Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Декабря 2011 в 20:05, реферат
22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступленне тры буйныя фашысцкія групоўкі - «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень». Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала группа армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп , усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-й паветраны флот – 1600 баявых самалетаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3,4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.İ.Кузняцова, генерал-маера К.Дз.Голубева, генерал-маера А.А.Карабкова – усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.
1. Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)………..3
2. Партызанская i падпольная барацьба ва ỳмовах акупацыi…………………...15
3. Калабарацыянiзм на акупацыйнай тэрыторыi Беларусi. Дзейнасць
«Армii Краевай» у Заходняй Беларусi…………………………………………....20
4. Лiтаратура………………………………………………………………………...30
Але акупанты iмкнулiся пераламiць сiтуыцыю на сваю карысць i арганiзавалi шматлiкiя карныя экспедыцыi, якiя адрознiвалiся асаблiвай жорсткасцю. На працягу 1943 г. iмi было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый, у ходзе якiх былi знiшчаны дзесяткi тысяч мiрных жыхароў. Усяго падчас акупацыi гiтлераўцы правялi 140 буйных карных аперацый, у вынiку чаго было спалена 627 весак, 186 з iх – разам з жыхарамi. У сваю чаргу, партызаны наносiлi акупантам усе новыя ўдары, страты ад якiх склалi каля 500 тыс. чалавек забiтымi i параненымi.
У ходзе вызвалення Беларусi партызанскiя
атрады былi расфармiраваны, а каля 147 тыс.
чалавек былi ўключаны ў састаў рэгулярных
частак Чырвонай Армii. Каля 140 тыс. партызан
i падпольшчыкаў былi ўзнагароджаны ордэнамi
i медалямi, 83 з iх было прысвоена званне
Героя Савецкага Саюза.
3. Калабарацыянiзм на акупацыйнай тэрыторыi Беларусi. Дзейнасць «Армii Краевай» у Заходняй Беларусi.
Развiцце на захопленай тэрыторыi Беларусi шырокага антыфашысцкага руху не адпавядала палiтычным мэтам акупантаў. Няўдачы вермахта на савецка-германскiм фронце, нарастаючая барацьба ў тыле акупантаў вымушалi акупацыйную ўладу шукаць падтрымку сярод мясцовага насельнiцтва. Не была выключэннем i Беларусь. Акупанты стваралi розныя структуры грамадзянскай улады i ваенна-палiцэйскiя фармiраваннi, прыцягваючы да iх пэўныя колы насельнiцтва. Гэта з'ява атрымала назву калабарацыянiзму. У беларускiм калабарацыянiзме вылучалiся тры састаўныя часткi:
1.Палiтычныя калабарацыянiсты, якiя жылi ў Польшчы, Германii, Чэхаславакii, былi ў апазiцыi да бальшавiзму i рабiлi стаўку на гiтлераўскую Германiю, разлiчваючы з яе дапамогай адрадзiць беларускую дзяржаўнасць. Правы фланг гэтых сiл займала Беларуская нацыянал-сацыялiстычная партыя (беларускiя нацысты) на чале з Ф.Акiнчыцам, якая была ў Заходняй Беларусi на пачатку 30-х гг. Партыя мела свой орган – часопiс «Новы шлях». Пасля захопу Германiяй Польшчы, калi стала вiдавочнай вайна з СССР, да супрацоўнiцтва з немцамi пачалi схiляцца i прадстаўнiкi iншых партый i арганiзацый. Прапановы да супрацоўнiцтва паступалi ад İ.Ермачэнкi, В.Захаркi, В.Гадлеўскага, Я.Станкевiча i iнш.
2.Жыхары даваеннай Беларусi, якiя свядома перайшлi на службу да акупантаў i дзялiлi iх палiтычныя догляды.
3.Некаторая частка людзей, якiя пад прымусам цi па волi лесу вымушаны былi працаваць у адмiнiствацыйна-гаспадарчых установах i на прадпрыемствах, што былi адкрыты акупантамi на захопленай тэрыторыi Беларусi.
У кастрычнiку 1941 г. была створана Беларуская народная сапапомач (БНС), на чале якой стаў кiраўнiк пражскага фiлiяла Беларускага камiтэта самапомачы İ.Ермачэнка. Генеральны камiсар генеральнай акругi Беларусь В.Кубэ зацвердзiў склад кiраўнiцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасцi, якая iмкнулася «дапамагчы» беларусам, што пацярпелi ал ваенных дзеянняў, бальшавiцкага i польскага ганенняў, «дапамагчы адбудаваць» разбураны «чужынцамi» беларускi край, «пашырыць i развiць» беларускую культуру. Пры кiраўнiцтве БНС быў створаны цэнтральны савет («цэнтраль») з 10 чалавек. Члены савета назначалiся акруговымi камiсарамi i зацвярджалiся В.Кубэ. Раенныя i валасныя аддзелы ўзначальвалi старшынi БНС.
Нямецкае акупацыйнае
Тым не менш, iдучы насустрач патрабаванням калабарацыянiстаў, В.Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. аб'явiў пра стварэнне беларускага «Вольнага корпуса самаабароны», а таксама дазволiў пашырыць раду БНС у складзе 12 чалавек. Пры радзе дзейнiчала 13 аддзелаў: адмiнiстрацыйны, палiтычны, вайсковы, школьны, аховы здароў'я i iншыя з адпаведнымi падраздзяленнямi ў акругах. Фактычна быў створаны цэлы апарат, якi меў нязбытнае жаданне ў адпаведны час пераняць ад нямецкай улады дзяржаўнае кiраўнiцтва. Акрамя таго, былi арганiзаваны Беларускае навуковае аб'яднанне, прафсаюзы, беларускi судовы аппарат.
Асаблiвая ўвага надавалася арганiзацыi нацыянальных узброеных фармiраванняў, так званага беларускага корпуса самааховы (БКС). Планiравалася стварыць у кожным раене падраздзяленнi БКС, ад роты батальенаў агульнай колькасцю да трох дывiзiй. Камандуючым БКС меркавалася прызначыць İ.Ермачэнку. Ен i яго штаб разгарнулi кiпучую дзейнасць па стварэнню БКС, бачачы ў ей правобраз будучага беларускага войска. Былi арганiзаваны курсы па перападрыхтоўцы афiцэраў-беларусаў, праводзiлася актыўная прапагандысцкая кампанiя ў акругах.
Справамi БКС зацiкавiлася разведка партызан, якая рабiла ўсе магчымае для зрыву гэтага мерапрыемства. Створаныя фармiраваннi БКС падвяргалiся ўзмоцненай iдэалагiчнай апрацоўцы i ваеннаму ўздзеянню. Да таго ж немцы не спяшалiся ўзбройваць гэтыя фармiраваннi, у вынiку чаго яны легка разганялiся партызанамi. Восенню 1942 г. iнтарэс акупантаў да арганiзацыi корпуса самааховы стаў слабець. Замест БКС яны вырашылi стварыць беларускiя палiцэйскiя батальены пад кiраўнiцтвам нямецкiх афiцэраў, а вясной 1943 г. наогул адмовiлiся ад беларускай самааховы.
Поспехi Чырвонай Армii на франтах вайны , узмацненне дзейнасцi партызан, актыўная прапагандысцкая работа падпольных партыйных i камсамольскiх органаў сярод насельнiцтва спрыялi таму, што беларускi народ у цэлым адмоўна адносiўся да мерапрыемстваў акупантаў i iх памагатых.
Цяжкае становiшча на франтах i ў тыле вымушала гiтлераўскае камандаванне лiхаманкава шукаць шляхi выратавання. Агнем i мячом, вiсельнямi i турмамi, насiллем, жорсткай эксплуатацыяй акупанты iмкнулiся задушыць патрыятычнае супрацiўленне народа. Разам з тым гiтлераўцы ўсе часцей сталi прыбягаць да розных палiтычных манеўраў, хаваючы сапраўдныя мэты сваей палiтыкi.
27 чэрвеня 1943 г. было аб''яўлена аб стварэннi з прадстаўнiкоў беларускай грамадскасцi пастаянна дзеючага дарадчага органа – Беларускага даверанага бюро, цi Беларускай рады даверу. У яе склад увайшлi па адным прадстаўнiку ад акруг, якiя прызначалiся акруговымi камiсарамi, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В.İваноўскi – бургамiст Мiнска, А.Калубовiч i Ю.Сабалеўскi – ад Беларускай народнай самапомачы, К.Рабушка – ад прафсаюзаў, М.Ганько i Н.Абрамава – ад Саюза беларускай моладзi.
22 верасня 1943 г. у Мiнску падпольшчыкамi быў забiты В.Кубэ. Яго пераемнiкам на пасадзе генеральнага камiсара Беларусi стаў генерал-лейтэнант фон Горберт, якi пачаў iнтэнсiўна шукаць сродкi для барацьбы з антыгерманскiм рухам. Перш за ўсе планавалася выкарыстаць мясцовыя сiлы, а таксама тых, хто ўжо супрацоўнiчаў з акупантамi i пад нацiскам Чырвонай Армii адступiў на тэрыторыю Беларусi пасля разгрому немцаў на Усходнiм фронце. У канцы 1943 г. тут размясцiлiся шматлiкiя палiцэйскiя i ваенныя фармiраваннi, што адступiлi з усходу: рускiя, украiнскiя, татарскiя, грузiнскiя, армянскiя, лiтоўскiя, эстонскiя i iншыя, у тым лiку iтальянскiя, польскiя i французскiя батальены, супрацоўнiкi службы бяспекi i тайнай палявой палiцыi.
У вераснi-лiстападзе 1943 г.акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабiлiзацый, прыступiлi да фармiравання беларускiх палiцэйскiх батальенаў пад непасрэдным нямецкiм кiраўнiцтвам. У кожны батальен планiравалася ўключыць да 74 немцаў. Да канца 1943 г. былi створаны тры такiя батальены: у Мiнску, Слонiме i Снове агульнай колькасцю 1481 чалавек. Да пачатку сакавiка 1944 г. было арганiзавана 7 батальенаў, у якiх налiчвалася 3648 чалавек.
Адначасова акупанты прыступiлi да стварэння так званых абарончых весак, у якiя пасялiлiся сем'i палiцэйскiх, эвакуiраваных жыхароў з акупiраваных абласцей СССР, у тым лiку казакаў, якiя супрацоўнiчалi з немцамi i iнш. Узброеныя жыхары гэтых паселiшч павiнны былi супрацьстаяць партызанам i падпольшчыкам.
Больш шырокiя маштабы гэта акцыя набыла на тэрыторыi заходнiх раенаў Беларусi, дзе было створана некалькi дзесяткаў такiх весак. Як сведчыць нямецкi гiсторык Хэсе, на Беларусi «паўсюдна не iснавала неабходных умоў для ажжыцяўлення гэтай задумы. Часам мясцовыя жыхары весак разбягалiся, як толькi заўважалi нямецкiя войскi, якiм было даручана… ствараць «абарончую веску».
У 1943 г. пал уплывам Чырвонай Армii актывiзаваўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамi розных воiнскiх дапаможных фармiраванняў i палiцыi. У лютым 1943 г. да вiцебскiх партызан перайшла большая частка байцоў 825-га волга-татарскага батальена легiена «İдэль-Урал», якi быў створаны з лiку ваеннапалонных татар, башкiраў i iншых прадстаўнiкоў народаў Паволжа. 16 жнiўня 1943 г.на бок партызан перайшла так званая 1-я Руская нацыянальная брыгада падпалкоўнiка У.У.Гiль-Радзiенава агульнай колькасцю каля 2 тыс.чалавек. свой пераход байцы 1-й Антыфашысцкай брыгады (так яна стала называцца) адзначылii разгром нямецка-фашысцкiх гарнiзонаў у Докшыцах i Крулеўшчыне. Было знiшчана больш за 400 варожых салдат, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 85 вагонаў з ваеннымi грузамi, склады з нафтапрадуктамi i боепрыпасамi, захоплена 3 гарматы, больш за 100 аўтаматаў i вiнтовак, 2 склады з баепрыпасамi, 5 складоў з рознай маемасцю i прадуктамi.
У снежнi 1943 г., калi ўжо быў вызвалены Гомель, акупацыйныя ўлады абвясцiлi аб стварэннi Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Гэта была толькi бачнасць беларускага нацыянальнага ўрада. Немцы бачылi ў iм сродак мабiлiзацыi сiл беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомiкi Беларусi ў сваiх iнтарэсах.
Беларускiя калабарацыянiсты разлiчвалi выкарыстаць дадзеную сiтуацыю для здзяйснення сваей даўняй маары – стварэння беларускай дзяржаўнасцi пад германскiм пратэктаратам.
У склад БЦРуваходзiла 14 чалавек. Былi створаны 13 аддзелаў: фiнансавы, культуры, сельскай i лясной гаспадаркi, прафесiйных i судовых спраў, рэлiгii, вайсковы i iнш.
Падкрэслiм, што гэта акцыя ўяўляла сабой добра прадуманы крок, якi быў спланаваны ў нетрах берлiнскiiх спецслужбаў яшчэ ў канцы 1942 г. Вось што гаварылася ў пiсьме баранавiцкага гебiтскамiсара Вернера на iмя прэзiдэнта БЦР Р.Астроўскага: «Ваша справа – барацьба з партызанамi. Нямецкае камандаванне не мае магчымасцяў, сваiх сiл. Яно гатова дапамагчы ў барацьбе з партызанамi толькi тэхнiкай i каманднымi кадрамi». Далей давалiся парады: «Выкарыстоўвайце шырокiя сродкi агiтацыi, якiя накiроўваюцца супраць партызан, праз друк i мiтынгi, збiрайце для гэтай мэты яркi матэрыял грабяжу насельнiцтва, не важна, што гэта рабiлi не партызаны. İм неабходна прыпiсваць ўсе».
Мiж тым гiтлераўцы не спяшалiся дзялiць ўладу. Фармальна акупанты перадалi БЦР толькi кiраўнiцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай i вайсковымi пытаннямi. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы i надалей заставалiся пад кантролем германскiх акруговых камiсараў. Лiдэры БЦР iмкнулiся разгарнуць кiпучую дзейнасць. Арганiзаваныя ў акругах аддзелы БЦР дапамагалi весцi барацьбу супраць партызан i падпольшчыкаў, выконваць розныя пастаўкi для нямецкай армii.
Асаблiвую актыўнасць праяўлялi калабарацыянiсты па стварэнню Беларускай краевай абароны (БКР), бачачы ў ей будучае нацыянальнае войска. Яны дамагалiся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабiлiзацыi, якая i пачалася ў адпаведнасцi з загадам Р.Астроўскага ад 6 сакавiка 1944 г. Ей падлягалi ўсе мужчыны 1908-1924 галоў нараджэння. За няяўку на зборны пункт у вызначаны тэрмiн пагражала смяротная кара.
Аб'яўляючы мабiлiзацыю, гiтлераўцы i iх саўдзельнiкi перш за ўсе ставiлi мэту стварыць з мясцовага насельнiцтва ўзброеную сiлу для барацьбы з партызанамi. Па меры падрыхтоўкi такiх фармiраванняў яны накiроўвалiся ў краiны Заходняй Еўропы на змену i папаўненне фашысцкiх абарончых войск для барацьбы з рухам Супрацiўлення. Акрамя таго, мабiлiзацыя ў БКА была шырока выкарыстана для набору i адпраўкi рабочай сiлы ў Германiю, фiзiчнай расправы з мiрным насельнiцтвам. Да канца сакавiка 1944 г. удалося прымусова мабiлiзаваць прыкладна 24-25 тыс. чалавек, якiя выкарыстоўвалiся на гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў i складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асаблiва ў гэтым напрамку вызначаўся батальен пад камандаваннем Б.Рагулi на Навагрудчыне.
Пад уплывам агiтацыi партызан i падпольшчыкаў, баявых дзеянняў партызан, якiя былi накiраваны на зрыў мабiлiзацыi, поспехаў Чырвонай Армii на франтах вайны адбывалася масавае дэзерцiрства з БКА i пераход яе членаў СА зброяй да партызан. Пасля вызвалення Беларусi частка фармiраванняў БКА апынулася ў Германii.
27 чэрвеня 1944 г., калi Чырвоная Армiя ўжо падыходзiла да Мiнска, у гарадскiм тэатры сталiцы было праведзена апошняе афiцыйнае мерапрыемства БЦР – сход бургамiстаў, начальнiкаў палiцыi, членаў БЦР i iншых «дэлегатаў» беларускага народа, якiя назвалi яго Другiм усебеларускiм кангрэсам. Кангрэс аб'явiў сябе «паўнапраўным i вышэйшым прадстаўнiком беларускага народа», выбраў Р.Астроўскага прэзiдэнтам БЦР, выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасцi, аб'явiў неправамоцнымi ўсе польска-савецкiя пагадненнi, што датычылiся Беларусi. Не закончыўшы работы, «кангрэсмены» збеглi ў Кенiгсберг, а затым у Берлiн. З дазволу гiтлераўцаў яны праводзiлi антысавецкую работу сярод беларускай эмiграцыi, а таксама прымусова вывезенных на працу ў Германiю беларусаў з мэтай стварэння беларускай армii. Але i гэты план пацярпеў крах.
Информация о работе Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)