Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2012 в 19:13, курсовая работа
Сёння ўвачавідкі набірае моц напрамак вывучэння педагагічнай спадчыны беларускага народа і практычнага яе выкарыстання ў справе выхавання падрастаючых пакаленняў. І калі даследванні здабыткаў айчыннай педагагічнай думкі, хоць ідалека не дасягнулі кульмінацыйнага узроўню , але ўсё ж набылі досыць акрэсленныя абрысы.
Ідэі навуковай педагогікі вынікаюць з выхаваўчых поглядаў і выхаваўчага вопыту народа. Вось чаму народна-педагагічныя ідэі не могуць не ўваходзіць у сучасную педагагічную навуку і практыку.
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………3
Глава 1.СКАРАГАВОРКІ, ПРЫКАЗКІ І ЗАГАДКІ ЯК СРОДКІ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
1.1Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………..5
1.2. Віды загадак. Скарагаворкі…………………………………….......6
1.3. Тэматыка прыказак у пачатковых класах…………………………11
Глава 2.ВЫКАРЫСТАННЕ СКАРАГАВОРАК, ПРЫКАЗАК І ЗАГАДАК У ВУЧЭБНЫМ ПРАЦЭСЕ
2.1. Значэнне скарагаворак, прыказак і загадак у рабоце з малодшымі школьнікамі …………………………………………………………………….21
2.2. Методыка работы над прыказкамі, скарагаворкамі і
загадкамі……………………………………………………………………23
2.3. З вопыту працы настаўнікаў………………………………………..25
Заключэнне………………………………………………………………..28
Бібліяграфічны спіс……………………………………………………..30
Дадатак А………………………………………
Змест
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………
Глава 1.СКАРАГАВОРКІ, ПРЫКАЗКІ І ЗАГАДКІ ЯК СРОДКІ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
1.1Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………..5
1.2. Віды загадак. Скарагаворкі……………………………………....
1.3. Тэматыка прыказак у пачатковых класах…………………………11
Глава 2.ВЫКАРЫСТАННЕ СКАРАГАВОРАК, ПРЫКАЗАК І ЗАГАДАК У ВУЧЭБНЫМ ПРАЦЭСЕ
2.1. Значэнне скарагаворак, прыказак і загадак у рабоце з малодшымі школьнікамі …………………………………………………………………….21
2.2. Методыка работы над прыказкамі, скарагаворкамі і
загадкамі………………………………………………………
2.3. З вопыту працы настаўнікаў………………………………………..25
Заключэнне……………………………………………………
Бібліяграфічны спіс……………………………………………………..30
Дадатак А………………………………………………………………….32
УВОДЗІНЫ
Сёння ўвачавідкі набірае моц напрамак вывучэння педагагічнай спадчыны беларускага народа і практычнага яе выкарыстання ў справе выхавання падрастаючых пакаленняў. І калі даследванні здабыткаў айчыннай педагагічнай думкі, хоць ідалека не дасягнулі кульмінацыйнага узроўню , але ўсё ж набылі досыць акрэсленныя абрысы.
Ідэі навуковай педагогікі вынікаюць з выхаваўчых поглядаў і выхаваўчага вопыту народа. Вось чаму народна-педагагічныя ідэі не могуць не ўваходзіць у сучасную педагагічную навуку і практыку.
Магутны пласт педагагічных ідэй сфарміраваўся
на аснове народнага фальклору. Мудрасць
народа, яго светапогляд, маральна-этычныя
ідэалы, жыццёвы вопыт, адносіны да
дабра і зла выразна
Прыказкі – неацэнны моўны скарб нацыі. Беларускі народ мае багатую моўную культуру, і гэта яе багацце, самабытнасць асабліва ярка выяўляецца ў прыказках і прымаўках, якія адлюстроўваюць не толькі гісторыю, звычаі, быт, але і характар, душу народа. Вельмі важна зберагчы наш моўны скарб, захаваць і перадаць яго нашчадкам.
Мудрыя па сэнсу, сціплыя, вобразныя, высокамастацкія па форме прыказкі і прымаўкі глыбока западаюць у душу дзіцяці. Яны лёгка запамінаюцца, упрыгожваюць мову таго, хто імі карыстаецца. І самае важнае, як усё прыгожае, прыказкі выхоўваюць эстэтычнае пачуццё мовы, любоў да яе. Апрача таго прыказкі і прымаўкі вучаць дзіця вобразна думаць.
Загадкі вызначаюцца мудрасцю, трапнасцю выразаў, афарыстычнасцю. Яны лёгка запамінаюцца. Развіваюць фантазію, кемлівасць, дасціпнасць у дзяцей. Нярэдка загадкі маюць высокамастацкую форму і таму дапамагаюць уводзіць дзяцей у свет паэзіі і мастацтва. Апрача таго, у народных загадках, як і ў іншых фальклорных формах творчасці, адлюстраваны жыццёвы вопыт беларускага народа. Загадка знаёміць з мінулым і сучасным людзей, дапамагае дзецям пазнаць свет.
Загадка – гэта тое ж пытанне, якім мы звычайна карыстаемся на занятках, толькі больш складанае. Метафарычнае. Яно прымушае дзіця думаць, распазнаваць прадметы па сходнасці, ці рознасці, абагульняць з’явы, асацыіраваць.
Скарагаворкі - чыстая славесная гульня, як і лычылкі. Скарагаворкі ўключаюць у сябе спецыяльна намножаныя цяжкавамаўляльныя словы, мноства алітарацый ( Ішоў грэка цераз рэку, бачыць грэка ў рацэ – рак, грэка руку ў рэку ўсунуў, рак за руку грэку – цап!). Гэты жанр каштоўны як сродак развіцця артыкуляцыі і шырока прымяняецца выхавальнікамі, настаўнікамі малодшых класаў.
З усяго сказанага вышэй можна высветліць мэту і задачы працы.
Мэта: даследаваць праблему выкарыстання скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы і распрацаваць эфектыўныя прыёмы работы з імі.
Задачы:
5.Апісаць вопыт работы настаўнікаў школ і ўласны вопыт па выкарыстанню скарагаворак, прыказак і загадак з мэтай развіцця мовы і мыслення вучняў.
Для рэалізацыі пастаўленых задач былі выкарыстана наступныя метады:
У час праходжанняя педагагічнай практыкі ў школе я размаўляла з настаўнікамі пачатковых класаў, якія паведамілі, што лічаць выкарыстанне скарагаворак, првказак і загадак на ўроках адным са сродкаў узбагачэння слоўнікавага запасу вучняў, памочнікамі ў развіцці іх звязнай мовы.
А вось вучні паведамілі, што заняткі з скарагаворкамі, прыказкамі і загадкамі ім вельмі падабаюцца, так як праходзяць заўсёды цікава і весела.
Некалькі ўрокаў па беларускай мове, дзе былі выкарыстаны скарагаворкі, прыказкі і загадкі, я змагла правесці на практыцы ў школе.Канспекты змешчаны ў дадатку.
Пры напісанні працы мной былі выкарыстаны навукова-метадычныя часопісы “Пачатковая школа” і Начальная школа”, у якіх змешчаны метадычныя рэкамендацыі і канпекты распрацаваных урокаў з выкарыстаннем скарагаворак, прыказак і загадак.
Вялікую дапамогу у напісанні працы аказалі кнігі “Сцяжынка”, “Беларускі дзіцячы фальклор” і “Дакрануцца сэрцам…” Аўтары іх упэўнены, што выхаванне дзяцей павінна грунтавацца на роднай мове, на роднай гісторыі, на родным фальклоры і літаратуры, на народных традыцыях.
Шмат творчых настаўнікаў , якія даследуюць і эксперэментуюць, праяўляюць вялікі інтарэс да выкладання беларускай мовы. Сярод іх Сторажава Н.А. і Шылец Е.Р. Прыклады скарагаворак, прыказак і загадак браліся ў асноўным з падручнікаў пачатковых класаў.
Глава 1
Скарагаворкі,
прыказкі і загадкі як сродкі
актывізацыі пазнавальнай
У цяперашні час усё большая ўвага надаецца выкарыстанню гульні ў навучэнні і выхаванні малодшых школьнікаў. Стварэнне гульнёвых сітуацый садзейнічае актывізацыі працэса навучання. Такія сітуацыі могуць быць створаны шляхам укаранення ў навучальна-выхаваўчы працэс загадак, скарагаворак і прыказак, якія развіваюць пазнавальную актыўнасць вучняў, іх творчае уяўленне, вобразнае мысленне.
Як вядома, ранні ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для фарміравання мовы дзіцяці. “Мова – гэта матэрыяльнае выражэнне думкі, і дзіця толькі тады будзе ведаць яе, калі разам з сэнсам успрымае яркую эмацыянальную афарбоўку, жывое трымценне мызыкі роднага слова. Таму самы каштоўны матэрыял у гэтай справе – баларускі фальклор, вусна-паэтычная творчасць народа.
Прыказкі, скарагаворкі і загадкі неабходны вучням, як матэматычныя задачы, таму што яны вучаць дзіця пазнанню навакольнага асяроддзя.
Пачатковая школа робіць значны крок наперад. Адзін з іх – вывучэнне беларускай мовы ў рускіх школах з першага класа.
Гэта своечасовыя і добрыя змены школы ў назначэнні сваёй нацыянальнай беларускай спецыфікі, выхаванні ў дзяцей з маленства нацыянальных пачуццяў і самасвядомасці.
Асноўнай мэтай настаўнікаў-
Вялікую ролю у навучаннні дзяцей пачатковых класаў адыгрываюць народныя прыказкі, скарагаворкі і загадкі.
У цяперашні час магчымасць выкарыстання загадак узрасла ў сувязі з тым, што загадка, Якая некалі была фальклёрным жанрам, стала цяпер літаратурным. У загадках адлюстраваны з’явы, акаляючыя сучаснае дзіця, прырода, знаёмы дзіцяці свет. Каштоўнасць загадак у тым, што яны вучаць дзяцей гаварыць ярка, вобразна, проста. Яна вучыць задумвацца над заканамернасцямі, якія адбываюцца ў прыродзе, прывучаюць да назіральнасці, развіваюць мастацкі густ. Работа над загадкамі – гэта практыкаванне ў самастойным развіцці ышлення, кемлівасці, ваабражэння. Загадкі ўзбагачаюць памяць дяцей сапраўднымі жамчужынамі рднай мовы, іх выкарыстоўваюць на розных этапах урока.
Загадку можна і патрэбна выкарыстошваць не толькі на ўроках беларускай мовы, але і ў працэсе вывучэння матэматыкі, прыродазнаўства, працы, выяўленчага мастацтва.
Урокі з выкарыстаннем загадак праходзяць цікава і не стамляюць вучняў, даючы ім карысныя практыкаванні для розуму.
Трэба зазначыць, што выкарыстанне скарагаворак і прыказак мае такое ж значэнне.
Высока цэніць народ сілу і значэнне праўдзівага, добрагга, чэснага і цвёрдага слова. Прыказкі хваляць лепшыя якасці чалавека, ганяць яго недахопы. З асаблівай сілай выражаюцца ў прыказках люьоў да Радімы і клопат аб ёй. Прыказкі і скарагаворкі ўзбагачаюць нашу мову, надаюць ёй выразнасць і дакладнасць. Яны становяцца добрымі дапаможнікамі пры вывучэнні новага матэрыялу, пры замацаванні правіл на ўроках беларускай мовы, садзйнічаюць пашырэнню слоўнікавага запасу. Усе скарагаворкі, прыказкі і загадкі, якія выкарыстоўваюцца на ўроках, павінны быць даступнымі для разумення вучняў.
Работа з прыказкамі, скарагаворкамі і загадкамі вядзецца на любым этапе ўрока, пры тлумачэнні новага і замацавані вывучанага матэрыялу, самастойнай і выбарчай рабоце, але ў любым выглядзе работы яны аказваюць эмацыянальнае ўздзеянне на развіццё пазнавальных здольнасцей зяцей, што станоўча адлюстроўваецца на іх навыках, ведах, уменнях.[10]
Загадка - адзін з самых старажытных фальклорных жанраў. Яшчэ Арыстоцель пры разглядзе паэтычнага мастацтва трапна назваў загадку добра складзенай метафарай. Існуе нямала азначэнняў загадкі. У.І.Чычыраў даваў, напрыклад, такую дэфініцыю загадкі: "Загадка - іншасказальнае апісанне якога-небудзь прадмета, дадзенае звычайна ў форме пытання"1. Далей ён падкрэсліваў, што "асноўны прыём апісання ў загадцы - метафара (прыпадабненне па падабенству)"2. Н.С.Гілевіч, якому належыць самае цікавае і грунтоўнае даследаванне паэтыкі загадак, даў наступнае азначэнне загадкі: "Загадка - мудрагелістае пытанне, якое падаецца ў форме дасціпнага, кароткага, як правіла, рытмічна арганізаванага апісання якога-небудзь прадмета ці з'явы"3. Згэтым азначэннем, як і дэфініцыяй У.І.Чычарава, можна пагадзіцца. Дасканала вызначае асноўныя жанравыя рысы загадкі А.І.Гурскі. Ён піша: "Загадку можна вызначыць як іншасказальны твор малой формы (парэмія), у аснове якога ляжыць мастацкае параўнанне разнастайных з'яў і прадметаў рэчаіснасці на аснове іх падабенства, як паэтычную дасціпную выдумку; накіраваную на ўжыванне загаданага з мэтаю выпрабавання розуму, кемлівасці чалавека і яго здольнасці да паэтычнага бачання свету". [8]
Загадкі падобны да прыказак па вобразнасці думкі і па слоўнай форме. Але ёсць і вялікая розніца. У прыказцы даецца ясная формула думкі, а ў загадцы гэтая слоўная формула скрывае загаданы прадмет, даючы толькі нейкую прымету яго, часам вельмі далёкую, вельмі наіўна звязаную з яго праўдзівымі асаблівасцямі. Прыказка навучае, а загадка як бы спрабуе мудрасць чалавека ці выклікае ў яго напружанасць думкі, развівае войстрасць думання. Загадкі — творчасць далёкага ад нас часу, ужо чужая для нас па сваім духу і па сваіх заданнях. У іх адбіваецца на наш погляд ужо наіўная сама па сабе і дзяціная па форме выяўлення мудрасць даўнейшага чалавецтва. Псіхалагічныя прычыны стварэння гэтага віду слоўнай творчасці мы можам зразумець ці, лепей кажучы, адчуць хіба прыблізна, калі станем наглядаць працэс думання ў людзей разумных і нахільных разважаць, але неадукаваных: у іх ёсць добрыя думкі, але яны б'юцца ў абмежаным полі, як птушка ў клетцы. Цяпер новыя загадкі ў народзе блізу не творацца. Цяпер загадкі — дзяціная пацеха, якая развівае ў іх думанне і фантазію. Дарослыя людзі толькі зрэдку, вольным святочным часам і, так сказаць, у памяць мінулага, загадваюць загадкі, каб развесяліць кумпанію ці зрабіць прыемнасць дзецям.
Важнейшымі функцыямі
загадак з'яўляюцца: праверка і трэніроўка
кемлівасці дзяцей, развіццё іх лагічнага
і паэтычнага мыслення, умення пазнаць
навакольную рэчаіснасць у
Змест загадак характарызуецца шматлікай тэматычнай разнастайнасцю, што абумоўліваецца іх сувяззю з жыццём і працай селяніна, яго гаспадаркай і бытам. Класіфікацыя і тэматычная сістэматызацыя загадак грунтоўна распрацавана А.І.Гурскім, які вылучыў пяць вялікіх традыцыйныхгруп загадак: "Прырода і чалавек", "Гаспадарка і матэрыяльны быт", "Грамадскі і сямейны быт", "Культура", "Загадкі-жарты, загадкі-задачы". Асобна сістэматызаваў ён загадкі савецкага часу. Загадкі сустракаюцца ў вельмі даўных казках і абрадавых песнях,— найчасцей такія:
— IIIто бяжыць без повада? (Вада).
— Што расцець без кораня? (Камень).
— Што гарыць без полымя? (Зара).
— Што бела не белячы? (Лебедзь).
— Што чорна не чэрнячы? (Воран).
I калі разглядаць дайшоўшыя да нас загадкі па зместу, дык можна заўважыць, што адны з іх адбіваюць яшчэ першабытны светагляд чалавека, міфічныя вобразы, другія стварыліся ў эпоху лавецтва і скатаводства, трэція — у абставінах земляробскае працы, чацвертыя сведчаць аб належнасці іх аўтараў ад таго часу, калі ўжо людзі ўмелі чытаць і пісаць і г. д. Большасць нашых загадак звязана з нашым сялянскім бытам — даўнейшага або і цяперашняга часу.[9]