Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2012 в 14:50, курсовая работа

Краткое описание

Мэта працы – вывучэнне сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся на тэрыторыі Глыбоччыны ў 1921—1939 гадах.
З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
1. высветліць, якім чынам адбывалося уключэнне тэрыторыі Глыбоччыны ў склад польскай дзяржавы;
2. разгледзець сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна;
3. даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця на Глыбоччыне ў 1921–1939 гадах;
4. асвятліць дзейнасць асобных палітычных арганізацый на Глыбоччыне ў час знаходжання ў другой Рэчы Паспалітай.

Содержание работы

1. ДАЛУЧЭННЕ ГЛЫБОЧЧЫНЫ ДА ПОЛЬШЧЫ І ЯЕ РАЗВІЦЦЁ
1.1. Далучэнне Глыбоччыны да Польшчы
1.2. Развіццё Глыбоччыны пад уладай Польшчы
2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939
2.1. Прамысловасць у 1921 – 1939 гадах
2.2. Становішча сельскай гаспадаркі у 1921 – 1939 гадах
2.3. Палітыка польскага кіраўніцтва ў адносінах да мясцовага насельніцтва
3. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939 ГАДАХ
3.1. Агульная характарыстыка палітычнага становішча
3.2. Дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады
3.3. Таварыства беларускай школы
3.4. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Содержимое работы - 1 файл

Курсач-2.doc

— 251.50 Кб (Скачать файл)

Дзісенскі павет Віленскагав ваяводства, а разам з ім і Глыбоччына ад гэтага часу  ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы. Дзісна стала парубежным горадам. Дзяржаўная граніца праходзіла па фарватары Заходняй Дзвіны, ад яе за 800 метраў стаяла дзісенская пагранзастава, якая знаходзілася за 68 кіламетраў ад Глыбокага. Далей на поўдзень лінія кардона праходзіла каля в. Ветрына, на ўсход ад вёсак Язна, Празарокі, уздоўж Галубіцкай пушчы, на ўсход ад Докшыц каля в. Камайск, каля в. Восава, на поўдзень ад Гняздзілава. Такім чынам Глыбоччына стала прыгранічнай зонай, а сам горад знаходзіўся ад нейтральнай паласы за 25-27 кіламетраў.

У Беразвеччы размяшчаўся штаб польскіх пагранвойскаў. Там жа была арганізавана база для закідвання агентуры ў СССР. У сакрэтных дакументах яна мела назву “Пляцуўка-2). У Падсвіллі будаваліся казармы кавалерыйскага палка.

Паводле перапісу насельніцтва ў 1921 годзе на тэрыторыі Дзісенскага павета, адміністрацыйны цэнтр якога знаходзіўся ў Глыбокім, пражывала 84 307 беларусаў, што складала 56,4% усяго насельніцтва.

У 1927 годзе Глыбокае ўжо было названа горадам, мела насельніцтва 5612 чалавек [23, с. 75]. Тут размяшчаліся павятовыя органы ўлады (аднак павет называўся Дзісенскім), знанаходзілася упраўленне Глыбоцкай гміны. У Глыбокім былі арганізаваныя павятовыя ўстановы, жандармерыя і паліцыя, пасады ў якіх займала шляхта і чыноўнікі, дасланыя з карэннай Польшчы.

Функцыянавалі тры банкаўскіх установы: філіял Віленскага сельскагаспадарча-прамысловага,  Дзісенскі павятовы і Яўрэйскі народны банкі.

У гандлі дзейнічала аб’яднанне (таварыства) польскіх купцоў. Былі таксама рыбалавецкае, дабрачыннае таварыствы і некалькі кааператываў. Кірмаш працаваў тры дні на тыдзень: у панядзелак, чацвер, пятніцу [20, с. 134]. Зернем гандлявалі ў горадзе 42 купцы, оптам набываючы яго ў насельніцтва і выгадна перапрадавалі. Стабільнай на працягу шэрагу гадоў заставалася цана на збожжа – па 2 злотых за пуд. Важным прадметам гандлю Глыбокага быў лён і каноплі, а таксама хлеб і скаціна, асабліва свінні. Лён адпраўляўся за мяжу, галоўным чынам у Германію. Туды ішоў з Глыбокага хлеб, скаціна, гусакі. Купцы льна адчынялі ў Глыбокім трапальні, у якіх працавалі дзясяткі мужчын і жанчын. Трапальшчыкі часта хварэлі і паміралі ад сухот, а заработная плата была невялікая.

Мноства дробных крам і лавак гандлявалі разнастайнейшымі таварамі. Толькі адну галантарэю рэалізоўвалі 80 устаноў, прычым абсалютнай манаполіяй валодалі яўрэйскія купцы. Керасін і вельмі нязначную колькасць бензіну прадавалі агенты фірмы “Галіцыя” і канцэрна “Мазут”.

У Глыбокім знаходзіўся дзяржаўны шпіталь. Платнае лячэнне гараджан і сельскіх жыхароў ажыццяўлялі тры тэрапеўты, тры зубных урачы, чатыры фельдшары, дзве дыпламаваныя акушэркі – Сасновіч і Станкевіч.  На ўсю ваколіцу быў адзін ветэрынарны ўрач. Аптэкі належалі О. Файертагу. Фармацэўтычная прадукцыя захоўвалася ў шасці складах.

У афіцыйных даведніках Польшчы паведамляецца аб тым, што ў горадзе шылі шапкі, апрацоўвалі скуры і аўчыны (4 гарбарні), была вытворчасць цукерак (2 цукерні).

Абутак і адзенне на любы густ шылі прыватныя майстры. Па заказу рабілі дабротны і дарагі абутак, аднак не існавала праблемы набыць і прыгожы танны, аднак без гарантыі яго якасці. У народзе такі абутак зваўся “тандэт”.

У адзенні гараджан сярэдняга дастатку ўладарыла франузская мода. Часопісы мод выпісваліся з Парыжу. Мясцовыя краўчыхі, сярод якіх былі вельмі высокай кваліфікацыі, былі здольныя задаволіць патрэбы глыбачанак.

Частка насельніцтва Глыбокага займалася сельскай гаспадаркай па трохпольнай сістэме. У аграрнай палітыцы польскія ўлады падтрымлівалі памешчыкаў і заможных сялян. Так, уладальнік Глыбоцкага маёнтка Масальскі адразу пасля ўстанаўлення польскай улады пачаў распрадажу сваіх зямель. Спачатку ён прадаў вялікае балота сялянам вёскі Бацілоўшчына, а потым лясы Альхоўку, Харашчанскі, Лявоніху побач з горадам  пад высечку. Землі з-пад лясоў былі прададзены сялянам вёсак Чачалі, Харошкі. Затым ён прыступіў да распродажу земляў зблізку гарады ўсім жадаючым, стварыўшы такім чынам шэраг хутараў вакол горада.

Лепшыя надзелы належалі багатым людзям. У ваколіцах Глыбокага  на тэрыторыі гміны былі 36 буйных землеўласнікаў. Найбольш уплывовымі сярод іх лічыліся: Сігізмунд Аскерка ў Азярцах (да рэвалюцыі ён быў адзіным у акрузе, хто валодаў легкавым аўтамабілем) меў 966 гектараў, Масальская ў Глыбокім – 931 гектар, Кулешын у Журках – 234 гектары. У Беразвеччы віленскае таварыства апрацоўвала 419 гектараў. І, нарэшце, самым буйным землеўласнікам з’яўляўся Г. Грауз у Акунёве (1292 гектараў).

У 1930-я гады на Глыбоччыне вялося будаўніцтва брукаваных гасцінцаў. Паколькі яны мелі стратэгічнае значэнне, будавалі надзейна і хутка. У 1936 годзе ў Глыбокім быў пабудаваны буйны мясакамбінат (лічылася – другі па магутнасці пасля варшаўскага), пачаў працаваць генератар гарадской электрастанцыі, які працаваў да 1960-х гадоў [21, с. 136].

У Глыбокім выходзіла кожнадзённая газета “Глос Дзісьненьскі” і працавала гарадская тыпаграфія.

