Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2011 в 10:24, контрольная работа

Краткое описание

1. Уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на развіццё рэспублікі. Спробы
паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы ў 50-я гады.
2. Пачатак эканамічнай рэформы 60-х гадоў, яе асноўныя накірункі ў БССР.

Содержимое работы - 1 файл

История.docx

— 811.41 Кб (Скачать файл)

      i авiяцыйную тапаграфiчную i спектразанальную фотаздымачную апаратуру, фотаграмметрычныя комплексы, прыборы навядзення па лазернаму полю, тэлескапiчныя прыборы назiрання, гiрастабiлiзаваныя прыцэлы для бранятанкавай тэхнiкi, прыцэлы для стралковага ўзбраення, прыборы начнога бачання (з iнфрачырвонай лазернай падсветкай), бiноклi з гiрастабiлiзацыяй поля бачання, iншыя прыборы i апараты для касмiчнай i абароннай тэхнiкi.

      Буйнейшым прадпрыемствам Усходняй Еўропы па вытворчасцi электронных кампанентаў з'яўлялася навукова-вытворчае аб'яднанне "Iнтэграл". У яго склад уваходзiлi 6 заводаў (паўправаднiковых прыбораў iмя Ф.Э.Дзяржынскага, "Транзiстар", "Электронiка", электроннага машынабудавання у Мiнску, "Цветатрон" у Брэсце i "Камертон" у Шнеку) i 3 спецыялiзаваныя канструктарскiя бюро. Аб'яднанне выпускала болъш за 1500 тыпаў iнтэгральных схем, 500 -паўправаднiковых прыбораў, 40 — вадкакрышталiчных iндыкатараў i панеляў, 60 найменаванняў спецыяльнага тэхналагiчнага абсталявання. Вырабы аб'яднання знаходзiлi прымяненне ў вылiчальнай тэхнiцы, авiяцыйна-касмiчнай i абароннай прамысловасцi, сiстэмах iнфарматыкi, тэле-, радыётэхнiцы, кiна-, фотатэхнiцы, медыцыне i iншых галiнах.

      У Мiнску ў 1959 г. быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус i выпушчаны першыя электронна-вылiчальныя машыны, а праз год пачаўся серыйны выпуск ЭВМ серыiiнск" першага пакалення. На базе завода электронна-вылiчальных машын i завода па вытворчасцi

      пячатных  плат, якi яшчэ будаваўся, у 1974 г. было створана Мiнскае вытворчае аб'яднанне вылiчальнай тэхнiкi. За актыўнае мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне вытворчасцi сродкаў вылiчальнай тэхнiкi ў 1980 г. аб'яднанню была прысуджана прэмiя "Залаты Меркурый".

      У склад ваенна-прамысловага комплексу СССР уваходзiлi таксама вытворчыя аб'яднаннi "Агат", "Дыямант", КБ "Прамень", мiнскiя электрамеханiчны завод i завод цягачо ў i многiя iншыя прадпрыемствы Беларусi (усяго каля 120).

      У гады восьмай (1966—1970), дзевятай (1971—1975) i дзесятай (1976-1980) пяцiгодак былi пабудаваны новыя прадпрыемствы iншых галiн прамысловасцi. Гэта Брэсцкi электралямпавы завод (1966), Гродзенская бавоўнапрадзiльная фабрыка (1967), гомельскi чыгуналiцейны завод "Цэнтралiт" (1968), Салiгорская фабрыка бялiзнавага трыкатажу (1969), Лукомльская ДРЭС (1969), Магiлёўскi лiфтабудаўнiчы завод (1970), Маладзечанскi завод сiлавых паўправаднiковых вентыляў (1972), Магiлёўскi камбiнат шаўковых тканiн (1973), Баранавiцкi завод аўтаматычных лiнiй (1974), Лунiнецкi завод электрарухавiкоў для сельскай гаспадаркi (1975) i iнш. У 1976—1980 гг. былi ўведзены ў дзеянне Шнекi завод кузнечна-прэсавых аўтаматычных лiнiй, Брэсцкi завод прэцызiйных вузлоў для тэкстыльнага абсталявання, Гродзенскi завод сiнтэтычных валокнаў. Началi працаваць завод лiцейнага абсталявання у Пшену, камбiнат нярудных матэрыялаўiкашэвiчы", а таксама заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Бабруйску i Лiдзе.

      Многiя прадпрыемствы рэспублiцi пераходзiлi на выпуск новай прадукцыi. У 1964-1970 гг. на Магiлёўскiм аўтамабiльным заводзе iмя С.М.Кiрава (МаАЗ) на базе аднавосевага цягача i скрэпера да яго была распрацавана сям'я колавых землярыйна-транспартных i транспартных машын, а таксама двухвосевы цягач з усiмi вядучымi коламi i камплектам навяснога абсталявання (пагрузчык, бульдозер, снега-ачышчальнiкi). У 1971 г. упершыню ў СССР пачалася серыйная вытворчасць самазвальнага аўтапоезда для надземных работ, аснашчанага нейтралiзатарам выхлапных газаў. Выпускалiся таксама самаходныя скрэперы i аўтасамазвалы павышанай праходнасцi. Магiлёўскi завод "Строммашына" iмя 50-годдзя Вялiкага Кастрычнiка выпускаў тэхналагiчнае абсталяванне для вытворчасцi шыферу, азбестацэментавых труб, мяккiх дахавых матэрыялаў i цэглы, машыны для электракерамiчных вырабаў i азбеставай прамысловасцi, а таксама пасажырскiя лiфты.

      Паляпшалi якасць прадукцьii старэйшыя станкабудаўнiчыя заводы Беларусi. Вiцебскi завод iмя С.М.Кiрава выпускаў бясцэнтрава-шлiфавальныя станкi высокай i асаблiва высокай дакладнасцi, шараапрацоўчыя, спецыяльныя, суперфiнiшныя i прэцызшныя (апошнiя адпавядалi сусветным тэхнiчным стандартам). На выпуску высокадакладных зубаапрацоўчых станкоў з 1967 г. спецыялiзаваўся Вiцебскi станкабудаўнiчы завод iмя Камiнтэрна. Асноўнай прадукцыяй Вiцебскага завода заточных станкоў iмя XXII з'езда КПСС з'яўлялiся заточныя станкi высокай i асаблiва высокай дакладнасцi з паўаўтаматычным цыклам работ.

Информация о работе Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века