Жаночыя вобразы Міхась Зарэцкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 02:46, курсовая работа

Краткое описание

Міхась Зарэцкі (Касянко Міхаіл Яфімавіч ) — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці.

Содержимое работы - 1 файл

ГОТОВЫЙ.docx

— 64.14 Кб (Скачать файл)

"Кветка пажоўклая". Гэты твор стаў канцэнтрацыяй  таго, што было напісана дагэтуль – крокам да новага.

Чалавечыя адносіны 1920 - 1930-я  гг. нагадвалі ваенныя часы, бо кожнага  прыгнечвала невядомасць: хто застанецца ў страі заўтра, а каго спасцігне смерць, хто будзе ўзнагароджаны, а хто пакараны. Атмасфера рэпрэсій вымушае Марыну Гарнову рабіць антычалавечыя ўчынкі, якія здаюцца правільным, пакуль не тычацца кагосьці з блізкіх людзей, тых, з кім чалавек звязаны любоўю.

Змест "Кветкі пажоўклай" – глыбокі. Дачка памешчыка, Марына Гарнова, у юнацтве паспрабавала парваць са сваім класам, са сваім асяроддзем і яе спроба здзейснілася. Спярша Марына была эсэркай, а потым яна верай і праўдай служыла савецкай уладзе. "Працавала ў надзвычайнай камісіі, займала важную пасаду, добра працавала, была вядома ўсім тутэйшым "контрам" як спрытная чэкістка з пільным вокам і сталёвай цвёрдасцю" [3, с. 253]. У сваёй працы Гарнова, не заўважыўшы гэтага, перайшла мяжу дапушчальнага. Яна стала ахвярай дэўрэвалюцыйнай бязлітаснасі , жорсткасці, забылася пра міласэрнасць. Гарнова парушыла маральныя прынцыпы жыцця, жыццё ей адпомсціла. Пачалося гэта парушэнне не тады, калі яна на заклік бацькоў вярнуцца дадому адказала лістом: "Не лічыце мяне вашай дачкой". I зрабіла гэта лёгка, з усмешкай, "гэта была нібы забава маленькая" [3, с. 268].

Не, усё пачалося тады, калі Марына не працягнула руку брату, які прасіў паратунку, бо яму пагражаў арышт, як прысяга, што калі сястра дапаможа збегчы за мяжу, ён не будзе болей выступаць супраць савецкай улады, займацца варожай дзейнасцю. На гэты крык душы спалоханага чалавека "спрытная чэкістка з сталёвай цвёрдасцю" не адгукнулася. Не адгукнулася таму, што бязлітасная барацьба вытруціла з яе душы дабрыню і міласэрнасць. Яна ўласнаручна падпісала смяротны прысуд брату.

Аддамо належнае шчырасці Гарновай. Яна адкрыта прызналася, што магла дапамагчы, магла даць паратунак, але не зрабіла гэтага, бо перад ёй быў родны брат: "А той час нікога я не лічыла такім ворагам , як сваю радню..." [3, с. 268].

Пасля таго як прысуд быў  выкананы, Гарнова атрымала ад бацькі жахлівага зместу "пісульку": "3 гэтага часу будзь ты праклята. Няхай табе жыццё будзе горкаю доляй. Бацькава пракляцце спасцігне цябе на тваім ганебным шляху" [3, с. 266].

Гарнова не здолела вынесці  цяжару не бацькавага праклёну, а цяжару ўласнага сумлення. Яна нутрана зламалася, страціла цікавасць да жыцця, сум, пустата  і страх пасяліліся ў яе душы.

Перад намі сапраўдная трагедыя чалавека. Моцная воляй, загартаваная ў барацьбе Марына спрабуе яшчэ чапляцца за жыццё. Даследчык Міхась Мушыскі заўважыў такую дэталь: гераіня ўладкоўваецца на працу ў дзіцячы дом, спадзеючыся, што блізкасць да бязвінных дзіцячых душ дапаможа ёй забыцца пра трагізм мінулага, знайсці сябе. Спадзявалася былая чэкістка знайсці душэўнае заспакаенне ў каханні. Але дарэмна, для кахання таксама патрэбны дабрыня, здольнасць да суперажывання, міласэрнасць, чаго ў душы Гарновай не засталося.

Выродлівая, узрошаная фанатычным перакананням чалавечая воля – падстава для шматлікіх духўных трагедый, глеба, на якой узрастаюць найгоршыя  ўчынкі – жоўкнуць найлепшыя кветкі чалавечых памкненняў. Вакол нашай  гераіні сціскаецца вязьмо ўласных  памылак. Яна прынесла ахвяру – сама стала ахвярай: эстафета ахвяравання  эфемернаму ідэалу прыводзіць інтэлігентку Гарнову да свядомага самазабойства. Яна гіне пад коламі цягніка.

Вобраз Марыны вызначальны  тым, што праз смерць гераіні становіцца зразумелым кошт той светлай будучыні, у якую яе заклікалі верыць.

Зноў гучыць матыў любові. Няхай яна называецца тут "слабасцю", "ліпучым путам ", "атрутным павучыннем", "хмелем", "прыгожаю, але грузкай, дрыгвянай багнай" [3, с. 265], але гэта прычына, што вымагае ад Марыны Гарновай ачышчэння, вяртае ў жанчыну страчаную сістэму каардынатаў.

Міхась Зарэцкі, плоцячы  даніну часу, быццам бы выкіроўваў у  фінале апавядання на "правільны" шлях, адваротны зместу твора: "Кветка пажоўклая. I таму адляцела, адпала ад дрэва жыцця, зволіла месца здароваму, свежаму. I нямала было такіх кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка, што закрасавалі ў ім цветам жывым, пышна-дзейным. Але глыбока ўраслі  ў атрутна-гнілую глебу, набраклую лёкам смяртэльным. І не вытрымалі палкага сонца. Пажоўклі ..." [3, с. 285].

Тым не менш у гэтых некалькіх  словах маецца падтэкст. Звернемся да слоў "ураслі ў атрутна-гнілую глебу, набраклую лёкам смяртэльным". Яны перагукваюцца з фінальнай фразай апавядання "На маладое": “А Марылька… Бедная яна…Панікла без пары, як кветка ў дрэнным, атрутным паветры" [3, с. 196].

Увогуле ўжо ў самой  назве аўтар як бы паведамляе нам пра тое, аб чым будзе твор. Кветка пажоўклая гэта тая, якая ўжо не жыве, якая ўжо амаль памерла, ёй толькі застаецца снаваць, падпарадкоўвацца прыроде і чакаць свайго канца, або якая ўвогуле "згубіла сваё месца ў жыцці" [3, с. 284]. Так паказана Марына Гарнова. Яна проста існуе і ў канцы твора – памірае. Такіх "кветак пажоўклых", як мы паспелі заўважыць, вельмі шмат ва ўсёй творчасці пісьменніка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Відавочна, што на творчасць М. Зарэцкага паўплывал многія біяграфічныя фактары: значны ўплы на мастацкае фарміраванне сына меў бацька, вучоба, настаўніцкая дзейнасць, сацыяльна-бытавое і культурнае асяроддзе, у якім фарміравалася асоба будучага пісьменніка. Але патрэбна адзначыць, што аўтар жыў у час так званай беларусізацы і пачатку сталінскага тэрору, якія больш за ўсё наклалі адбітак на літаратурнай творчасц пісьменніка. Многія творы былі надрукаваны ў гэты час. З-за палітычных рэпрэсій М. Зарэцкі не змог завяршыць шэраг сваіх цікавых задумак, як незавершаны раман "Крывічы". Тое, што захавалася, сведчыць аб высокім майстэрстве Зарэцкага-празаіка, аб яго непаўторнай манеры пісьма, аб імкненні да стварэння высокапсіхалагічнай беларускай прозы.

Аўтар карыстаўся выключнай папулярнасцю ў чытацкім асяроддзі, асабліва маладзёжнай аўдыторы , рэвалюцыйная акрыленасць і душэўныя памкненні якой былі блізкія, зразумелыя пісьменніку рамантычнага светаўспрымання. I Зарэцкі здолеў па-мастацку перадаць у яскравых вобразах і багатых жыццёвых фарбах атмасферу часу, складанасць і супярэчлівасць эпох .

У курсавой працы былі прааналізаваны творы малой прозы. У малой прозе пісьменніка былі прааналізаваны такія творы як "Гануля", "Мар'я", "На маладое", "Бель", "Дзіная", "Навела пра каханне", "Кветка пажоўклая", “На чыгунцы”, аповесць "Голы звер".

У гэтых творах пераклікаецца сімвал "пажоўклай кветкі", як сімвал жанчыны "атручанай" новым жыццём. "Пажоўклая кветка" гэта тая, якая ўжо не жыве, якая ўжо амаль памерла, ёй тольк застаецца снаваць, падпарадкоўвацца прыродзе і чакаць свайго канца, або якая ўвогуле "згубіла сваё месца ў жыцці " [3, с. 284].

Рамантычны жаночы вобраз інтэрпрэтаваўся пісьменнікам у некалькіх пастасях:

1. Як трагічныя – паказаны характары жанчын дарэвалюцыйнага грамадства, выяўленыя з дапамогай сімвала "пажоўклай кветкі". Галоўная іх рыса –няздольнасць адмовіцца ад сваіх ідэала , за гэта яны пазбаўлены месца ў новым жыцц. ("Кветка пажоўклая", "На маладое", "Бель", "Мар'я", "Голы звер")

2. Вобраз жанчыны, якая намагаецца нейкім чынам дастасаваць свае перакананні да "новай" маралі і сама становіцца яе ахвярай, намінаваны пісьменнікам як вобраз "дзіўнай" жанчыны. ("Дзіўная", "Бель")

3. Асобна стаяць вобразы "новых" жанчын, якія створаны адпаведна сацыяльнаму заказу – з гэтай прычыны адрозніваюцца некаторым схематызмам ("Гануля", "Навела пра каханне" )

Увогуле, творчасць Міхася Зарэцкага мае выключнае значэнне для развіцця жаночага характару ў беларускай прозе. Пісьменнік увёў жанчыну з яе інтымнымі, духоўнымі перажываннямі ў кантэкст вялікай літаратуры. Сілаю свайго таленту мастак здолеў занатаваць для нашчадкаў і праўдзіва паказаць як вобраз простай жанчыны дэфармуецца ў вобраз савецкай жанчыны. Пры гэтым аўтар выявіў гуманістычны падыход да раскрыцця жаночага вобраза на зломе эпох.

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне вобразаў жанчын звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу, і асабліва з тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вобраз жанчыны вабіць і паэтаў, і празаікаў.   Такім чынам, вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры ёмісты і разнастайны. Кожны аўтар стварае пэўны ідэал жанчыны. Але ж агульным застаецца тое, што на гэты вобраз ускладзена вялікая і святая місія на зямлі, бо і сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай». Каб гэтага не здарылася, трэба зрабіць жанчыну шчаслівай. А шчасце для жанчыны — гэта быць заўсёды пачутай і патрэбнай блізкім людзям.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Воюш, І. У непрытульным свеце...: Жаночыя вобразы ў прозе Міхася Зарэцкага / І. Воюш // Роднае слова. - 2004. - 9. - С. 19; 10. - С. 19.

2. Гібок-Гібкоўскі, А. "Песню ліла вясна...": Тэма кахання ў апавяданнях Міхася Зарэцкага. / А. Гібок-Гібоўскі // Роднае слова. - 1996. - 12. - С. 49 - 60.

3. Зарэцкі, М. Кветка Пажоўклая. Апавяданні, аповець / М. Зарэцкі // Мінск. - "Мастацкая літаратура". - 2002. - С. 430.

4. Зарэцкі Міхась // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А.В. Мальдзіса. - Мн., 1993. - Т. 2. - С. 502-505.

5. Зарэцкі М. Зборнiк твораў: У 4 т./ Зарэцкі М. - Мн., 1989-1992. Т. 1-4. - С. 124-202.

6. Ляшук, В. Літаратурнае жыццё канца 20 - 30'х гадоў: Міхась Зарэцкі. / В. Ляшук 2001. - 11. - С. 34.

7. Майсеенка А. Творчасць Міхася Зарэцкага: Станаўленне таленту / Майсеенка А. - Мн., 1978. - С. 559.

8. Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. - С. 204.

9. Мушынскі М. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага / М. Мушынскі- Мн., 1991. - С.294.

10. Мушынскі М.І. Міхась  Зарэцкі // Гісторыя беларускай  літаратуры ХХ стагоддзя: У  4 т. Т. 2. - Мн., 1999. - С. 504-549.

11. Полымя. -1925. - 3. - С. 159.

12. Скрыган Я. / / Збор твораў : у 2 т. / Т.1. – Мн. 1975. – 188 с.

13. Чыгрын І.П. Зарэцкі  Міхась // Беларускія пісьменнікі:  Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 2. Мн., 1993.- С. 502-503.

14. Рублевская, Л. Бездны Михася Зарецкого (о судьбе белорусского писателя, попавшего в круговорот сталинских репрессий) //СБ Беларусь сегодня. - 2006. - 19 декабря. - С. 21.

15. Хведаровіч, М. Мастак праўдзівага слова: Міхась Зарэцкі. - У кн.: Хведаровіч М. Незабыўнае. Успаміны. - Мн. "Маст. літ", - 1976, - С. 63 - 77.

16. Яроменка, М. Нязломная сіла духу /М. Яроменка// Наша Талачыншчына. - 2001. - 14 лістап.- С.3.

 


Информация о работе Жаночыя вобразы Міхась Зарэцкі