Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Марта 2012 в 19:28, реферат
М. Танк нарадзіўся ў цудоўным нарачанскім краі на Міншчыне 17 верасня 1912 года ў весцы Пількаўшчына. Прызнаны класік беларускай літаратуры выявіў свой талент не толькі ў творах для дарослых, але і ў творах для дзяцей, моладзі.
Першыя спробы пяра юнага паэта адносяцца да часу вучобы ў Віленскай рускай і Радашковіцкай беларускай гімназіях.
Уводзіны…………………………………………………………… – с. 2
1 Услаўленне справядлівасці і барацьбы за свабоду ў казцы “Сказ пра Вяля”……………………………………………………………….. – с. 3
2 Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў казцы “Казка пра Музыку” – с. 5
3 Маральныя праблемы і прыемы іх увасаблення ў казках “Мухамор”, “Жук і слімак”, “Казка пра мядзведзя і інш……………………….. – с. 6
Заключэнне…………………………………………………………... – с. 10
Літаратура…………………………………………………………….. – с. 10
Талент М. Танка як дасканалага майстра літаратурнай апрацоўкі выявіўся і ў чго творы “Конь і Леў” (1953). Перапрацаваўшы фальклорны сюжэт, пісьменнік, па сутнасці, стварыў невялічкую п’есу, казку-дыялог па сваёй будове. Добра ведаючы звычкі дзеючых асоб казкі, паэт здолеў стварыць іх запамінальныя характары праз учынкі, праз моўную характырыстыку.
Буланы конь пастарэш, спрацавашся, стаў нядужы. Гаспадар перастаў яго карміць і праганяе з двара. Падкаваны напаследак на чатыры нагі Буланы апынуўся на папасе, дзе сустрэў Льва. Ганарлівы цар звяроў накідваецца на Каня з лаянкай і папрокамі, жадаючы паказаць сваю ўладу і сілу: “Глыбу з крушні ён схапіў// У кіпцюры свае// І так сціснуў, што вада// Пырснула з яе” [5, c.69]. Конь здзівіўся, але заўважыў, што большым дзівам было б, каб усемагутны цар высек з граніту агонь. Леў, які лічыць, што ён можа ўсё, бярэцца гэта зрабіць, але вынік дрэнны: агню – няма.
Фанабэрысты зазнайка Леў уладарна загадвае Каню: “Ну, цяпер твая чарга!”. Аўтар абмаляваў Каня, як разважлівага, з уменнем трымацца перад фанабэрыстым Львом, падкрэсліў, што ў Каня падковы на ўсіх нагах: “Тут у глыбу ўдарыў Конь// З чатырох падкоў,-// Пад абломкі іскраў сноп// З громам паляцеў.// Аж не знаў, як уцякаць,// З перапуду Леў.” [5, c.70].
Нястрымны ў сваім самахвальстве, Леў на справе аказваецца бездапаможным баязліўцам. Эпізод з Ваўком канчаткова пераконвае чытача, што пустое зазнайства, самаўзвышэнне выклікае асуджэнне, смех [2, c.263].
Мастак сувяржае на прыкладзе такіх дужых жывёл, як воўк, леў і конь, што любая грубая сіла можа быць пераможана дасціпным розумам і кемлівасцю. Аўтарская ідэя падпарадкавана жыццёвай ісціне, паводле якой дабро заўседы ўзнагароджваецца: гаспадар хоць і выгнаў каня, але потым зноў вярнуў яго дадому: “Ён буланага вярнуш// Зноў у стайню – ў дом// І весь ве яго карміў// Сенам ды аўсом” [5, c.5]. Такое вырашэнне канфлікту вельмі падабаецца дзецям, бо жывуць яны найперш па законах справядлівасці [2, c.277].
Заключэнне
Адметнасцю многіх казак М. Танка з’яўляецца тое, што мастак удала падпарадкоўвае здабыткі народнай творчасці ідэйна-эстэтычным задачам сучаснасці. Творы паэта з’яўляюцца ўзорам жыццёвай мудрасці, народнай маралі і этыкі. Клопат паэта аб лёсе, шчасці падрастаючага пакалення выяўляецца ва ўсёй яго творчасці, якая дапамагае чытачу стаць чыстым, сумленным. У казках гэтага мастака слова выяўляецца сваеасаблівая сістэма педагагічных поглядаў, якая можа дапамагчы юнаму пакаленню знайсці адказы на пытанні пра дабро і зло, пра сяброўства і здраду, пра высакароднае і нікчэмнае. У гэтым вялікая заслуга паэта перад народам, перад дзецьмі – надзеяй і будучыняй краіны.
Літаратура
1. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам./ пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск: Выш. шк., 2008. – 688 с.
2. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для высшіх навучальных устаноў/ пад агул. рэд. М.Б. Яфімавай, М.М. Барсток. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1979. – 352 с.
3. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для пед. вузаў/ Склад. М.Б. Яфімава, В.М. Ляшук. – 2-е выд., перапрац. – Мн.: Выш. шк., 2003. – 637 с.
4. Танк М. Збор твораў: у 6 т. – Мінск, 1978. – Т. 1. – С. 148-156
5. Танк М. Блікі сонца: Вершы, казкі. – Мінск, 1997. – С. 5- 97