Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2012 в 14:50, курсовая работа

Краткое описание

Мэта працы – вывучэнне сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся на тэрыторыі Глыбоччыны ў 1921—1939 гадах.
З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
1. высветліць, якім чынам адбывалося уключэнне тэрыторыі Глыбоччыны ў склад польскай дзяржавы;
2. разгледзець сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна;
3. даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця на Глыбоччыне ў 1921–1939 гадах;
4. асвятліць дзейнасць асобных палітычных арганізацый на Глыбоччыне ў час знаходжання ў другой Рэчы Паспалітай.

Содержание работы

1. ДАЛУЧЭННЕ ГЛЫБОЧЧЫНЫ ДА ПОЛЬШЧЫ І ЯЕ РАЗВІЦЦЁ
1.1. Далучэнне Глыбоччыны да Польшчы
1.2. Развіццё Глыбоччыны пад уладай Польшчы
2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939
2.1. Прамысловасць у 1921 – 1939 гадах
2.2. Становішча сельскай гаспадаркі у 1921 – 1939 гадах
2.3. Палітыка польскага кіраўніцтва ў адносінах да мясцовага насельніцтва
3. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ГЛЫБОЧЧЫНЫ Ў 1921-1939 ГАДАХ
3.1. Агульная характарыстыка палітычнага становішча
3.2. Дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады
3.3. Таварыства беларускай школы
3.4. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Содержимое работы - 1 файл

Курсач-2.doc

— 251.50 Кб (Скачать файл)

Новыя парламенцкія выбары былі прызначаны на 4 і 11 сакавіка 1928 г. Беларускае грамадства ў Польшчы падыйшло да іх у раз’яднаным стане. Паміж рознымі палітычнымі сіламі існавалі рознагалоссі. Спробы пераадолення раздробленасці поспеху не прынеслі па прычынах як асабістых амбіцый лідэраў, так і несамастойнасці пэўных палітычных груповак. Прадстаўнікі розных накірункаў беларускага руху зацята змагаліся паміж сабой, імкнучыся здыскрэдытаваць суперніка. Раздробленасць беларускіх сіл, памножаная на злоўжыванні мясцовай адміністрацыі, прывяла да не вельмі ўдалых для беларусаў вынікаў выбараў. Беларусам па выніках выбараў у агульнай колькасці ўдалося правесці ў польскі парламент 10 паслоў і 2-ух сенатараў. Гэта не нашмат рознілася ад колькасці дэпутатаў, праведзеных у мінулы раз. Аднак, калі ў 1922 г. ўсе яны складалі адзіную фракцыю, то цяпер яны былі расколатыя і з’яўляліся хутчэй супернікамі, чым саюзнікамі. У цэлым выбары не толькі не паспрыялі пераадоленню рознагалоссяў у беларускім народным руху, але яшчэ больш іх паглыбілі.

У 1930 годзе ў трэці раз праводзяцца выбары ў польскі сейм. Для Глыбоччыны гэтыя выбары сталі адметнымі: падчас правядзення прадвыбарчай кампаніі ў суправаджэнні групы вышэйшых афіцэраў у Глыбокае прыбыў Юзеф Пілсудскі. Гэты візіт нямала садзейнічаў прыцягванню галасоў на карысць пілсудчыкаў. У той жа дзень маршал парэкамендаваў на ўласныя сродкі пабудаваць школу [23, с. 78].

Што датычыцца заходнебеларускіх дзеячаў, то яны зноў не здолелі пераступіць праз уласныя амбіцыі і пайшлі на выбары асобнымі групамі, некаторыя з якіх не мелі сур’ёзных праграмных адрозненняў. Асабістыя інтарэсы лідэраў былі пастаўлены вышэй за нацыянальныя. Адбыўся падзел і без таго не вельмі моцных сіл, што прадвызначыла поўны правал на выбарах. Да таго ж  падчас гэтых выбараў усе беларускія арганізацыя сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі, чаму сярод іншага паспрыялі праведзеныя за некалькі месяцаў да таго выбарчыя кампаніі ў Лідскай і Свянцянскай акругах, у якіх беларусы патрацілі апошнія сродкі. У выніку толькі камуністы, якія атрымлівалі матэрыяльную дапамогу з СССР, маглі сабе дазволіць выдаць звыш 50 тысяч лістовак і адозваў, 130 тысяч лозунгаў і каля 100 тысяч розных карыкатур [13, c. 93].

Выбары 1930 года былі апошнімі выбарамі ў міжваеннай Польшчы, у якіх прымалі ўдзел беларускія нацыянальныя арганізацыі. Наступныя выбары ў 1935 годзе праходзілі ўжо паводле новага выбарчага закона, які канчаткова ператвараў іх у фармальнасць. Таму ўсе беларускія групы прынялі рашэнне аб байкоце выбараў. Сітуацыя паўтарылася і ў 1938 годзе.

У канцы дваццатых – пачатку трыццатых гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Слабая эканоміка Польшчы цяжка пераносіла ўсеагульны эканамічны крызіс 1929–1933 гадоў, вынікі якога ляглі на плечы працоўных.Толькі на тэрыторыі Заходняй Беларусі прадукцыя прамысловасці скарацілася на 30–40%, што зрабіла часткова ці поўнасцю беспрацоўнымі амаль палову рабочых.  Набіраў сілу прафашысцкі рэжым санацыі.

Эканамічны крызіс 1929–1933 гадоў надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету. Гэта штурхала кіруючыя колы краінда пераходу на антыдэмакратычныя метады і формы дзяржаўнага кіравання. Такое імкненне спрыяла пераходу да ўлады найбольш жорсткіх альбо фашысцкіх рэжымаў. У 1933 годзе фашысцкі рэжым усталяваўся ў Германіі, а яшчэ раней – у Італіі. У 1936 годзе пачаўся антырэспубліканскі мяцеж Франка ў Іспаніі.

Знешнепалітычная арыентацыя на гітлераўскую Германію выкрышталізавала і ўнутрыпалітычны курс санацыйнага рэжыму  Ю. Пілсудскага ў Польшчы. Пасля заключэння ў студзені 1934 года германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 года былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Яны фактычна ліквідавалі тыя абмежаваныя дэмакратычныя правы, якія існавалі ў краіне ў дваццатыя гады. Новая канстытуцыя ўзаконіла санацыйны рэжым, і ў руках прэзідэнта сканцэнтравалася адзіная і непадзельная дзяржаўная ўлада.

Цяжкае эканамічнае і палітычнае становішча стваралі падставы для разгортвання антыпольскага вызваленчага руху, стварэння сацыяльна-палітычных арганізацый.

 

 

3.2.           Дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады

 

У студзені 1924 г.  С.Рак-Міхайлоўскі, П.Мятла, П.Валошын і В.Рагуля заснавалі новую партыю – Беларускую партыю незалежных сацыялістаў (БПНС), якая за асноўную мэту паставіла стварэнне аб’яднанай Беларускай рабоча-сялянскай рэспублікі, а асноўным сродкам для ажыццяўлення гэтай мэты лічыла масавы рэвалюцыйны рух [20, c. 42]

У шэрагах Грамады актыўную ролю выконвалі камуністы, што садзейнічала распрацоўцы баявой рэвалюцыйнай праграмы арганізацыі. Гэта праграма мела наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне яе з БССР, стварэнне сялянска-рабочага ўрада, канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы, падзел зямел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі, ліквідацыя асадніцтва, 8-гадзінны працоўны дзень, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове, свабода сумлення, аддзяленне царквы ад дзяржавы і іншыя патрабаванні. [7, с. 183]. Галоўным сродкам вызвалення працоўных была абвешчана адкрытая барацьба з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочых і сялян. БСРГ праводзіла мітынгі , дэманстрацыі, выступленні сялян супраць абшарнікаў, кулакоў і асаднікаў, падатковага ўціску і аграрнай палітыкі польскіх улад, за вызваленне палітычных вязняў, за стварэнне беларускіх школ і інш.

