Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2012 в 16:25, курсовая работа
Такім чынам у гэтай рабоце павінны быць вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца дзяржаўнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага, таксама павінен быць аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая характарыстыка статутаў Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага права.
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Раздзел 1.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1. Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Раздзел 3.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Раздзел 1.2.Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
У першым раздзеле Статута падкрэсліваецца аб адказнасці кожнага чалавека індывідуальна за ўласныя правапарушэнні (арт.1), аб падпадрадкаванасці ўсіх людзей, як багатых так і бедных, законам дзяржавы (арт.2), аб абавязковым і неадкладным разглядзе, з удзелам паноў радных, тых судовых спраў, якія былі ўзбуджаны пры папярэдніх князях (арт.14) і інш.
“Пацвярджаюцца вялікім князем падараванні (пажалаванні) феадалам зямель, здзейсненныя папярэднімі князямі” [6, с. 22].
Князь абяцае ў заканадаўча рэгламентаваны тэрмін разглядаць судовыя справы, якія тычацца гонару і годнасці асобы. У тым выпадку, калі б хто не дачакаўся разгляду сваёй справы і памёр, гэта не павінна было шкодзіць яго нашчадкам.
Таксама у раздзеле ідзе гаворка аб вызваленні жыхароў дзяржавы ад шэрагу павіннасцей “Желаем, чтобы все простые люди, подданные княжат и панов хоруговных, шляхтичей, бояр и мещан тех земель Великого княжества Литовского, были полностью освобождены от уплаты всякой дани и подати, называемой серебщизной, а также от дякол и от всех повинностей по перевозкам, которые называют подводами, от возки камня, дерева или дров для обжига кирпича и извести на наши замки, от кошения сена и от других неостановленных работ” [9, с. 140, 141] і аб захаванні некаторых іх абавязкаў адпаведна звычаёваму праву.
Пад пагрозай крымінальнага
Калі князем быў выдадзены пісьмовы дакумент (грамата) адносна маёмасных правоў адной асобе, а потым на гэту ж маёмасць ён выдаў іншай асобе грамату, то лічыцца законным першы дакумент. Акрамя выпадкаў не ўступлення ў валоданне маёмасцю на працягу дзесяці гадоў.
Мае вельмі важны характар у сувязі з тым, што Вялікае княства Літоўскае знаходілася ў стане уніі з Польшчай. Закон забараняе вялікаму князю, які адначасова з'яўляўся і каралём Польшчы, нікому нічога на тэрыторыі Княства не дараваць у той час, калі ён знаходзіўся ў Польшчы. Удакладняецца, што граматы на валоданне нерухомасцю ў дзяржаве павінны прымацца толькі разам з панамі раднымі на вальным сойме.
Забараняецца падданым
У другім раздзеле, які прысвечаны воінскаму абавязку жыхароў Вялікага княства Літоўскага, важнымі з'яўляюцца палажэнні, якія рэгламентуюць абавязак усіх ваеннаабавязаных людзей пад час вайны выконваць воінскую службу паводле спецыяльнай пастановы, а таксама парадак з'яўлення ў дзеючую армію (арт.1).
Вялікі князь грозна прыказвае
збірацца ўсім
Забараняецца на вайне рабіць
шкоду мясцоваму насельніцтву, браць
у яго розныя рэчы і харч.
Пры неадкладнай жа патрэбе
- закон абавязвае кампенсаваць
узятае ў насельніцтва
“Раздзел тры прысвечаны правам і вольнасцям шляхты” [6, с. 23]. Перш за ўсе вялікі князь абавязваецца ў выпадку набыцця права кіравання яшчэ якой-небудзь дзяржавай, не прыносіць шкоды Вялікаму княству Літоўскаму і панам радным (арт.1), не памяншаць тэрыторыю дзяржавы (арт.2), не даваць чужаземцам пасад і земляў у дзяржаве (арт.З), захоўваць папярэдне вызначаныя і дадзеныя пасады ў Княстве і дазваляць службовым асобам дзейнічаць адпаведна старым звычаям, аднак выкарыстоўваць пры гэтым Статут (арт.4).
Закон:
У шостым раздзеле “четко проводится мысль, что местные врадники (подвоевода, подстароста и др.) судебные функции должны осуществлять с участием избранных «двух земянинов, людей добрых а годных веры», «а без тых панов земян присяжных, естли бы обеих небыло, тыды не мають намес- тникове ани маршалкове судити» (арт. 2 разд. VI). Таким образом, принципы коллегиальности и участия населения в работе судов в качестве присяжных заседателей становятся в XVI в. основными общими принципами организации судебной власти” [7, с. 52].
Законам:
ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1. Развіццё дзаржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Прыняцце
Статута 1529 года вызначыла мяжу паміж
партыкулярным сярэдневечным
Статутавая
камісія ўлічыла і
Асноўнымі крыніцамі новага звода законаў сталі папярэднія заканадаўчыя акты (вядома, у першую чаргу Статут 1529 года), судова-адміністрацыйная практыка, а таксама рымскае права (класічнае і перапрацаванае), кананічнае і царкоўнае права.
Канчаткова Статут быў ухвалены на Бельскім сойме 1564 гд. Спачатку меркавалі ўвесці новы Статут у дзеянне з 11 лістапада 1564 г., але справа зацягнулася і ён пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка 1566 г. Выдадзены ён быў з дадаткам да яго прывілеяў 1563,1564 і 1565 гг.
Статут падзяляўся на раздзелы і артыкулы. Усяго было 14 раздзелаў і 367 артыкулаў.
“У першым раздзеле былі сабраны артыкулы, што абвяшчаюць асноўныя прынцыпы права Вялікага княства, а таксама нормы, што належаць да дзяржаўнага права і дзяржаўных злачынстваў. У другім раздзеле змешчаны нормы, якія рэгулююць абарону земскую. У трэцім выкладзены правы шляхты і, ў прыватнасці, арт. 12 абавязвае вялікага князя не прымаць новых законаў без сойма. У чацвёртым гаворыцца пра суддзяў і суды, асноўныя нормы працэсуальнага права; у пятым - нормы шлюбна-сямейнага права; у шостым - аб апеках; у сёмым - аб запісах і продажах, г. зн. аб праве адчужэння маёнткаў пад умовай закладу і продажу; у восьмым - аб тэстаментах (завяшчаннях); у дзевятым - аб зямельных спрэчках; у дзесятым - аб лясных промыслах. У адзінаццатым, дванаццатым, трынаццатым і чатырнаццатым раздзелах выкладзены нормы крымінальнага права аб гвалтоўніцтвах і злачынствах супраць шляхты, аб злачынствах супраць простых людзей, аб маёмасных злачынствах і іншых злачынствах, - у прыватнасці аб дапамозе збеглым феадальна-залежным сялянам або чэлядзі нявольнай” [16, с. 208].
Ён ўтрымліваў нормы ўсіх галін тагачаснага права: канстытуцыйнага, грамадзянскага (у тым ліку абавязацельнага, залогавага, зямельнага, апякунскага, спадчыннага), шлюбна-сямейнага, адміністрацыйнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Самыя важные, новыя палажэнні Статута тычыліся канстытуцыйнага, грамадзянскага, судова-працэсуальнага і крымінальнага права. Як і ў Статуце 1529 года, канстытуцыйнаму праву былі прысвечаны першыя тры раздзелы новага звода законаў дзяржавы, хаця канстытуцыйныя нормы ўтрымліваліся і ў іншых раздзелах.
Ад імя вялікага князя Статут 1566 года забараніў карыстанне звычаёвым правам і патрабаваў з гэтага часу карыстацца толькі статутавымі нормамі; Ён не толькі больш дакладна і поўна рэгламентаваў дзейнасць такіх вышэйшых органаў дзяржаваы, як вялікі князь і рада, але канчаткова замацаваў заканадаўчую функцыю сойма. Закон гаварыў аб складзе і кампетэнцыі сойма, аб парадку абрання павятовых дэпутатаў на сойм, аб дзейнасці павятовых соймікаў - органаў т.зв. шляхецкай дэмакратыі і інш. Улада князя абмяжоўвалася не толькі радай, але і соймам, без згоды якога ён не меў права пачынаць вайну, уводзіць новыя падаткі, прымаць новыя законы (р.2, арт.2)., Закон абавязваў вялікага князя ўсіх князёў, паноў радных, феадалаў, службоўцаў, шляхту, мяшчан і "всих людей посполитых... заховатя при свободах и вольностях" (р.З, арт.2).
“Упершыню ў статутавых нормах праяўляецца тэндэнцыя аддзялення судовай улады ад выканаўчай. Рэгламентавалася дзейнасць новых — падкаморскіх і земскіх судоў, апошнія з якіх з'яўляліся выбарнымі, аддзеленымі ад адміністрацыі. Суддзі, да якіх прад'яўляўся шэраг патрабаванняў і якія прыносілі пры ўступленні на пасаду прысягу аб сумленным выкананні сваіх службовых абавязкаў, выбіраліся на пасады пажыццёва. Гэтым нормы Статута сведчаць аб зараджэнні новых, больш прагрэсіўных праваадносін у дзяржаве” [6, с. 9].
Аб
зараджэнні буржуазных праваадносін сведчыць
і першы артыкул сёмага раздзелу,
які дазволіў усім феадалам свабодна
распараджацца сваёй
Як і папярэднія законы, Статут 1566 года перш за ўсе клапаціўся аб шляхце, заканадаўча замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве і іх прывілеі. Менавіта ў гэтым і праявілася супярэчнасць Статута: з аднаго боку ён абвяшчаў самыя прагрэсіўныя ідэі і прынцыпы, звяртаючыся да ўсяго насельніцтва, і удакладняючы: як да багатых, так і да бедных, як да людзей вышэйшага стану, так і да людзей ніжэйшага стану, а з другога боку - перш за ўсё клапаціўся аб феадалах.
“У Статут увайшлі некаторыя ўстарэлыя нормы, якія не адпавядалі новым эканамічным і палітычным адносінам. Яны былі своеасаблівай данінай мінуўшчыне, таму адразу ж пасля ўвядзення Статута ў дзеянне давялося ўносіць у яго некаторыя змены. Так, ужо ў чэрвені 1566 г. быў зменены арт. 1 раздз. 7. Паводле старой рэдакцыі гэтага артыкула права землеўладальніка-шляхціца распараджацца сваімі маёнткамі было абмежавана ў адносінах спадчынных (фамільных) маёнткаў. Уладальнік такога маёнтка меў права адчужаць, мінаючы сваіх родзічаў, толькі адну трэцюю частку сваіх маёнткаў, астатнія ж дзве трэція часткі можна было перадаць у заклад за суму, што не перавьппала іх кошту, з правам выкупіць родзічам. Згодна ж з новай рэдакцыяй землеўладальнікі атрымалі поўнае права вольна распараджацца сваімі маёнткамі” [16, с. 212].
Наяўнасць некаторых архаічных нормаў у першапачатковай рэдакцыі Статута 1566 г. ніколькі не паніжала значэння гэтага гістарычнага помніка права.