Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Декабря 2011 в 20:05, реферат

Краткое описание

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступленне тры буйныя фашысцкія групоўкі - «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень». Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала группа армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп , усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-й паветраны флот – 1600 баявых самалетаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3,4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.İ.Кузняцова, генерал-маера К.Дз.Голубева, генерал-маера А.А.Карабкова – усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.

Содержание работы

1. Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)………..3
2. Партызанская i падпольная барацьба ва ỳмовах акупацыi…………………...15
3. Калабарацыянiзм на акупацыйнай тэрыторыi Беларусi. Дзейнасць
«Армii Краевай» у Заходняй Беларусi…………………………………………....20
4. Лiтаратура………………………………………………………………………...30

Содержимое работы - 1 файл

22 чэрвеня 1941 г контрольная.doc

— 177.00 Кб (Скачать файл)

1. Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг).         

       22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступленне тры буйныя фашысцкія групоўкі -  «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень». Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала группа армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп , усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-й паветраны флот – 1600 баявых самалетаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3,4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.İ.Кузняцова, генерал-маера К.Дз.Голубева, генерал-маера А.А.Карабкова – усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.

       У першыя часы вайны праціўнік  правеў масіраваны артылерыйскі абстрэл раенаў Беларусі. Магутныя бомбавыя ўдары былі нанесены на скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалетаў Заходняга фронту на аэрадроиах, 210 збіў ў паветраных баях.

       Чырвоная Армiя несла велiзарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлiвала своечасовага папаўнення, боепрыпасаў, зброi i вымушана была адступаць. У вынiку  хуткага прасоўвання варожых сiл значная колькасць савецкiх войскаў трапiла ў акружэнне, здалася ў палон, хавалася ў лясах.

       Нягледзячы на вельмi неспрыяльныя  ўмовы пасатку Вялiкай Айчыннай  вайны, воiны Чырвонай Армii мужна  i бясстрашна змагалiся з ворагам. Першыя ўдары прынялi на сябе пагранiчнiкi I воiны прыгранiчных гарнiзонаў. Да апошняга патрона абаранялi свае пазiцыi пагранiчнiкi 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта İ.Г.Цiханава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераiзм праявiлi воiны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранатрада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якiя змагалiся ў раене Гродна. За дзесяць гадзiн бою яны адбiлi адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

       Мужнасцю вызначалiся i дзеяннi ваенных  летчыкаў Заходняга фронту. Ужо ўпершы дзень вайны яны зрабiлi больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслi шэраг бомбавых удараў па аэрадромах працiўнiка. У паветраных баях было знiшчана  больш за 100 самалетаў працiўнiка. У першыя гадзiны вайны летчыкi П.С.Рабцаў, А.С.Данiлаў, С.М.Гудзiмаў таранiлi варожыя самалеты.

       Назаўседы застанецца ў памяцi  людской гераiзм абаронцаў Брэсцкай  крэпасцi. Невялiкi гарнiзон крэпасцi (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся  з першага дня вайны да канца  лiпеня. Абарону ўзначалiлi капiтан П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кiжаватаў i iнш. Нягледзячы на колькасную перавагу працiўнiка. абстрэлы, бесперапынныя ўдары авiяцыi, савецкiя воiны пастаянна контратакавалi ворага i наносiлi яму вялiкiя страты.

       Сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасцi былi прадстаўнiкi 30 нацыянальнасцяў СССР. За бессмяротны подзвiг, якi быў здзейснены iмi, крэпасцi прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».

       Прарваўшы абарону пагранiчных  войскаў, фашысты, нягледзячы  на ўпартае супрацiўленне з  боку асобных часцей Чырвонай Армii, даволi хутка рухалiся ў глыб тэррыторыi Беларусi.

       Сур'езная пагроза захопу ворагамi  навiсла над сталiцай Беларусi  Мiнскам. Становiшча ўскладнялася  тым, што Мiнскi ўмацаваны раен  быў фактычна не падрыхтаваны  да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту абароны горада была ўскладзена на войскi 44-га i 2-га стралковых карпусоў. Для дапамогi iм стваралiся добраахвотныя знiшчальныя атрады з жыхароў сталiцы. Яны ахоўвалi прадпрыемствы, вузлы i сродкi сувязi, масты. Бiтва за Мiнск была кароткай, але жорсткай. Гiтлераўцы страцiлi сотнi  салдат i афiцэраў, было спалена i падбiта больш за 300 танкаў, шмат iншай баявой тэхнiкi. Адчувальныя страты нанеслi працiўнiку летчыкi. Экiпажы савецкiх бамбардзiроўшчыкаў капiтана М.Ф.Гастэлы, капiтана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта İ.З.Прасайзена накiравалi свае падбiтыя самалеты на вялiкую колькасць варожай баявой тэхнiкi/

       Ciлы былi няроўныя, i, нягледзячы на ўпартае супрацiўленне, савецкiм вайскам не ўдалося ўтрымаць сталiцу Беларусi. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкiя танкi ўварвалiся ў Мiнск.

       У гiганскiм катле на захад  ад Мiнска ў акружэннi апынулiся  амаль цалкам злучэннi 3-й i 10-й  армiй, а таксама частка сiл  4-й i 13-й армiй. Некаторыя з  iх прабiлiся з акружэння, частка  засталася ў лясах i перайшла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапiла ў палон. Вораг захапiў шмат баявой тэхнiкi, зброi i вайсковай маемасцi. Усе гэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы ў далейшай барацьбе з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi.

       Адступаючы на ўсход, часцi Чырвонай  Армii вялi цяжкiя абарончыя баi. Увесь цяжар абароны радзiмы  быў  ускладзены на плечы  простых салдат. Толькi 29 чэрвеня  была абвешчана дырэктыва СНК  СССР i ЦК ВКП(б) партыйным i савецкiм арганiзацыям прыфрантавых абласцей, у адпаведнасцi з якой праводзiлася дадатковая мабiлiзацыя ў Чырвоную Армiю. У чэрвенi – жнiўнi ў яе рады было мабiлiзавана больш за 500 тыс. жыхароў рэспублiкi. Па агульнай партыйнай мабiлiзацыi ў дзеэчую армiю было прызвана 26,5 тыс. камунiстаў i больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступлення гiтлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабiлiзацыi ў Заходнiх абласцях БССР.

       Для барацьбы з варожымi дыверсантамi i парашутыстамi стваралiся знiшчальныя  атрады. Ужо ў сярэдзiне лiпеня iснавала 78 знiшчальных батальенаў (больш за 13 тыс.чалавек). Для дапамогi армii фармiравалiся атрады i палкi народнага апалчэння. У Вiцебскай, Гомельскай, Магiлеўскай i Палескай абласцях было створана больш за 200 фармiраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс.чалавек). Яны ўдзельнiчалi ў будаўнiцтве абарончых аб'ектаў i ў баях з захопнiкамi. На прамысловых аб'ектах усходнiх абласцей Буларусi наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, праводзiўся рамонт узбраення i баявой тэхнiкi. Ва ўсходнiя раены СССР было эвакуiравана больш за 1,5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзiнак каштоўнага тэхналагiчнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыi сельскагаспадарчай тэхнiкi, грамадскай жывелы, сыравiны i матэрыялаў, прадуктаў харчавання. У глубокi тыл было адпраўлена каля 40 тыс. т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звыш 220 камбайнаў. З неакупiраваных раенаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывелы. Тое, што не змаглi вывезцi, было раздадзена насельнiцтву, воiнскiм часцям Чырвонай Армii. Усяго ў тылавыя раены было эвакуiравана больш 60% трактараў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывелы, 30% запасаў прадуктовага зерня.

       Значная ўвага ўдзялялася эвакуацыi ўстаноў навукi i культуры. Ва ўсходнiя раены эвакуiравалiся калектывы 60 навукова-даследчых iнстытутаў i лабараторый, 6 буйных тэатраў, больш за 20 вышэйшых i сярэднiх навучальных устаноў. У савецкiм тыле працавалi каля 100 акадэмiкаў, членаў-карэспандэнтаў АН БССР, дактароў i кандыдатаў навук, больш за 400 артыстаў, 500 мастакоў, 22 кампазiтары, значная колькасць пiсьменнiкаў i паэтаў.

       Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мерапрыемствы праводзiлiся ў вельмi кароткiя тэрмiны, у складпных умовах прыфрантавой абстаноўкi, пад артылерыйскiмi абстрэламi i налетамi варожай авiяцыi.

       У пачатку лiпеня 1941 г. савецкае  камандаванне зрабiла захады па  стварэннi лiнii абароны ўздоўж Заходняй  Дзвiны i Дняпра з мэтай не дапусцiць  прарыву гiтлераўцаў на маскоўскiм  напрамку. Тры днi iшлi баi ў Барысаве на шашы Мiнск-Масква. 8-9-га лiпеня г.п.Талачын двойчы пераходзiў з рук у рукi. 14 лiпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывiзiен рэактыўных мiнаметаў пад камандаваннем капiтана İ.А.Флерава. Жорсткiя баi разгарнулiся ў раене Бабруйска за пераправу праз Бязэзiну, дзе ў адным з баеў фашысты страцiлi 20 танкаў.

