганізацыі камсамола Заходняй Беларусі. У сваёй рабоце яны прытрымліваліся ў асноўным тых жа метадаў, што і іх старэйшыя таварышы з КПЗБ: распаўсюджанне літаратуры, пракламацый, вывешванне транспарантаў, сцягоў, арганізацыя мітынгаў, дэманстрацый.

У сярэдзіне 1930-х гадоў польская дэфензіва правяла масавыя арышты сярод падпольшчыкаў Глыбоцка-Пастаўскага акруговага камітэта КПЗБ. Сярод арыштаваных былі Андрэй Плескачэўскі, Уладзімір Жукоўскі Глыбокага, Кузьма Ляшчынскі з вёскі Новыя Шарабаі, Васіль Шарабайка з вёскі Зарубіна, Ягор Рэдзька з вёскі Каралевічы, Станіслаў Яркавец з вёскі Шоці і інш [21, с. 135].

У сакавіку 1938 года КПЗБ была распушчана і перастала існаваць. Роспуску папярэднічалі масавыя рэпрэсіі ў 1937 годзе ў БССР супраць кіраўніцтва гэтых партый, што фактычна паралізавала ўсю барацьбу [18, с. 191].

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі і камсамол Заходняй Беларусі імкнуліся наладзіць барацьбу за нацыянальныя правы, супраць паланізацыі, за адкрыццё школ на роднай мове. КПЗБ знаходзілася ў цяжкіх умовах нелегальнага існавання, жорсткага пераследу, ганенняў і рэпрэсій з боку польскіх улад, разгортвання праследванняў сталінскім рэжымам. Арганізаваны заходнебеларускі рух быў фактычна спынены намаганнямі як польскага ўрада, так і кіраўніцтвам Камінтэрна ВКП(б).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

 

 

Перыяд з 1921 па 1939 год для зямель Заходняй Беларусі ўяўляе сабой час, калі гэтыя землі знаходзіліся пад уладай Польшчы. Гэты перыяд таксама вядомы, як перыяд другой Рэчы  Паспалітай. Для палякаў гэта быў час, калі яны аднавілі сваю незалежнасць, страчаную пасля ўваходжання першай Рэчы Паспалітай у склад Расійскай Імперыі, час існавання сваёй дзяржавы, час правядзення сваёй палітыкі, якая, хоць і ўзгаднялася з палітыкай іншых краін, з міжнародным палітычным становішчам, аднак жа была ў вызначанай ступені самастойнай. Польшча атрымала магчымасць выбіраць свой уласны палітычны курс.

Для беларусаў гэта цяжкі і складаны перыяд, калі яны знаходзіліся пад цяжкім сацыяльным і нацыянальным прыгнётам. Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай, аграрным прыдаткам Польшчы. Польскія ўлады разглядалі яе як сваю калонію і па-драпежніцку выкарыстоўвалі іх прыродныя багацці і танную рабочую сілу. Заработная плата тут была амаль у 2 разы ніжэй, чым у Цэнтральнай Польшчы, на заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–12 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах быў значна большым. Панавала беспрацоўе, якое было асабліва пакутлівай справай. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Разбураная першай сусветнай, а затым грамадзянскай вайной гаспадарка амаль не адбудоўвалася. Да 1935 года колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40% у параўнанні з 1913 годам. На працягу ўсяго перыяду знаходжання Заходняй Беларусі, у тым ліку і Глыбоччыны,  у складзе польскай дзяржавы, прамысловасць мела рысы, характэрныя для тэхнічна адсталых паўкаланіяльных краін. У Глыбокім значнай прамысловасці не было. Працавалі толькі невялікія заводзікі: гарбарны, мылаварны, газаванай вады і сітра, і іншыя.

Цяжкае становішча было і ў сельскай гаспадарцы, дзе назіраўся застой. Матэрыяльнае становішча сялян пагаршалася. Гаспадарка была амаль натуральнай. Была вялікая колькасць малазямельных і беззямельных сялян. Яны з’яўляліся асноўнай крыніцай наёмнай рабочай сілы і масавага беспрацоўя.

Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча дапаўнялася нацыянальным прыгнётам. У 1921–1939 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі, куды ўваходзіла і Глыбоччына, праводзілася жорсткая палітыка паланізацыі. Асноўнымі метадамі яе правядзення былі тэрор, масавыя арышты, здзекі і катаванні. У выніку  ўжо ў сярэдзіне дваццатых гадоў усе беларускія і рускія школы былі зачыненыя. Выкладанне ў школах было пераведзена на польскую мову. Кнігі і газеты на беларускай мове былі забароненыя. Беларуская нацыянальная культура праследавалася, закрываліся беларускія газеты, бібліятэкі. У Заходняй Беларусі не было ніводнага беларускага тэатра, ніводнай музычнай установы, адсутнічалі нацыянальныя радыё і кіно, у поўным заняпадзе было выяўленчае мастацтва, архітэктура. Па стану на 1939 год 35 % насельніцтва краю не ўмела чытаць і пісаць. Цяжкае эканамічнае і палітычнае становішча стваралі падставы для разгортвання антыпольскага вызваленчага руху, стварэння сацыяльна-палітычных арганізацый. У ліпені 1925 года была створана Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) – масавая легальная арганізацыя нацыянальна-вызваленчага характару. БСРГ існавала і ў Глыбокім, дзе таксама актыўна дзейнічала.