У 1931-32 гады мясцовым жыхаром Крывёнкам быў пабудаваны  гісторыка-этнаграфічны музей у так званым “нацыянальным стылі”, які злучаў у сабе рысы барока, класіцызма і мадэрна ў іх польскім варыянце.

У 1920–30-я гады ў Глыбокім выдаваліся паштоўкі. Выпуск жа першых паштовак у Глыбокім трэба аднесці не раней 1909 года. Было прыватнае выдавецтва па выпуску картак для адкрытага пісьма, заснаванае  Л. Я. Ромам. Знаходзілася яно ў будынку былой аўстэрыі на колішнім пляцы рынку кармелітаў (цяпер плошча 17 верасня). Глыбоцкія паштоўкі адпавядалі дастаткова высокаму для таго часу палеграфічнаму  ўзроўню. У 1920–39 гадах выданнем паштовак займаўся В. Уладзіміраў. Выдаваліся яны на польскай мове, стандартнага фармату 90 Х 140, у чорна-белым, або сінім колеры. У адрозненне ад паштовак Рома, на якіх пераважалі панарамныя здымкі, паштоўкі Уладзімірава характарызуюцца большай канкрэтнасцю, бо на іх занатаваны важнейшыя аб’екты горада: пошта, гімназія, пачатковая школа, памятная брама і інш. Паштоўкі, што выйшлі ў Глыбокім у 1920–30-я гады, значна адрозніваюцца афармленнем ад паштовак дарэвалюцыйных.

З тагачаснай Глыбоччынай звязана творчая дзейнасць паэта Алеся Дубровіча, пісьменнікаў Т. Даленга-Мастовіча, М. Машары, мастака Я. Драздовіча, які рабіў тут археялагічныя раскопкі, ажыццяўляў вандроўкі, у час якіх ствараў свае мастацкія творы.

У 1930-я гады на Глыбоччыне актыўна развівалася краязнаўства: існавала ў Глыбокім таварыства краязнаўцаў, яно выдавала часопіс “Ziemia Dzisnienska” (“Зямля Дзісеньская”) на польскай мове. На старонках часопіса змяшчаліся артыкулы пра мінулае горада, яго выдатных людзей і іншыя звесткі аб тагачасным жыцці. Сярод аўтараў гэтых гэтых публікацый быў і вядомы беларускі мастак, ураджэнец Глыбоччыны Язэп Драздовіч, які некаторы час працаваў у Глыбоцкай гімназіі настаўнікам малявання [21, с. 136]. Найвялікшай жа заслугай таварыства было выданне ў 1935 годзе кнігі “Глыбокае” на польскай мове, аб’ёмам 55 друкаваных старонак. У гэтай кнізе апавядаецца пра падзеі з XVI стагоддзя па 1935 год. Аўтар гэтай працы О. Гедэман раней выдаў некалькі кніг па гісторыі Брасллаўшчыны і Дзісеншчыны, якія атрымалі высокую адзнаку навукоўцаў і мясцовых жыхароў. Да выхаду кнігі Гедэмана навукоўцы карысталіся галоўным чынам “Матэрыялам па гісторыі і геаграфіі Дзісенскага  і Вілейскага паветаў Вілейскага паветаў Віленскай губерні” А. Сапунова і В. Друцкага-Любецкага, выдадзенмі ў Віцебску ў  1896 годзе на рускай мове. Гэта даследаванне змяшчала некаторыя гістарычныя звесткі пра Глыбокае і наваколле, але не такія падрабязныя, як у кнізе Гедэмана. Пасля смерці Гедэмана адна з вуліц Глыбокага была названа яго імем.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.                САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939

 

2.1.           Прамысловасць у 1921 – 1939 гадах

 

 

Польшча была падзеленая на дзве часткі: на цэнтральную Польшчу – Польшчу "А"  і на "крэсы ўсходнія" (усходнія ўскраіны) – Польшчу "Б", куды ўваходзіла і Заходняя Беларусь. Калі ў цэнтральнай Польшчы была слабаразвітая буйная прамысловасць, то ва ўсходніх раёнах яе амаль не было.

У эканамічных адносінах Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай, аграрным прыдаткам Польшчы А. Усходнія ускраіны польскія ўлады разглядалі як сваю калонію і па-драпежніцку выкарыстоўвалі іх прыродныя багацці. З 1921 па 1936 год плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тысяч гектараў. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча [2, с. 359]. На тэрыторыі Заходняй Беларусі уладарыў іншаземны капітал. У 1922 годзе польскі ўрад прадаў англійскім і французскім прадпрымальнікам права на высечку Белавежскай пушчы і іншых лясных масіваў. Прычым плацілі яны па 25 злотых за кубічны метр, што выклікала незадавальненне нават польскіх прамыслоўцаў, якія плацілі дзяржаве не менш чым 60–70 злотых за кубаметр.

Уладаранне іншаземнага капіталу было і ў іншых галінах прамысловасці. Так, тытунёвая вытворчасць была перададзена ў арэнду італьянскім, а запалкавая – шведскім прадпрымальнікам [2, с. 364].

Тэрыторыя Заходняй Беларусі была не толькі крыніцай таннай сыравіны, але і крыніцай таннай рабочай сілы. Заработная плата тут была амаль у 2 разы ніжэй, чым у Цэнтральнай Польшчы, дзе больш інтэнсіўна вялася сельская гаспадарка, не такім жорсткім быў паліцэйскі рэжым. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–12 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах быў значна большым. Сярэдняя заработная плата рабочага складала 15 злотых у тыдзень. Праца сельскіх працоўных, жанчын і дзяцей аплачвалася яшчэ ніжэй. Але і гэтага мізэрнага заробку не мела велізарная маса людзей, бо панавала беспрацоўе, якое было асабліва пакутлівай справай. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату. Разбураная першай сусветнай, а затым грамадзянскай вайной гаспадарка амаль не адбудоўвалася. Да 1935 года колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40% у параўнанні з 1913 годам.

Заходняя Беларусь складала 24% тэрыторыі і 13% насельніцтва Польшчы, а ўдзельная вага прамысловасці была прыкладна 13% , колькасць занятых рабочых – каля 5%. У 1928 годзе ў Заходняй Беларусі дзейнічала каля 2 тысяч прадпрыемстваў, але на 80% з іх працавалі ад пяці да дваццаці рабочых. Налічвалася амаль 50 тысяч рамеснікаў. Многія галіны прамысловасці не дасягнулі ўзроўню вытворчасці 1913 года.

Ажыўленне прамысловай вытворчасці ў 1922–1923 гадах, а затым пераход да адноснай стабілізацыі  эканомікі змяніліся застоем, а ў 1929–1933 гадах – вострым эканамічным крызісам. У Заходняй Беларусі часова спынілі работу або закрыліся зусім каля 230 прадпрыемстваў. Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных да канца 1931 года ў параўнанні з 1928 годам павялічылася ў 3 разы і перавысіла 16 тысяч чалавек. У гады эканамічнага крызісу яна значна ўзрасла. Без працы засталося больш за 25 тысяч чалавек. У некаторых рэгіёнах Заходняй Беларусі да 85% рабочых былі беспрацоўнымі. Мізэрную дапамогу атрымлівалі не больш чым 15–20% з іх. Істотна скараціліся заработкі і ў рамеснікаў.

Высокай была кватэрная плата. Большасць рабочых не атрымлівала аплачваемых водпускаў, не была застрахавана. У 1933 годзе выплаты па сацыяльнаму забеспячэнню былі фактычна ліквідаваны, скасаваны і калектыўныя дагаворы. Вялікай перашкодай на шляху эканамічнага развіцця Польшчы і прычынай пагаршэння матэрыяльнага становішча працоўных з’яўлялася гіперінфляцыя. Калі ў канцы 1919 года долар ЗША раўняўся 119 польскім маркам, то ў чэрвені 1923 года – ужо 100 тысяч, а ў кастрычніку гэтага ж года – 1675 тысяч марак. Фінансавая рэформа – уведзеная з 1 траўня 1924 года злотага, які вылічаўся ў золаце і прыраўнанага да 1,8 млн ранейшых, польскіх марак, якія цалкам абясцэніліся, хоць і ліквідавала ў вядомай меры фінансавы хаос і пакончыла з нястрымнай інфляцыяй, але не прынесла карэннага паляпшэння эканамічнай кан’юктуры [1, с. 100].

У Глыбокім значнай прамысловасці не было. Працавалі толькі невялікія заводзікі: гарбарны, мылаварны, газаванай вады і сітра, і іншыя. Рабочыя на гэтых прадпрыемствах працавалі 11-12 гадзін і атрымлівалі не больш 1,5-2  злотых у дзень. Але не ўсё мелі працу. Значная частка жыхароў была беспрацоўнай. Большасць насельніцтва горада займалася рамяством. Тут былі невялікія саматужна-рамесныя прадпрыемствы, у якіх працаваў сам гаспадар і 1–2 рабочыя. Рамеснікі былі арганізаваныя ў цэхі як у сярэднявеччы, але характар быў некалькі іншым. Існавалі цэхі шаўцоў, краўцоў, печнікоў, муляроў і іншых прафесій. На чале цэхаў стаялі прыхільнікі польскай улады, якія спрыялі паланізацыі насельніцтва.

Некаторае ажыўленне, якое наглядалася пасля эканамічнага крызісу, не ўнесла істотных змен у эканоміку Польшчы і Заходняй Беларусі. Амаль не будаваліся чыгункі, не пракладваліся тэлеграфныя і тэлефонныя лініі [3, с. 303].

Такім чынам, на працягу ўсяго перыяду знаходжання Заходняй Беларусі, у тым ліку і Глыбоччыны,  у складзе польскай дзяржавы, прамысловасць мела рысы, характэрныя для тэхнічна адсталых паўкаланіяльных краін.

 

2.2.           Становішча сельскай гаспадаркі у 1921 – 1939 гадах

 

 

У сельскай мясцовасці ў перыяд польскай улады жылося вельмі цяжка. Сялянства Заходняй Беларусі затыхалася ад зямельнага голаду. 16 тысяч памешчыкаў, якія складалі толькі 0,9% насельніцтва, валодалі большай часткай зямлі. У сярэднім яны мелі па 500 гектараў. У той жа час на сялянскі двор прыходзілася каля 7 гектараў. 55 тысяч гаспадарак Заходняй Беларусі мелі надзел меншы за 1 гектар. Каля 90 тысяч парабкаў зусім не мелі зямлі. У гэтых умовах польскія ўлады раздавалі буйныя ўчасткі зямлі асаднікам, бо беларускія тэрыторыі – чацвёртая частка створанай дзяржавы – патрэбна было асвойваць, інтэграваць са спрадвечнымі і нівеліраваць пад канцэпцыю адзіных ад веку польскіх зямель, дзеля чаго была патрэбна арганізаваная надзейная сіла. Гэтай сілай і сталі асаднікі – ваенныя і дзяржаўныя каланісты, былыя афіцэры і чыноўнікі,  якія былі пераселены ўрадам буржуазнай Польшчы з цэнтральных раёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена каля 10 тысяч асаднікаў. Згодна з законам, прынятым 17 снежня 1920 г., устанаўліваўся парадак надзялення зямлёю заслужаных жаўнераў польскага войска і ствараўся асобны фонд з зямельных плошчаў, размешчаных на ўсходніх ускраінах Польшчы, куды перадаваліся і прыватнаўласніцкія землі, пакінутыя гаспадарамі, пры ўмове, што ўладальнікі не вернуцца на свае надзелы да 1 красавіка 1921 года [22, c. 68].

На Глыбоччыне колькасць асаднікаў перавышала сотню. За мінулыя баявыя заслугі ў савецка-польскай вайне яны атрымоўвалі ў якасці ўзнагароды надзелы зямель  памерам у 15–45 га і з’яўляліся апорай рэжыму. Асаднікам  прадастаўлялася зброя (карабін, вінтоўка) і права сачыць за лаяльнасцю грамадзян у адносінах да ўлад, калі гэта лаяльнасць парушалася, асаднік мог арыштоўваць і дастаўляць вінаватых у паліцэйскі пастарунак. Асаднікаў баяліся, не ўступалі з імі ў канфлікты, трымаліся з імі насцярожана [21, с. 131].

Информация о работе Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады