Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2012 в 19:13, курсовая работа
Сёння ўвачавідкі набірае моц напрамак вывучэння педагагічнай спадчыны беларускага народа і практычнага яе выкарыстання ў справе выхавання падрастаючых пакаленняў. І калі даследванні здабыткаў айчыннай педагагічнай думкі, хоць ідалека не дасягнулі кульмінацыйнага узроўню , але ўсё ж набылі досыць акрэсленныя абрысы.
Ідэі навуковай педагогікі вынікаюць з выхаваўчых поглядаў і выхаваўчага вопыту народа. Вось чаму народна-педагагічныя ідэі не могуць не ўваходзіць у сучасную педагагічную навуку і практыку.
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………3
Глава 1.СКАРАГАВОРКІ, ПРЫКАЗКІ І ЗАГАДКІ ЯК СРОДКІ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
1.1Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………..5
1.2. Віды загадак. Скарагаворкі…………………………………….......6
1.3. Тэматыка прыказак у пачатковых класах…………………………11
Глава 2.ВЫКАРЫСТАННЕ СКАРАГАВОРАК, ПРЫКАЗАК І ЗАГАДАК У ВУЧЭБНЫМ ПРАЦЭСЕ
2.1. Значэнне скарагаворак, прыказак і загадак у рабоце з малодшымі школьнікамі …………………………………………………………………….21
2.2. Методыка работы над прыказкамі, скарагаворкамі і
загадкамі……………………………………………………………………23
2.3. З вопыту працы настаўнікаў………………………………………..25
Заключэнне………………………………………………………………..28
Бібліяграфічны спіс……………………………………………………..30
Дадатак А………………………………………
Падобна да той рускай прыказкі аб радзімічах ёсць у нас нямала прыказак, звязаных з гісторыяй, ці такіх, што характарызуюць гістарычны быт, напрыклад:
— Мсціслаў не аднаго сціснуў (гаворыцца ў сувязі з местам Мсціслаўлем, быўшай цытадэллю на ўсходзе Вялікага княства Літоўскага, не раз пабіваўшай ворагаў.
— За Саса было досыць хлеба і мяса, а настаў Панятоўскі — стаў хлеб не такоўскі (характарызуюцца часы князёў Вялікага княства Літоўскага саксонскай дынастыі і караля Панятоўскага).
— Батура — сабачча натура (адбіваецца пагляд нашага народа на караля Стэфана Баторыя).
— Вот тут статут і канступацыя (прыказка свавольнае шляхты з часоў судовых распраў па статутах Вялікага княства Літоўскага.
Многія прыказкі характарызуюць даўнейшыя эканамічныя адносіны ў нашым краі, цяжкое становішча сялян, прыгнечаных панамі, і звязаны з гэтым быт:
— А і дзе пекла? А ў Альбрэставе! (Альбрэставам зваўся адзін фальварак манахаў-езуітаў, дзе дужа цяжка жылося сялянам-работнікам).
— Калі паны лікуюць, тады мужыкі без хлеба таскуюць.
— Гэта, мужык, атлас! Ад нас, паночак, ад нас!
— На сем двор адзін тапор: адзін рубіць, а Іцэсцера ў кулак трубяць (гаворыцца аб беднай вёсцы).
— Чорт душу выме, а пан скуру здыме.
— Баяцца не цівуна, а яго бізуна.
— Бабёр дабёр, толькі каб свае скуры за яго не аддаў (за паляванне на панскіх баброў цяжка каралі).
— Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена.
— Калі не пад'ясі і святых прадасі.
— Пушны хлеб не голад, а пасканная сарочка не нагата.
— Галоднаму асцюлькі не колюцца.
— Голы разбою не баіцца.
— Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца.
— Багатаму чорт дзяцей калыша.
Прыказкі адбіваюць народны светагляд, часам вельмі даўныя вераванні і абрады:
— Пакланіся кусту, а ён дасць хлеба лусту.
— Нашто таму богу маліцца, які нас не слухае.
— Каторы бог намачыў, той і высушыць.
— Бога хвалі, дый чорта не гняві.
— Балота без чорта не бывае.
— Сказаў бы, ды печ у хаце (значыцца: не скажу з пашаны да месца, дзе жыве Хатнік, дух дзеданачальніка роду).
— 3 грашмі і Копшы дагадзіш (Копша — магільны бог; даўней з нябожчыкамі клалі грошы, каб яны маглі заплаціць на тым свеце за сваё месца).
— Соль табе ў вочы, галаўня ў зубы (прыслоўе супроць ліхога чалавека, узятае з замоваў).
Ёсць прыказкі, якія характарызуюць клас людзей: напрыклад, аб духавенстве ў нас ёсць такія прыказкі:
— Алтарысты і арганісты — усе на рукі не чысты;
— У папа, кажуць, дзве рукі: адна — што ксціць, другая — што бярэць, а той, што даець,— той няма.
— Не для Ісуса, а для хлеба куса (ідуць у папы дзеля спакусы на смачнейшы хлеб).
Некаторыя прыказкі характарызуюць агулам усіх жыхароў якога-небудзь горада ці мясцовасці:
— Магілеўцы кулажнікі: кулагу на локаць прадаюць, а на палец прыбаўкі даюць.
— Ах ты, мсціслаўскі недасека! (маскоўскі ваявода Трубяцкі выразаў у 1654 г. блізу ўсіх жыхароў Мсціслаўля, і з таго часу стварылася гэткае прысло,ўе).
— У Слуцку ўсё не па-людску.
— У Нясвіжы людзі хіжы: салому таўкуць — бліны пякуць, сена смажуць — бліны мажуць.
— Кепска кала Віцебска, а ў Воршы яшчэ горшы.
—Майстар з Міра: што цяў — то і дзіра.
— Майстар з Калугі: не так, дык і ў другі. Ёсць каляндарныя прыказкі, асабліва — звязаныя з земляробскім календаром.
— Грамніца — зімы палавіца.
— Пытаецца люты, ці добра абуты.
— Марац кусае за палец.
— Май — коням сена дай, а сам на печ уцякай (засцярога, што і ў маі бываюць халады, і можа спатрэбіцца сена).
— Ілля наробіць гнілля (ліпнёвыя дажджы).
— Калі грыбна, то і хлебна (земляробская прымета).
Разгледжаныя прыклады толькі больш выразна паказваюць пахаджэнне, даўнасць або характэрныя раздзелы прыказак, але яны — саменькая, нязначненькая частачка ўсяго таго багацця, якое зазвычай ужываецца ў штодзеннай мове народа. У народе ёсць такія аматары казаць прыказкамі і прыслоўямі, што аб іх злажылася свая жартаўлівая прыказка-характарыстыка: «Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца». Этнограф Насовіч, які сабраў прыказак і прыслоўяў некалькі тысяч, кажа, што прыказкі складаюць для нашага народа «звычаёва-практычную філасофію», што «ўсе выпадкі чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя так і дрэнныя, і ўсякую нават развагу аб чым-небудзь» народ наш «падводзіць пад мярыла сваіх прыказак». Прыказкамі навучаюць:
— Хто пытае, той не блудзіць.
— Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою.
— Паволі едзеш, далёка будзеш.
— Як пасцелешся, так і выспішся.
— Болей слухай, а меней гавары.
— Усюды добра, а дома лепей.
— Не кажы гоц, пакуль не пераскочыў.
— Гні дрэўца, пакуль гнецца і г. д.
Прыказкамі жартуюць, развесяляюць у смутках, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:
— Табе і ўміраць некалі будзе.
— Баба з калёс, калёсам лягчэй.
— Бяда, як дуда: станеш дуць — слёзы самі ідуць.
— Загляне сонца і ў наша ваконца.
— Пад ляжачы камень і вада не цячэ і г. д.
Прыказкамі высмейваюць заганы, засцерагаюць ад памылак:
— Спадзяваўся мядзведзь на мёд — і не еўшы спаць лёг.
— Улезеш у нерат — ні назад, ні наперад.
— Да пары збан ваду носіць.
Часам гэтае лёгкае
высмейванне і засцераганне
— За вачыма свету не бачыць.
— Воўк не сабакі баіцца, а звягі яго.
— На чыім возе ехалі, таму і песенкі спявалі.
— I з неба сарваўся, і зямлі не дастаў.
— Андрэй Кузьме родны Хвёдар.
— Выпінаецца, як скурат на агні і г. д.
Калі прыгледзімся да слоўнай формы прыказак, дык найперш адразу пачуем музыкальнасць мовы, рытм, сугучнасць або і рыфму. Кожная поўная прыказка складаецца як бы з дзвюх частак, прычым адна частка з'ясняе другую (Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца, і збан разаб'ецца) або выцякае, як следства з прычыны (Кроў не вада: разліць шкада), або адна частка звязваецца з другою праз умову (Калі курэц, то насі люльку і тытунец) г. д. Рыфма і сугучнасць (няпоўная рыфма) у прыказках бываюць даволі -часта:
— Я гэтую бяду пальцам развяду.
— Горка рэдзька, ды ядуць, ліха замужам, ды ідуць.
— За свой грош усюды харош.
Бываюць і свайго роду алітэрацыі — як бы падбор слоў з аднолькавымі гукамі, якія паўторваннем даюць музыкальнасць:
— Ні села ні пала, дай бабе сала.
— Мужык дурны, як варона, а хітры, як чорт.
На правах прыказак і прыслоўяў ходзіць шмат розных словатвораў, як жартаўлівых перайманняў пяяння птушак, напрыклад, салаўя:
— А ў лядзе, у лядзе мужык сала пёк-пёк-пёк, круціў-круціў-круціў — тррр... сала кап-кап-кап, цячэць-цячэць-цячэць, кусь!
скорагаворак:
— Гэты калпак не перакалпакоўваецца; выразаў, якімі характарызуюць нягучнасць мовы пры пэўным укладзе слоў:
— Ці іці ці не іці?
або жартаўліва паказваюць падобнасць нашае мовы да іншых моў, напрыклад, да французскай:
— Міллян лён трэ, Андрэй рэпу жрэ і інш.
Калі б сказалі: калода гнілая, ды сук смаляк, разважаючы над ведамаю нам калодаю, біць яе ці не біць,— дык гэта не была б прыказка. Калі ж гэты выраз ужываецца ў пераносным значэнні, як агульная вобразная характарыстыка выпадкаў, у якіх лёгка было б дасягнуць мэты (пабіць гнілую калоду), каб не адна якаясь нясходаная перашкода (сук смаляк),— дык выраз гэты робіцца прыказкаю. Побач з прыказкамі стаяць і прыслоўі — такія выразы, у якіх няма поўнае закончанае думкі, як стульнага вываду з развагі, але якія вобразна і ў пераносным значэнні характарызуюць прадмет ці з'яву. Выраз: калода гнілая, ды сук смаляк — больш прыслоўе, чым закончаная прыказка, бо яна больш характарызуе з'яву, чым дае паважную думку. Прыказка навучае, а прыслоўе толькі ажыўляе мову і думанне, даючы кароткую вобразную характарыстыку, як у выразах: ані вухам не вядзе; дзяцей — як бобу; бяжыць, як жару ўхапіўшы; абое-рабое і інш.[16]
Прыказкі творацца ў сувязі з
якім-небудзь характэрным
Найбольш старажытныя прыказкі, прысвечаныя прыродзе, расліннаму і жывёльнаму свету. У іх адлюстраваліся народныя веды, гаспадарчы практычны вопыт. Перш за ўсё селянін з вялікай пашанай ставіўся да зямлі, своеасабліва абагаўляў яе: "Зямелька багацей за ўсіх". Міфалагічныя ўяўленні адбіліся ў народных парэміях аб прыродных стыхіях: вадзе, агню. Моц і небяспечнасць гэтых стыхій адлюстроўваецца па-рознаму, з паказам дабра і зла, якія прыносяць яны людзям: "Вада камень прабівае"; "Вада не бяда: пастаяла і пайшла"; "Дзе вада, там і бяда"; "Вады бойся, як агню"; "Вада і агонь - усяму сіла"; "Загнём не жартуй і вадзе не вер"; "Агонь горш за злодзея: злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь нічо-га", "Змалой іскры вялікі агоньбывае".
Успрымаў як боства ў далёкім мінулым народ і сонца. Міфалогія сонца шырока адлюстравалася ў песняхі казках. У прыказках найбольш ярка адбілася сувязь сонца і месяца з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, у прыватнасці з яго аграрнымі клопатамі: "Колас добра не спее, калі сонца не грэе"; "Усякаму чалавеку адно тое самае сонца свеціць"; "Чым сонца яснее, тым месяц смутнее"; "Маладзік рогі задраў - на пагоду". Зпагодай се-лянін звязваў свае надзеі на ўраджай: "Дожджык у пору - усё роўна, што золата"; "Будзе дождж ісці - будзе хлеб расці"; "Шмат снегу - шмат хлеба". Гаспадарчы вопыт праяўляўся і ў назіраннях за прыродай па прыкметах: "Сустрэў грака - вясну сустракай";"Жаўранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, ластаўка з лістом"; "Дзяцел дзяўбе ў сцяну, дык мяцеліца будзе"; "Калі бяроза перад вольхай ліст распусціць, то лета будзе сухое, калі вольха наперад - мокрае"; "Калі ўрадзіла ляшчына, то ўродзіць і ярына".
У прыказках надзвычай добра адлюстраваўся народны земляробчы каляндар. Па іх сэнсу селянін арыентаваўся ў сваёй працы. Напрыклад, па прыкметах пагоды ў пэўныя месяцы прадказвалася пагода ў іншыя поры года: "Студзень імглісты - мокры год, студзень халодны - позняя вясна і дажджлівае лета"; "Калі ў лютым трываюць сталыя марозы - лета гарачае"; "Люты халодны і сухі -жнівень гарачы"; "Які сакавік, такі красавік"; "Сухі мароз, моцны май - будзе жыта, як гай" і г.д.
Разгледжаная невялікая частка прыказак з'яўляецца дастатковым сведчаннем таго, наколькі шырока адлюстраваўся ў іх аграрны вопыт селяніна і якую ролю яны адыгрывалі.
Працавіты беларускі народ ярка выказаў у сваіх парэміях адносіны да працы, якую ён славіць, а ганьбіць бяздзейнасць. Па стаўленню да працы ацэньваецца чалавек: "Працы і світкі не саромейся", "Праца і сіла горы звернуць", "Хто гадуе, той і мае", "Хто працуе, таму і шанцуе", "Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож", "Дай, Божа, усё ўмець, да не ўсё рабіць", "Якая справа, такая й слава", "Хто рана ўстае, таму Бог дае", "Паспяшыш - людзей насмяшыш", - гэтыя і шматлікія іншыя беларускія прыказкі выразна адлюстроўваюць народны погляд на працу як крыніцу чалавечага жыцця і дабрабыту.
Вялікая тэматычная група прыказак прысвечана матэрыяльнаму быту: сядзібе, жыллю, жывёлагадоўлі, харчаванню, адзенню і інш. Гаспадарлівасць селяніна ацэньвалася перш за ўсё па знешняму выгляду падвор'я: "Паглянем, што ў вас робіцца ў двары - скажам, якія вы гаспадары", "Не пытайся які гаспадар, як вароты падаюць". "У добрага гаспадара ўсё ёсць", "Свой дварочак, як вяночак", - сцвярджае народная мудрасць.