Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 22:53, контрольная работа

Краткое описание

Перыяд знаходжання ў Рэчы Паспалітай быў у гісторыі беларускіх зямель няпростым часам. У пачатку XVII ст. для гэтай дзяржавы і яе народа складалася нядрэнная перспектыва. Экономіка беларускіх зямель знаходзілася на ўздыме, ішло актыўнае заснаванне фальваркавай сістэмы, у цэлым было завершана фарміраванне сеткі гарадскіх пасяленняў.
К канцу папярэдняга XVI ст. пануючаму саслоўю Вялікага княства Літоўскага ўдалося не толькі дабіцца аслаблення каралеўскай улады і ўмацавання ўласных палітычных пазіцый, але і захаваць для дзяржавы рэшткі самастойнасці і фактычна нейтралізаваць найбольш непрымальныя палажэнні Любленскай уніі 1569 г. Гэта выявілася ў стварэнні асобнай вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага Княства – Галоўнага трыбунала, у прыняцці ў 1588 г. III Статута, які разглядаў Вялікае княства Літоўскае фактычна як самастойную дзяржаву са свёй тэрыторыяй, войскам, фінансамі.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………3

1. Форма дзяржаўнага ўладкавання і форма
кіравання………………….…………………………………………….5

2. Адасобленасць ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай…......8

3. Падзелы Рэчы Паспалітай………………………………..…..11

Заключэнне………………………………………………………..….15

Спіс выкарыстаных крыніц………………………………….…16

Содержимое работы - 6 файлов

3.doc

— 47.50 Кб (Скачать файл)


3. Падзелы Рэчы Паспалітай

 

Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любленскай уніі да трох падзелаў – гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.

Любленская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вяліка княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Другім вытокам крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых «залатых шляхецкіх вольнасце»: выбранне манарха, liberum veto і «Pacta conventa», «канфедэрацыі», «рокашы».

Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы «Польшча трымаецца на бязладдзі». Бязладдзе гэта стала вынікам разіцця «залатых шляхецкіх вольнасцей», ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове XVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінансава закабалялі шляхту, робячы яе сваім васальным акружэннем. Але ні водная з груповак не мела сілы ўзяць уладу. Адсюль – разгул анархіі.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Вярхоўная ўлада Рэчы Паспалітай, не забараняючы рэлігійную шматканфесійнасць, няўхільна падтрымлівала толькі каталіцызм. Берасцейская царкоўная вунія не дала пажаданых вытокаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Лацінізацыя ўніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла ўбачыла пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму праваслаўнаму насельніцтву. У грамадская свядомасці больш трывала замацоўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз’яднання з ім. Пазней гэта этнічна-рэлігійная і грамадска-палітычная плынь у гістарычнай літаратуры атрымала назву «заходнерусізм».

Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адміністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных павіннасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы краіны, часцей за ўсё на Украіну і ў Расію, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі  Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII стагоддзя найбольш уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х – Сапегі [5, с. 225 – 228].

У гэтай барацьбе магнаты карысталіся як подкупам асобных шляхціцаў, з дапамогай якіх зрывалі соймікі, так і тэрорам. Іх бясконцая канфрантацыя раздзірала краіну і спрыяла ўмяшанню замежных дзяржаў у яе ўнутраныя справы. Пры гэтым замежныя краіны, добра разумеючы, што вага ў міжнародных справах і само існаванне Рэчы Паспалітай істотна залежаць ад палітычнай стабільнасці ў ёй, дзеля сваіх інтарэсаў праяўлялі агульную зацікаўленасць ў захаванні там агрэсіі.

Між тым пашырэнне ўплыву суседніх дзяржаў на ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай – не толькі сведчанне дэмаралізацыі яе правячай арыстакратыі, але і паказчык глыбокага палітычнага заняпаду гэтай краіны. Асабліва актыўна ўмешваліся замежныя краіны ў перадвыбарчую барацьбу перыяду бескаралеўя, імкнучыся правесці на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай свайго кандыдата і такім чынам забяспечыць свой уплыў на палітыку знясіленай дзяржавы. Пры гэтым яны не грэбавалі ні подкупамі сваіх прыхільнікаў, ні дыпламатычнымі сродкамі, ні непрыхаваным узброеным націскам. Феадальная анархія і бясконцыя магнацкія інтрыгі ў барацьбе за ўладу не спыняліся ні ў час дзяржаўных войнаў, ні пасля іх заканчэння.

Такім чынам, ва ўмовах неабмежаванай дэмакратыі пануючага класа не толькі была прыкметна аслаблена манархічная ўлада, але і адміністрацыйнае кіраванне было даведзена да заняпаду. Адначасова былі страчаны шмат якія станоўчыя рысы духоўнасці і грамадзянскага сумлення. У першай палове XVІІІ ст. Рэч Паспалітая ўяўляла сабой дзяржаву, з інтарэсамі якой лічыцца было не абавязкова. Цэнтральная ўлада Рэчы Паспалітай, аслабленая шматлікімі атрыбутамі «залатой шляхецкай вольнасці», рэзка кантраставала з рэжымамі абсалютысцкіх дзяржаў-суседзяў, якія ішлі да зеніту сваёй магутнасці. Дэманструючы яе, яны імкнуліся пашырыць свае тэрыторыі за кошт кволай Рэчы Паспалітай, выкарыстоўваючы і звароты да іх за дапамогай варагуючых паміж сабой розных магнацка-шляхецкіх груповак.

Пачынаючы з 1648 і да 1717 г. Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане амаль беспе­ра­пын­ных войнаў з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй, крымскі­мі татарамі. Далёка не ўсе яны заканчваліся пераможна для яе. Суседзi Рэчы Паспалітай – Прусія, Аўстрыя і Расія адкрыта выказвалi да яе тэрытарыяль­ныя прэтэнзii. Так, у гады Паўночнай вайны (1700 – 1721) прускі ка­роль планаваў аддзяліць ад Рэчы Паспалітай узбярэжжа Балтыкі. Аўстрыя прэ­тэн­да­ва­ла на Заходнюю Украіну. Расія бу­да­ва­ла планы адносна далучэння астатняй Украіны і Беларусі.                        

Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аў­с­т­рыя падпiсалi канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалітай, каб тым самым «прадухiлiць дзяржаву ад поў­на­га разлажэння». У выніку да Расii адыйшла ўсходняя частка Бела­ру­сі.   

Прагрэсіўная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў сейма (Г. Калантай, С. Малахоўскi, К. Сапега і інш.) дамаглася прыняцця ім канстытуцыi. У яе аснову быў пакладзены прынцып падзелу ўлад. За­ка­на­даў­чая ўлада надавалася двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 га­ды i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыс­тан­ня «лiберум вета». Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў. Выбарнасць каралёў заба­ра­ня­ла­ся.

Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе выз­на­ча­ль­най ролi у грамадскiм жыццi. Мяшчанам дазвалялася набываць зямельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апа­ра­це i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам за­ко­ну. Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захоўвала статус дзяр­жаў­най рэлiгii.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была першай у Еўропе. Нягледзячы на яе абмежаваны характар, яна ме­ла прагрэсіўны характар: лiквiдоўвала феадальную анархiю, стрым­лі­ва­ла свавольства магнатаў, пашырала правы мяшчанства, спры­я­ла развіццю буржуазных адносін.

2 ліпеня 1791 г. была здзейснена спроба пазбавiць Расiю пад­с­та­вы для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды ў Пiнску быў склiка­ны вы-шэйшы сход праваслаўных дзеячаў – «Генеральная кангрэгацыя», якiя пастанавiлi: замест расiйскага Сiнода прызнаць вяршэнства Канстан-цiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае кiраванне ў Рэчы Паспалітай.

Тым не менш, ні канстытуцыя, ні кангрэгацыя не абаранiлі краіну ад далейшага крызісу дзяржаўнасці. 14 мая 1792 г. у Пецярбургу праціў­ні­ка­мі рэформ быў абвешчаны акт канфедэрацыi, а з горада Таргавіцы (Падолле) на Варшаву пад лозунгам абароны самабытнага дзяржаўна­га парадку  рушылі сілы канфедэратаў пры падтрымцы 100-тысячна­га расійскага войска. 24 ліпеня 1792 г. на іх бок перайшоў сам кароль, а яго войска – у падпарадкаванне канфедэратаў. Патрыятычна нас­т­ро­е­ныя генералы Касцюшка, Панятоўскі і інш. падалі ў адстаўку.

Тым самым праціўнікі рэформ падрыхтавалi новы падзел Рэчы Паспалітай. Так, 12 студзе­ня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана канвенцыя памiж Расiяй i Прусiяй, паводле якой да Расii адыйшлi землi Цэнтра­ль­най Беларусі, а таксама правабярэжная Украiна.  

Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай бара­ць­бы за вяртанне да Рэчы Паспалітай страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрых­тоў­цы паўстання размяшчаўся ў Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiзацыя на чале з палкоўнікам Я. Ясiнскiм. Паўстанцы звязвалі свае спадзяваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве ён абвясціў «Акт паў­с­тан­ня грамадзян» і заклiкаў да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўсталі жыхары Вiльнi. Я. Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэйшую Лiтоўскую Раду.

У маі пасля вызвалення Варшавы была сфарміравана Найвышэйшая нацыянальная Рада з 40 чалавек на чале з Т. Касцюшкам. Як каманду­ю­чы ўзброенымі сіламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiўленнем; разаслаў зва­ро­ты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўра­да; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян ат­ра­ды зваліся касінерамі.

У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус Серакоўскага, а ўсе ацалелыя паўстанцы адступілі на тэрыторыю Польшчы. 10 кастрычнiка на падыходах да Варшавы, пад Ма­ця­ё­ві­ца­мі  адбылася другая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скончылася іх разгромам.  Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а новым галоўнакамандуючым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ваенная ініцыятыва па-ранейшаму належала рускім войскам. Пас­ля капітуляцыі Варшавы і аб'яўленай А. Суворавым амністыі паўстан­цы паўсюдна  на працягу тыдня склалі зброю. Такiм чынам, першая спроба шляхты аднавiць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. была няўдалай. Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Расii.

13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай. У лі­ку іншых зямель да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. Рэч Паспалитая перастала існаваць, галоўным чынам, з-за нястрыманага сва­во­ль­с­т­ва магнатаў, недасканаласці сістэмы дзяржаўнага кіравання і мэ­та­на­кі­ра­ва­най палітыкі суседніх дзяржаў.

Рэч Паспалітая, якая існавала як дзяржава больш за 200 гадоў, пера-стала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Заня-паду і знікненню гэтай дзяржавы спрыялі шэраг прычын. Частка з іх была закладзена ў складаным і супярэчлівым характары ўзаемаадносін паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім, другая – у слабых сувязях паміж рознымі рэгіёнамі дзяржавы, трэцяя – у неабмежаваных шляхецкіх вольнасцях, якія зрабілі караля выбарнай асобай з амаль дэкаратыўнымі функцыямі, чацвёртая – у рэзкіх сацыяльных канфліктах, пятая – у канфесійнай і этнічнай стракатасці. Нарэшце ўплыў знешняга фактару, зацікаўленасць замежных дзяржаў у падтрымцы супярэчнасцей паміж феадальнымі групоўкамі Рэчы Паспалітай з мэтай знішчэння палітычнага існавання краіны і паслядоўнага захопу яе зямель. Аслабленая ўнутранымі супярэчнасцямі Рэч Паспалітая і абедзве дзяржавы ў яе складзе Вялікага княства Літоўскага і Польшча у выніку трох падзелаў спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.

 

 

 

 

14

 



Змест.doc

— 25.00 Кб (Открыть файл, Скачать файл)

Сп_с выкарыстаных крын_ц.doc

— 26.50 Кб (Открыть файл, Скачать файл)

Уводз_ны.doc

— 20.50 Кб (Открыть файл, Скачать файл)

Информация о работе Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай