Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2012 в 14:50, курсовая работа

Краткое описание

Мэта працы – вывучэнне сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся на тэрыторыі Глыбоччыны ў 1921—1939 гадах.
З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
1. высветліць, якім чынам адбывалося уключэнне тэрыторыі Глыбоччыны ў склад польскай дзяржавы;
2. разгледзець сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна;
3. даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця на Глыбоччыне ў 1921–1939 гадах;
4. асвятліць дзейнасць асобных палітычных арганізацый на Глыбоччыне ў час знаходжання ў другой Рэчы Паспалітай.

Содержание работы

1. ДАЛУЧЭННЕ ГЛЫБОЧЧЫНЫ ДА ПОЛЬШЧЫ І ЯЕ РАЗВІЦЦЁ
1.1. Далучэнне Глыбоччыны да Польшчы
1.2. Развіццё Глыбоччыны пад уладай Польшчы
2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939
2.1. Прамысловасць у 1921 – 1939 гадах
2.2. Становішча сельскай гаспадаркі у 1921 – 1939 гадах
2.3. Палітыка польскага кіраўніцтва ў адносінах да мясцовага насельніцтва
3. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939 ГАДАХ
3.1. Агульная характарыстыка палітычнага становішча
3.2. Дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады
3.3. Таварыства беларускай школы
3.4. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Содержимое работы - 1 файл

Курсач-2.doc

— 251.50 Кб (Скачать файл)


33

 

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПОЛАЦКІ ДЗЯЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

 

Гісторыка-філалагічны факультэт

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

 

 

КУРСАВАЯ РАБОТА

па дысцыпліне

«Гісторыя Беларусі»

на тэму

«Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады»

 

 

Студэнт

групы 07-ГІС                                                       Сарока Аляксандр Анатоьевіч

 

Навуковы кіраўнік                   Філіпенка У.С.

                                                                            старэйшы выкладчык

 

 

             

 

 

 

 

             

Наваполацк 2009

Змест

УВОДЗІНЫ

1.              ДАЛУЧЭННЕ ГЛЫБОЧЧЫНЫ ДА ПОЛЬШЧЫ І ЯЕ РАЗВІЦЦЁ

1.1.              Далучэнне Глыбоччыны да Польшчы

1.2.              Развіццё Глыбоччыны пад уладай Польшчы

2.              САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939

2.1.              Прамысловасць у 1921 – 1939 гадах

2.2.              Становішча сельскай гаспадаркі у 1921 – 1939 гадах

2.3.              Палітыка польскага кіраўніцтва ў адносінах да мясцовага насельніцтва

3.              ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939 ГАДАХ

3.1.              Агульная характарыстыка палітычнага становішча

3.2.              Дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады

3.3.              Таварыства беларускай школы

3.4.              Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

 

Перыяд з 1921 па 1939 год для зямель Заходняй Беларусі ўяўляе сабой час, калі савецка-польская мяжа раздзяліла зямлю беларусі і яе народ на заходніх і ўсходніх амаль на два дзесяцігоддзі. Гэты перыяд уяўляе вялікі навуковы інтарэс. Безумоўна, увагу прыцягвае не толькі агульная тэрыторыя Заходняй Беларусі, але і тыя часткі, з якіх яна складалася. У прыватнасці, тэрыторыя Глыбоччыны. Усе тыя гістарычныя працэсы, якія адбываліся ва ўсёй Заходняй Беларусі, адбываліся і на Глыбоччыне. Глыбоччына не з’яўляецца  нязначнай часткай далучаных да Польшчы заходнебеларускіх зямель. У перыяд другой Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Дзісенскага павета, адміністрацыйны цэнтр якога знаходзіўся ў Глыбокім, пражывала 84 307 беларусаў, што складала 56,4% усяго насельніцтва Заходняй Беларусі – больш за палову. Гэта сведчыць аб тым, што дадзены рэгіён займае прыкметнае месца ў гісторыі і яго нельга застаўляць без увагі. Таму мы лічым актуальным і патрэбным вывучэнне гісторыі Глыбоччыны. Патрэбным, каб мець уяўленне аб гістарычным развіцці Заходняй Беларусі, якое ўключае ў сябе гісторыю яе асобных частак. Без гісторыі больш дробных тэрыторый нельга вывучаць агульную гісторыю дзяржавы. Тым, што Глыбоччына, нягледзячы на тое, што яе развіццё адбывалася ў кантэксце з агульнай гісторыяй Заходняй Беларусі, мае шэраг адметных асаблівасцей, уласцівых толькі дадзенаму рэгіёну. А так як гэтыя асаблівасці недастаткова даследаваны сучаснымі гісторыкамі, мы лічым мэтазгодным больш падрабязна разгледзець гэты перыяд. Таму дадзеная праца прысвечана вывучэнню Глыбоччыны.

Аб’ектам дадзенай працы з’яўляецца гісторыя Заходняй Беларусі ў перыяд знаходжання ў складе польскай дзяржавы ў 1921—1939 гадах. Прадметам – гісторыя Глыбоччыны пад уладай Польшчы ў перыяд з 1921 па 1939 год.

Мэта працы – вывучэнне сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся на тэрыторыі Глыбоччыны ў 1921—1939 гадах.

З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:

1.      высветліць, якім чынам  адбывалося уключэнне тэрыторыі Глыбоччыны ў склад польскай дзяржавы; 

2.      разгледзець сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна;

3.      даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця на Глыбоччыне ў 1921–1939 гадах;

4.      асвятліць  дзейнасць асобных палітычных арганізацый на Глыбоччыне ў час знаходжання ў другой Рэчы Паспалітай.

Для вывучэння развіцця Глыбоччыны ў перыяд другой Рэчы мы можам і павінны разгледзець працы нашых папярэднікаў, прысвечаныя гэтай тэматыцы.

Энцыклапедычныя дадзеныя даюць толькі мінімальную, самую неабходную інфармацыю [1; 24]. Агульныя звесткі аб гэтым перыядзе можна атрымаць з крыніц, прысвечаных гісторыі Заходняй Беларусі.  Гэтую тэму шырока  асвятляюць  А. Вабішчэвіч, Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, Э. А. Забродскі, А. Л. Абецэдарская, П. І. Брыгадзін, Л. А. Жылуновіч, М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі, І. А. Саракавік і  шматлікія іншыя навукоўцы. Што датычыцца пытанняў зваязаных з грамадскіма-палітычнымі працэсамі, то патрэбную інфармацыю можна атрымаць з прац такіх атараў, як Зялінскі П. І., А. Сідарэвіч, Мацко А. Н. [14; 15; 16].

Вывучэннем жа менавіта гісторыі Глыбоччыны займаліся А. А. Тарыкаў, А. А. Сабалеўскі і некаторыя іншыя даследчыкі.

А. А. Тарыкаў [22] падрабязна паказвае развіццё рэгіёна пачынаючы з даславянскай эпохі і да цяперашняга часу. Ахоплівае ён і перыяд другой Рэчы Паспалітай.

А. А. Сабалеўскі [13] – мясцовы краязнаўца – апісвае гісторыю Глыбоччыны з XIII стагоддзя. Апісанне перыяду знаходжання пад уладай Польшчы з’яўляецца асабліва каштоўным, так як  у некаторых падзеях даследчык прымаў удзел асабіста.

Шмат інфармацыі змяшчае гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Глыбоцкі раён”[20]. Створана на аснове навуковых даследаваннняў, разнастайных дакументаў з дзяржаўных і асабістых архіваў, шматлікіх публікацый у газетах і кнігах, успамінаў удзельнікаў і сведкаў падзей.

Зразумела, што якой-небудзь адной працы недастаткова для ўсебаковага разгляду праблемы, таму, каб правесці грунтоўнае даследаванне, патрэбна выкарыстаць звесткі, здабытыя з усіх гэтых крыніц.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.                УКЛЮЧННЕ ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў СКЛАД ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ

 

У жніўні 1918 года Савецкі ўрад ануляваў царскія дагаворы ў адносінах да Польшчы. Пасля адыходу германскіх войскаў палякі аднавілі сваю дзяржаўнасць. У непрацяглыя тэрміны Злучаныя Штаты Амерыкі аснасцілі і ўзброілі польскую дзяржаву на агульную суму ў  111,8 мільёнаў долараў. Немалую фінансавую і матэрыяльную дапамогу аказала і Францыя. Гэта моцная падтрымка рэжыму Пілсудскага дазволіла яму стварыць да жніўня 1919 года армію да 545 тысяч чалавек [11, с. 159].

Польшча пачала вайну супраць Рэспублікі саветаў яшчэ ў 1919 годзе, прычым гэта была шырокамасштабная інтэрвенцыя. Была захоплена частка Беларусі, Украіны, Расіі. Вясной 1919 года польскае войска захапіла Вільню і Гродна. У жніўні 1919 г. польскія войскі пасля ўзяцця Вільні занялі лінію фронту на ўсходзе ад Глыбокага. Яны захапілі Паставы і рухаліся ў напрамку да Глыбокага. Глыбоцкі Савет накіраваў ім на сустрэчу свой атрад на чале са Стоцікам. У раёне станцыі Варапаева адбыўся бой, у якім камандзір атрада загінуў. Легіянеры адступілі, атрад вярнуўся ў Глыбокае, дзе з ваеннымі ўшанаваннямі былі пахаваны загінуўшыя.

Ваенная сітуацыя складавалася на карысць Польшчы. У ваеннай зводцы палявога штаба Рэўваенсавета рэспублікі ад 19 жніўня 1919 года паведамлялася пра баі, якія вялі адступаючыя часці Чырвонай Арміі ў полацкім накірунку ў раёне Забор’я, Глыбокага і на ўсход ад Докшыц. У гэты дзень, 19 жніўня 1919 года, польскія войскі захапілі Глыбокае. Неўзабаве палякі занялі ўвесь Дзісненскі павет.

Такім чынам, з канца лета 1919 года Глыбоччына аказалася пад польскай акупацыяй.

З восені 1919 года палякі ўвялі асобы адміністрацыйны падзел: былыя ўдзелы пачалі называцца паветамі, якія складаліся з раёнаў, а тыя – з гмін. Назва павета захавалася за Дзісной. У найменне раёна ўводзіўся парадкавы нумар. Раён другі Глыбокае складаўся з Глыбоцкай, Залескай, Пліскай, Празароцкай гмін. Павет узначальваў стараста, раён – начальнік, гміну – войт. Войтам Глыбоцкай гміны служыў Юзаф Ракоўскі.

Камендантам у Глыбокім быў прызначаны пан Касцюшка. Абапіраючыся на мясцовых паноў-палякаў, каталіцкае духавенства і фанатыкаў-каталікоў, Касцюшка ўсталяваў  жорсткі акупацыйны рэжым.

У дзень захопу Глыбокага камендант запатрабаваў на допыт членаў савету, не паспеўшых эвакуіравацца. Быў арыштаваны член савету Яноўскі. Пасля допыту на вуліцы легіянеры знялі з яго боты і босым адправілі дадому. Гэтак жа яны паступалі і з астатнімі.

Школы не працавалі, але спробы праводзіць заняткі самачынна зафіксаваны ўладамі. 30 верасня школьны інспектар Віленскай акругі загадаў зачыніць рускія і беларускія школы якія працавалі самачынна. Але настаўнікі, якія засталіся ў Глыбокім, першага верасня пачалі вучэбныя заняткі. На наступны жа дзень усе яны атрымалі загад каменданта неадкладна зачыніць школы і распусціць навучэнцаў. За самавольны пачатак заняткаў настаўнікі былі арыштаваныя. Іх пасадзілі ў склеп, дзе пратрымалі да самага новага года. Але і пасля вызвалення настаўнікі знаходзіліся пад наглядам дефензівы.

У Глыбокім і ваколіцах размяшчалася 8-я пяхотная дывізія, загады кіраўніцтва якой вызначалі дзейнасць гмін і раёна. Асноўнае харчаванне і некаторае іншае забеспячэнне войска ажыццяўлялася за кошт насельніцтва. Звычайнай справай былі рэквізіцыі. Толькі за тры тыдні ў лістападзе і снежні было рэквізавана 2833 пуды аўса, 3723 пуды жыта, 530 пудоў ячменя. Каля 1000 сялян засталіся на зіму без хлеба. А ўжо 11 снежня паступіў загад рэквізаваць з кожнай гміны па 6000 пудоў сена і 2000 пудоў саломы. У Глыбокім размяшчаўся і палявы шпіталь, прадукты для якога таксама забіраліся ў мяшчан [23, с. 69].

Ў кастрычніку ў раёне пачаў праводзіцца перапіс насельніцтва, складаўся так званы генеральны спіс насельніцтва. Такім чынам выяўлялася колькасць вернікаў у Глыбоцкім праваслаўным прыходзе (на 13 снежня 1919 года налічвалася 6907 чалавек) з тым, каб пераарыентаваць іх на бліжэйшыя прыходы (вёска Кавалі, у 9 кіламетрах ад Глыбокага  –   2794 прыхажан) і капліцу ў Забеллі, што ў 4 кіламетрах ад мястэчка.

Цяжкае становішча насельніцтва, выкліканае вайной, разрухай, антысанітарыяй, ускладніліся шматлікімі захворваннямі. У канцы лістапада ў вёсцы Харашкі распаўсюдзілася эпідэмія тыфу, колькасць хворых дасягнула 15 чалавек. Харчовае становішча ў Дзісне таксама было цяжкім, харчаваліся печанымі яблыкамі і іншай ядомай зелянінай.

Армія Польшчы пачала атрымліваць артылерыю па пастаўках ЗША і Францыіі. Зброя перамяшчалася на чыгуначных платформах з захаду на ўсход, у тым ліку і праз Глыбоччыну. Вясной 1920 года польскія войскі пачалі лакальнае наступленне на Беларусі.

У канцы красавіка 1920 года Галоўным камандаваннем Чырвонай Арміі быў распрацаваны план наступлення. Тады ж камандуючым Заходнім фронтам Рэўваенсавет назначыў М. Н. Тухачэўскага. 14 мая на ўчастку Полацк-Дзісна войскі паўночнай групы Чырвонай Арміі фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдармы на левым беразе ракі, 15 армія прарвала фронт паміж Полацкам і Лепелем і разам з Паўночнай групай пайшла ў наступленне. Палякі  былі адкінуты аж за Паставы, было вызвалена і Глыбокае. Уладу тут пачаў ажыццяўляць рэвалюцыйны камітэт. Але  на пачатку чэрвеня перавага зноў была на польскім баку. Як паведамлялася ў ваеннай зводцы ад 5 чэрвеня 1920 года пад націскам праціўніка Чырвоная Армія пакінула мястэчка Глыбокае. Разам з Чырвонай Арміяй сышлі члены рэвалюцыйнага камітэта і савецкі актыў. Па прыбыцці ў Дзісну павятовы рэвалюцыйны камітэт прызначыў загадчыкам аддзела народнай асветы настаўніка Сабалеўскага А. А. і амаль увесь Глыбоцкі савецкі актыў утварыў апарат павятовага аддзела народнай асветы.

Аддзел народнай асветы праводзіў улік мясцовых і эвакуіраваных настаўнікаў, улік непісьменных. Бралі на ўлік бібліятэкі памешчыцкіх маёнткаў. Збіралі карціны, фамільныя дваранскія архівы. Было сабрана шмат рэдкіх кніг, выяўленыя цікавыя матэрыялы. Усёй гэтай працай ведаў супрацоўнік Лявонцій Восіпавіч Ранеўскі.

