Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2012 в 19:13, курсовая работа

Краткое описание

Сёння ўвачавідкі набірае моц напрамак вывучэння педагагічнай спадчыны беларускага народа і практычнага яе выкарыстання ў справе выхавання падрастаючых пакаленняў. І калі даследванні здабыткаў айчыннай педагагічнай думкі, хоць ідалека не дасягнулі кульмінацыйнага узроўню , але ўсё ж набылі досыць акрэсленныя абрысы.
Ідэі навуковай педагогікі вынікаюць з выхаваўчых поглядаў і выхаваўчага вопыту народа. Вось чаму народна-педагагічныя ідэі не могуць не ўваходзіць у сучасную педагагічную навуку і практыку.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………3
Глава 1.СКАРАГАВОРКІ, ПРЫКАЗКІ І ЗАГАДКІ ЯК СРОДКІ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
1.1Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………..5
1.2. Віды загадак. Скарагаворкі…………………………………….......6
1.3. Тэматыка прыказак у пачатковых класах…………………………11
Глава 2.ВЫКАРЫСТАННЕ СКАРАГАВОРАК, ПРЫКАЗАК І ЗАГАДАК У ВУЧЭБНЫМ ПРАЦЭСЕ
2.1. Значэнне скарагаворак, прыказак і загадак у рабоце з малодшымі школьнікамі …………………………………………………………………….21
2.2. Методыка работы над прыказкамі, скарагаворкамі і
загадкамі……………………………………………………………………23
2.3. З вопыту працы настаўнікаў………………………………………..25
Заключэнне………………………………………………………………..28
Бібліяграфічны спіс……………………………………………………..30
Дадатак А………………………………………

Содержимое работы - 1 файл

Змест.doc

— 210.50 Кб (Скачать файл)

Ва ўсе часы для  кожнага чалавека важнейшай каштоўнасцю было жыллё, і гэта не магло не адбіцца ў прыказках:"Свая хатка як родная матка", "Чужая хата гаршэй ката", "Не дай Бог у чужой хаце жыць, у чужой хаце печы паліць", "У сваёй хаце і вуглы памагаюць". Але, як гаворыцца ў прыказцы: "Не слаўна хата вугламі, да пірагамі", "У рабочай хаце густа, а ў лянівай пуста", "Якая Агатка, такая і хатка", "Ухату хоць дрэнна лезці, абы было што есці". І сапраўды, у любой хаце "Благая чэсць, калі нечага есць", "Хоць вазьмі ды зубы на паліцу палажы".

Для селяніна важней за ўсё быў хлеб. Аб гэтым сведчаць многія прыказкі: "Хлеб - усяму галава"; "Не той багаты, хто мае срэбра і золата, а той багаты, хто мае хлеб"; "Найс-мачнейшы хлеб ад сваёй працы"; "Калі ёсць хлеб ды вада - гэта не бяда"; "Без хлеба няма абеда". Цікава суадносіцца хлеб з рознымі членамі сям'і: "Хлеб не зяць - паглядзяць ды з'ядзяць", "Хлеб не нявеста: як спячэцца, так і з'есца", "Хлеб не свякроў, з'ядзім да пакроў", "Хлеб не маці, не будзе касцей аб'ядаці". Па колькасці прыказкі пра хлеб пераважаюць усе іншыя, прысвечаныя харчаванню. У іх адлюстравалася вялікая пашана людзей працы да хлеба як асновы харчавання.

Вялікую групу складаюць  прыказкі, прысвечаныя грамадскаму  жыццю ў розныя гістарычныя перыяды. Свае патрыятычныя пачуцці народ  выказаў трапнымі парэміямі: "У родным краю, як у раю", "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка", "Усюды добра, а дома лепей", "Не дай, доля, у прымах жыць і на чужыне загінуць", "Родная зямля - маці, чужая ста-ронка - мачаха".

Як і ў творах іншых  фальклорных жанраў, у прыказках адлюстраваліся сацыяльныя адносіны ў розныя эпохі: прыгону ("Паны балююць, а мужыкі гаруюць", "У пана горла - прорва: тысяча працуе, адзін прагарцуе", "Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна"); капіталізму ("Каза лазу дзярэ, казу дзярэ пастух, пастуха дзярэ пан, а пана дзярэ юрыст, а юрыста чартоў трыста", "Як з гангуркі руды не вымыеш, так з хазяіна праўды не вызнаеш").

Нямала існуе прыказак, у якіх ухваляецца калектывізм, сяброўства: "Моцны статак чарадою, а людзі  грамадою", "Калі робіш укупе, не баліцьу пупе", "Бярыся дружна - не будзе грузна", "Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай".Традыцыйныя народныя прыказкі актыўна выкарыстоўваліся ў савецкі час, жывуць яны і зараз. Прапагандысцкую і выхаваўчую ролі адыгралі прыказкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх мелі сатырычную накіраванасць: з'едліва выкрывалі злачынствы фашысцкіх людаедаў, бязлітасна ганьбілі здраднікаў. Разгледжаныя прыказкі і прымаўкі даюць уяўленне аб іх разнастайнасці, полісемантызме, поліфункцыянальнасці, мастацкай дасканаласці. Мастацкае майстэрства народа, якое ляжыць у аснове беларускіх прыказак, найлепш і арыгінальна даследуецца ў манаграфіі МА.Янкоўскага "Паэтыка беларускіх прыказак" ,у якой аўтар глыбока раскрыў асацыятыўнасць прыказак, характар іх вобразаў, ролю слова ў стварэнні і абмалёўцы мастацкага вобраза ў парэміях, інтанацыйна-рытмічную і гукавую структуру прыказак.

 

Вынік

Як вядома, ранні ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для фарміравання мовы дзіцяці. “Мова  – гэта матэрыяльнае выражэнне думкі, і дзіця толькі тады будзе ведаць яе, калі разам з сэнсам успрымае яркую эмацыянальную афарбоўку, жывое трымценне мызыкі роднага слова. Таму самы каштоўны матэрыял у гэтай справе – баларускі фальклор, вусна-паэтычная творчасць народа.

 Прыказкі, скарагаворкі і загадкі неабходны вучням, як матэматычныя задачы, таму што яны вучаць дзіця пазнанню навакольнага асяроддзя.

Загадка - адзін з самых  старажытных фальклорных жанраў. Важнейшымі функцыямі загадак з'яўляюцца: праверка і трэніроўка кемлівасці дзяцей, развіццё іх лагічнага і паэтычнага мыслення, умення пазнаць навакольную рэчаіснасць у іншасказальных вобразах. Нямалаважнымі з'яўляюцца таксама павучальная, выхаваўчая, пацяшальна-забаўляльная, гульнёвая функцыі і іншыя. Такім чынам, загадка як жанр поліфункцыянальная.

Скарагаворкі -  чыстая славесная гульня, як і лычылкі. Скарагаворкі ўключаюць у сябе спецыяльна намножаныя цяжкавамаўляльныя словы, мноства  алітарацый ( Ішоў грэка цераз рэку, бачыць грэка ў рацэ – рак, грэка  руку ў рэку ўсунуў, рак за руку грэку – цап!).

"Прыказкай называецца  лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае,  устойлівае выслоўе з павучальным  зместам, якое мае прамы ці  пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца  закончаная думка, якая можа  асацыятыўна характарызаваць разнастайныя  з'явы дзякуючы шырокім абагульненням. Эстэтычнай завершанасцю вызначаецца і мастацкі вобраз прыказкі.

 

 

 

 

 

 

Глава 2

  Выкарыстанне скарагаворак, прыказак  і загадак у вучэбным працэсе 

 

2.1 Значэнне скарагаворак, прыказак і загадак у рабоце з малодшымі школьнікамі.

 

Загадванне і адгадванне загадак  вельмі карысна для развіцця мыслення, здагадлівасці і кемлівасці дзяцей. Загадваецца загадка – дзіця  “ламае” галаву над адгадкай. Чым  смялей выдумка, тым цяжэй загадка  для адгадвання : “Бегла ліска каля лесу блізка, ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі”. Неверагоднасць надае вобразам загадкі ясна ўсвядоміць супярэчнасць рэальнасці, а адгадка ўносіць парадак у блытаніну : усё становіцца на сваё месца ў адпаведнасці з сапраўднымі якасцямі загадываемага прадмета. Кажучы іншымі словамі , загадка ўказвае на асаблівыя прыкметы, якія ўласцівы толькі загадываемаму прадмету. На падабенстве і адмаўленні падабенства паміж прадметамі яна і заснавана. І што, як не загадка, найлепш можа адпавядаць прыроднай дапытлівасці дзіцяці? Загадкі ў вобразнай мастацкай форме пазнаёмяць іх са з’явамі і прадметамі жывой і нежывой прыроды, з раслінным і жывёльным светам і тым самым расшыраць іх кругагляд. Пры дапамозе загадак можна даведацца, для чаго служыць той ці іншы прадмет, з чаго ён зроблены і  як з ім трэба абыходзіцца.

Загадкі вучаць назіраць, рабіць абагульненні, знаходзіць відавочную сувязь паміж  прадметамі  і з’явамі прыроды, вучаць уменню заўважаць прыгажосць прыроды, любіць яе: “Летам апранаюцца, зімой разздяваюцца”, “Зяленая, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў”.

Мноства загадак іранічных, жартаўлівых: “Сама паненка ў каморы, а яе косы на двары.”

Тэматыка загадак надзвычай разнастайная і багатая. Прапануем дзецям разнастайныя загадкі, якія класіфікуем наступным чынам : “Тэматычныя загадкі” ( пра чалавека, прыроду, жывёл, гаспадарку, сямейны быт), “Загадкі-пытанні”, Загадкі-рыфмаванкі”, “Загадкі-задачы”. Пазней мы падрабязна спынімся на методыцы работы над загадкамі на ўроках чытання і пісьма.

Вялікую ўвагу ў выхаваўчай працы з дзецьмі надаюць і прыказкам. Яны ўзбагачаюць нашу мову, надаюць ёй выразнасць, дакладнасць. Старажытная ідныйская мудрасць даводзіць: “Адно паўрадкоўе, пачуўшы якое становяцца спакойнымі , лепш за тысячу радкоў, складзеных з безкарысных слоў.” Прыказкі якраз і з’яўляюцца такімі паўрадкоўямі. Яны становяцца добрымі сябрамі пры вывучэнні новага матэрыялу, пры замацаванні правілаў на ўроках мовы, садзейнічаюць пашырэнню слоўнікавага запасу.

Як ужо зазначалася раней, скарагаворкі, прыказкі і загадкі можна выкарыстоўваць практычна на кожным уроку. Але асабліва часта яны сустракаюцца на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Ужо ў першым класе вучні на ўроках навучэння грамаце з дапамогай прыказак , скарагаворак і загадак узбагачаюць сваю лексіку рознымі словамі. Прывяду невялікі прыклад фрагмента урока:

  1. Урок навучання грамаце ў 1 класе.

Узбагачэнне лексікі: рыба, мяса, малако, смятана, сыр, цукар, соль, прадукты харчавання, стравы.

Работа над словамі, якія складаюць  паняцце “прадукты”.

Тлумачэнне сэнсу слова прадукты. Гэта тое, што ўжывае чалавек у ежу, чым харчуецца.

Складанне словазлучэнняў.

Скрэбці ……(бульбу, моркву).

Перабіраць ……(ягады, фасолю).

Смажыць ……(бульбу, рыбу).

Скварыць ……(сала).

Калі так кажуць?

Ні рыба, ні мяса. З ім кашы не зварыш. Мала кашы ела.

Загадкі:

Летам я – рагатая,

Восенню хвастатая.

Хоць і горкая зусім,

Ды патрэбная ўсім.     (Цыбуля.)

Чырвоная цельца, каменнае сэрца,

Вінная на смак, а завецца як?       (Вішня.)

Стаіць аднаногі ў зяленым халаце, а добра прыгледзішся – латы на лаце.    (Качан капусты.)

Прыказкі:

Хлеб усяму галава.

Салодкая ежа – жывату бяда.

  1. Інтаграваны ўрок беларускай мовы у 2 класе.

Урок пачынаецца з адгадвання загадак.

Дрымучы лес на шкле парос – 

Намаляваў яго ...(мароз).

Вучні запісваюць слова-адгадку, дзеляць яго на склады, вызначаюць націскны склад, ставяць націск. Затым тлумачаць правапіс літары З ( падбіраюць і запісваюць праверачнае слова). Аналагічным чынам праводзіцца работа над іншымі загадкамі.

Ні шкло, а празрысты,

Не цукар, а растае.     (Лёд.)

Прыйшла ў дом пад Новы год,

Агеньчыкамі ззяе,

Дзяцей у карагод збірае.         (Ёлка.)

Госця нччу завітала – 

Палатна наткала.

Разаслала навакол – 

Стаў святочна белым пол.        (Зіма.)

З мудрым словам вучняў можна знаёміць не толькі на ўроках мовы і літаратуры, але і на іншых уроках.

Практыка выкарыстання настаўнікамі прыказак на ўроках азнаямлення з  навакольным светам падцвердзіла эфектыўнасць і мэтанакіраванасць гэтага прыёма актывізацыі пазнавальнай дзейнасці  вучняў.

Вельмі цікава праходзіць на гэтых уроках гульня “Загадай, мы адгадаем”. Дзецям прапануюцца загадкі па вывучанай тэме. Таму, хто адгадае загадку, трэба знайсці на стале настаўніка малюнак адгадкі, паказаць яго ўсім і расказаць пра яго тое, што ведае.

Пасля  экскурсіі “Родная прырода” можна правесці ў класе конкурс загадак аб раслінах і жывёлах роднага краю.

З дапамогай прыказак і скарагаворак на ўроках азнаямлення з навакольным  светам добра тлумачыць прыродныя  з’явы, іх сэнс.

Трэба зазначыць, што выкарыстоўваць прыказкі, скарагаворкі і загадкі можна на любым уроку: і на матэматыцы, і на маляванні, і на фізкультуры, і на працы.

 

    1. Методыка работы над прыказкамі, скарагаворкамі і загадкамі.

Настаўнік пачатковых класаў павінен шырока выкарыстоўваць у  сваёй рабоце творы народнай творчасці  – казкі, загадкі, скарагаворкі і прыказкі, разглядаць вусную народную творчасць як багацейшую крыніцу, дзе верна адлюстравана народнае жыццё, рысы нацыянальнага характару.

Работа з прыказкамі, скарагаворкамі і загадкамі –  гэта практыкаванне ў самастойным  развіцці мыслення, кемлівасці, уяўлення. Загадкі, прыказкі і скарагаворкі ўзбагачаюць памяць дзяцей сапраўднымі жамчугамі роднай мовы, іх выкарыстошваюць на розных этапах урока. Урокі з выкарыстаннем прыказак, скарагаворак і загадак праходзяць цікава і не стамляюць вучняў, дастаўляючы ім карысныя практыкаванні для розуму. Работа з прыказкамі, скарагаворкамі і загадкамі вядзецца на розных этапах урока: пры тлумачэнні новага і замацаванні раней вывучанага матэрыялу, самастойнай і выбарачнай рабоце, але ў любым выглядзе работы, яны аказваюць эмацыянальнае ўздзеянне на развіццё пазнавальных здольнасцей дзяцей, што станоўча адлюстроўваецца на іх ведах, уменнях і навыках.[18]

Прапаную методыку работы з загадкамі.

Методыка “Шэсць ракаў”

На шчыльным лісце або  кардоне выразаюцца круглыя або прамавугольныя адтуліны адпаведна тым клеткам, куды павінны ўпісвацца літары слова-адгадкі. Знайшоўшы літары, удзельнік упісвае іх у адтуліны на лісце паперы, падкладзенай унізу. Наступны ўдзельнік павінен падкласці пад трафарэт чысты ліст паперы і замацаваць яго. За кожнае правільна адгаданае слова налічваецца вызначаная колькасць балаў (выдаецца фішка).

Шэсць ракаў

 

р

а

к


  Гэты рак за ўсіх птушак  чарней, чысціць поле ад чарвякоў. (Грак)

р

а

к

     

Гэты рак на Месяц лятае.  (Ракета)

 

р

а

к

     

Гэты рак  - жалезны конь. Арэ, аж гул ідзе. (Трактар)

   

р

а

     

к

 

Гэты рак можа ўзляцець на пень. (Курапатка)

   

р

 

а

     

к


Гэты рак асцерагае замак. (Вартаўнік)

   

р

а

       

к

 

Гэты кіслы лядзянец. (Карамелька)

Можна ўзяць яшчэ такія словы: аса, мак, ток, кот і інш.[14]

Загадкі неабходна чытаць таямніча “загадкавым” тонам, абавязкова выразна. а часам і і некалькі разоў, каб усе дзеці зразумелі змест  і здолелі адгадаць. Гэта прынясе  ім задаволенасць сабою, створыць добры  настрой.

Выкарыстоўваячы загадкі як моўны матэрыял для развіцця гукавой культуры дзяцей, неабходна перш за ўсё ўлічваць ступень падрыхтаванасці вучняў і ці змогуць яны разгадаць тую ці ішную загадку. На ўроку трэба даць магчымасць усім дзецям падумаць над зместам загадкі, а потым спытаць у некалькіх вучняў, як яны думаюць, хто, ці што, гэта. Падабаецца дзецям самастойна складаць свае загадкі. Гэта вельмі карысна, таму што так яны вучацца вылучаць найбольш істотныя якасці, прыметы, уласцівасці розных з’яў і прадметаў, сцісла і дакладна апісваць іх.

Информация о работе Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах