Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2011 в 10:24, контрольная работа

Краткое описание

1. Уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на развіццё рэспублікі. Спробы
паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы ў 50-я гады.
2. Пачатак эканамічнай рэформы 60-х гадоў, яе асноўныя накірункі ў БССР.

Содержимое работы - 1 файл

История.docx

— 811.41 Кб (Скачать файл)

      Значныя зрухi ў сельскай гаспадарцы адбылiся ў канцы 50-х гадоў. Да 1960 г. вытворчасць мяса i малака ў рэспублiцы ў параўнаннi з 1953 г. павялiчылася на 70 %, валавы збор збожжа - на 36 %. Але гэты ўзровень быў нiжэй таго, якi вызначаўся, i не забяспечваў патрэб рэспублiкi.

      Разам з тым з канца 50-х гадоў у практыцы кiравання сельскай гаспадаркай краiны ўсе больш пачалi браць верх адмiнiстрацыйныя меры, да таго ж валявога, суб'ектыўнага характеру, што адбiвалася, хаця мягчэй, чым у краiне, на развiццi аграрнага сектара рэспублiкi.

      У 50-я гады ў краiне ўзнiкла новая эканамiчная сiтуацыя. Сутнасць яе ў наступным: значка павялiчылiся маштабы эканомiкi, змянiлася яе структура ў сувязi з навукова-тэхнiчнай рэвалюцыяй, якая мела месца ва ўсiм свеце, адбылiся пэўныя зрухi ў кадравым патэнцыяле (iх колькасцi, расстаноўцы). Гэта прывяло да таго, што стары гаспадарчы механiзм усе мацней стрымлiваў тэхнiчную пераўзброенасць, тэхнiчны прагрэс. У вынiку склалася сур'ёзная супярэчнасць мiж дасягнутым узроўнем развiцця вытворчасцi i магчымасцямi НТР, з аднаго боку, i формамi i метадамi кiравання, старым гаспадарчым механiзмам — з другога. Усе мацней выяўлялася празмерная цэнтралiзацыя кiравання, камандна-адмiнiстрацыйныя метады ахапiлi ўсе звёны эканомiкi, спрыялi бюракратызму, скоўвалi iнiцыятыву мас. Усе гэта мела месца i ў БССР.

      Акрамя  таго, да гэтага часу шлях экстэнсiўнага развiцця нашай эканомiкi вычарпаў у асноўным свае магчымасцi, усе мацней нарастала неабходнасць iнтэнсiфiкацыi. Меры, прынятыя ў 50-я гады, не знялi гэтых супярэчнасцей.

      Не  апраўдалi сябе i неабгрунтаваныя, неабдуманыя перабудовы ў кiраваннi. У 1957 г. была ўведзена, па сутнасцi, тэрытарыяльная сiстэма кiравання эканомiкай — саўнаргасы. У БССР, у прыватнасцi, быў утвораны адзiн эканамiчны раён i лiквiдаваны дзевяць мiнiстэрстваў. Для кiравання саюзна-рэспублiканскай прамысловасцю i буда ўнiцтвам быў утвораны Савет народнай гаспддаркi БССР, падпарадкаваны Савету Мнiстраў рэспублiкi.

       Усе гэта рабiлася, каб наблiзiць кiраўнiцтва да вытворчасцi. На справе ж адбыўся разрыў гаспадарчых сувязей i адносiн, а парадак планавання i матэрыяльнага стымулявання застаўся ранейшым.

      У такiх умовах была зроблена другая спроба рэфармiравання кiравання эканомжай. У сакавжу 1965 г. на Пленуме ЦК КПСС было разгледжана пытанне "Аб неадкладных мерах па далейшым развiццi сельскай гаспадаркi СССР", у вераснi - "Аб паляпшэннi кiравання прамысловасцю, удасканаленнi планавання i ўзмацненнi эканамiчнага стымулявання прамысловай вытворчасцi". Меры, якiя ажыццяўлялiся на аснове рашэнняў вераснёўскага (1965) Пленума ЦК КПСС, назвалi эканамiчнай рэформай. Яна забяспечыла несумненны прагрэс, таму што павялiчыла значнасць дзяржразлiковых стымулаў i некалькi пашырыла правы прадпрыемстваў, iх самастойнасць. Разам з тым прагрэс гэты быў абмежаваны, перш-наперш таму, што не змянялiся эканамiчныя адносiны -ўдасканаленнi iшлi галоўным чынам па лiнii больш дакладнага складання планаў, больш дакладнай адзнакi iх выканання. Ужо гэтыя абставiны, не кажучы аб менш важных, пусцiлi рэформу пад адхон.

      Рэформа 1965 г. уключала пераход ад тэрытарыяльных прынцыпаў кiравання да галiновых. Замест лiквiдаванага рэспублшканскага Саўнаргаса ў БССР быў створаны шэраг саюзна-рэспублiканскiх мiнiстэрстваў  (лёгкай, харчовай, мясной i малочнай, цэлюлозна-папяровай i дрэваапрацоўчай прамысловасцi, прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў).

      Перавод прадпрыемстваў на новыя ўмовы ў масавым парадку ажьщцяўляўся ў другой палове 60-х гадоў. Спачатку дасягненнi былi больш значнымi, чым у далейшым. Гэта тлумачыцца тым, што першыя поспехi былi дасягнуты ў асноўным за кошт выкарыстання павярхоўных рэзерваў — больш рацыянальнага спажывання рэсурсаў, памяншэння безгаспадарчасцi, павелiчэння ўзроўню адзiнай тэхшчнай i арганiзацыйнай палiтыкi ў галiнах народнай гаспадаркi.

      Некатораму ўздыму сельскай гаспадаркi спрыяла правядзенне ў адпаведнасцi з рашэннямi сакавiцкага (1965) Пленума ЦК КПСС такшх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павелiчэння закупачных цэн на iх, спiсанне запазычанасцi з калгасаў, правядзенне мелiярацыi зямлi за кошт дзяржавы, права калгасаў i саўгасаў ствараць падсобныя промыслы, устанаўленне гарантаванай аплаты працы калгаснiкаў, увядзенне iх пенсiйнага забеспячэння, удакладненне аплаты некаторых найболыш квалiфiкаваных катэгорый работнiкаў, умацаванне падсобных гаспадарак i iнш.

      Спробы  выкарыстаць эканамiчныя стымулы i павялiчыць матэрыяльную зацiкаўленасць працаўнiкоў вёскi, пашырыць эканамiчную самастойнасць калгасаў i саўгасаў мелi прагрэсiўны характар. Яны далi дастаткова высокiя вынiкi. Аб гэтым сведчаць звесткi аб выкананнi восьмай пяцiгодкi.

      У БССР рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловых прадпрыемстваў i ўсей гаспадарчай дзейнасцi. Аб'ём прадукцыi прамысловасцi павялiчыўся на 79 % замест 70 па плану. На 39 % павялiчылася прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 50 буйных прадпрыемстваў.

      Рост  прамысловай вытворчасцi суправаджаўся павелiчэннем яго тэхнiчнага ўзроўню — за пяць гадоў колькасць паточных i аўтаматычных лiнiй узрасла больш чым у 2 разы, значна павялiчылася колькасць комплексна-механiзаваных i аўтаматызаваных вытворчасцей.

      Мiж тым рэформа як бы прыпынiлася пасярэдзiне, на ўзроўнi прадпрыемства: яна не дайшла да кожнага рабочага месца, не закранула верхнi эталон кiравання. Рэформа не суправаджалася рэфармiраваннем палiтычнай сiстэмы, дэмакратызацыяй, развiццём галоснасцi. Гэта звузiла яе рамкi, намечаныя пераўтварэннi не сталi неабарачальнымi. Больш таго, з сярэдзiны 60-х гадоў працэс дэмакратызацыi грамадскага жыцця стаў паступова згортвацца, пачалi ўзмацняцца сiлы бюракратычнага кансерватызму.

      

      

      50—80-я  гады з'яўляюцца часам станаўлення i развiцця хiмiчнай, горнахiмiчнай i нафтаперапрацоўчай прамысловасцi ў Беларусi. На сыравiне Старобiнскага радовiшча калiйных i каменнай солей у Салiгорску працавалi Першы калiйны камбiнат (1-е рудаўпраўленне), пабудаваны ў 1958—1964 гг., Другi калiйны камбiнат (2-е рудаўпраўленне), пабудаваны ў 1961-1967 гг. i Трэдi калiйны камбiнат (3-е рудаўпраўленне), пабудаваны ў 1964-1970 гг. У склад кожнага рудаўпраўлення ўваходзiлi руднiк, сiльвiнiтавая абагачальная фабрыка i цэх грануляцыi. У 1971 г. пачалося будаўнiцтва Чацвёртага калiнага камбiната (4-га рудаўпраўлення). На базе дзеючых калiйных камбiнатаў у 1971 г. быў створаны адзiны Беларусi калiйны камбiнат iмя 50-годдзя СССР (пазней вытворчае аб'яднанне "Беларуськалiй"). У 1960 г. пачалося будаўнiцтва Гродзенскага азотна-тукавага завода, якi праз чатыры гады выдаў першую прадукцыю — грануляваную амiячную салетру. У 1970 г. на базе азотна-тукавага i капралактамавага заводаў быў створаны Гродзенскi хiмiчны камбiнат iмя С.В.Прытыцкага (пазней вытворчае аб'яднанне "Азот").

      Да  будаўнiцтва Гомельскага

      хiмiчнага завода прыступiлi ў 1963 г., а у 1966 г. была ўжо ўведзена ў эксплуатацыю вытворчасць сернай кiслаты, у 1968 г. — двайнога грануляванага суперфасфату, у 1971 г. — канцэнтраваных складаных i змешаных тукаў.

      У 1965 г. будаўнiкi прыступiлi да стварэння Магiлёўскага камбiната сiнтэтычнага валакна (пазней вытворчае аб'яднанне "Хiмвалакно"). У 1968 г. было атрымана полiэфiрнае валакно лаўсан, у 1970 г. уступiла ў строй першая чарга штапельнай вытворчасцi, у 1971 г. — другая чарга вытворчасцi комплексных нiтак тэхнiчнага прызначэння. Камбiнат выпускаў таксама высокааб'ёмную пражу сярэдняй трываласцi i нiткi сярэдняй трываласцi тэкстыльнага прызначэння.

      Горадам беларускiх хiмiкаў з'яўляецца Наваполацк. У 1964 г. тут пачалося будаўннiтва Полацкага хiмiчнага камбiната (пазней вытворчае аб'яднанне "Палiмiр"). 4 лютага 1968 г. быў атрыманы першы беларускi полiэтылен. У гэтым жа годзе камбiнату нададзена iмя 50-годдзя Беларускай ССР. У 1972 г. была пушчана 2-я чарга па вытворчасцi нiтрылу акрылавай кiслаты i на яго аснове пачаўся выраб нiтрону. У 1974 г. была асвоена вытворчасць алефiнаў — устаноўка ЭП-60 i ўстановка "Палiмiр-50" па вырабу полiэтылену.

      50—80-я  гады — час бурнага развiцця радыётэхнiчнай I радыёэлектроннай прамысловасцi, прадпрыемстваў абароннага комплексу. У 1957 г. на базе першынца радыётэхнiчнай прамысловасцi Беларусi - Мiнскага радыёзавода (у лiстападзе 1940 г. выпусцiў першыя радыёпрыёмнiкi i рэпрадуктары) быў створаны прыборабудаўнiчы завод iмя У.I.Ленiна (з 1972 г. базавае прадпрыемства Мiнскага вытворчага аб'яднання iмя У.I.Ленiна).

Информация о работе Основные тенденции социально-экономического и политического развития Беларуси в 50-60-я года 20 века