Дзяржаунае права па статутах ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2012 в 16:25, курсовая работа

Краткое описание

Такім чынам у гэтай рабоце павінны быць вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца дзяржаўнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага, таксама павінен быць аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая характарыстыка статутаў Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага права.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ

ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА

Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага

Раздзел 1.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года

ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА

Раздзел 2.1. Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года

Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года

ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА

Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў

Раздзел 3.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Содержимое работы - 1 файл

Основная часть.doc

— 225.50 Кб (Скачать файл)

        “Трэці Статут у параўнанні з двума першымі меў не толькі больш значны аб'ем (487 артыкулаў, 14 раздзелаў), але і больш дасканалую сістэму размяшчэння прававога матэрыялу. Кадыфікатары дзяржавы распрацавалі і ў гэтым Статуце удасканалілі ўласную сістэму права, якая адрознівалася ад традыцыйнай рымскай сістемы права і грунтавалася на новых прынцыпах, уласцівых пераходнаму перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу. Увесь Статут пранізвала ідэя прававой дзяржавы, адной з падстаў якой быў замацаваны ім прынцып падзелу ўладаў: заканадаўчая улада належыла сойму, выканаўчая - вялікаму князю і радзе, судовая — новым, створаным у выніку судовай рэформы, судовым органам.” [6, с. 11]

      Больш дакладна ў Статуце 1588 года былі выкладзены прынцыпы абмежавання ўлады гаспадара, адзінства права на ўсей тэрыторыі  дзяржавы і адносна ўсіх свабодных людзей, прыярытэт пісанага права і шмат іншае. Менавіта ў замацаванні гэтых прынцыпаў знайшла адлюстраванне тэндэнцыя фарміравання новай, буржуазнай правасвядомасці. У Статуце мы знаходзім шмат нормаў, якія сведчаць аб тым, што заканадаўца імкнецца прытрымлівацца прынцыпу справядлівасці ва ўсіх праваадносінах. Закон імкнецца абараняць не толькі саслоўныя правы асобы, але і асабістыя правы і інтарэсы кожнага свабоднага чалавека. Невыпадкова ў яго артыкулах вельмі часта ўтрымліваецца зварот: "як к багатым, так і к бедным".

      Статут 1588 года пераўзыходзіў папярэднія законы шырыней прававой рэгламентацыі  амаль усіх, маючых месца у феадальнай дзяржаве, праваадносін. Па сутнасці Статут з'яўляўся Канстытуцыяй дзяржавы. Першыя тры раздзелы яго ў асноўным былі прысвечаны нормам канстытуцыйнага права, утрымлівалі гэтыя нормы і іншыя раздзелы Статута. Закон замацавоўваў такія важныя канстытуцыйныя прынцыпы, як суверэнітэт дзяржавы і народа, роўнасць усіх свабодных людзей перад законам, права чалавека на ўласнасць, на ахову яго жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону і іншае. Для шляхты абвяшчалася права свабоднага выязду за межы дзяржавы, права прадстаўніцтва ў органах дзяржаўнай улады і кіравання.

      “Заканадаўца, зыходзячы з самых прагрэсіўных ідэй свайго часу, замацаваў у Статуце палажэнне, якое мела месца у папярэдніх законах, аб тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы і яе недатыкальнасці (р.3,арт.1), тым самым абвясціўшы суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага насуперак Люблінскай уніі. Закон увогуле абавязваў гаспадара вярнуць усе тое (маюцца на увазе землі), што было калісьці "разобрано" і "упрошено" іншымі дзяржавамі. Патрабаванне вяртання земляў, захопленых Польшчай у Вялікага княства Літоўскага, выступае ў 1, 4, 5 артыкулах трэцяга раздзелу Статута з такой жа выразнасцю і дакладанасцю, як і у папярэднім Статуце 1566 года, які быў прыняты да заключэння Люблінскай уніі. Адлюстроўваючы імкненне заканадаўцы да незалежнасці, у Статут 1588 года былі уключаны нормы, якія забаранялі вялікаму князю надзяляць землямі і пасадамі іншаземцаў” [6, с. 12].

      Складальнікі  Статута вырашылі шэраг прававых праблем у духу эпохі Адраджэння. Артыкулы Статута абавязвалі службовых  асоб, у тым ліку і самога вялікага князя, дзейнічаць у адпаведнасці з  законам, абараняць інтарэсы дзяржавы і народа. Менавіта ў ХУІ стагоддзі не толькі звяртаецца ўзмоцненная ўвага на адзінства і незалежнасць, але і пачынае акрэслівацца ўяўленне аб адзіным грамадзянстве, бо пад тэрмінам "Літва" разумелася уся дзяржава, палітыка-эканамічным цэнтрам якой была Беларусь, а пад назвай "літвін" - яе грамадзянін. Разуменне адзінага грамадзянства пачынае дамінаваць над рэлігійнымі плынямі ў дзяржаве. Статут дэклараваў, што правы даюцца асобам "...так латынскага закону, яко и греческого". Адзін з самых прагрэсіўных артыкулаў Статута замацаваў прынцып верацярпімасці, што ва ўмовах суіснавання ў дзяржаве самых розных рэлігійных вераванняў было неабходным. Вялікі князь прама абавязваўся "покой посполитый межы розорваными и розными людьми в вере и набоженстве заховывать" (р.З, арт.З).

      Шматлікія нормы Статута сведчаць аб яго  гуманістычнай накіраванасці. Ён грунтаваўся  на рэнесансным гуманізме, цесна  звязаным з сярэдневяковымі гуманістычнымі прынцыпамі: усведамленнем свабоды  як сутнаснай якасці чалавека і яго  самога як вышэйшай каштоўнасці зямнога быцця ў адзінстве з касмічным, разуменне духоўных запатрабаванняў чалавека. Статут адмоўна ставіцца да паняцця "няволя" і таму забараняе аддаваць у вечную няволю свабодных людзей, замяняе назву "чэлядзь нявольная" на "чэлядзь дваровую" і інш.

      “Гуманістычная накіраванасць Статута асабліва праяўляецца ў тых артыкулах, якія рэгламентуюць становішча жанчыны. Закон дэкларуе права жанчын свабодна, па сваёй волі выходзіць замуж, валодаць маёмасцю, забараняе цяжарную жанчыну прысуджаць да смяротнага пакарання, абараняе жыццё жанчыны двайной галоўшчынай і нават умешваецца ў прывілею царквы на развод мужа і жонкі (р.5)” [6, с. 13].

      Статут 1588 года дапаўняў і развіваў палажэнні  папярэдніх Статутаў. Ён замацаваў  права ўсіх людзей судзіцца статутавымі нормамі, рэгламентаваў адказнасць за правапарушэнні толькі ў судовым парадку, у адпаведнасці з законам (р.1, арт.2). Пры вызначэнні меры пакарання суддзі абавязваліся ўлічваць усе абставіны справы, судзіць справядліва, адпаведна статутавым нормам, а ў выпадку няўпэўненасці - схіляцца да вызвалення падсуднага ад пакарання. Ідэя прэзумпцыі невінаватасці знайшла у Статуце заканадаўчае замацаванне.

      Статут  быў адным з першых еўрапейскіх  законаў, які ўсталёўваў нормы, накіраваныя  на ахову прыроды, падтрыманне і павелічэнне яе рэсурсаў. Ён замацаваў парадак карыстання зямельнымі ўгоддзямі, пушчамі, рэкамі, азёрамі, рэгламентаваў пытанні палявання, рыбнай лоўлі, бортніцтва і інш. Пад аховай закона знаходзілася флора і фауна. Так, за разбурэнне лебядзінага гнязда спаганяўся штраф тры рублі, сакалінага - шэсць рублеў, за учыненне пажару ў лясах вінаваты пакрываў за свой кошт усе страты (р.10).

      Аб  юрыдычнай значнасці яго сведчыць тое, што “Статут 1588 г. как более содержательный и более совершенный пережил существование самого государства и действовал на территории Беларуси вплоть до 30-х годов XIX в., т.е. даже тогда когда Беларусь находилась в составе Российской империи” [13].

      Палажэнні Статута гавораць, што ён быў дастаткова тыповым феадальным законам і  ўвабраў у сябе ўсе характэрныя рысы і супярэчнасці тагачаснага грамадства. Перш за ўсё ён абараняў асобу феадала і яго ўласнасць. Адначасова нормы гэтага закона адлюстравалі паступальную тэндэнцыю ў развіцці феадальнага грамадства. Аб гэтым сведчаць усе тыя прагрэсіўныя ідэі і прынцыпы, выпрацаваныя чалавецтвам на працягу свайго існавання, якія заканадаўча замацаваў Статут. Многія палажэнні яго, у тым ліку і тыя, якія рэгламентавалі эканамічныя адносіны ў дзяржаве, шмат у чым апярэдзілі свой час. Статут 1588 года паслужыў узорам кадыфікацыі заканадаўства ў іншых краінах.

      Раздзел 3.2.    Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года

      “Прывілей Жыгімонта III ад 11.02.1588 года падканцлеру Вялікага княства Літоускага Льву Сапегу на права друкаваць і выдаваць Статут дае права і даручае падканцлеру дзяржавы друкаваць і выдаваць законы і статуты. Неабходнасць друкавання законаў абгрунтоўваецца тым, што рукапісныя законы ствараюць шкодную разнастайнасць закона і цяжкасць у яго разуменні” [6, с. 72].

      Прывілей  аб зацвярджэнні Статута ад 28.01.1588 г. выдадзены ў сувязі з тым, што кандыдат на каралеўскі трон (прастол) у Рэчы Паспалітай швецкі каралевіч Жыгімонт Ваза, імкнучыся заручыцца падтрымкай феадалаў Вялікага княства Літоўскага (кандыдатамі на каралеўскі трон вылучаліся таксама аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян і рускі цар Фёдар Іванавіч), на наступны дзень пасля каранацыі 28.01.1588 года падпісаў прывілей аб зацвярджэнні Статута, які ўводзіўся ў дзеянне з 6 студзеня 1589 года.

      Прысвячэнне Статута і зварот да ўсіх станаў

      Леў Сапега, звяртаючыся не толькі да Жыгімонта III, але да шырокага кола насельніцтва Княства, папярэджвае на гістарычных  прыкладах аб небяспечнасці тыраніі  манарха ў дзяржаве. Спасылаючыся на аўтарытэт Арыстоцеля, ён амаль  даслоўна цытуе яго словы: "Хто патрабуе, каб панаваў закон, відавочна патрабуе, каб панавалі боскасць і розум, а хто патрабуе, каб панаваў чалавек, прыўносіць у гэта жывёльны пачатак... Закон - гэта свабодны ад бессвядомых позваў розум". Спасылаючыся затым на Цыцэрона, Л.Сапега гаворыць, што закон з'яўляецца мундштуком або удзілам, які стрымлівае бяспраўе і злых, нястрыманых людзей І далей сцвярджае, што людзі з’яўляюцца нявольнікамі закона для таго, каб маглі свабодна карыстацца вольнасцямі ў дзяржаве. Нават сам гаспадар дзяржавы павінен дзейнічаць у межах закона. Тым самым Л.Сапега тэарэтычна абгрунтоўвае неабходнасць абмежавання ўлады манарха, захавання рэжыму законнасці і правапарадку ў дзяржаве з мэтай забеспячэння правоў чалавека і яго свабоднага развіцця . Ён ганарыцца тым, што сам Статут напісаны не якой- небудзь "обчай" (агульнай) мовай (мелася на ўвазе латынь), а сваёй уласнай мовай, мовай народа.

      Раздзел першы замацоўвае прававы прынцып адзінства права. Гаспадар аб’яўляе, што ўсе феадалы, шляхта, гараджане і ўвогуле ўсе падданыя дзяржавы, усе “от высшего стану аж до низшего", таксама і чужаземцы з гэтага часу будуць судзіцца пісаным правам - артыкуламі дадзенага Статута. Упершыню аналагічная норма з’явілася у Статуце 1529 года (р. 1, арт.9).

      Забарона  завочнага абвінавачвання утрымлівалася ўжо ў граматах (1434, 1447 гадоў і інш.), затым была ўведзена ў папярэднія Статуты. Узбуджаныя справы павінны былі разглядацца толькі ў судовым парадку, у прысутнасці абвінавачанага і абвінаваўцы, Апошні ў выпадку ілжывага агавору належыў такому пакаранню, якое пагражала абвінавачанаму.

      Тэрмін "ображенье маестату господарского", які быў запазычаны з рымскага права, азначаў усялякія дзеянні, накіраваныя  супраць манарха. Ад адказнасці за такія  злачынствы не вызваляліся ніякія асобы, нават самыя радавітыя. Не вызвалялі ад адказнасці і дадзеныя раней прывілеі. Такія справы разглядаліся судом у адпаведнасці з законам. Тыя ж справы, якія тычыліся шляхецкага гонару, або за якія прадугледжавалася смяротнае пакаранне, разглядаліся соймавым судом.

      Рэгламентуецца крымінальная адказнасць за такое дзяржаўнае злачынства, як уцёкі з тэрыторыі дзяржавы з мэтай здрады.

      Закон ахоўвае парадак пры двары  вялікага князя, што было абумоўлена і наяўнасцю у шляхты зброі (у  тым ліку і агнястрэльнай).

      Пад пагрозай крымінальнага пакарання забаранялася супярэчыць судовым пастановам вялікакняжацкага суда і суда паноў радных.

      Рэгламентуюцца  падставы і парадак выдачы пэўным асобам з вялікакняжацкай канцылярыі ахоўнай граматы (глейта, жалезнага  ліста). Упершыню гэта норма была ўведзена Статутам 1566 года (р.1, арт.7).

      “Рэгламентуюцца падставы і парадак выдачы з вялікакняжацкай канцылярыі мандату - спецыяльнага нарматыўнага акту. Вызначаецца падсуднасць судоў пры разглядзе спраў па першай інстанцыі” [6, с. 73].

      Развіваюцца палажэнні папярэдніх статутаў аб адказнасці за падробку і фальсіфікаванне пячатак, а таксама розных дзяржаўных, службовых і судовых дакументаў.

      Паўтараюцца палажэнні агульназемскіх грамат (1434, 1447 гг. і інш.) і папярэдніх Статутаў аб адказнасці кожнага чалавека за ўласную віну (прынцып індывідуалізацыі адказнасці).

      Вялікі  князь абавязваецца ў выпадку  ўзнікнення спрэчак адносна сваіх  землеўладанняў і царкоўных, а таксама  ўласных і шляхецкіх, судзіцца тым  жа законам, што і ўсе падданыя дзяржавы, што сведчыла аб нарматыўнай рэалізацыі абвешчанага Статутам прынцыпа адзінства права.

      Рэгламентуецца  парадак выдачы з вялікакняжацкай  канцэлярыі спецыяльных лістоў адносна прыпынення або адкладу разгляда судовай справы, даецца дакладны пералік падстаў выдачы.

      Усе службовыя асобы дяржавы абавязваліся ў мірны час неадкладна з'яўляцца па вызаву ў суд. Закон не дазваляў адмаўляцца ад яўкі ў суд пад матывам выканання службовых абавязкаў. Таксама і вялікі князь не меў права іх вызваляць ад гэтага сваімі спецыяльнымі лістамі. Кожны са службоўцаў абавязваўся асабіста, або праз упаўнаважаных спецыяльнымі лістамі пэўных асоб, удзельнічаць у разглядзе судовай справы ў адпаведнасці з законам. Выключэнне складалі выпадкі, прадугледжаныя арт.21 гэтага раздзела, а таксама арт.23 чацвертага раздзела (цяжкая хвароба). Такім чынам рэалізоўваліся абвешчаныя Статутам прынцыпы справядлівасці і ўсеагульнасці права.

      “Рэгламентуецца парадак выдачы ахоўнага (жалезнага) ліста асобам, якія апынуліся ў складаным жыццёвым становішчы. Забаранялася выдаваць іх пэўным асобам. Паводле Статута 1566 года жалезныя лісты не выдаваліся супраць шляхты простым людзям, купцам, яўрэям” [6, с. 74].

Информация о работе Дзяржаунае права па статутах ВКЛ