Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 22:53, контрольная работа

Краткое описание

Перыяд знаходжання ў Рэчы Паспалітай быў у гісторыі беларускіх зямель няпростым часам. У пачатку XVII ст. для гэтай дзяржавы і яе народа складалася нядрэнная перспектыва. Экономіка беларускіх зямель знаходзілася на ўздыме, ішло актыўнае заснаванне фальваркавай сістэмы, у цэлым было завершана фарміраванне сеткі гарадскіх пасяленняў.
К канцу папярэдняга XVI ст. пануючаму саслоўю Вялікага княства Літоўскага ўдалося не толькі дабіцца аслаблення каралеўскай улады і ўмацавання ўласных палітычных пазіцый, але і захаваць для дзяржавы рэшткі самастойнасці і фактычна нейтралізаваць найбольш непрымальныя палажэнні Любленскай уніі 1569 г. Гэта выявілася ў стварэнні асобнай вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага Княства – Галоўнага трыбунала, у прыняцці ў 1588 г. III Статута, які разглядаў Вялікае княства Літоўскае фактычна як самастойную дзяржаву са свёй тэрыторыяй, войскам, фінансамі.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………3

1. Форма дзяржаўнага ўладкавання і форма
кіравання………………….…………………………………………….5

2. Адасобленасць ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай…......8

3. Падзелы Рэчы Паспалітай………………………………..…..11

Заключэнне………………………………………………………..….15

Спіс выкарыстаных крыніц………………………………….…16

Содержимое работы - 6 файлов

1.doc

— 46.50 Кб (Скачать файл)


1.      Форма дзяржаўнага ўладкавання і форма кіравання

 

Асноўнай прычынай, якая падштурхнула Вялікае княства Літоўскага да збліжэння з По­ль­ш­чай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісто­рыі Лівонская вайна (1558 – 1583).

У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшча­ла­ся аб’яднанне Польшчы (Кароны) i Вялікага княства Літоўскага у федэратыўную дзяржа­ву – Рэч Паспалiтую.

Рэч Паспалітая лічылася сумесным дзяржавай «абодвух народаў» – польскай і літоўскай шляхты, яна вяла агульную знешнюю палітыку, але не была ўніфікавана палітычная сістэма. Перашкодай на шляху ўніфікацыі былі статуты Вялікага княства Літоўскага. Палітычна фармальна дзве дзяржавы аб'ядноўвалі манарх і сойм, якія былі вышэйшымі органамі ў Рэчы Паспалітай. Нормы статута 1588 г. заканадаўча замацавалі адасобленасць Вялікага княства Літоўскага. Рэч Паспалітая складалася з дзвюх частак: ка­роны і княства. На правах сумеснага валодання ўваходзіла тэрыторыя Лівонія. Васальнымі дзяржавамі былі Курляндыя і Зінгалія. З 1569 г. да Польшчы далучаны Валынь, Падляшша, Падоле, Кіеўшчына. Падчас воін XVI ст. Польшча страціла Лівонію, Смаленшчыну і Чарнігаўскія землі, паўночную і левабярэжную Украіну з Кіевам, у барацьбе з Масквой.

Рэч Паспалітая – шматнацыянальная дзяржава, нацыянальна неадна­стайная. Палякі складалі 40 % жыхароў, 10 % з 8 млн. складала шляхта.

Што тычыцца формы праўлення Рэчы Паспалітай, то ў навуковым асяроддзі няма пэўнай пазіцыі. Так Доўнар Т.І. прытрымліваецца той пазіцыі, што Рэч Паспалітая – моцна абмежаваная манархія [3, с. 116]. Мазарчук Д.В. лічыць, што гэта саслоўна-прадстаўнічая манархія [4]. Сарокін А.М. займае дваістую пазіцыю: Рэч Паспалітая па форме праўлення з’яўляецца саслоўнай рэспублікай на чале з абраным каралём, які падзяляў сваю ўладу са шляхтай [6, с. 31 – 32]. Вішнеўскі А.Ф. з аднаго боку лічыць Рэч Паспалітаю моцна абмежаванай манархіяй, з другога – кароль абіраўся і яго функцыі былі падобныя на функцыі прэзідэнта [1, с. 72].

Дзяржаўнае права ацэньвала форму праўлення як рэспубліку, і ўся ўлада была ў павятовых соймаў – панская шляхецкая рэспубліка без прыкмет дэмакратызму.

У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаў­най улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і парламент. Пасада кара­ля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы.

Прававое становішча караля вызначалася «Пакта канвента» і «Генрыхавымі артыкуламі», а ў Вялікім княстве Літоўскім – яшчэ і Статутам 1588 г.

Паміж шляхтай і кожным новым каралём складаўся сумесны дагавор – «Пакта канвента», які абазначаў абавязкі новаабранага караля. Згодна з «Генрыхавымі артыкуламі», якія з’яўляліся нязменным нарматыўным актам, вызначаліся асноўныя прынцыпы, у адпаведнасці з якімі вызначалася кола паўнамоцтваў караля. У гэтым дакуменце абвяшчалася вольнае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызначэння, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Без згоды сойма каралю забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання.

Сам кароль лiчыўся «першым сярод роўных» i абавязваўся захоўваць «залатыя шляхецкія вольнасці».

Улада караля была абмежавана: ён самастойна не валодаў ні заканадаўчай, ні судовай, ні выканаўчай уладай.

У заканадаўчай сферы кароль меў толькі права закандаўчай ініцыятывы, маў права канчатковага рэдагавання законаў і санкцыянаваў соймавыя пастановы.

Кароль з’яўляўся вярхоўным галоўнакамндуючым, але яго ўлада таксама была абмежавана гетманам.

У судовай сферы ўлада караля была абмежавана наяўнасцю Галоўных судоў (Трыбуналаў), ён нават не меў права амністыі і памілавання злачыўцаў.

У выканаўчай сферы кароль меў права на прызначэнне службоўцаў цэнтральных дзяржаўных органаў, але не меў права распараджацца дзяржаўнай казной.

У сваёй дзейнасці кароль адказваў перад Вальным соймам.

Фактычна ўсё жыццё караля Рэчы Паспалітай было пад кантролем. Нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі падпадалі пад кантроль сойма.

Нягледзячы на абмежаванні, кароль захоўвае некаторыя паўнамоцтвы: прызначэнне цэнтральных і земскіх чыноўнікаў, у тым ліку ваяводаў і каштэлян, якія разам з ім складалі сенат, меў права склікаць сойм.

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным – праводзілі выбары і заключалі пагадненне «Пакта канвента»; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

З сярэдзіны XVII ст. шляхецкая дэмакратыя перараджаецца ў рэжым магнацкай алігархіі. Раўнавага паміж шляхецкім саслоўем і каралеўскай ула­дай парушаецца. У выйгрышы засталіся магнаты. Па меры абмежавання манархіі растуць функцыі сойма, які перастае эфектыўна працаваць, шляхта лічыла, што задачы сейма – не прымаць новыя законы, а забяспечыць заха­ванне і выкананне раней прынятых нормаў, што выявілася ў прынцыпе «liberum veto», які стаў разглядацца як краевугольны камень шляхецкай дэмакратыі. «Liberum veto» пачало выкарыстоўвацца з 1652 г. і па 1663 г. 37 з 73 соймаў было сарвана.

У XVII ст. былі спробы змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але безвынікова. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і вольнага вета памяншэнне сваіх правоў. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што, у сваю чаргу, стварала цяжкасці ў рабоце.

Праўда, у некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб’яўлялі свой сойм канфедэрацыяй, і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы:

1) тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі, – аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах;

2) тыя, што мелі дачыненне да Кароны;

3) тыя, што мелі сілу ў Вялікім княстве Літоўскім [1, с. 74].

З сярэдзіны XVII ст. ролю соймаў ў кіраванні дзяржавай памяншаецца, усё большае значэнне набываюць канфедэрацыі.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх яны рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях.

На працягу XVII ст. дзяржаўны апарат Рэчы Паспалітай прыходзіць у заняпад, непрыдатнасць. Падзеі Паўночнай вайны фактычна ператварылі Рэч Паспалітую ў аб’ект пастаяннага ўмяшання замежных дзяржаў.

 

 

 

7

 



Змест.doc

— 25.00 Кб (Открыть файл, Скачать файл)

Сп_с выкарыстаных крын_ц.doc

— 26.50 Кб (Открыть файл, Скачать файл)

Уводз_ны.doc

— 20.50 Кб (Открыть файл, Скачать файл)

Информация о работе Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай