Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2012 в 16:25, курсовая работа
Такім чынам у гэтай рабоце павінны быць вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца дзяржаўнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага, таксама павінен быць аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая характарыстыка статутаў Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага права.
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Раздзел 1.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1. Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Раздзел 3.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Канстытуцыйныя нормы Статута былі накіраваны на абарону суверэнных правоў дзяржавы і інтарэсаў буйных феадалаў, гарантавалі ім правы і перавагі ў дзяржаўным кіраванні, садзейнічалі ўмацаванню іх становішча ў адносінах з феадаламі Польшчы, якія ўвесь час імкнуліся захапіць беларускія і ўкраінскія землі.
Пасля прыняцця Статута 1566 г. кадыфікацыя і сістэматызацыя ўласнага заканадаўства, заснаванага на звычабвым праве, нашмат апярэдзіла падобную працу ў іншых феадальных дзяржавах. Гэта таксама сведчыць аб тым, што ў Вялікім княстве Літоўскім у той час грамадскія адносіны стаялі на даволі высокім узроўні і былі юрысты, падрыхтаваныя тэарэтычна і практычна, каб адлюстраваць і замацаваць гэтыя адносіны ў заканадаўстве, стварыўшы другі звод законаў.
Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
У раздзеле першым закон забараняе ўстанаўліваць у Вялікім княстве Літоўскім новыя мытні. Дзейнічаюць толькі мытні, якія існавалі са старажытных часоў і на якія існавалі спецыяльныя граматы, выдадзеныя папярэднімі вялікімі князямі. Мясцовая адміністрацыя павінна была наглядаць за парадкам збору мытных падаткаў, за парадкам на судаходных рэках.
Шляхта можа свабодна перамяшчацца па тэрыторыі дзяржавы, як па сушы, так і па вадзе, з мэтай продажу ўласнага збожжа (не купленага). Шляхта пры гэтым вызвалялася ад мытнага і маставога збору.
У раздзеле другім гаворыцца што, пры дасягненні паўналецця паводле пастановы сойма кола асоб павінны несці воінскую службу.
У гэтым раздзеле гаварылася, што гаспадар ні сам, ні сумесна з Радай не правамоцны вырашаць пытанні аб вайне і падатках. Іх мог вырашаць толькі сойм. Потым вызначаўся і склад сойма, а таксама абавязак усіх падданых дзяржавы без пастановы сойма, а ў адпаведнасці з вялікакняжацкім лістом ехаць на вайну ў выпадку раптоўнага нападу непрыяцеля.
Ад воінскай службы Вялікі князь абавязваецца нікога не вызваляць.
Духоўныя асобы таксама нясуць воінскую службу па пастанове сойма дзяржавы.
У раздзеле трэццім “дапаўняюцца і развіваюцца палажэнні арт.1 трэцяга раздзела Статута 1529 года. Вялікі князь абяцае пад прысягай, якую даў усім жыхарам дзяржавы, клапаціцца аб захаванні іх правоў, імкнуцца к павелічэнню правоў усіх станаў, а таксама аберагаць суверэнітэт дзяржавы і клапаціцца аб яе узвышэнні” [6, с. 40].
Гаспадар абяцае ад свайго
імя і ад імя папярэдніх
вялікіх князёў усіх феадалаў
(духоўных і свецкіх), усіх службоўцаў,
шляхту, гараджан і усіх людзей
"паспалітых" захоўваць пры
свабодах і вольнасцях
Развіваюцца і дапаўняюцца палажэнні арт.2 трэцяга раздзела Статута 1529 года. Гаспадар абяцае не толькі захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, але і удакладняе, з якіх дзяржаў (з Польшчы, Мазовіі, Прусіі, Інфляндыі) неабходна вярнуць "упрошаныя" раней землі Вялікага княства Літоўскага.
Вялікі князь абяцае ўсім жыхарам дзяржавы захоўваць іх пры свабодах і вольнасцях, не адымаць у іх зямель, пасад, правоў, дарчых грамат і інш.
Упёршыню у статутавым заканадаўстве гаворыцца аб дзейнасці павятовых соймікаў — агульных сходаў павятовай шляхты, якія склікаліся за чатыры тыдні перед пачаткам працы вальнага сойма. Соймікі сведчылі аб новых дэмакратычных тэндэнцыях у дзяржаве. На іх павятовая шляхта выбірала са свайго асяроддзя па два дэпутаты на сойм, абмяркоўвала розныя мясцовыя пытанні. а таксама тыя пытанні, якія павінны былі разглядацца на сойме, давала наказы дэпутатам і інш.