Вялікую працу вёў ваенны аддзел. Ён папаўняў Чырвоную Армію, праводзіў мабілізацыю непрацоўных элементаў на тылавыя працы і т.д..

Партыйную арганізацыю ў Дзісне ў гэты час узначальваў Адамовіч Алесь.

Чырвонаармейцы рыхтаваліся да наступу, а рэўкам і яго аддзелы - да ўзнаўлення савецкай улады ў павеце, да ажыццяўлення рэвалюцыйных пераўтварэнняў.

У пачатку ліпеня Чырвоная Армія перайшла ў наступленне. Актыўныя баявыя дзеянні вяліся амаль па ўсёй тэрыторыі Глыбоччыны. 5 ліпеня адбыўся жорсткі бой чырвонай конніцы з польскімі жаўнерамі, у якім апошнія панеслі значныя страты. Калі ў выніку прарыву чырвонаармейскага коннага корпуса Гая Глыбокае было занята, то за 6-9 кіламетраў на ўсход ад мястэчка ўсё яшчэ ішлі баі з адыходзячымі ад Падсвілля праз Несцеравічы і Шарагі  польскімі часцямі. Жорсткія сутычкі адбываліся на пагорках паміж вёскамі Леднікі, Кавалі, Мацясы. 7 ліпеня камандарм М. Тухачэўскі напісаў прадстаўленне Рэўваенсавету рэспублікі аб узнагароджанні тых, хто вызначыўся ў баях на Глыбоччыне. Падчас тых баёў засталося нямала брацкіх магіл. На жаль, час і той, хто меў уладу, не пашкадаваў іх. Глыбоцкі райваенкамат не знайшоў ніводнага захароненага чырвонаармейца. Ніводная з магіл чырвонаармейцаў не захавалася, і ніводная польская магіла  на глыбоцкім гарадскім могільніку не была пашкоджана. 

Польскія ўлады адступалі на захад. 11 ліпеня 1920 года быў вызвалены Мінск. У выніку наступлення Заходняга фронту  ў ліпені 1920 года ўся тэрыторыя Беларусі была ачышчана ад акупантаў [7, с. 72].На Дзісенскі павет, у тым ліку і на Глыбоччыну пашырылася ўлада Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР. Але і гэта ўлада была нядоўгай. Чырвоная Армія, якая дайшла ледзь не да Варшавы, пацярпела паражэнне і пачала адкочвацца назад. Восенню 1920 года лінія фронту праходзіла ў многіх месцах па тых пазіцыях, што былі ў пачатку савецка-польскай вайны.

12 кастрычніка 1920 года ў Рызе было заключана перамір’е, а 18 сакавіка 1921 года падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Заходняя Беларусь, у тым ліку і Глыбоччына адыходзіла да Польскай дзяржавы. Чырвонай Арміі і савецкім арганізацыям загадана было пакінуць Глыбокае да 15 кастрычніка 1921 года. Ва ўладанне польскай дзяржавы перайшло больш за 100 тыс. кв. км. тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. Да Польшчы адышлі Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісенскі паветы Віленскай губерні. Агульная плошча іх тэрыторый складала амаль 113 тыс. км2 і ў 1931 годзе на ёй пражывала 4,6 млн. чал, з іх беларусы складалі 65%, палякі – 15, яўрэі – 11, украінцы – 4, літоўцы – 2,5, рускія – 2%. У вёсцы пражывала 85% насельніцтва і толькі 15% – у  гарадах. Большасць жыхароў па веравызнанні былі праваслаўнымі. У 1920 – 1921 гадах быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, створаны чатыры ваяводствы: Віленскае, Навагрудскае, Палескае, Беластоцкае. Ваяводствы падзяляліся на паветы, а паветы на гміны. У адпаведнасці з такім падзелам складвалася структура органаў дзяржаўнага кіравання і грамадзянскага парадку (паліцыі). Сваю структуру мелі органы дзяржаўнай бяспекі (дэфензіва), судовыя і вайсковыя, а таксама сістэма органаў аховы дзяржаўнай мяжы [3, с. 302].

Информация о работе Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады