Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2012 в 16:25, курсовая работа
Такім чынам у гэтай рабоце павінны быць вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца дзяржаўнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага, таксама павінен быць аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая характарыстыка статутаў Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага права.
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Раздзел 1.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1. Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Раздзел 3.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Раздзел 1.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
ЧАСТКА 2. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1. Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Раздзел 2.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
ЧАСТКА 3. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1. Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Раздзел 3.2. Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС
ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Дзяржаўнае права вельмі цікавая і да канца не даследаваная тэма. Бытуе многа падыходаў да дзяленне развіцця канстытуцыйнага (дзяржаўнага) правы па гістарычных перыядах. Аднак больш поўнай з’яўляецца дзяленне прадстаўленнае ў кнізе Г.А. Василевича, Т.И. Довнар и И.А. Юхо «Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі»: “конституционные нормы в древних законодательных актах Беларуси «грамотах-привилеях» (XII-XYI вв.); развитие конституционного права в Статутах Великого княжества Литовского (1529,1566,1588 гг.); конституционное право периода Речи Посполитой; российское законодательство, касающееся Беларуси после присоединения ее к России; конституционное право в период восстановления белорусской государственности; белорусское советское конституционное право БССР в составе СССР; конституционное право Республики Беларусь” [2, с. 3, 4].
Для таго, каб зразумець сутнасць раскрываемай тэмы звернемся да юрыдычнага слоўніка: “ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАВА - тэрмін, у асноўным аналагічны тэрміну "канстытуцыйнае права"; ўжываецца ў РФ, нямецкамоўных і некаторых іншых краінах для абазначэння галіны права, якая рэгулюе асновы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы, якая замацоўвае асноўныя правы і свабоды грамадзян і вызначае сістэму органаў дзяржаўнай улады дадзенай краіны” [5, с. 210].
Аналізуя дадзены тэрмін можна прыйсці да высновы, што дзяржаўнае права - гэта сукупнасць прававых нормаў, якія замацоўваюць асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу дадзенай краіны. Таксама мы ўбачылі, што тэрмін “дзяржаўнае права” аналагічны тэрміну “канстытуцыйнае права” і таму мы можам ужываць адразу два гэтыя тэрміны.
У
час напісання і выдання
Развіцце канстыуцыйнага феадальнага права Беларусі праходзіла пад уздзеяннем унутраных і знешніх сацыяльна-эканамічных і палітычных працэсаў. Звычаёвае права, якое існавала ў старажытнасці на асобных землях Беларусі, было пазбаўлена адзінства, імела асаблівасці ў рэгуляванні праваадносін. Паступова, на працягу ХІУ-ХУІ стагоддзяў, паралельна с працэсам кансалідацыі асобных земляў-княстваў у складзе Вялікага княства Літоўскага праходзіў працэс уніфікацыі права з актыўнай распрацоўкай новых прававых нормаў, якія адпавядалі больш складаным умовам сацыяльна- эканамічнага развіцця дзяржавы. У гэты перыяд зараджаюцца асновы беларускага канстытуцыяналізму.
Вывучэнне прававой спадчыны беларускага народа даволі доўга стрымлівалася шэрагам фактараў. У невялікай колькасці навуковых публікацый толькі закраналася гэтая праблема, часцей за ўсе ў выглядзе кароткай характарыстыкі асноўных палажэнняў інстытутаў права. Непасрэдна праблеме канстытуцыйнага права прысвечана некалькі прац дарэвалюцыйных вучоных, аднак і ў гэтых даследаваннях аналізаваліся толькі асобныя прававыя нормы і інстытуты.
Такім
чынам у гэтай рабоце павінны быць
вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца
дзяржаўнае права па Статутах Вялікага
княства Літоўскага, таксама павінен быць
аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца
нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая
характарыстыка статутаў Вялікага княства
Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага
права.
ЧАСТКА 1. ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1. Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Назапашаныя ў ХІУ-ХУІ стагоддзях у Вялікім княстве Літоўскім заканадаўчыя акты запатрабавалі прывядзення іх у пэўную сістэму, таму ў пачатку XVI ст. ствараецца спецыяльная камісія для кадыфікацыі заканадаўства. Так и пачынаецца праца па падрыхтоўцы Статута 1529 года, а вялася гэта праца на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але яго не зацвердзілі і праца па яго складанню працягвалася. Толькі 29 верасня 1529 г. ён быў уведзены ў дзеянне.
“Удзельнікаў падрыхтоўцы першага Статута, цяпер вызначыць немагчыма. 3 вядомых вучоных-юрыстаў, што жылі ў той час у Вільні, дзе вялася асноўная праца па яго складанню, можна назваць толькі аднаго беларускага вучонага-гуманіста Францыска Скарыну, які стварыў у той час першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове” [16, с. 204].
Першы
звод законаў дзяржавы быў выкліканы
да жыцця шматлікімі прычынамі. Новыя
сацыяльна-эканамічныя і
Крыніцамі Статута 1529 года былі ўсе папярэднія заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага, звычаёвае права, судова-адміністрацыйная практыка дзяржавы, у пэўнай ступені рымскае і царкоўнае права. Аднак пры дакладным аналізе нормаў Статута Вялікага княства літоўскага 1529 можна вызначыць, што за асноўную крыніцу яго было ўзята звычаёвае права беларускіх земляў, якія складалі цэнтр Вялікага княства Літоўскага, а таксама нормы пісанага права, пгго былі ў раней выдадзеных прывілеях. У Статуце былі запісаны асноўныя прававыя ідэі таго часу, адлюстравана праваўсведамленне насельніцтва, акрэслена воля пануючага класа, накіраваная на ўсталяванне і замацаванне парадкаў, выгадных і пажаданых феадалам.
Пры распрацоўцы Статута ўпершыню былі вырашаны вельмі складаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні, такія, як размежаванне нормаў права паміж асобнымі галінамі, размяшчэнне іх у пэўнай сістэме. Было ўведзена шмат новых палажэнняў, раней невядомых праву Вялікага княства Літоўскага.
Паводле свайго зместу, Статут 1529 г. не быў кодэксам, бо кодэкс - гэта заканадаўчы акт, у якім сістэматызавана выкладзены нормы права, што належаць да якой-небуцзь адной яго галіны. У Статуце ж сабраны і размеркаваны ў пэўным парадку нормы дзяржаўнага, зямельнага, адміністрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крымінальнага, працэсуальнага і іншых галін права, што ўласціва зводу законаў.
“Статут 1529 г. складаецца з 13 раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на артыкулы. Першапачаткова ў Статуце было 244 або 245 артыкулаў. У 30-х гг. XVI ст. ён быў дапоўнены, у выніку чаго колькасць артыкулаў павялічылася да 283, а па Слуцкаму спісе - да 278. Розніца ў колькасці артыкулаў тлумачыцца тым, што афіцыйны тэкст Статута не быў надрукаваны і не ва ўсе спісы яго былі своечасова ўнесены дапаўненні” [16, с. 205].
Статут унёс шмат новага у развіццё сусветнай прававой думкі. Самае галоўнае, што яго адрознівала ад падобных заканадаўчых актаў іншых дзяржаў, гэта яго канстытуцыйная накіраванасць і ўласныя падставы кадыфікацыі. Першыя тры раздзелы Статута ўключалі ў асноўным нормы канстытуцыйнага характара, хаця яны змяшчаліся і у іншых раздзелах. “4 і 5 раздзелы змяшчалі ў асноўным нормы спадчыннага і шлюбна-сямейнага права, 6 - судова-працэсуальнага, 7 - крымінальнага, 8 - зямельнага, 9 - адміністрацыйнага (ляснога і паляўнічага), 10 - грамадзянскага, 11-13 - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права” [6, с. 5].
Статут замацаваў асновы грамадска-палітычнага ладу дзяржавы, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых дзяржаўных і судовых органаў, прававое становішча рознах катэгорый насельніцтва і іншае. У ім утрымліваліся шматлікія канстытуцыйныя нормы, аднымі з важнейшых сярод якіх былі тыя, якія абмяжоўвалі уладу вялікага князя. “Правовой статус монарха ВКЛ характеризовался концентрацией в его руках широких властных полномочий. Он командовал вооруженными силами, управлял внешней политикой, выдавал грамоты и другие правовые акты, осуществлял контроль за управлением финансово-хозяйственной деятельности. Но власть Великого князя не была абсолютной и ограничивалась верхами класса феодалов. Так, наиболее важные вопросы Великий князь должен был решать вместе с Радой ВКЛ” [1, с. 88]. Усе справы ў дзяржаве ён павінен быў вырашаць "дзеля агульнай карысці" са згоды паноў радных. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не даваць пасад чужаземцам, прытрымлівацца законаў і звычаяў дзяржавы, ахоўваць правапарадак. Па Статуту вялікі князь з'яўляўся вышэйшай службовай асобай дзяржавы, павінен быў падпарадкоўвацца дзяржаўным законам і пры рэалізацыі сваіх уладных паўнамоцтваў дзейнічаць толькі ў межах статутавых нормаў. Адзін з артыкулаў Статута прама гаворыць: " Также желаем и устанавливаем и на вечные времена должно быть сохранено, что все наши подданные, как бедные, так и богатые, какого бы сословия и положения они ни были, равно и одинаково должны быть судимы по этим писаным законам." (р.1, арт.9), г.зн. усталёўваецца прынцып адзінства права для ўсіх жыхароў дзяржавы. Увядзенне ў Статут гэтай нормы-прынцыпа было вельмі важным, бо садзейнічала фарміраванню суверэнітэта нацыі. Дзяржава забяспечвала свой суверэнітэт шляхам пашырэння юрысдыкцыі на ўсю сваю тэрыторыю, а аднолькавае дзеянне закона ў адносінах да усіх подданых садзейнічала рэлігійнай згодзе і ўтварэнню адзінай нацыі.
“У Статуце не мае яшчэ свайго юрыдычнага замацавання падзел уладаў у выглядзе нормы-прынцыпа, аднак існуе як ідэя, якая пранізвае ўвесь гэты заканадаўчы акт” [6, с. 6]. Аб гэтым сведчыць шэраг нормаў. Так, вялікі князь абавязваецца прымаць законы з панамі-радай, а ў некаторых выпадках патрабуецца "ухвала земская" - скліканне сойма, напрыклад, пры вызначэнні колькасці прадстаўлення ратнікаў. У Статуце ўдакладняецца норма аб недатыкальнасці асобы. Мелася на ўвазе перш за ўсе шляхта, правы якой дастаткова поўна рэгламентаваліся гэтым законам (р.З і інш.). Статут таксама ўдакладняе палажэнні, выкладзеныя ў агульназемскіх граматах, аб ахове тэрыторыі дзяржавы, вайсковай службе і інш.
Шмат увагі надаваў Статут 1529 года судовай уладзе, якая яшчэ выразна не аддзелена ад адміністрацыйнай, аднак суддзі абавязваюцца законам судзіць правільна, справядліва, у адпаведнасці з законам (р.6, арт.1). Гарантыямі справядлівасці судовых рашэнняў з'яўляецца права на абскарджанне судовых пастаноў, наяўнасць інстытута адвакатуры, а таксама замацаванне такіх важных прынцыпаў, як адказнасць кожнага за сваю віну, у адпаведнасці з законам і ў судовым парадку (р.1, арт.7). Гэтыя палажэнні ўтрымліваюць ужо элементы прэзумпцыі невінаватасці. Статут рэгламентуе нават тэрмін даўнасці крымінальнага пераследавання: у адносінах цяжкіх злачынстваў - 10 гадоў, менш цяжкіх - 3 гады (р.7, арт.27). Аб прагрэсіўным накірунку развіцця крымінальнага права сведчыць артыкул, які забараняе аддаваць у вечную няволю свабоднага чалавека за здзейсненнае ім злачынства. У выніку ўзнікнення юрыдычнага канфлікту закон абавязвае прымяняць толькі статутавыя нормы. Адмова ў ажыццяўленні правасуддзя па прычыне адсутнасці ў Статуце адпаведнай прававой нормы забараняецца. У гэтым выпадку дазвалялася прымяняць звычаёвае права. Законам ахоўваўся аўтарытэт суда. Так, за праяўленне непавагі да суддзяў прадугледжавалася крымінальная адказнасць. Нормы Статута сведчаць аб дастатковай моцы і аўтарытэце судовай улады ў дзяржаве. Пры ажыццяўленні правасудддзя суддзі нікога не павінны былі ганьбаваць. Яны таксама неслі адказнасць за свае неправамерныя дзеянні.
Статут
1529 года шмат увагі надае нормам,
якія забяспечвалі правы феадалаў (у
тым ліку права ўласнасці на зямлю),
рэгламентуе маёмасныя