Больш поўна і выразна была паўторана норма, раней выкладзеная ў Статуце 1529 г., якая забараняла даваць маёнткі і пасады «чужаземцам» і суседзям Вялікага княства Літоўскага. Вядома, гэтыя артыкулы былі ўнесены ў Статут 1566 г. насуперак волі польскіх феадалаў і самога караля, які ўсімі сіламі імкнуўся да ліквідацыі самастойнага існавання княства Літоўскага.
Князь абяцае захоўваць вышэйшых службовых асоб дзяржавы пры іх пасадах і ў павазе, іх дзейнасць павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці са статутавымі нормамі.
Вялікі князь па завочному абвінавачванню не будзе нікога судзіць і пазбаўляць пасад.
Упершыню статутавая норма прама замацоўвае заканадаўчую функцыю сойма і гаворыць, што новыя законы прымаюцца толькі на вальным сойме.
Паўтараючы і развіваючы палажэнні папярэдніх заканадаўчых актаў (граматы Казіміра 1447 года, Полацкай граматы 1511 года і інш., а таксама Статута 1529 года), дазваляецца ўсім жыхарам Вялікага княства Літоўскага свабодна выязджаць за межы дзяржавы, акарамя непрыяцельскіх зямель, з якімі Княства знаходзілася у стане вайны.
Сыны шляхціц, якія займаліся рамяством і гандлем, калі не займаліся гэтым, павінны былі прызнавацца сапраўднымі шляхціцамі, а іх бацькі пазбаўляліся шляхецкага стану.
Вызначалася, што ніхто самавольна не можа прысвоіць сабе шляхецкае званне.
У
больш дакладнай юрыдычнай
Упершыню закон рэгламентуе права ўсіх людзей, належачых да сасло'ўя шляхты, свабодна распараджацца зямлей. Артыкул сведчыць аб зараджэнні буржуазных праваадносін у дзяржаве.
“Удакладняюцца папярэднія палажэнні Статута, абвяшчаюцца прынцыпы справядлівасці і неадкладнасці разгляду судовых спраў адносна ўсіх падданых дзяржавы” [6, с. 42].
Забараняецца вывозіць зброю з тэрыторыі дзяржавы.
У раздзеле чацвертым упершыню статутавымі нормамі рэгламентуюцца прынцыпы выбарнасці суддзяў і аддзялення судовай улады ад выканаўчай (упершыню гэта было замацавана на Бельскім сойме прывілеям 1564 года). Вызначаецца парадак прыняцця судовай пасады. Прыводзіцца тэкст прысягі суддзяў, якую яны прыносілі на першай судовай сесіі пры ўступленні на пасаду і ў якой гаварылася, што суддзі павінны дзейнічаць у межах закона, судзіць сумленна і справядліва, нікога не баючыся і не звяртаючы ўвагі на тытулы, пасады, багацце тых ці іншых асоб і інш.
Прадстаўнікоў духавснства і службовых асоб мясцовай адміністрацыі забараняецца выбіраць суддзямі ў земскія суды.
Замацоўваецца права чалавека на абарону сваіх правоў у судовым парадку з дапамогай адваката. Закон удакладняе, што кожная асоба можа патрабаваць ад суда прызначыць адваката, а бедным людзям, сіратам і ўдовам адвакаты павінны прызначацца бясплатна.
Закон клапаціўся аб ахове судовай улады і патрабаваў яе паважаць. Усялякімі сродкамі стрымліваліся намеры на замах на яе: забаранялася ўваходзіць узброеным у судовую залу (за выключэннем халоднай зброі, якую меў кожны шляхціц). Аб абароне судовай улады, ахове суддзяў сведчаць шматлікія артыкулы гэтага раздзела (39-43 і інш.).
У раздзеле пятым закон клапаціўся аб абароне правоў жанчын. Раздзел сведчыць аб матэрыяльным забеспячэнні жанчыны. Перш чым аддаць дачку замуж бацька павінен быў патрабаваць ад зяця аформіць спецыяльным лістом на карысць сваёй дачкі пэўную частку нерухомай маёмасці (т.зв. вена, як правіла афармлялася на 1/3 частку маёмасці). Гэта маёмасць заставалася жанчыне і ў выпадку смерці мужа.
Раздзел восьмы замацоўвае права кожнага чалавека свабодна завяшчаць маёмасць. Выключэнне складалі непаўналетнія асобы, псіхічна хворыя і некаторыя іншыя.
Заканадаўца
адмоўна ставіцца да самога паняцця
"няволя". Законам дазваляецца
нават завяшчаць нявольнікам
маёмасць, аднак папярэдне патрэбна
было аформіць вольную.
ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Пасля прыняцця Статута 1566 года ў Вялікім княстве Літоўскім адбыліся значныя змены у палітычным і сацыяльна-эканамічным ладзе. У дзяржаве актыўна праводзіліся рэформы (прававая, адміністрацыйна- тэрытарыяльная, судовая, зямельная, ваенная і інш.), Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб'ядналіся ў канфедэрацыю - Рэч Паспалітую. У сувязі з гэтым патрабавалася ўнесці змены ў заканадаўства. Зноў утвараецца статутавая камісія з паноў-рады, павятовай шляхты, духавенства (па пяць ад каталіцкага і праваслаўнага), службовых асоб і юрыстаў. Многія члены камісіі дакладна вядомы, у тым ліку знакамітыя юрысты (практыкі і навукоўцы таго часу). Праект Статута рыхтаваўся доўга, таму ў складзе камісіі адбываліся змены. Да таго ж існуе меркаванне, што з 1588 года галоўная роля ў падрыхтоўцы Статута перайшла да павятовых соймікаў. Работу камісіі ўзначальвалі высокакваліфікаваныя правазнаўцы - канцлер Вялікага княства Літоўскага А.Б. Валовіч і падканцлер Л.І. Сапега. “У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі)” [12].
“Сістэма Статута была складзена так разумна, што ў яго былі ўключаны нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго ў той час не было ні ў адной еўрапейскай дзяржаве, адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, цывільнага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага” [16, с. 215].
Зацвярджэнне Статута адбылося пры незвычайных абставінах. Пасля смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, які памёр 12 снежня 1586 г., кандыдатамі на прастол у Рэчы Паспалітай былі рускі цар Фёдар Іаанавіч, якога падтрымлівалі праваслаўная шляхта Беларусі і Украіны, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза, за якога стаялі каталіцкае духавенства і значная частка феадалаў-католікаў, і аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян. Але рускі цар хутка адмовіўся ад вылучэння сваёй кандыдатуры на трон, і галоўная барацьба разгарнулася паміж прыхільнікамі Жыгімонта Вазы і Максіміліяна. Прадстаўнікі Вялікага княства, скарыстаўшы гэтую барацьбу і першымі даведаўшыся аб перамозе прыхільнікаў Жыгімонта, прапанавалі сваю падтрымку, калі толькі ён зацвердзіць Статут, на што Жыгімонт згадзіўся. 28 студзеня 1588 г., не ведаючы яшчэ аб перамозе сваіх прыхільнікаў, Жыгімонт сваёй граматай зацвердзіў Статут і абавязаўся “обязаны права, вольности и свободы их не только в целости и нерушимо соблюдать, но как можно более приумножать, справедливость и защиту осуществлять, помня также и то, как те оба славных народа, польский и литовский, отвергнув много иных славных и знаменитых панов, которые стремились в те государства с большими обещаниями, не только приумножать права, свободы и вольности шляхетские, но расширять те государства и прибавлять им многие выгоды, к нам желание и волю свою склонив, нас, государя, верховным господином себе на Корону польскую и на Великое княжество Литовское взять пожелали, за что мы, благодарны будучи им и желая им всегда права, вольности и свободы всякие, по примеру предков наших, прибавлять и умножать, на то время, с обязанности нашей государевой, посоветовавшись об этом с панами-радами нашими и со всеми сословиями обоих народов на сейме общем, коронации нашей бывшими, тот статут права Великого княжества Литовского новопоправленный этим привилеем нашим утверждаем и всем сословиям Великого княжества Литовского к употреблению на все будущее время выдаем, согласно которому уже как мы, государь, так и все иные сословия, жители Великого княжества Литовского должны поступать.” [11, с. 14]. Гэтай жа граматай Статут уводзіўся ў дзеянне з 6 студзеня 1589 г. А для таго, каб хутчэй можна было ім карыстацца, было загадана яго «письмом польским и русским друковать» з прыкладаннем да яго агульнадзяржаўных прывілеяў.