Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Декабря 2011 в 20:05, реферат

Краткое описание

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступленне тры буйныя фашысцкія групоўкі - «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень». Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала группа армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп , усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-й паветраны флот – 1600 баявых самалетаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3,4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.İ.Кузняцова, генерал-маера К.Дз.Голубева, генерал-маера А.А.Карабкова – усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.

Содержание работы

1. Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)………..3
2. Партызанская i падпольная барацьба ва ỳмовах акупацыi…………………...15
3. Калабарацыянiзм на акупацыйнай тэрыторыi Беларусi. Дзейнасць
«Армii Краевай» у Заходняй Беларусi…………………………………………....20
4. Лiтаратура………………………………………………………………………...30

Содержимое работы - 1 файл

22 чэрвеня 1941 г контрольная.doc

— 177.00 Кб (Скачать файл)

       Неабходна звярнуць увагу на  тое, што ў доўгатэрмiновай палiтыцы германскiх улад стаўка рабiлася на падрастаючае пакаленне, якое павiнна было выхоўвацца ў нацысцкiм духу, уцягненне моладз ў сферу iнтарэсаў гiтлераўскай Германii. З гэтай нагоды iшла актыўная работа па стварэнню маладзежных арганiзацый, дзейнасць якiх будавалася на ўзор германскай маладзежнай арганiзацыi «Гiтлерюгенд». Так. 22 чэрвеня 1943 г. афiцыйна быў абвешчаны Саюз беларускай моладзi на чале з М.Ганько i Н.Абрамавай.

       Каля трох месяцаў працягвалася  актыўная арганiзатарская работа. Толькi 17 лiпеня былi прызначаны кiраўнiкi аддзелаў галоўнага штаба i акруговыя кiраўнiкi. Згодна СА статутам, у члены СБМ маглi ўступаць толькi беларусы 10-20-гадовага ўзросту.

       У чэрвенi 1943 г. былi адкрыты школы па падрыхтоўцы кiруючых кадраў СБМ у Мiнску, Альберцiне, Драздах, а з лютага 1944 г. – у Фларыянаве. У Мiнску, пры галоўным штабе, рыхтавалiся вышэйшыя кiраўнiкi СБМ. Ужо 16 чэрвеня быў зроблены першы выпуск арганiзатараў саюза. У Драздах пад Мiнскам i ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавiiчаў, навучанне праходзiлi кiраўнiкi жаночай моладзi, а ў Альберцiне, што пад Слонiмам, абучалiся будучыя важакi павятовых i валасных арганiзацый. За час дзейнасць школ СБМ было падрыхтавана звыш 1300 кiраўнiкоў саюза, што дазволiла стварыць даволi шырокую сетку арганiзацый, якiя аб'ядноўвалi каля 12,5 тыс. юнакоўi дзяўчат.

       З канца 1943 г. у СБМ пачалася  актыўная вярбоўка ў дапаможныя  воiнскiя фармiраваннi i атрады СС. У снежнi 1943 г. шэф-праведнiк СБМ М.Ганько выдае сакрэтны загад аб мабiлiзацыi ў роту юнакоў 1920-1927 гадоў нараджэння. Актыўныя кiраўнiкi абавязвалiся да 10 стедзеня 1944 г. закончыць падбор кандыдатаў. Пачынаючы з вясны 1944 г. акупанты i iх памочнiкi вымушаны былi разгарнуць адкрытую добраахвотна-прымусовую вярбоўку 15-20-гадовых юнакоў у ваенна-дапаможныя фармiраваннi Трэцяга рэйха. Радые, газеты, шматлiкiя каляровыя лiстоўкi заклiкалi моладзь вербавацца на службу ў германскую армiю.

       Вясной 1944 г. германскiя вайсковыя ўлады дазволiлi стварыць Саюз рускай моладзi, Саюз барацьбы супраць бальшавiзму, Саюз татарскай моладзi. Рабiлася ўсе магчымае, кааб уцягнуць моладзь у сферу германскiх iнтарэсаў.

       Такiм чынак, на акупiраванай тэрыторыi Беларусi германскае палiтычнае кiраўнiцтва, абапiраючыся на жорсткую сiлу, iмкнулiся стварыць умовы для найбольш эфектыўнага рабавання мясцовых рэсурсаў на карысць Германii. Паражэннi германскiх войск пад Масквой, Сталiнградам, Арлом i Курскам прымусiлi нацысцкiх лiдэраў да пошуку шляхоў больш актыўнага супрацоўнiцтва з мясцовымi жыхарамi. З гэтай нагоды адкрывалiся школы, засноўвалiся маладзежныя саюзы, якiя павiнны былi стаць праваднiкамi нацысцкай iдэалогii ў асяроддзi падрастаючага пакалення Беларусi. Аднак сваiх мэт нацысты так i не дабiлiся. Падаўючая большасць насельнiцтва Беларусi, у тым лiку i моладзь, прыняла актыўны ўдзел у барацьбе з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi.

       У 1942 г. на тэрыторыi Заходняй Беларусi ўзнiклi польскiя арганiзацыi падпольнага характару. Большая частка з iх належала Армii Краевай (АК) партызанскай ваеннай арганiзацыi, якая з 1943 г. падпарадкоўвалася эмiгранцкаму польскаму ўраду ў Лондане. Спачатку Савецкi ўрад наладзiў узаемасувязь з польскiм урадам, на тэрыторыi СССР была нават створана польская армiя генерала У.Андэрса колькасцю 75 тыс. штыкоў, у якой дабравольцам быў кожны дзесяты беларус. Але польскi ўрад i Армiя Краева ставiлi мэтай аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах 1939 г. Таму ў 1943 г. адносiны памiж савецкiмi i польскiм урадамi былi разарваны. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б) у пастанове «Аб ваенна-палiтычных мэтах работы ў заходнiх абласцях БССР» запатрабаваў змагацца з польскiмi групамi ўсiмi магчымымi сродкамi.

       На пачатку 1944 г. Армiя Краева  налiчвала на тэрыторыi Беларусi  каля 10 атрадаў, што стварылi Навагрудскую  акругу. Але да вясны 1944 г. была праведзена вялiкая арганiзацыйная i палiтычная работа, вынiкам якой стала стварэнне сеткi падпольных структур, якiя галоўнай мэтай ставiлi захоп улады пры адыходзе акупантаў. Пры гэтым АК мала ўвагi ўдзяляла барацьбе з немцамi, бо берагла сiлы да сутыкнення з Чырвонай Армiяй. З гэтай нагоды частка палякаў перайшла на бок савецкiх партызан, у прыватнасцi вясной 1943 г. у брыгаду iмя Чкалава, што дзейнiчала ў Баранавiцкай вобласцi, улiлася рота Свентаржыцкага.

       Вясной 1944 г. Навагрудская акруга  АК мела значныя сiлы, арганiзаваныя ў некалькi злучэнняў – «Наднеманскае», «Поўнач», «Захад», «Стоўбцы», агульнай колькасцю 7 тыс. чалавек. 20 лiстапада 1943 г.камандуючы АК зацвердзiў план «Бура», сутнасць якога – не дапусцiць Чырвоную Армiю за польскую мяжу 1939 г. Пры падрыхтоўцы гэтага плана такiя злучэннi, як «Стоўцы» i «наднеманскае» нават пайшлi на змову з нямецкiмi войскамi ў мэтах агульнай барацьбы з савецкiмi партызанамi. Аднак iмклiвае наступленне Чырвонай Армii перакрэслiла план «Бура». Да жнiўня 1944 г. уся Беларусь была вызвалена ад нямецкiх войскаў. У гэтых умовах частка злучэнняў АК пайшла на супрацоўнiцтва з Чырвонай Армiяй i нават удзельнiчала ў вызваленнi Вiльнi. Так частка фармiраванняў была ўключана ў склад Войска Польскага, некаторыя былi раззброены i iнтэрнiраваны, частка перайшла на тэрыторыю Польшчы. Аднак паасобныя злучэннi ў тыле Чырвонай Армii i распачалi антысавецкую барацьбу на тэрыторыi Заходняй Беларусi.

        
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

ЗМЕСТ: 

1. Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)………..3 

2. Партызанская  i падпольная барацьба ва ỳмовах акупацыi…………………...15 

3. Калабарацыянiзм на акупацыйнай тэрыторыi Беларусi. Дзейнасць

 «Армii Краевай» у Заходняй Беларусi…………………………………………....20 

4. Лiтаратура………………………………………………………………………...30

           
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

БЕЛАРУСКI НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНIЧНЫ УНIВЕРСIТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ТЭХНАЛОГIЙ, КIРАЎНIЦТВА I ГУМАНIТАРЫЗАЦЫI

КАФЕДРА «ГIСТОРЫI, СУСВЕТНАЙ I АЙЧЫННАЙ КУЛЬТУРЫ» 
 

РЭФЕРАТ

«АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА БЕЛАРУСI Ў ГАДЫ ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. АНТЫФАШЫСЦКАЯ БАРАЦЬБА» 
 
 

Выканала: студэнт гр.308510

Лук'яновiч К.А.

Праверыў:  Сервачынскi I.Ю. 

Мiнск 2011

ЛIТАРАТУРА 

  1. «Гiсторыя Беларусi». Пад рэд. Ю.Я. Казакова, А.Г. Каханоўскага, П.Н. Лойкi, В.I. Мельнiкоўскага. Мiнск, НКФ «Экаперспектыва», 1996г.
  2. «Беларусь напярэдаднi i ў гады Другой Сусветнай i Вялiкай Айчыннай войн». А.А.Каваленя, А.А.Саракавiк, Мiнск «Беларусь», 2008 г.
  3. «Гiсторыя Беларусi»,. С.Ф.Шымуковiч, Мiнск «Вышэйшая школа», 2009г.
  4. «Гераiчная Беларусь». П.I.Зялiнскi, А.I.Котаў. – Мн.: Унiверсiтэцкае, 1994г.
  5. «Армiя Краева на Беларусi». Я.I.Сямашка. – Мн.: Бел.выд.таварыства «Хата», 1994 г.

Информация о работе Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)