Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Декабря 2011 в 20:05, реферат
22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступленне тры буйныя фашысцкія групоўкі - «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень». Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала группа армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп , усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-й паветраны флот – 1600 баявых самалетаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3,4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.İ.Кузняцова, генерал-маера К.Дз.Голубева, генерал-маера А.А.Карабкова – усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.
1. Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)………..3
2. Партызанская i падпольная барацьба ва ỳмовах акупацыi…………………...15
3. Калабарацыянiзм на акупацыйнай тэрыторыi Беларусi. Дзейнасць
«Армii Краевай» у Заходняй Беларусi…………………………………………....20
4. Лiтаратура………………………………………………………………………...30
22 чэрвеня 1943 г. быў створаны
Саюз беларускай моладзi (СБМ). Гэтую
арганiзацыю ўзначалiлi М.
Акупацыйны рэжым прынес
З першых дзен свайго
За час акупацыi на тэрыторыi Беларусi было створана звыш за 260 лагераў смерцi i iх фiлiялаў. Лагер смерцi ў Трасцянцы, што пад Мiнскам, па колькасцi знiшчаных людзей знаходзiцца на трэцiм месцы пасля Асвенцыма i Майданэка. У iм было знiшчана 206500 чалавек. Акрамя таго, у сталiцы Беларусi i яе ваколiцах знаходзiлася яшчэ некалькi лагераў смерцi. У лагерах над зняволенымi праводзiлiся доследы з заразнымi хваробамi, газамi i г.д., iх труцiлi ў душагубках. Жудасным становiшчам вызначалiся яўрэйскiя гета. Адным з найбольш буйных з'яўлялася Мiнскае гета. Яно пачало дзейнiчаць у жнiўнi 1941 г. У iм было загублена каля 100 тыс.яўрэяў. Усяго на Беларусi было створана 70 гетаю
У гады вайны з Беларусi ў Германiю было адпраўлена шмат матэрыяльных i гiстарычных каштоўнасцяў, знiшчана каля 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, вывезена 90 % станочнага i тэхнiчнага абсталявання, кнiгi, карцiны, выдатныя помнiкi старажытнасцi з беларускiх бiблiятэк, музеяў i многае iншае. Па ацэнках спецыялiстаў, Беларусь больш чым якая-небудзь iншая краiна Еўропы пацярпела ад вайны.
Водгукам на акупацыйны рэжым сталi масавы антыфашысцкi рух, дзейнасць партызан i падпольшчыкаў. У заходнiх абласцях Беларусi ў 1942-1944 гг. змагалася з ворагам Армiя Краева (АК). Найбольш буйныя яе фармiраваннi на тэрыторыi Беларусi былi сканцэнтраваны ў Навагрудскай акрузе. Тут налiчвалася звыш 7 тыс. байцоў АК. Акрамя таго, iснавалi Палеская, Вiлейская i Валынская акругi АК. Армiя Краева iмкнулася ўзброеным шляхам вярнуць Польшчы дзяржаўныя межы, якiя iснавалi да 1939г. У сувязi з гэтым атрады АК нярэдка праводзiлi акцыi супраць той часткi буларускага насельнiцтва, якая не падтрымлiвала iдэю ўзнаўлення Польшчы ў даваенных межах. Самых вялiкiх памераў антыбеларускi тэрор дасягнуў у Лiдскай акрузе. Тут было забiта каля 1200 чалавек. У кастрычнiку 1943 г. камандаванне АК зацвердзiла план аперацыi «Бура», якая прадугледжвала захоп Заходняй Беларусi, Заходняй Украiны i Вiленшчыны ў момант адступлення нямецка-фашысцкiх войскаў. Здзяйсняючы гэты план, часцi АК спрабавалi авалодаць Вiльнюсам. У гiсторыi Армii Краевай на Беларусi былi i дзерзкiя напады на нямецкiя гарнiзоны i камунiкацыi, i прыкрыя выпадкi супрацоўнiцтва асобных камандзiраў АК з акупацыйнымi ўладамi. Савецкiя партызаны да вясны 1943 г. падтрымлiвалi саюзнiцкiя адносiны з атрадамi АК. Пасля разрыву дыпламатычных адносiн памiж СССР i польскiм эмiгранцкiм урадам у Лондане нярэдкiмi сталi ўзброеныя сутычкi партызан з атрадамi АК.
У час акупацыi iснавала нешматлiкае беларускае нацыянальнае антыфашысцкае падполле. Палiтычна яно было прадстаўлена Партыяй беларускiх нацыяналiстаў на чале з Я.Станкевiчам i В.İваноўскiм, а ў сваiх спадзяваннях арыентавалася на заходнiя дзяржавы.
Найбольш масавай i дзейснай сiлай у змаганнi
з акупантамi быў савецкi партызанскi i
падпольны рух.
2. Партызанская i падпольная барацьба ва ỳмовах акупацыi.
Ва ўмовах акупацыi захопнiкi
не мелi магчымасцi
У другой палове 1941 г. было створана Мiнскае гарадское падполле, члены якога ўжо ў снежнi здзейснiлi першыя буйныя дыверсii на чыгуначным вузле. Дыверсii адбылiся на чыгунцы ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Вiцебску i iншых гарадах. У снежнi 1941 г. у Гомелi падпольшчыкi Ц.Барадзiн, Р.Цiмафеенка ўчынiлi дыверсiю ў рэстаране, падчас якой загiнула штат афiцэраў i генералаў германскай армii. У Оршы К.Заслонаў арганiзаваў падрыў цягнiкоў з дапамогай «вугальных мiн». У Магiлеве медыцынскiя работнiкi У.Кузняцоў i Ф.Пашанiн з дапамогай падробленых медыцынскiх картак выратавалi параненых чырвонаармейцаў ад лагераў. У 1942 г.падпольныя цэнтры наладзiлi сувязь з партызанамi i «вялiкай зямлей». Аднак неўзабаве падполле панесла цяжкiя страты. У сакавiку-красавiку 1942 г., падчас першага ўдару, было разгромлена Мiнскае падполле, арыштаваны яго кiраўнiкi С.Заяц, İ.Казiнец, Г.Сяменаў, расстраляны каля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавiла дзейнасць. У маi 1942 г. на нарадзе была створана структура падполля, абраны новыя кiраўнiкi – İ.Кавалеў, Дз.Караткевiч. Другi ўдар адбыўся ў вераснi – кастрычнiку. Былi арыштаваны сотнi чалавек, у тым лiку кiраўнiцтва, немцы правялi аперацыю па дыскрэдытацыi İ.Кавалева, у вынiку чаго давер Масквы да Мiнскага падполля знiзiўся. Аднак у 1943 г. падполле зноў актыўна змагалася, налiчвала ў сваiх радах каля 9 тыс. чалавек. Было праведзена каля 1500 дыверсiй, 22 верасня 1943 г. ажыццеўлены ўдалы замах на гаўляйтара В.Кубэ. А.Мазанiк, М. Осiпава, Н.Траян атрымалi за гэту аперацыю званне Герой Савецкага Саюза.
У Вiцебску ў 1941-1942 гг. дзейнiчала
56 падпольных групп, аднак
У Брэсцкай вобласцi ў маi 1942
г. члены былой КПЗБ İ.
Падпольная барацьба набыла
У сельскай мясцовасцi падчас акупацыi выявiлiся дзве формы супрацiўлення – гэта невыкананне загадаў, па сутнасцi, сабатаж (пасiўнае супрацiўленне) i прамая ўзброеная барацьба, цi партызанка (актыўнае супрацiўленне). Першыя партызанскiя атрады стваралiся як з мясцовых жыхароў, так i з акружэнцаў – салдат Чырвонай Армii. Аднымi з першых былi створаны атрад у Пiнскiм раене, якi ўзначальваў В.З.Корж, а таксама атрад «Чырвоны Кастрычнiк» пад кiраўнiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.İ.Паўлоўскага.
У другой палове 1941 г. на Беларусi
дзейнiчала 60 атрадаў i груп, што ўзнiклi
стыхiйна. Асноўная частка
Камандаванне групай армiй «
Пасля бiтвы пад Масквой пачаўся новы этап у развiццi партызанскага руху. Бiтва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна перамагчы. Гэта вызвала прыток да партызан мясцовых жыхароў, вельмi незадаволеных палiтыкай адкрытага рабаўнiцтва з боку акупантаў.
Вясной-летам у вынiку росту колькасцi паттызанскiх атрадаў была вызначана iх арганiзацыйная структура. Партызанскiя атрады аб'ядналiся ў брыгады, якiя, у сваю чаргу, стваралi ваенна-аператыўныя группы. Кiраваць партызанскiм рухам 30 мая 1942 г. быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (узначалiў П.Панамарэнка). характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскiх зон. У студзенi-лютым 1942 г.у Кастрычнiчкiм раене Палескай вобласцi быў створаны «гарнiзон» Паўлоўскага, якi аб'яднаў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магiлеўскай вобласцi Клiчаўскае партызанскае злучэнне, якое налiчвала 17 атрадаў i каля 3000 чалавек, 20 сакавiка 1942 г. адбiла райцэнтр Клiчаў. Хутка партызанскiя зоны ўтварылiся на ўсей тэрыторыi Беларусi.
У Вiцебскай вобласцi ў перыяд з лютага па верасень 1942 г. удалося стварыць пралом у лiнii фронта даўжыней 40 км («Суражскiя вароты»), праз якi на захопленую тэрыторыю, па сутнасцi, у тыл немцаў, бесперапынна паступалi зброя i абсталяванне для партызанскiх атрадаў, праходзiлi дыверсiйныя группы.
У студзенi 1943 г. на Беларусi ўжо налiчвалася 56 брыгад, якiя аб'ядналi 220 атрадаў, i 292 самастойных атрады. Гэта былi значныя сiлы, таму яшчэ ў вераснi 1942 г. быў створаны Беларускi штаб партызанскага руху (узначалiў П.Калiнiн), якi працаваў пал кiраўнiцтвам Цэнтральнага штаба партызанскага руху.
Асноўныя дзеяннi, якiя праводзiлi атрады, - гэта разгром гарнiзонаў, удары па камунiкацыях, тэракты супраць прадстаўнiкоў улад, рэйды па акупiраванай тэрыторыi, а таксама стварэнне i абарона партызанскiх зон. У канцы 1942 г. iснавала самая буйная партызанская зона – Любаньска-Кастрычнiчкая, на чале з сакратарамi Мiнскага падпольнага абкама партыi В.Казловым i Р.Мачульскiм. İснавалi яшчэ дзесяткi зон, якiя ўтрымлiвалi абласныя злучэннi партызан. Актуальнасць партызан вызвала рэпрэсii акупантаў – толькi за май-лiстапад 1942 г. яны правялi 40 карных аперацый.
У 1943 г., калi фронт наблiзiўся да Беларусi, колькасць партызанскiх атрадаў i ўступiўшых у рады партызан рэзка павялiчылася – з 56 тыс. чалавек да 154 тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзiлi да партызан удзельнiкi вайсковых частак, створаных калабарацыянiстамi, - такiх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядалася перадыслакацыя атрадаў i брыгад з усходнiх рэгiенаў Беларусi ў заходнiя, дзе колькасць партызан была меншай. Да зiмы 1943-1944 гг. былi перадыслацыраваны 12 брыгад i 14 асобных атрадаў. Гэта наддало новы iмпульс для разгортвання партызанскага руху на захадзе Беларусi – колькасць атрадаў тут павялiчылася з 60 да 282, колькасць партызан склала 37 тыс. актыўных удзельнiкаў.
У 1943 г. партызаны атрымалi значную дапамогу з «вялiкай зямлi»: каля 20 тыс. вiнтовак i 11 тыс. аўтаматаў, 1250 куляметаў, каля 390 т толу, 100 тыс. дыверсiйных мiн i г.д. Аднак гэта была толькi невялiкая частка неабходнага, i задавальнялi свае патрэбы партызаны галоўным чанам за кошт мясцовых рэсурсаў.
У 1943-1944 гг. адбылася аперацыя «рэйкавая вайна», у якой удзельнiчалi ўсе партызанскiя атрады i злучэннi. Гэтая аперацыя, распрацаваная ў Маскве, была прызвана паралiзаваць камунiкацыi германскай армii падчас бiтвы пад Курскам i далейшага наступлення Чырвонай Армii. У ходзе правядзння «рэйкавай вайны» вылучаюцца тры этапы. Першы этап (3 жнiўня – сярэдзiна верасня 1943 г.) быў звязаны з бiтвай пад Курскам, другi – так званы «Канцэрт» (19 верасня – пачатак лiстапада 1943 г.) – з наступленнем Чырвонай Армii i пачаткам вызвалення Беларусi, а трэцi, якi пачаўся з 20 чэрвеня, быў прымеркаваны да аперацыi «Баграцiен» па канчатковым вызваленнi Беларусi. У вынiку толькi першых двух этапаў было ўзарвана 200 тыс. рэек, цалкам разбурана некалькi чыгуначных лiнiй. Падчас правядзення «рэйкавай вайны» партызаны ўжо кантралявалi большую палову тэрыторыi рэспублiкi.
Информация о работе Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)