Цэнтральны камітэт Грамады выдаваў газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся, таму выходзілі пад новымі назвамі: “Жыццё беларуса”, “Беларуская ніва”, “Беларуская справа”, “Народная справа”, “Наша справа”, “Наш голас”, “Наша воля”, “Народны звон”. Выходзіў таксама статыстычны часопіс “Маланка”. Усяго з чэрвеня 1925 года па сакавік 1927 года выйшла ў свет каля 170 нумароў грамадаўскіх газет. З гэтай колькасці больш за 40 нумароў (каля 20%) былі канфіскаваны. Газеты Грамады з рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый паказвалі цяжкае становішча беларускага народа, заклікалі яго да барацьбы за сваё вызваленне, асвятлялі вопыт работы. Паводле звестак польскай паліцыі, каля 90% друкаванай прадукцыі Грамады (у тым ліку і перыёдыкі) дастаўлялася нелегальна з БССР.

Грамада, якая стаяла на пазіцыях інтэрнацыяналізму, мела сувязі з польскімі партыямі, у тым ліку з польскай Незалежнай сялянскай партыяй (НПХ) – рэвалюцыйнай  партый польскіх працоўных сялян, якая ў сваёй праграме ставіла задачай устанаўленне ўлады рабочых і сялян, патрабавала зямлю для сялян без выкупу, самавызначэнне для прыгнечаных нацый і інш. Арганізацыі НПХ існавалі і ў Глыбокім, дзе таксама актыўна дзейнічалі.  Напрыклад, у студзені 1925 года ў Глыбокім адбыўся мітынг сялян, скліканы дзеячамі НПХ, у якім прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. На мітынгу была прынята рэзалюцыя аб неабходнасці стварэння трывалага саюзу рабочых і сялян. НПХ разам з БСРГ ўваходзілі ў адзіны рабоча-сялянскі блок, які знаходзіўся пад уплывам кампартыі.

Масавы характар БСРГ быў выкліканы не столькі фінансавай падтрымкай з усходу, колькі аб’ектыўнымі ўмовамі заходнебеларускай рэчаіснасці. Арганізацыя ўзнікла і хутка пашырала свій уплыў у абставінах паўсюднага незадавальнення каланіяльным характарам палітыкі польскіх улад у Заходняй Беларусі ў эканамічнай, сацыяльнай, грамадскай і культурнай сферах. Грамада мела прасавецкую арыентацыю не столькі з-за ідэялагічнай і матэрыяльнай дапамогі з усходу, сімпатыяй да савецкай краіны, колькі з прычыны непрыняцця антыбеларускай палітыкі польскіх улад [4, с. 396].  

Грамада аб’яднала бяднейшых і сярэдніх сялян, гарадскую беднату і прагрэсіўную інтэлігенцыю. У Дзісенскім павеце ў чэрвені – лістападзе 1926 года было створана 138 гурткоў Грамады, якія аб’ядноўвалі 9980 членаў. Тут быў 51 упаўнаважаны Цэнтральнага камітэта Грамады.

На тэрыторыі Дзісенскага павета яшчэ адчувалася разарэнне з часоў імперыялістычнай вайны, тут пражывала значная частка праваслаўнага насельніцтва, якое менш паддавалася ўплыву і агітацыі польскіх улад і каталіцкага духавенства.

Пытанне аб падрыхтоўцы да стварэння ў павеце арганізацый Грамады абмяркоўвалася яшчэ ў снежні 1925 года на нарадзе мясцовага актыву ў Глыбокім з удзелам паслоў сейма С. Рак-Міхайлоўскага і П. Мятлы. У ліпені 1925 года сумесна з пасламі Б. Тарашкевічам і П. Валошыным яны выйшлі з беларускай фракцыі польскага сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Актыўна скарыстоўвалі трыбуну сейма, разгарнулі работу па стварэнні арганізацыі працоўных.

У канцы красавіка 1926 года ў Глыбокім зноў адбылася нарада актыву БСРГ [21, с. 132].

15 жніўня 1926 года на з’ездзе БСРГ у Глыбокім быў створаны павятовы камітэт Грамады, старшынёй якога быў выбраны Міхась Нікіфароўскі з Празарок, сакратаром – Архім Цяліца, скарбнікам – Сцяпан Стоцік. Лепшымі актывістамі Грамады былі Кастусь Лабунька, Міхась Шэвель, Аляксандр Артаеў, Іван і Фёдар Варанковічы, Іван Снітка, Васіль Скурко, Вера Дрозд і інш.

Першы гурток Грамады быў створаны 21 чэрвеня 1926 года ў вёсцы Празарокі, яго ўзначаліў М. Нікіфароўскі.

У вёсцы Вуглы гуртком кіраваў Пётр Савіцкі, тут часта збіраліся гурткоўцы на свой сход, абмяркоўвалі пытанні пра навучанне дзяцей на роднай мове, раздзел панскай зямлі. Тут распаўсюджваліся беларускія газеты і кнігі. Вялікай папулярнасцю карысталіся перыядычныя выданні Грамады газеты “Беларуская ніва” і “Народная справа”.

У Зябках гурткоўцы распаўсюджвалі газету “Беларуская ніва”. Партыйны білет члена гуртка БСРГ Кастуся Сінкевіча з Вёскі Зябкі і цяпер знаходзіцца ў гісторыка-этнаграфічным музеі ў Глыбокім.

Адказным выдаўцом газет быў П. Мятла. У рэдакцыі газет ішлі тысячы пісьмаў, рэзалюцый сходаў сялян з розных куткоў Заходняй Беларусі.

У перыяд з 1 снежня 1926 года да 1 лютага 1927 года колькасць гурткоў Грамады ў Дзісенскім павеце павялічылася са 138 да 159. Члены БСРГ праследаваліся польскімі ўладамі. Дзісенскі стараста ў снежні 1926 года аштрафаваў на 5 – 15 злотых і асудзіў на 30 – 60 дзён зняволення 20 удзельнікаў афіцыйна дазволенага органамі ўлады сходу членаў Грамады ў вёсцы Брусаванка.

У 1920-я гады ў Глыбокім быў адкрыты філіял Беларускага кааператыўнага банка і кааператыва “Сноп”. Мясцовыя актывісты Грамады выкарыстоўвалі іх для палітычнай работы, тут захоўваліся грашовыя сродкі.

У кастрычніку 1926 года член Грамады з Дзісенскага павета Юдзенік забіў правакатара Івашкевіча. Польская прэса і яе рупар у ваяводстве “Віленскі веснік” адкрыта абвінавацілі ў арганізацыі забойства Дзісенскі павятовы камітэт БСРГ.

У адказ на гэта Дзісенскі павятовы камітэт 22 кастрычніка 1926 года звярнуўся з адозвай, у якой рашуча асудзіў і адкінуў правакацыйныя абвінавачванні Грамады ў падбурхтоўванні да гвалту і заклікаў членаў арганізацыі і працоўных да вытрымкі, стойкасці і арганізаванасці ў барацьбе [21, с. 133].

У студзені 1927 года Грамада аб’ядноўвала больш за 2 тысячы суполак, у якіх налічвалася каля 120 тысяч чалавек, дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ. Бурны рост Грамады, яе поспехі ў кіраўніцтве барацьбой працоўных супраць эканамічнага, нацыянальнага і палітычнага прыгнёту непакоілі памешчыкаў, асаднікаў і акупацыйныя ўлады. Паліцыя і дэфензіва нават дазволеныя вышэйшымі ўладамі з’езды, мітынгі і нарады разганяла, а іх удзельнікаў збівала і арыштоўвала.

У студзені 1927 года ўлады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Грамада была забаронена афіцыйна. У ноч з 14 на 15 студзеня 1927 года па ўсёй Заходняй Беларусі па загадзя падрыхтаванаму плану пачаліся масавыя вобыскі і арышты членаў Грамады і яе кіраўнікоў.

У 1928–29  гадах адбылося некалькі працэсаў па справе Грамады. З 23 лютага да 22 мая 1928 года ў Вільні прайшоў працэс над 56 кіруючымі дзеячамі і актывістамі, членамі павятовых і гмінных камітэтаў БСРГ. Сярод засуджаных быў і К. Лабунька з Глыбоччыны.

Галоўныя кіраўнікі Грамады Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі,                   П. Валошын і П. Мятла былі засуджаны  на 12 гадоў турэмнага зняволення. Па ўзгадненні савецкага ўрада з польскім аб абмене палітвязнямі ў 1931 годзе яны пераехалі ў БССР.

Але ў 1930-я гады па лжывых абвінавачваннях яны зноў былі арыштаваны, пасля чаго трагічна загінулі ў засценках НКУС.

Беларуская сялянска-рабочая грамада была ліквідавана. Аднак яе дзейнасць аказала вельмі моцны ўплыў на далейшае грамадска-палітычнае жыццё Заходняй Беларусі. Грамада ўскалыхнула шырокія пласты насельніцтва, далучыла іх да актыўнага палітычнага жыцця, узняла іх сацыяльную і нацыянальную свядомасць, умацавала веру ва ўласныя сілы, у магчымасць паспяховай барацьбы з акупацыяй, паказала шляхі і метады гэтай барацьбы.

 

3.3.           Таварыства беларускай школы

 

У нацыянальна-вызваленчым руху, культурным жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі адметнае месца займала Таварыства беларускай школы. Было створана ў 1921 годзе з мэтай распаўюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету наогул. У 1926 годзе Таварыства беларускай школы апынулася пад уплывам БСРГ. Гэта дапамагло таварыству стаць масавай дэмакратычнай культурна-асветніцкай арганізацыяй. У верасні 1926 года адбыліся выбары яго галоўнай управы і кантрольнай рады. Большасць месц у іх занялі члены грамады і іх прыхільнікі [4, с. 403].

Таварыства беларускай школы разгарнула шырокую культурна-асветніцкую працу. Яго актывісты арганізоўвалі падачузаяў насельніцтвам аб адкрыцці беларускіх школ, абаранялі існуючыя навучальныя ўстановы, дапамагалі ўтрымліваць беларускія гімназіі. Таварыства беларускай школы таксама адкрывала клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала гурткі мастацкай самадзейнасці, народныя хоры, выступала ў абарону беларускай культуры.

Таварыства беларускай школы дзейнічала і на Глыбоччыне, стварала гурткі самаадукацыі, бібліятэкі-чытальні, перасоўныя бібліятэкі, народныя дамы (клубы). Ідэя адраджэння роднай школы на “мове матчынай” і з дапамогай настаўнікаў, агульны культурна-асветніцкі ўздым, прапаганда ведаў былі асноўнай мэтай таварыства. Беларускія школы на Глыбоччыне  былі адкрыты і працавалі некалькі гадоў у вёсках Жабінка і Баяры Пліскай воласці, Руднікі Празароцкай воласці. Усяго ў Дзісенскім павеце было адкрыта 7 школ. 6 мая 1928 года ў Глыбокім на вуліцы Ломжынскай, 56, адбыўся агульны сход прадстаўнікоў глыбоцкай акругі Таварыства беларускай школы, у якім прынялі ўдзел 24 чалавекі. Іх здымак быў змешчаны ў “Беларускім календары” за 1929 год. На шлях барацьбы за родную мову і адраджэнне беларускасці ўставалі розныя людзі: ад дастаткова вядомых, такіх, як паэт А. Дубровіч ці мастак Я. Драздовіч, да простых сялян, але адраджэнцаў па духу, такіх, як С. Рудак з вёскі Горкі.

Информация о работе Глыбоччына ў перыяд другой Рэчы Паспалітай у 1921—1939 гады