        З 3 па 26 лiпеня працягвалася абарона  Магiлева. Яе ажыццяўлялi войскi 61-га  стралковага корпуса пад камандаваннем  генерала Ф.А.Бакунiна. Баi насiлi надзвычай напружаны характар. Гiтлераўцы страцiлi тут шмат жывой сiлы i баявой тэхнiкi. Толькi ў час 14-гадзiннага бою на Буйнiцкiм полi было знiшчана больш за батальен салдат i афiцэраў працiўнiка, 39 танкаў i бронетранспарцераў.

       Цяжкiя баi супраць сiл 2-й нямецкай армii iшлi 12-19 жнiўня за Гомель. Страцiўшы больш як 5200 салдат i афiцэраў, гiтлераўцы захапiлi горад.

       Да пачатку верасня 1941 г. уся  тэрыторыя Беларусi была акупiравана нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi. Няўдачы Чырвонай Армii ў пачатку вайны мелi свае рэальныя прычыны. сур'езныя памылкi сталiнскага кiраўнiцтва напярэдаднi вайны ў знешняй палiтыцы, масавае рэпрэсiраванне вышэйшага каманднага саставу Чырвонай Армii, непрыняцце належных мер па ўмацаваннi абараназдольнасцi краiны не дазволiлi рэалiзаваць ваенны i эканамiчны патэнцыял у першыя месяцы вайны, правялi да вялiкiх матэрыяльных i людскiх страт.

       Апраўдваючы няўдачы i страты  ў пачатковы перыяд вайны, İ.В.Сталiн абвiнавацiў у гэтым камандаванне Заходняга фронту. Яго камандуючы Дз.Р.Паўлаў i некаторыя iншыя военачальнiкi, былi асуджаны i расстраляны.

       Нягледзячы на цяжкае становiшча,  Чырвоная Армiя аказала ўпартае  супрацiўленне моцнай ваеннай  гiтлераўскай групоўцы, сваiмi гераiчнымi дзеяннямi садзейнiчала зрыву фашысцкага плана «маланкавай вайны».

       На працягу чэрвеня-жнiўня 1941 г.  на тэрыторыi Беларусi быў усталяваны  жорсткi акупацыйны рэжым. Асноўнай  яго мэтай была татальная эканамiчная  эксплуатацыя Беларусi дзеля патрэб Германii, паступовая каланiзацыя яе тэрыторый, германiзацыя, высяленне i ў значнай ступенi знiшчэнне карэннага насельнiцтва. У плане аператыўнага кiравання тэрыторыя Беларусi была раздзелена. Паўночна-заходнiя раены Брэсцкай вобласцi i Беластоцкую вобласць з гарадамi Гродна i Ваўкавыскам акупанты далучылi да Усходняй Прусii: паўдневыя раены Брэсцкай, Пiнскай, Палескай i Гомельскай абласцей па лiнii 20 км на поўнач ад чыгуначнай лiнii Брэст-Гомель адышлi да рэйхскамiсарыята «Украiна»: паўночна-заходнiя раены Вiлейскай вобласцi ўключылi ў генеральскую акругу Лiтвы, Вiцебскую, Магiлеўскую, большую частку Гомельскай i ўсходнiя раены Мiнскай абласцей перадалi ў зону аператыўнага тылу групы армiй «Цэнтр». У склад генеральнай акругi Беларусi ўвайшлi Баранавiцкая, частка Вiлейскай, Мiнскай, Брэсцкай, Пiнскай i Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыi БССР. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамiсарыята Остланд i падзелена на 10 акруг: Баранавiцкую, Барысаўскую, Вiлейскую, Ганцавiцкую, Глыбоцкую, Лiдскую, Мiнскую, Навагрудскую, Слонiмскую, Слуцкую.

       Да верасня 1941 г. тэрыторыя  Беларусi была падпарадкавана  вайсковай адмiнiстрацыi, яе кiраванне  захавалася пазней на значнай  частцы Усходняй i Цэнтральнай Беларусi. З 1 верасня 1941 г. у межах генеральнай акругi Беларуci была ўсталявана ўлада цывiльнай адмiнiстрацыi  на чале з В. фон Кубэ. Аднак функцыi цывiльнай улады былi абмежаваны дзейнасцю сiл палiцыi i СС, якiя вырашалi пытаннi бяспекi i барацьбы з антыфашысцкiм рухам. На акупiраванай тэрыторыi дзейнiчала мноства будаўнiчых, дарожных арганiзацый, гаспадарчых службаў, якiя займалiся арганiзацыяй харчовых i фуражных паставак i мабiлiзацыяй мясцовага несельнiцтва на выкананне неабходных вайсковых работ. Была закладзена сiстэма паралельнага кiраўнiцтва, якая часам не дазваляла органам акупацыйнай улады працаваць скаардынавана.

       Палiтычныя планы Германii ў дачыненнi да Беларусi, нягледзячы на спробы iх абмеркавання, засталiся нявызначанымi. Нямецкае кiраўнiцтва вельмi спадзявалася  на хуткую перамогу ў вайне  i песiмiстычна ўспрымала здольнасцi беларускага насельнiцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўнiцтва з-за слабасцi этнiчнай самасвядомасцi, у сувязi с чым быў распрацаваны генеральны план «Ост», якi прадугледжваў праграму каланiзацыi акупiраваных тэрыторый, германiзацыi, высялення i знiшчэння зняволенага насельнiцтва. У прыватнасцi, планавалася выселiць i знiшчыць 75 % беларусаў.

       Да правядзення канкрэтных акупацыйных  мерапрыемстваў на тэрыторыi Беларусi  праявiлiся два падыходы, прадстаўленыя  цывiльнай адмiнiстрацыяй, з аднаго боку, i сiламi СС i палiцыi – з другога. Агульным для iх было тое, што яны аддана служылi iнтарэсам Германii. Але В. фон Кубэ рабiў стаўку на мясцовы нацыянальна-патрыятычны рух, не цураўся пэўных папулiсцкiх крокаў з мэтай аслаблення сацыяльнай базы для разгортвання антыфашысцкай барацьбы i ўмацавання яго пазiцый, стварэння пэўнага аўтарытэту акупацыйных органаў для больш эфектыўнай эксплуатацыi Беларусi. Эсэсаўскае кiраўнiцтва безразважлiва арыентавала свае войскi выключна на жорсткае масавае вынiшчэнне партызан i мiрных жыхароў.

       Вясной 1942 г. на тэрыторыi генеральнай  акругi Беларусi была праведзена  зямельная рэформа. Усе калгасы  былi распарцэляваны, а iх зямля i iнвентар перайшлi ў сямейны ўжытак сялян у рамках так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыi ўсходняй часткi Беларусi калгасы яшчэ доўгi час захоўвалiся як эфектыўны сродак задавальнення гаспадарчых патрэб Германii. Наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, якiя павiнны былi працаваць на карысць нямецкiх войскаў. Заработная плата на iх была мiзэрная. Кiраўнiкi прадпрыумстваў мелi права неабмежавана павялiчваць рабочы дзень, западозраных у сабатажах высылаць у канцлагеры, саджаць у турмы.

       В. фон Кубэ меў намер прыцягнуць  да супрацоўнiцтва з акупацыйным рэжымам мясцовых жыхароў у рамках дапаможных органаў улады i палiцыi. Але большасць насельнiцтва гэтыя мерапрыемствы ўспрыняла абыякава, затое польскае насельнiцтва на тэрыторыi Заходняй Беларусi да часу правядзення антыпольскай аперацыi ў пачатку 1942 г. заняло асноўную частку выдзеленых месцаў у складзе акупацыйных органаў.

       З лiку беларускiх нацыянальных  дзеячаў, якiя звязвалi свае  надзеi з фашысцкай Германiяй, 22 кастрычнiка 1941 г. была створана  Беларуская народная самапомач  (БНС). Кiраўнiком гэтай калабарацыянiсцкай арганiзацыi быў прызначаны İ.Ермачэнка. Адзiнай мэтай яе iснавання абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя i грамадская апека. Пазней да лiку функцый Беларускай народнай самапомачы былi далучаны пытаннi адукацыi i культуры. Быў дадзены дазвол на адкрыцце пачатковых школ, дамоў культуры, чытальняў, i г.д. Рабiлiся таксама крокi па беларусiзацыi царкоўнага жыцця, выдавалiся чатыры беларускiя часопiсы, былi арганiзаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, Жаночая Лiга, дадзены дазвол на ўжыванне беларускiх нацыянальных сiмвалаў i г.д. Паступова быў створаны цэнтральны i мясцовы аппарат Беларускай народнай самапомачы. 29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана фармiраванне беларускага Вольнага корпуса самааховы з мэтай барацьбы з узмацнiўшымiся партызанскiмi сiламi. Аднак яго арганiзацыя засталася незавершанай па прычыне супрацiўлення з боку кiраўнiцтва СС, якое не жадала ствараць нацыянальныя фармiраваннi. У вынiку супрацiўлення з боку сiл бяспекi Беларуская самаахова была распушчана, а дзейнасць БНС абмежавана ранейшымi функцыямi.

Информация о работе Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)