Беларуская сялянска-рабочая грамада была ліквідавана. Аднак яе дзейнасць аказала вельмі моцны ўплыў на далейшае грамадска-палітычнае жыццё Заходняй Беларусі. Грамада ўскалыхнула шырокія пласты насельніцтва, далучыла іх да актыўнага палітычнага жыцця, узняла іх сацыяльную і нацыянальную свядомасць, умацавала веру ва ўласныя сілы, у магчымасць паспяховай барацьбы з акупацыяй, паказала шляхі і метады гэтай барацьбы.

Дзейнічала на Глыбоччыне і Таварыства беларускай школы, якое ў 1920-я гады адстойвала нацыянальныя інтарэсы, выступала супраць паланізацыі, праводзіла шырокую культурна-асветніцкую працу. Аднак у 1930-х гадах дзейнасць Таварыства была падаўлена, а яго члены падвяргаліся пераследам з боку ўлады. У выніку гэтага працэс паланізацыі значна паскорыўся.

У кастрычніку 1923 года была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі як састаўная аўтаномная частка адзінай Кампартыі Польшчы. Дзейнічала арганізацыя КПЗБ і ў Глыбокім. Найбольш актыўнымі яе членамі былі Х. Крэйніс, М. Крэйніс, Зубовіч, А. Міхасёнак. Яны займаліся распаўсюджваннем падпольнай літаратуры, праводзілі тайныя сходы.

Дзейнічалі на Глыбоччыне і арганізацыі камсамола Заходняй Беларусі. У сваёй рабоце яны прытрымліваліся ў асноўным тых жа метадаў, што і іх старэйшыя таварышы з КПЗБ: распаўсюджанне літаратуры, пракламацый, вывешванне транспарантаў, сцягоў, арганізацыя мітынгаў, дэманстрацый.

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі і камсамол Заходняй Беларусі імкнуліся наладзіць барацьбу за нацыянальныя правы, супраць паланізацыі, за адкрыццё школ на роднай мове. КПЗБ знаходзілася ў цяжкіх умовах нелегальнага існавання, жорсткага пераследу, ганенняў і рэпрэсій з боку польскіх улад, разгортвання праследванняў сталінскім рэжымам. Арганізаваны заходнебеларускі рух быў фактычна спынены намаганнямі як польскага ўрада, так і кіраўніцтвам Камінтэрна ВКП(б).

Такiм чынам, развццё Заходняй Беларусі і Глыбоччыны праходзіла ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага прыгнёту. Гэтыя тэрыторыі  разглядаліся як крыніца сыравіны і таннай рабочай сілы.   Мясцовыя жыхары разглядаліся як людзі другога сорту. Пры гэтым нацыянальная культура падвяргалася вынішчэнню. Праводзілася шырокая паланізацыя насельніцтва.

Усё гэта выклікала актыўнае супраціўленне. З гэтай мэтай ствараліся такія арганізацыі, як Беларуская сялянска-рабочая грамада, Таварыства беларускай школы, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Гэтыя арганізацыі выступалі за самавызначэнне Заходняй Беларусі, за самабытнасць беларускай культуры. Нягледзячы на пераследаванні з боку польскіх улад, гэтыя арганізацыі аказалі значны ўплыў на развіццё Заходняй Беларусі, а таксама на развіццё Глыбоччыны, якая з’яўляецца яе састаўной часткай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

 

1.                  Всемирная история: В 24 т. Т. 22. Канун II мировой войны/ А. Н. Бадак, Е. И. Войнич, П. М. Волчек и др. – Мн.: Литература, 1998. – 528 с.

2.                  Гісторыя Беларусі (А. Л. Абецэдарская, П. І. Брыгадзін, Л. А. Жылуновіч і інш.); Пад рэд. А. Г. Каханоўскага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1996. – 496 с.

3.                  Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэб.  дап. / В. І. Галубовіч. [і інш.]; 2-е выд., выпр. Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. – Мінск: Сучасная школа, 2007. – 472 с. 

4.                  Гісторыя Беларусі у 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг. / А. Вабішчэвіч і інш.; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2007. – 613 с.

5.                  Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі/ І. А. Саракавік. – Мн.: “Современная школа”, 2006. – 456 с.

6.                  Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: Вучэб. дапам./ Я. К. Новік, І. П. Качалаў, Н. Я. Новік; пад рэд. Я. К. Новіка. – Мінск: Выш. шк., 2009. – 512 с.

7.                  Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г.–2006 г.: падручнік/ Я. К. Новік [і інш.] ; пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – 3-е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Выш. шк., 2007. – 445 с.

8.                  Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г.–2002г./ Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, Э. А. Забродскі і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мн.: Выш. шк., 2003. – 472 с. 

9.                  Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч.2. Люты 1917 г.–1997 г.: Вучэб. дапам./ Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцулля. – Мн.: Універсітэтцкае, 1998. – 464 с.

Информация о работе Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады