Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2011 в 10:24, контрольная работа

Краткое описание

1. Уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на развіццё рэспублікі. Спробы
паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы ў 50-я гады.
2. Пачатак эканамічнай рэформы 60-х гадоў, яе асноўныя накірункі ў БССР.

Содержимое работы - 1 файл

История.docx

— 811.41 Кб (Скачать файл)

ТЭМА 40. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ  САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА

І ПАЛІТЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ Ў 50–60-я  ГАДЫ ХХ ст. 
 

План 

1. Уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на развіццё рэспублікі. Спробы

паскарэння  навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці  і сельскай гаспадарцы ў 50-я гады. 

2. Пачатак эканамічнай рэформы 60-х гадоў, яе асноўныя накірункі ў БССР. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

АСНОЎНЫЯ  ТЭНДЭНЦЫІ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА

І ПАЛІТЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ Ў 50–60-я  ГАДЫ ХХ ст. 

  Для сацыяльна-эканамiчнага развщця Беларусi гэтага перыяду характэрны дзве асаблiвасцi: спробы рэфармiравання эканамгчнай ыстэмы краты ў 50-60-я гады i паступовае запавольванне тэмпаў сацыялъна-эканамiчнага развщця ў 70—80-я гады. Належыць падкрэслiць, што прамысловасць Беларусi ў пачатку 50-х гадоў дасягнула значных поспехаў. Было пабудавана каля 150 новых буйных прадпрыемстваў, у тым лiку мiнскiя падшыпнiкавы i гадзiннiкавы заводы, завод абагравальнага абсталявання, Аршанскi завод швейных машын, Вiцебская шаўкаткацкая фабрыка, Мiнскi камвольны камбшат. За пятую пяцiгодку прадукцыя машынабудавання павялiчылася ў 5,4 раза i склала амаль 1/4 усей валавой прадукцыi прамысловасцi. Вытворчасць электраэнергii i цеплаэнергii павялiчылася амаль у 3 разы, выпуск хiмiчнай i гума-азбеставай прамысловасцi - у 3,7 раза.

Навейшым  тэхналагiчным абсталяванцем, у тым лiку агрэгатнымi станкамi, шматшпiндэльнымi свiдравальнымi галоўкамi i высока-прадукцыйнымi прыстасаваннямi, папоўнiлiся гiганты беларускай iндустрыi — аўтамабiльны, трактарны, мотавеласiпедны, падшыпнiкавы i iншыя заводы. Да сярэдзiны 50-х гадоў быў дасягнуты высокi ўзровень механiзацыi торфаздабычы, што дало магчымасць здабываць торф фрэзерным спосабам. У прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў быў асвоены выраб сценавых блокаў, зборных жалезабетонных канструкцый i дэталяў, што з'явiлася пачаткам пераводу будаўнiтва на iндустрыяльны метад. Швейная вытворчасць поўнасцю перайшла на механiчны прывод. Механiчныя канвееры, паточныя метады ўкаранялiся ў лёгкай i харчовай прамысловасцi.

      Была  зроблена першая спроба рэфармiравання эканомiкi ў краiне, пачатак якой паклалi пастановы КПСС i ўрада СССР, прынятыя ў 1953-1955 гг. Яны вызначылi пераход да пашырэння тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасцi. У гэтыя працэсы была ўключана i эканомiка Беларусi.

      Прамысловае будаўнiцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. На падставе пастановы лiпеньскага (1955) Пленума ЦК КПСС у рэспублiцы абнаўлялiся i мадэрнiзавалiся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнiчнае аснашчэнне, старая тэхнiка замянялася новай. За 1955-1958 гг. на прадпрыемствах рэспублкi было ўстаноўлена каля 200 паточных лiнiй, больш за 1000 адзiнак новага i мадэрнiзаванага абсталявання. Да 1961 г. было мадэрнiзавана 3544 металарэзныя станкi i кузнечна-прэсавыя агрэгаты, устаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механiзаваных паточных канвеерных лiнiй, тысячы аўтаматаў i паўаўтаматаў.

      У вынiку ў 1960 г. агульны аб'ём прадукцыi прамысловасцi БССР павялiчыўся ў адносiнах да 1940 г. у 4,2 раза, а машынабудавання i металаапрацоўкi - у 2,2 раза, настолькi ж хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасцi, электраэнергетыкi — у 10 разоў. Былi ўведзены ў строй новыя буйныя прадпрыемствы: Беларускi аўтазавод у Жодзiне, палiграфiчны камбiнат i завод аўтаматычных лаiнiй у Мiнску, Васiлевiцкая ДРЭС, а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасцi ў валавым грамадскiм прадукце рэспублiкi ў 1960 г. дасягнула 52 % - у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Такiм чынам, рэспублiка з аграрна-iндустрыяльнай ператварылася ў iндустрыяльную.

      Быў узяты курс на актыўнае супрацоўнiцтва навукi з вытворчасцю. Вучоныя АН БССР, ВНУ i iншых навукова-даследчых устаноў аказвалi прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукi i тэхнiкi. Напрыклад, супрацоўнiкi фiзiка-тэхнiчнага iнстытута АН БССР на аўтамабiльным заводзе ўкаранялi новую тэхналогiю i тэрмахiмiчны рэжым апрацоўкi дэталяў аўтамабiляў, якiя толькi ў 1950—1954 гг. далi эканомiю каля 10 млн р.

      У сваiм развiццi прамысловасць Беларусi абапiралася на iндустрыяльную магутнасць усей краiны. 3 Масквы, Ленiнграда, прамысловых цэнтраў Паволжа, Урала рэспублша атрымлхвала розныя в!ды прамысловага абсталявання 1 машын, а таксама сталь, чыгун, вугаль, нафту, рэйкi, трубы, прадукцыю чорнай металургii i шмат iншага.

      Вялiкую дапамогу кадрамi, асаблiва для новых галiн прамысловасцi i буйных прадпрыемстваў Беларусi, аказвалi ўсе саюзныя рэспублiкi. На будаўнiцтва шахт у Салiгорску прыехалi спецыялiсты i рабочыя-шахцёры з Падмаскоўя, Урала, Данбаса, Казахстана, Сiбiры. У разведцы i асваеннi прамысловай здабычы нафты на беларускай зямлi вялiкую падтрымку аказвалi спецыялiсты — нафтавiкi Башкiрыi i Украiны. На новабудоўлях Наваполацка i Салiгорска працавалi прадстаўнiкi 20 нацыянальнасцей, Новалукомля — 16, Васiлевiцкай ДРЭС - 12. Шматнацыянальны калектыў узводзiў аўтазавод у Жодзiне.

      Паспяховае  прамысловае будаўнiцтва ў 50-я гады дазволiла асвоiць выпуск новых вiдаў прадукцыi. Мiнскi аўтамабiльны завод пачаў выпуск 25-тонных самазвалаў МАЗ-525, 7-тонных аўтамабiляў МАЗ-200, лесавозаў МАЗ-501 i аўтапрычэпаў. У 1957 г. аўтазаводцы стварылi першы ўзор 40-тоннага самазвала, якi на Сусветнай выставе ў Бруселi ў 1958 г. атрымаў вышэйшы прыз. На Магiлёускiм металургiчным заводзе iмя А.Ф.Мяснiкова ў 1957 г. быў выпушчаны першы беларускi пракат. Новая прадукцыя з'явшася на многiх iншых прадпрыемствах.

      Паколькi магчымасцi экстэнсiўнага росту прамысловасцI рэспублкi на аснове пераважнага паглыблення iндустрыялiзацыi да пачатку 60-х гадоў не былi вычарпаны, тэмпы яе развiцця на наступным этапе заставалiся дастаткова высокiмi. У першай палове 60-х гадоў увайшлi ў строй 300 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым лiку Светлагорскi баваўняны i Бабруйскi скураны камбiнаты, Бярозаўская ДРЭС i iнш.

      У вынiку капiтальнага будаўнiцтва i тэхнiчнага пераўзбраення прамысловасцi i транспарту адбыўся колькасны i ўкасны рост рабочага класа. У 1960 г. у параўнаннi з 1950 г. колькасць рабочых i служачых у народнай гаспадарцы рэспублкi павялiчылася амаль у 2 разы. Вырасла i канцэнтрацыя рабочай сiлы на буйных прадпрыемствах, асаблiва ў машынабудаўнiчай, энергетычнай, хiмiчнай i некаторых iншых галiнах. Хуткiмi тэмпамi павялiчвалася насельнiцтва Мiнска, Брэста, Гомеля, Баранавiч, Маладзечна, на карце рэспублкi з'явiлiся новыя гарады — Наваполацк, Салiгорск, Светлагорск.

      Разам з тым жыццё патрабавала пераводу прамысловасцi i iншых галiн народнай гаспадаркi на новы тэхнiчны ўзровень. Ва ўсiх галiнах пераважным заставалася экстэнсiўнае развiццё. У асобных галiнах былi занiжаны тэмпы тэхнiчнага пераўзбраення, марудна асвойвалася новая тэхнiка i перадавая тэхналогiя. На шматлiкiх прадпрыемствах вялiкае месца займала ручная праца.

      Больш выразна спробы рэфармiраваць кiраванне эканомiкай праявiлiся ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы. Тут сiтуацыя заставалася складанай, таму што асноўныя сродкi i рэсурсы накiроўвалiся на аднаўленне цяжкай прамысловасцi, iншых галiн народнай гаспадаркi. I зноў гэта рабiлася ў значнай ступенi за кошт працы людзей, у першую чаргу сялянства. У большасцi калгасаў рэспублiкi выключна нiзка аплачвалася праца калгаснiкаў. На кожны праца-дзень (за год 150-200) яны атрымлiвалi ад 50 да 100 г збожжа, у асобных калгасах выдавалася невялiкая колькасць бульбы, часам корм для жывёлы. Галоўнай жыццёвай крынiцай з'яўляўся прысядзiбны ўчастак (0,3—0,5 га). Акрамя высокiх абавязковых дзяржаўных паставак калгаснiкi плацiлi падаткi за пладовыя дрэвы, штогод выплачвалi прымусовую пазыку.

      Сур'ёзныя  недахопы мелiся ў кiраўнiцтве калгасамi i саўгасамi. Жнiвеньская сесiя (1953) Вярхоўнага Савета СССР i вераснёўскi (1953) Пленум ЦК КПСС прынялi рашэннi, накiраваныя на ўздым сельскай гаспадаркi. Упершыню былi вызначаны меры па эканамiчным умацаваннi сельскагаспадарчай вытворчасцi, пашырэннi самастойнасцi калгасаў i саўгасаў, матэрыяльнай зацiкауленасцi сялян. У вынiку значна ўзмацнiлася матэрыяльна-тэхнiчная база сельскай гаспадаркi, аб чым сведчыць таблiца: 

  Вiд машын, тыс. 1953 г.       1958 г.
  Трактары   33,6       51,3
  Камбайны   7,8       11,5
Грузавыя  аутамабiлi  10,2       27
 

      У канцы 1955 г. у БССР налiчвалася 650 сельскiх электрастанцый, узраслi вытворчыя сiлы сельскай гаспадаркi. Гэта дазволiла спынiць спад прадукцыйнасцi працы i перайсцi да паступовага нарошчвання аб'ёмаў вытворчасцi. Некалькi павысiлася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Высокiя i ўстойлiвыя ўраджаi атрымлiвалi калгасы "Рассвет" Кiраўскага, iмя М.Гастэлы Мiнскага, "Камiнтэрн" Магiлёўскага, "Шлях да камунiзму" i "Бальшавiк" Сенненскага, "Перамога" Талочынскага раёнаў i iнш. У 1955 г. у параўнаннi з 1953 г. нарыхтоўкi мяса ў рэспублiцы павялiчылiся на 50 тыс. т, малака — на 123 тыс. т, яек — на 41,3 млн шт.

      Не  засталася Беларуская ССР у баку ад асваення цалiнных i абложных зямель, якое пачалося з 1954 г.: рэспублiка пастаўляла машыны, абсталяванне, будаўнiчыя матэрыялы i г.д. Але галоўнае — на заклiк пачаць асваенне цалiны адгукнулiся тысячы маладых людзей, якiя справядлiва лiчылi, што дапамагаюць краiне вырашаць вельмi важную збожжавую праблему. Ужо ў 1954-1955 гг. на цалiну прыехалi 20,5 тыс. юнакоў i дзяўчат з Беларусi. Усяго ж за 1954-1960 гг. на ўборку цалiннага ўраджаю выехала 60 тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусi стварылi 24 саўгасы.

Информация о работе Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века