Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2012 в 16:25, курсовая работа
Такім чынам у гэтай рабоце павінны быць вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца дзяржаўнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага, таксама павінен быць аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая характарыстыка статутаў Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага права.
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Раздзел 1.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1. Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Раздзел 3.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Калі ў адпаведнасці са
29 артыкул развівае палажэнні папярэдніх статутаў, рэгламентуе мытныя пошліны і абавязкі мытнікаў, забараняе жыхарам дзяржавы самавольна ўтвараць новыя мытні і інш. Ён накіраваны на развіцце рамяства і гандлю ў дзяржаве.
Дазваляецца ўсім феадалам свабодна гандляваць збожжам, якое было вырашчана на іх уласных землях, без выплаты гандлевых пошлін. Дапаўняльна да аналагічнага артыкула папярэдняга Статута прыводзіцца тэкст прысягі адносна таго, што гэта збожжа (або тавар) менавіта з уласнага маёнтка, а не купленыя дзе-небудзь у іншым месцы.
Паўтараюцца палажэнні
У сувязі з тым, што феадалы часта займалі па некалькі пасад у дзяржаве, упершыню рабілася спроба абмежавання атрымання адной асобай некалькіх службовых пасад.
Раздзел другі вызначае катэгорыі насельніцтва, якія нясуць воінскі абавязак і адказнасць за ўхіленне ад яе выканання. Вялікі князь абяцае прызначаць на пасаду гетмана дзяржавы (галоўнай вайсковай асобы) толькі годных і дасведчаных шляхціцаў, якія з'яўляюцца ўраджэнцамі дзяржавы.
Заканадаўча замацоўваецца правіла вырашэння пытанняў адносна вайны і ваенных падаткаў толькі на агульнадзяржаўным сойме, прычым вайну можна было пачынаць толькі з дазволу ўсіх станаў.
Закон не дазваляе ні вялікаму князю ні гетману вызваляць ваеннаабавязаных асоб ад воінскай службы. Выключэнне складалі асобы, якія знаходзіліся на іншай дзяржаўнай службе.
У раздзеле трэццім сведчыцца аб тым, што Вялікі князь абяцае пад прысягаю ўсім жыхарам дзяржавы: “Мы, государь, обещаем также и клянемся об этом за себя и за потомков наших великих князей литовских под той же присягою нашей” [11, с. 47], нягледзячы на Люблінскую ўнію, захоўваць суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага, правы саслоўя шляхты і ўсіх іншых станаў, клапаціцца аб прыбытках і узвышэнні дзяржавы.
Паўтараюцца палажэнні папярэдняга Статута. Гаспадар дзяржавы абяцае захоўваць усіх людзей у дзяржаве пры свабодах і вольнасцях. Палажэнне гэта толькі пракламіравалася і, магчыма, было ўведзена ў якасці даніны старажытнасці, калі ўсе свабодныя людзі маглі ўдзельнічаць у вечавых сходах, бо фактычна простыя людзі не мелі такіх правоў. У артыкуле даецца пералік вялікіх князей Вялікага княства Літоўскага, акрамя Стэфана Баторыя, што сведчыць аб тым, што менавіта пры ім распрацоўваўся праект гэтага Статута.
Замацоўваюцца ідэі рэфармацыі і верацярпімасці. Было “прадпісана гасудару і ўсім дзяржаўным органам забяспечваць захаванне ў спакоі ўсіх жыхароў незалежна ад рознага разумення (і карыстання) розных вучэнняў хрысціянскага веравызнання. На тэрыторыі Беларусі і Літвы да часу выдання Статута спакойна жылі разам праваслаўныя, католікі, кальвіністы, антытрынітарыі і іншыя рэлігійныя секты. У той час у многіх краінах Заход- няй Еўропы прымяняліся крывавыя рэпрэсіі да іншаверцаў. Свабода веравызнання ў Беларусі садзейнічала развіццю прагрэсіўных прававых ідэй, ідэолагамі якіх былі С. Будны, А. Волан і іншыя прагрэсіўныя дзеячы”. [15, с. 95]
Арт. 4 дапаўняе палажэнні першага артыкула дадзенага раздзела і абавязвае гаспадара, нягледзячы на Люблінскую унію, не толысі захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, але і дамагчыся звароту тых зямель, якія былі адарваны раней ад дзяржавы.
Паўтараюцца
і ўдакладняюцца палажэнні арт.
Удакладняюцца
і дапаўняюцца палажэнні
Рэгламентуецца памер сумы грошай, якія выдаваліся павятовым дэпутатам на ўтрыманне пры ад'ездзе на сойм.
Гаворыцца аб скліканні перад пачаткам вальнага сойма галоўнага з'езда (сойміка) у Слоніме з мэтай выпрацоўкі агульнай ад усіх зямель і паве- таў інструкцыі адносна тых пытанняў, якія будуць разглядацца на сойме.
Рэгламентуецца
парадак склікання пасля
Паўтараюцца
і дапаўняюцца палажэнні
“Як і у папярэдніх заканадаўчых актах, забаранялася раздача чужаземцам пасад, званняў, зямель і іншай маёмасці” [6, с. 76].
Адзін з тых артыкулаў, які сведчыў аб захаванні суверэнітэта Вялікага княства Літоўскага насуперак Люблінскай уніі. Паны радныя і іншыя службовыя асобы дзяржавы захоўваліся пры ўсіх годнасцях і ў пашане.
Паўтараюцца палажэнні папярэдніх заканадаўчых актаў адносна абяцання гаспадара дзяржавы не пазбаўляць пасад і выслугаў па завочнаму абвінавачванню.
Паўтораны палажэнні арт.12 трэцяга раздзела Статута 1566 года, у якіх вялікі князь абавязваецца не парушаць і не адмяняць папярэдніх законаў, а новыя законы прымаць толькі на сойме з ведама і парады паноў радных і дазволу ўсіх станаў дзяржавы.
Як і Статут 1566 года, артыкул 16 дазваляе асобам усялякага стану свабодна выязджаць за межы дзяржавы, за выключэннем тых дзяржаў, з якімі Вялікае княства знаходзілася ў стане вайны.
Простым людзям нешляхціцам забаранялася даваць больш ці менш значныя пасады ў дзяржаўным апараце. Яны не дапускаліся на сейм. Іхні ўдзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі валаснымі справамі.
Чужаземец,
які набыў нерухомасць у
У раздзеле прысутнічае новая норма, якая сведчыць аб зараджэнні новых, буржуазных праваадносін у дзяржаве. Шляхціц, які пачаў займацца ліхвярствам, усяроўна павінен быў на падставе пастановы сойма несці воінскую службу: “Устанавливаем, если бы который шляхтич, имение свое продав и в городе живя, с ростовщичества жил, избегая земской службы военной, таковые от суммы своей денежной обязаны службу земскую служить по сеймовому решению на то время, под страхом утраты всего своего имущества” [11, с. 57].
Як правіла, наданне шляхецкай
годнасці простым людзям
Упершыню гэта норма была замацавана на Гродзенскім сойме граматай 1434 года. Ад дзяржаўных павіннасцей і падаткаў вызваляюцца ўсе прыватнауласніцкія цяглыя людзі і гараджане, за выключэннем добраахвотнай згоды іх уладальнікаў, або спецыяльнай пастановы сойма дзяржавы.
Заканадаўча замацоўваецца прынцып разгляду спраў свецкіх феадалаў у свецкіх судах, спраў духавенства - у духоўных судах. Парушэнне гэтага правіла цягнула значныя матэрыяльныя страты.
Вызначаецца, якім правам судзіцца гарадское насельніцтва. У гарадах, якія мелі самакіраванне - гараджане судзіліся ўласнымі судамі па магдэбургскаму праву, у іншых гарадах, а таксама ў Вільні - павінны былі судзіцца ў адпаведнасці са Статутам.
Паўтараюцца і дапаўняюцца
Упершыню на Берасцейскім сойме 1.06.1566 года была прынята пастанова аб свабодным распараджэнні ўсіх феадалаў сваімі маёнткамі (раней гэта рабілася толькі са згоды князя, а Статут 1529 года дазволіў ім распараджацца 1/3 часткай нерухомасці).
“Для дысцыплінаванасці ўдзельнікаў грамадзянскіх праваадносін замацоўваюцца тэрміны іскавой даўнасці, што сведчыць аб актыўным развіцці ў дзяржаве эканамічных адносін” [6, с. 77].
Вялікі князь з панамі раднымі абавязваюцца судзіць усіх аднолькава справядліва і сваечасова разглядаць судовыя справы. Тыя справы, якія закраналі шляхецкі гонар, разглядаліся князем разам з панамі раднымі на сойме. Артыкул 46 удакладняе і ў пэўнай ступні паўтарае палажэнні арт.28 першага раздзела, што сведчыць аб асаблівым клопаце ўлады аб ахове шляхецкай годнасці.
Удакладняецца кампетэнцыя сойма адносна дзяржаўных падаткаў. Новыя падаткі і пошліны з дзяржаўных маёнткаў уводзіліся толькі са згоды ўсіх станаў пастановамі сойма.
Раздзел чацвёрты, які налічвае 105 артыкулаў, прысвечаны ў асноўным судоваму ладу і судаводству. У ім гаворыцца аб дзейнасці выбарных, аддзеленых ад выканаўчай улады земскіх судоў (арт.1), аб забароне сумяшчэння судовых пасад з адміністрацыйнымі і духоўнымі пасадамі (арт.2), аб зацвярджэнні вялікім князем кожнаму павету гербавай пячаткі (арт.12) і інш.
Рэгламентуюцца працэсуальныя гарантыі абароны правоў асобы, у тым ліку права кожнага чалавека на абарону сваіх правоў у судзе з дапамогай адваката. Паўтараюцца і ўдакладняюцца палажэнні папярэдняга Статута 1566 года ў тым ліку і адносна таго, што калі хто-небудзь па сваёй беднасці не мог наняць адваката, асабліва гэта тычылася ўдоў і сіратаў, то адвакат яму павінен быў прызначацца бясплатна. Закон дазваляў адмовіцца ад паслуг пэўнага адваката, або замяніць яго ў судовым працэсе.
У раздзеле шостым рэгламентуецца ўзрост дзеяздольнасці асобы ў Вялікім княстве Літоўскім: для мужчын з 18, для жанчын з 13 гадоў (па папярэднім Статутам - з 15 гадоў). 3 гэтага ўзросту яны вызваляліся з-пад апекі, маглі здзяйсняць здзелкі, распараджацца маёмасцю і інш.
Нормы дзясятага раздзела прысвечаны не толькі абароне феадальнай зямельнай уласнасці, але і рэгламентацыі лясных промыслаў, ахове прыродных багаццяў і навакольнага асяроддзя. Аб гэтым сведчыць вызначэнне цаны дзікім звярам (арт.2), заканадаўчае замацаванне тэрмінаў палявання (арт.18) і шмат іншае.
Палажэнні, якія утрымліваюцца ў раздзеле адзінаццаць, накіраваны на абарону правоў чалавека. Пад пагрозай пакарання забараняецца ўтрымліваць самавольна ва ўласнай турме чалавека, які не быў прызнаны вінаватым у судовым парадку.
“Забараняецца хаваць у сваім доме тых людзей, якія былі аб'яўлены судом па-за законам” [6, с. 78].
Раздзел дванаццатый замацоўвае, што простыя людзі таксама падраздзяляюцца на некалькі груп. Найбольш багатыя з іх называюцца панцырнымі і путнымі слугамі, якія па «Уставу на валокі» 1557 года называліся баярамі путнымі і надзяляліся за службу дзвюма валокамі зямлі (42 га). Затым называюцца бортнікі, цяглыя людзі, якія павінны былі працаваць у панскім маёнтку і выконваць іншыя павіннасці, чэлядзь дамавая, розныя рамеснікі, мяшчане.
Свабодны чалавек ні за якое злачынства не мог быць адданы ў вечную няволю.
Феадальна-залежны чалавек не меў права без дазволу свайго пана змяніць месца жыхарства ці пайсці да другога гаспадара.
Палажэнні чатырнаццатага раздзела замацоўваюць фактычна адзін з важнейшых прававых прынцыпаў - прэзумпцыю невінаватасці. Закон прама абавязвае суд у няпэўных выпадках, пры ўзнікненні сумненняў суддзяў адносна вінаватасці падсуднага, схіляцца да вызвалення яго ад адказнасці. Гэта правіла пашыралася і на простых людзей.