Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2011 в 10:24, контрольная работа

Краткое описание

1. Уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на развіццё рэспублікі. Спробы
паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы ў 50-я гады.
2. Пачатак эканамічнай рэформы 60-х гадоў, яе асноўныя накірункі ў БССР.

Содержимое работы - 1 файл

История.docx

— 811.41 Кб (Скачать файл)

      Гомельскi станкабудаўнiчы завод iмя С.М.Кiрава за 1945-1969 гг. асвоiў 28 мадэляў серыйных i больш за 90 мадэляў спецыяльных металарэзных станкў, у iх лiку фрэзерна-адразныя паўаўтаматы i аўтаматы. Станкi з высокай ступенню дакладнасцi выпускалi мiнскiя станкабудаўнiчыя заводы iмя Кастрычнiцкай рэвалюцыi i iмя С.М.Кiрава.

      У мэтах максiмальнага развiцця энтузiязму працоўных выкарыстоўвалiся сацыялiстычнае спаборнiцтва, розныя працоўныя пачыны. I хоць па афiцыйных звестках колькасць удзельнхкаў спаборнiцтва пастаянна расла (напрыклад, у 1979 г. у рэспублiцы ў асабiстых i калектыўных формах спаборнiцтва прымалi ўдзел каля 4 млн чалавек, цi 93 % агульнай колькасцi працоўных, а больш за 2,3 млн чалавек былi ўдзельнiкамi руху за камутстычныя адносiны да працы), яно ўсе больш i больш вызначалася фармалiзмам, а часта наогул вялося на паперы. Некаторыя "пачыны" стваралiся штучна i хутка памiралi.

      Неабходна сказаць, што сярод удзельнiкаў спаборнiцтва было шмат сапраўдных працаўнiкоў - майстроў сваей справы, якiя добрасумленнай i творчай працай стваралi грамадскае багацце. У свой час былi добра вядомы iмёны рабочых машынабудаўнiчых прадпрыемстваў А.Вiталiевiча, Ф.Алексяевiча, У.Прыходчаннi, ткачыхi Мiнскага тонкасуконнага камбiната А.Лазарэнкi (60-я гады), ткачыхi Аршанскага льнокамбiната В.Федуковiч, слесара ВА "iнтэграл" А.Камаша, сталявара МТЗ Г.Шышко, снавальнiцы Магiлёўскага ВА "Хiмвалакно" В.Харкевiч, аператара Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Л.Сцяпанава (70-я гады) i шмат iншых.

      Нягледзячы  на высокiя паказчыкi росту прамысловай вытворчасцi, з першай паловы 70-х гадоў паралельна iснавалi i ўзмацнялiся негатыўныя з'явы - адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнiчнага прагрэсу i ўкаранення ў вытворчасцi дасягненняў навукi i тэхнiкi. I хаця галоўная ўвага ўдзялялася таму, каб забяспечыць паскораны рост найбольш прагрэсiўных галiн, асаблiва радыётэхнiчнай, электроннай, станкабудаўнiчай, у поўнай меры навукова-тэхнiчны прагрэс закрануў толькi асобныя галiны вытворчасцi, перш-наперш тыя, што былi звязаны з патрэбамi абароны. Павялiчвалася спажыванне сыравiны i палiва. Знiжаўся рост прадукцыйнасцi працы, захоўвалася высокая доля ручной працы, узмацнялася незбалансаванасць у планаваннi. У вынiку штогод у рэспублiцы 10-15 % прамысловых прадпрыемстваў не выконвалi планаў па вырабу прадукцыi i росту прадукцыйнасцi працы.

      Павелiчэнне дзяржаўных асiгнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркi, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволiлi калгасам i саўгасам ажыццявiць шырокую праграму будаўнiцтва вытворчых памяшканняў, малочнатаварных ферм, жывёлагадоўчых комплексау. У 70-80-я гады буйныя комплексы па вытворчасцi мяса i малака дзейнiчалi у калгасах iмя С.М.Кiрава i iмя Чырвонай Армii Вiцебскага, "Рассвет" Кiраўскага раёнаў, у саўгасах "Днепр" Аршанскага, "Парахонскi" Мiнскага, "Новае Палессе" Салiгорскага раёнаў i многiх iншых гаспадарках рэспублiкi. Па сучасных праектах забудоўвалiся вёскi i мястэчкi, стваралiся будынкi новых школ, бальнiц, культурна-асветных устаноў.

      У 60—80-я гады у рэспублiцы разгарнулiся шырокiя мелiярацыйныя работы. У 1985 г. плошча мелiяраваных зямель (пераважна на Палессi) была даведзена да 2,8 млн га. Яны давалi амаль 1/3 усей прадукцыi раслiнаводства i 40 % кармоў. Мнргiя гаспадаркi на мелiяраваных землях атрымлiвалi высокiя ўраджаi: калгасы "Аснежыцкi" Пiнскага, "40 гадоў Кастрычнiка" Столiнскага, "Прагрэс" Гродзенскага раёнаў i iнш.

      Аднак мелiярацыя стварыла i вялiкiя праблемы. Праведзеная без глыбокай навуковай распрацоўкi, без улiку яе магчымых вынiкаў, -яна прывяла да таго, што на Палессi (i не толькi там) амаль не засталося рэк i вадаёмаў у натуральным стане, з'явiлася праблема малых i сярэднiх рэк Беларускага прыазер'я, забруджання вадаёмаў нiтратамi i ядахiмiкатамi. Да таго ж мелiяраваныя землi ўвесь час патрабуюць асобнай агратэхнiкi.

      У маштабах СССР развщцё сельскай гаспадаркi Беларусi выглядала нядрэнна: пры 1,7 % агульнай па СССР плошчы сельска-гаспадарчых угоддзяў i 2,7 % ворнай зямлi ў рэспублiцы ў першай палове 80-х гадоў выраблялася 5,7—5,8 % аб'ёму мяса, 15—16 % бульбы, 1/4 льнопрадукцыi ад аб'ёмаў iх вытворчасцi ў СССР. Доля паставак у агульнасаюзны фонд мяса складала 12, малака — 14 %.

      У 60-80-я гады адбылiся iстотныя змены ў сацыяльнай сферы. Рэальныя даходы насельнiцтва ў 1970 г. у параўнаннi з 1960 г. павялiчылiся у 1,8 раза. У 70-я гады былi ўстановлены новыя стаўкi i аклады: заработная плата рабочых i служачых павысiлася на 63 % . За 1960—1985 гг. сярэднямесячная зарплата ў прамысловасцi ўзрасла з 63 р. да 173 р., аплата калгаснiкаў - больш чым у 2,7 раза i склала 154 р. Неаднаразова павялiчвалiся пеней рабочых i служачых, а ў 1964 г. яны былi ўведзены i для калгаснiкаў. Раслi памеры пенсiй iнвалiдам працы, пашыралiся льготы iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны.

Информация о работе Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века