Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 02:46, курсовая работа
Міхась Зарэцкі (Касянко Міхаіл Яфімавіч ) — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці.
У канцы аповесці аўтар падае казку-прыпавесць пра злога лесуна і бярозку. У вобразе злога лесуна выступае Яроцкі, а бярозкай з'я ляецца Лідачка.
Аўтар паказвае гэтай казкай-прыпавесцю як Яроцкі зламаў жыццё Лідачцы, і не тольк ёй. Яшчэ шмат людзей сталі ахвярамі такіх яроцкіх.
Вартасць аповесці "Голы звер" заключаецца менавіта ў тым, што надзённае пытанне сучаснага яму жыцця М. Зарэцкі пераводзіў у шырок план, бо суадносіны інтарэсаў асобы грамадства застаюцца актуальным сёння і будуць актуальным заўтра.
Характар галоўнай гераіні апавядання "Мар'я" выяўлены ў сутычцы з лёсам. Аўтар ўвё жанчыну да сапраўднага кахання праз выпрабаванні. Пакінутая Андрэем, Мар'я бярэ шлюб са сквапным Ягорам і па яго загадзе забівае сваё дзіця ад Андрэя. У сталым узросце яна сустракае ваеннага пісара Ляксандру, з якім шукае блізкасці. У лірычным адступленні пра восень жыцця, Міхась Зарэцкі фактычна пісаў пра сваю гераіню: "Восень жыцця чалавека... Хіба не маеш і ты сваіх, толькі табе ўласцівых прываб? Хіба мала хараства ў гэтым адцвітанні душы, у гэтым сумна-пакорным развітанні з уцехамі, забавамі маладосці? Хіба не прыгожы гэтыя астатнія абуджэнні паволі засынаючага сэрца, гэтыя астатнія гулліва-радасныя выбухі заміраючага жыцця, гэтыя астатнія запозненыя асеннія кветкі?” [3, с. 46] “Запозненая асенняя кветка” – гэта апошняе каханне Мар' , каханне-ачышчэнне змарнаванай пакутамі душы, споведзь любаму сэрцу пра непапраўныя памылкі жыцця.
Любоў Ягора да Мар’і аблытаная “забабонамі”, хоць той “проста моліцца на яе”. Па-свойму зразумеўшы хрысціянскую ісціну – адказнасць за ўчынкі жонкі перад Богам і людзьмі нясе толькі муж – ён вырашае пазбавіцца ад ганьбы – Мар’інага дзіцяці. З гэтай прычыны Ягор прымушае жанчыну бесперастанку маліцца – “прасіць у Бога яму царства нябеснага…”[3., с. 45].
Мар’я прымае ўсе ўдары лёсу і ў выніку перамагае ў барацьбе з духоўнай адзінотай, ганьбой, мужавым фанатызмам, смуткам па дзіцяці, “забабонамі” старога патрыярхальнага грамадства. Жыццё дорыць ёй як узнагароду хвіліны шчаслівага адцвітання, яшчэ адно малое – чарговую надзею.
Пра каханне і адказнасць
за таго, каго мы прыручылі (А. дэ Сэнт-Экзюперы),
апавяданне "На маладое". Яго гераіня
Марылька, замужам за нялюбым Ахрэмам,
але знаходзіць адзіную ўцеху
ў грэшным каханні з
Вобраз Марылькі прадстаўніцы "старога" яшчэ адзін прыклад "пажоўклай кветкі". "А Марылька... Бедная яна... Панікла без пары, як кветка ў дрэнным, атрутным паветры. Зацягнула небараку згубная прорва жыццёвай багны..." [3, с. 196], спачувае ёй аўтар напрыканцы твора. Жыццёвая багна паказана тут, як апавяданне "Мар'я", у асобе мужчыны, выхаванага “забабонамі”. Стары свет увасабляе Ахрэм, і разуменне кахання ў яго таксама старасавецкае.
Вобраз Васіллька нагадвае Андрэя з апавядання “Мар’я”, але аўтар падае ў фінале твора трапную дэталь. Праз якую глыбей тлумачыць, чаму навучыўся Васілёк у горадзе. Калі на яго вачах памірае Марылька, яму “плакаць не хочацца. Няма слёз. Слёзы ў таго, хто губляе ўсё, хто стаіць перад цёмнай пустыняй. Не бачыць нічога наперадзе. Слёзы ў таго, хто разам з каханым прадметам губляе надзеі, губляе сэнс свайго жыцця. Васілёк не з такіх. Васілёк моцна стаіць у жыцці, не зварухне яго няшчасце” [3, с. 196]. Узнікае пытанне: чаму такіх новых людзей, народжаных рэвалюцыяй, не кранае смерць блізкіх? Здолець хутка пераступіць цераз мінулае, а потым і цераз сумленне стане пазней крытэрыем у ацэнцы герояў Міхасём Зарэцкім. Хоць вобраз Марылькі больш меладраматычны, чым сацыяльны. Тым не менш у апавяданні завастраюцца праблемы, якія будуць галоўнымі ў прозе пісьменніка.
У філасоўскай навеле “ На чыгунцы” таксама ёсць вобраз “пажоўклай кветкі”. У гэтым творы М.Зарэцкі не паказаў правых і вінаватых, ён зрабіў яскравую замалёўку жыцця, у якім не знаходзіцца месца маленькаму чалавечаму лёсу і каханню, а па вялікім рахунку – лёсу “лішніх” з іх праблемамі – напрыклад, сапсаваным здароўем. Бязногі інвалід першай сусветнай вайны Яўмен, едучы ў цягніку, выратоўвае незнаёмую дзяўчыну. Абое яны, безабаронныя перад жорсткім часам у сваёй слабасці, знаходзяць адно ў аднаго падтрымку і цеплыню. Закаханыя імкнуцца на радзіму да Яўмена, але на прыпынку калека не паспявае ўскочыць у вагон і застаецца адзін на пероне…
Апазіцыя маладога і здаровага (дзяўчына, салдаты) старому і скалечанаму (Яўмен) выяўленая ў эпізодзе, калі Яўмен “сарваў нейкую пажоўклую кветку і, жартуючы, кінуў у твар ёй [Надзеі]” [3, с.298]. Герой выказаў моцнай і прыгожай Надзеі сваю крыўду на жыццё і застаўся на пероне – яго апошні цягнік “не ішоў, не каціўся, а танцаваў, рады, што кінуў тут чалавека” [3, с. 304].
Праблема страчаных надзей, адзіноты чалавека перад усемагутным светам, пераважна нядобрым і неапраўдана жорсткім, увесь час хвалявала Міхася. Зарэцкага, калі ён звяртаўся да тэмы “лішніх” людзей.
Раздзел 3. Трагедыя “новай” жанчыны ў апавяданнях Міхася Зарэцкага
Зразумела, што падзел жаночых персанажаў на “новых” і “былых” вельмі ўмоўны. Сучасніцы пісьменніка былі прадстаўніцамі дарэвалюцыйнага грамадства. Новае жыццё прымушала іх змяняцца. Душа жанчыны раздвойвалася паміж традыцыйнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі і тымі, што абвяшчаліся рэвалюцыяй багамі, а таму да сімвала “пажоўклай кветкі” Міхась Зарэцкі далучыў эпітэт “дзіўная”.
У апавяданні "Бель" – немалады рабочы Даніла шукае дарогу, абяцаную светлую будучыню. На гэтым шляху сустракае "свядомую" работніцу завода Ганну Матузову. Закахаўшыся, захоплены новым поглядам на жыццё, Даніла пакідае сям'ю, але не ўзабаве высвятляецца, што яго ахвяра была марнай – у Ганны ўжо іншае захапленне. Даведаўшыся пра гэта, Даніла бяздумна крочыць у цемру і з мовай ночы замярзае ў завеі .
Безумоўна, нельга разглядаць Ганнін учынак па-за той атмасферай, якая панавала першыя паслярэвалюцыйныя гады: тады " асяроддзе інтэлігенцыі распаўсюдзілі рознага роду, нігілістычныя, ультрарэвалюцыйныя тэоры сям'і, шлюбу, свабоднага кахання, розныя погляды на выхаванне дзяцей г. д," [1, с. 11]. Поўнае хрысціянскага разумення свету сэрца Данілы натыкаецца на вонкава лагічныя, а па сутнасці разбуральныя погляды Ганны і Змітровіча, што намінуюцца як "бель". Тут мы з даследчыкам не можам пагадзіцца. Чалавек хрысціянскага светаразумення не дазволіць сабе нават падумаць пра іншую жанчыну, бо гэта грэх і пралюбадзейства. Даследчык не разумее сам сэнсу паняцця "хрысціянскае светаразуменне".
Яна, "бель", блытае спрадвечныя маральныя арыенціры, замятае правільны шлях: "Нічога няма адна бель... А мо гэта не дарога?" [3, с. 166]. Апошняе пытанне для сучасніка гучыць як рытарычнае. Іван Чыгрын, аналізуючы творчасць Міхася Зарэцкага, трактуе вобраз снегавой белі як “сімвал абнаўлення прыроды, рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця” [3, с. 324]
Данілу, як у час завірухі, засляпіла гэтая безвыніковая, безнадзейная любоў да Ганны. Ён нічога не бачыць перад сабой, забывае пра сям'ю. Мы лічым, што гэты сімвалічны вобраз "бель" у творы мае адмоўнае значэнне.
Калі Даніла толькі пачынае разумець законы развіцця новага ладу, то ў дасведчанай, адукаванай Ганны ўжо ёсць уяўленне пра дзеянне вялікага рэвалюцыйнага механізма: "Заўважыў дзе на сабе ці каля сябе ржу якую – прэч! Бачыць, што якая часціна машыны сапсулася, замінае толькі – прэч яе..." [3, с. 137]. У гэтых словах адлюстравана нежаночая дэструктыўнасць, адмаўленне галоўных жаночых якасцяў: міласэрнасці, шкадавання, на змену якім прыходзіць бездухоўнасць.
Разуменне ўнутранага жыцця Ганны таксама нежаночае. Душа гэта "посуд", абы ён быў, “а чаго наліць – стане..." [3, с. 147]. М. Зарэцкі не мог не ведаць, што, паводле хрысціянскага светабачання, чалавек – носьбіт усёабдымнай Божай любові, калі ў сэрцы знікае Бог (любоў), то там пасяляецца д'ябал. Напэўна, каб падкрэсліць нябоскае паходжанне "савецкай любові", аўтар уклаў у вусны Ганны менавіта слова з шырокім значэннем (любоў, а не каханне) у маналогу, звернутым да Данілы: "Люблю... Трэба прасцей на рэчы глядзець... Ну, можа, упадабалася табе трохі ... як жанчына... Хочаш мяне... Навошта выдумваць яшчэ нешта надзвычайнае, вялікае, страшное... Час ужо знаць, што такое любоў..." [3, с. 147]. Натуральна для аўтара-гуманіста адзінства паняцця "жанчына" - "любоў" "душа" – парушанае. Жанчына са спустошанай душой, без любові "дзіўная", "страшная", "незразумелая". Менавіта так Даніла ўспрымае Ганну. Яна паказана па-за домам, па-за сям'ёй, не ў традыцыйнай жаночай сферы і займае чужую мужчынскую нішу сацыяльнай структуры.
Вобраз Ганны Матузовай, як большасць жаночых вобразаў у прозе Міхася Зарэцкага – трагічны. Жанчына стаіць на шляху да адіноты, бо не мае душэўнай прывязанасці, яе барацьба за вольны свет перарасла ў барацьбу з сабой. У перспектыве лёс Ганны бачыцца такім, як у Марыны Гарновай, галоўнай гераіні апавядання "Кветка пажоўклая", бо расплата за памылкі коштам чалавечага жыцця рана ці позна абавязкова наступае…
Неаднойчы аўтар называе "дзіўнай" Шумаву – галоўную гераіню апавядання "Дзіўная". Яна, прадстаўніца жанаддзела, прыязджае ў распараджэнне Блонскага для правядзення асветніцкай работы сярод жанок. Яе задача – агітацыя за новы быт, дакладней, за выхаванне дзяцей дзяржавай, каб у жанчын быў час для стваральнай працы. Шумава дзейнічае адпаведна сваім заклікам – аддае сына ў дзіцячы дом. Паміж ёю і Блонскім узнікае ўзаемнае пачуццё, але жанчына баіцца выяіць у сабе чыста жаночыя рысы і пакідае яго. У каханні Шумавай змагаюцца эмацыйнае і рацыянальнае. Яе жаночая душа яшчэ не зазнала перараджэння, якое праяўляецца праз адмаўленне сябе як жанчыны- маці. Невыпадкова ў гераіні няма імя, толькі прозвішча.
Гераіня не імкнецца перарадзіцца, а зусім наадварот – яна дэградуе, яна змагаецца за нейкую ідэю, не бачачы перад сабой нічога, акрамя толькі гэтай ідэі, якая яе наўраці зробіць шчаслівай.
У выніку самаразбуральнай дзейнасці Шумава застаецца, як яна кажа, "без лішніх прывязанасцей" без кахання Блонскага, любові ўласнага дзіцяці. Прапагандысцкая дзейнасць Шумавай у жанаддзеле фактычна скіраваная на стварэнне дзіцячых дамоў, адчужэнне дзяцей ад мацярок, і ў гэтай нястомнай працы паступова, як шкодная праява "старога", у яе душы выпальваецца і сама жаночая сутнасць.
У хвіліны разрыву з Блонскім яна прызнаецца: "Сама сябе баюся... Ува мне можа абудзіцца жанчына... Не наогул жанчына, а такая... ну, слабая, адданая, бязвольная... Жанчына-раба, такая, якой не павінна быць, якая – знявага для чалавека..." [3, с. 204].
Каханне ў творы малюецца зняважлівым, рабскім пачуццём для слабых. Шумава з'яўляецца слабой жанчынай. Яна ніколі не адчуе, не знойдзе ў сваім жыцці таго кахання, якое змагло б зрабіць з яе сапраўдную жанчыну, якая магла б пражыць шчаслівае жыццё разам з любым чалавекам, з любым сынам. Але бяда яе у тым, што яна кідаецца на ўцёкі ад самой сябе, спрабуе згуляць на сваю будучыню з жыццём у гульню без правіла.
У раннім творы "Гануля" аўтар з самага пачатку гаворыць аб безнадзейнай жыццёвай сітуацы Ганулі: у яе няма хаты, няма на што жыць: "Гануля цёткі Арыны за кавалак хлеба гародніну з чорнай зямл калупала" [3, с. 118]. Былі, канешне, светлыя моманты жыцця: "Бачылі, як красуецца стромкая маладая вішня; як яна [Гануля] ззяе, блішчыць веснавым хараством+былі цёмныя ночкі, палкія пацалункі, абнімкі, глыбокія жаркія цехі" [3, с. 118]. Але потым прыехала "Гарадская", якая дала штуршок да новага жыцця, бо пасля сустрэчы Ганулі з ёй, яна пачала жыць зусім па-іншаму: "І пачало ў Ганулі нешта расквтать усярэдзіне" [3, с. 119].
Спачатку Гануля проста глядзела за дзецьмі аднавяскоўца , потым мыла іх бялізну. На працягу ўсяго гэтага маленькага апавядання Гануля падымалася з кожным крокам усё вышэй і вышэй. Так, у гэтым творы аўтар паказвае, як галоўная гераіня паднялася з самага нізу і выбілася ў людзі.
Як пісьменнік рамантычнага кірунку Міхась Зарэцкі аддава шмат увагі барацьбе пачуццяў, душэўным рухам адзінокага чалавека, таму нездарма ў яго творах галоўнае месца займаюць каханне і любоў як усеабдымныя, канцэптуальныя, каштоўнасныя паняцці.
У "Навеле пра каханне" расказваецца пра двух маладых людзей – трактарыста-ударніка Уладзіка і пра Веру – малое кучаравае стварэнне.
Уладзік кахае Веру, але неяк па-свойму. У яго не хапае рашучасці, смеласці падысці да яе, сказаць словы кахання, прызнацца ў сваіх пачуццях. Ён усё выношвае ў сваіх думках, марах, але здзейсніць гэтыя мары ён не можа. Уладзік то сумняваецца, то верыць, што каханне паміж імі існуе: "А часам Уладзіку сё-так здавалася, што Вера кахае яго, добра, моцна кахае, што яна проста хаваецца, хітруха,за гэтым сваім чужаватым поглядам. " [3, с. 373].
Вера таксама кахае Уладзіка. Гэта бачна па тым, як аўтар апісвае адносіны маладой дзяўчыны да хлопца: “Бо чаго ж бы іначай прыходзіла яна так часта да яго ў гараж? І чаго б з’яўлялася яна акурат тады, як у гаражы, апроч яго, нікога няма? І чаго б распытвала яна яго пра ўсякую дробязь, каб праз колькі хвілін забыцца і зноў папытаць тое самае?" [3, с. 373].
М. Зарэцкі падае ў творы здарэнне ў полі, калі да Уладзіка прыйшла сама Вера, каб развітацца, бо павінна была ехаць на вучобу ў горад, а Уладзік нават не звяртае ўвагі на дзяўчыну, якую кахае.
Уладзік са злосці націснуў рычаг "Нешта раптам рванула яго за нагу з такой сілай, што ён, як сноп, перакуліўся на дол. І – боль… Вялізны непераможны боль, які ўзнік, здаецца не там, у раструшчаным колам назе, а недзе глыбока ўсярэдзіне, у самым сэрцы, і, шалёна разросшыся, узлёг на яго чорным бязлітасным гнётам" [3, с. 376].
Ён пачаў ратаваць трактар – грамадскую ўласнасць. Можа гэты выпадак дапамог уратаваць каханне? А можа аўтар хацеў паказаць, што патрэбна было ратаваць каханне, тыя самыя лепшыя, светлыя пачуцці, а не тую бяздушную, халодную машыну, што патрэбна жыць не дзеля грамадскай уласнасці, а дзеля каханай жанчыны?
У гэтым творы паміж вобразам Веры і каханнем можна пастав ць знак роўна. Вера не пакінула Уладзіка, а пазвала з сабой. Яна ўсё ўзяла ў свае рук , як тады, калі прыйшла сама развітацца: "Яна ізноў – гэтае нялюбае дзеўчанё не дала яму сказаць рашучага слова. Але Уладзік ужо не злуецца, бо ён і сам бачыць, што гэтае слова цяпер зусім непатрэбнае" [3, с. 378]. Часам , каб паказаць свае пачуцці, не патрэбны словы: "Вера раптам нахіляецца да яго твару і закрывае рот яму ціхім доўгім пацалункам…" [3, с. 378].