Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 02:46, курсовая работа
Міхась Зарэцкі (Касянко Міхаіл Яфімавіч ) — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці.
УВОДЗІНЫ
Міхась Зарэцкі (Касянко Міхаіл Яфімавіч ) — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Прыхільнік рамантычнага кірунку ў беларускай прозе, пісьменнік-наватар, М. Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае слоўнае мастацтва ў ідэйна-тэматычным, жанрава-стылявым, вобразна-выяўленчым плане і па праву належаць да лепшых дасягненняў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Пражыў Міхась Зарэцкі дужа кароткае, але ў творчых адносінах багатае, змястоўнае жыццё, якое трагічна абарвалася ў змрочныя гады сталінскай дыктатуры, у перыяд масавых рэпрэсій, што абрынуліся на савецкі народ. Разам з шэрагам беларускіх пісьменнікаў яго расстралялі 29 кастрычніка 1937 года. Нармальнае людское ўспрыманне такога злачынства: за што? Устойлівым стала словаспалучэнне «нявінныя ахвяры сталіншчыны, таталітарызму». Так, сапраўды, нявінных ахвяр злачынства, аналагаў якому няма ў гісторыі чалавецтва, было безліч. Аднак Міхася Зарэцкага ніяк нельга назваць нявіннай ахвярай сталіншчыны. Ён моцна «правінаваціўся» (за гэта і заплаціў жыццём) перад жудаснай машынай таталітарызму. Ужо ў самым пачатку яе шалёнага бегу паказаў увесь трагізм яго наступстваў для народа. Слова Зарэцкага — слова Прарока, які папярэджваў пра небяспеку бегу да прорвы...Сам Зарэцкі так сведчыў пра сваю «віну» яшчэ задоўга да трагедыі: «Захапленне літаратурнай творчасцю было ў мяне часткай рамантычнага захаплення «беларускасцю», якое заўладала мною, захаплення ідэяй адраджэння беларускай нацыянальнай культуры». Гэтага і не даравалі яму бальшавікі, калі ад часовай падтрымкі беларусізацыі перайшлі да вынішчэння ўсяго, што было з ёю звязана.
У многіх творах М. Зарэцкі імкнуўся асэнсаваць паслякастрычніцкую рэчаіснасць, тую новую мараль, якую прапаведавалі бальшавікі. Зарэцкі адчуў, што гэтая новая мараль не лепшым чынам уплывае на людзей, калечыць чалавечыя лёсы. Адной з ахвяраў савецкага выхавання стала жанчына, якая адмаўлялася выконваць сваё прыроднае прызначэнне і станаві лася актыўным грамадскім дзеячам.
Аб’ект даследавання: Зборнік апавяданняў і аповесцяў “Кветка палоўклая” М.Зарэцкага
Мэта: Даследаваць вобразы жанчын у творчасці Міхася Зарэцкага
Задачы:
1. Пазнаёміцца з творамі, у якіх раскрываецца пастаўленая тэма;
2. Вызначыць мастацкую функцыю жаночых вобраза у творчасці;
3. Акрэсліць розныя падыходы М. Зарэцкага да паказу жанчыны ў савецкім грамадстве.
У дадзенай працы я паспрабую спыніцца на жаночых вобразах у такіх творах пісьменніка як: апавяданне "Гануля", "Мар'я" (1922), "На маладое", "Бель" (1924), "Дзіўная" (1925), "Навела пра каханне" (1926), "Кветка пажоўклая" (1928), “Ворагі” (1923), “На чыгунцы” (1928), “Голы звер” (1926).
Раздзел 1. Жыццёвая і пісьменніцкая дарога Міхася Зарэцкага
Жыццёвая і пісьменніцкая дарога Зарэцкага сапраўды была багатай на зіхоткія ўзлёты. Але завяршылася яна трагічна, бо новая ўлада, прыгожым абяцанням якой шчыра паверыў мастак, урэшце жорстка расправілася з абсалютнай большасцю беларускіх пісьменнікаў, з асаблівай лютасцю вынішчаючы самых таленавітых.
Творчасць М. Зарэцкага вылучаецца
глыбокай змястоўнасцю, напружанасцю
сюжэтаў, вастрынёй канфліктаў, псіхалагізмам,
увагай да ўнутранага свету герояў,
іх пачуццяў і перажыванняў. Ён быў
майстрам сюжэтна-напружаных твораў з
нечаканымі паваротамі дзеяння, займальнай
інтрыгай, элементамі загадкавасці і
таямнічасці.Усе творы
Тэма кахання займае ў творчасці М.Зарэцкага даволі адметнае месца. І яна не выпадае з творчага кантэксту, бо трывала знітавана з калізіямі “новага часу”, спрыяе асэнсаванню яго складаных перыпетый. Здавалася б, у час бязлітасных змаганняў за перамогу сусветнай рэвалюцыі было б не да “буржуйскіх” сентыментальнасцяў, не да інтымнага свету чалавека і была толькі адна любоў, усепераможная і ўсёсакрушальная – любоў да самой рэвалюцыі. Пісьменнік і не ідзе на нейкае штучнае “ўжыўленне” кахання ў рэвалюцыйную рэчаіснасць, тым больш не спрабуе механічна суміраваць гэтыя дзве тэмы. Ён проста пераканальна даказвае сваімі творамі, што ніякія сацыяльныя ўзрушэнні, ніякія трагедыі не здольныя ні знішчыць, ні нават на нейкі момант “спыніць” магутную прыродную нергію любові. Тэме кахання адводзяцца, бадай што, самыя лірычныя старонкі твораў М.Зарэцкага. Яна непарыўна і з тэмай сям’і, адносінаў да сімвала вечнасці чалавечага быцця – дзяцей. Пісьменнік даволі тонка адчувае дыялектыку акаляючага свету, і свет той у ягонай творчасці вельмі арганічна ўмяшчае ў сябе і адну з самых далікатных і тонкіх сфераў жыцця – каханне. У апавяданнях “Мар’я” і “Ворагі” (1923), “Бель” (1924) і многіх іншых тэма інтымнага жыцця чалавека закранаецца ў розных планах. Але яднае іх глыбокая мастацкая змястоўнасць, якая даволі часта ў даследваннях творчасці М.Зарэцкага застаецца нявыяўленай. Для пісьменніка пры “распрацоўцы” тэмы кахання не характэрная звыклая ілюстрацыйнасць, адкрытае маралізатарства. Гэта якраз і ўводзіць у зман даследчыкаў, якія сцвярджаюць, што аўтарская пазіцыя ў гэтым плане цьмяная і невыразная.
Даследчыца Інга Воюш у
сваім артыкуле "У непрытульным
свеце" падае думку, што сярод
шматстайных сюжэтаў, у праблеме
характара вымалёўваецца
Раздзел 2. Вобразы “былых” жанчын у “малой” прозе Міхася Зарэцкага
Характар савецкай і несавецкай жанчыны, у якім агульначалавечага больш, чым класавага, інтэрпрэтуецца празаікам як вобраз “пажоўклай кветкі”. Упершыню ён з’явіўся ў апавяданнях 1922 г. “Мар’я” і “Ворагі”, а потым быў развіты і паглыблены ў творах “На маладое” і “Бель” (абодва 1924), “Дзіўная” (1925), “Кветка пажоўклая” (1928), “Гануля (192), аповесці “Голы звер” (1926).
Як пісьменнік рамантычнага накірунку Міхась Зарэцкі аддаваў шмат увагі барацьбе пачуццяў, душэўным рухам адзінокага чалавека. Таму не здарма ў яго творах галоўнае месца займаюць каханне і любоў як усёабдымныя, канцэптуальныя, каштоўнасныя паняцці. Рэвалюцыя – шторм, здаровае паветра, вецер, навальніца ў сямейным, інтымным жыцці. Пры гэтым выяўленне жанчыны і мужчыны ў каханні заставалася крытэрыем ацэнкі іх чалавечай вартасці, безадносна прыналежнасці да пакалення “лішніх”, “былых! Або “новых”, да камсамольска-партыйнага рангу.
Каханне самой “пажоўклай кветкі” або каханне да яе – фатальнае, небяспечнае. Яно паўсюдна называецца аўтарм “хваравітай слабасцю”, “назойлівым успамінам”, “шалёнай страсцю”, “ліпучымі путамі”, “зеллем”, “павучаннем атрутным”, “дрыгвянай багнай”.
Такія скептычныя адносіны да высокіх пачуццяў выклікаюць сумненні. І пасля вельмі ўважлівага прачытання становіцца зразумелым абсалютна адваротнае паказанаму станаўленне празаіка да гэтай праблемы. Безумоўна, няпростае для ўспрымання, напрыклад, апавяданне “Ворагі”, дзе тэма кахання, непарыўнасці роду чалавечага высвечваецца ў вельмі цікавым ракурсе.Павел Гуторскі, галоўны герой твора, закаханы ў “буржуйку” Ніну купрыянаву, пакутуе ад супярэчлівых, а то і зусім несумяшчальных пачуццяў. З аднаго боку – радаснае светлае каханне да Ніны, захапленне яе жаночай прыгажосцю, шкадаванне яе, а з другога боку – непрымірымы рэвалюцыйны абавязак, які заключаецца ў выяўленні і знішчэнні “ворагаў”. Адсюль і пагарда да сябе за тое, што не здолеў перамагчы ў сябе прыкрыя “слабасці”. Але чым больш "адштурхоўваецца” Гуторскі ад “класава чужой” Ніны, тым больш прываблівае яго да сябе гэтая прыгожая цэльная жанчына. Аўтар добра апісаў першае каханне Гуторскага да Ніны: “Ён любіў яе. Любіў па-дзіцячаму. Хацеў глядзець на яе без канца. Маліцца ёй, цалаваць яе… ручкі… Былі летуценні, дзівосныя юнацкія летуценні. Ён будаваў з іх сабе асобны свет, сваё асобнае, патаемнае, чароўнае жыццё” [3, с. 80].
Другая іх сустрэча пазначана класавай мяжой. Сумненні ахопліваюць Паўла: “Любоў мае сваё асабістае права. Любоў не разбірае: ці вораг, ці прыяцель… яна бачыць толькі жанчыну, толькі яе жаночае хараство. Хіба яму можа хто ці што забараніць гэта? Хіба на каханне можна, як і на ўсё, глядзець выключна з класавага погляду?” [3, с. 99]. Толькі з падачы Матроса гуторскі вяртаецца да жорсткіх рэаліаў жыцця. Нават факт здрады Ніны свайму каханаму Зарубе не мяняе адносінаў Гуторскага да яе, хоць бычыць ён, як само паняцце доўгу даводзіць да абсурду, ператвараецца ў сваю супрацьлегласць. Праўда, Ніна не належыць да апантаных рэвалюцыйных змагарак, якія “здавалі” сваіх блізкіх дзеля рэвалюцыі. Яе маральныя імпеоатывы больш прыземленыя – справа нячыстая і нездарма Матрос, цвёрды бальшавік-чэкіст, які шмат чаго пабачыў у жыцці, абураны: “Няўжо няможна і абысціся без гэтае здрады? Не люблю я гэтага, не хачу” [3., с.104]. Нават яму “натура не дазваляе” спакойна ставіцца да гэтага ўчынку Ніны. Рэвалюцыйная рэчаіснасць яшчэ не да канца маральна дэфармавала яго, каб лічыць здраду натуральнай нават у інтарэсах “агульнай справы”.
Павел Гуторскі спрабуе змагацца са сваім пачуццём. Ён настойліва пераконвае сябе ў асуджанасці “буржуазнага” класа, да якога належыць і дачка былога памешчыка Купрыянава – “адсклёпак старога ладу”, але разам з тым і шкадуе яе, адчувае патрэбу “ прытуліць, прыгалубіць”: “Адпетая… Хворая… Няўжо яна аджыла ўжо сваё? У самым красавнні жыцця… Поўная фізічных сіл… поўная красы, хараства…” [3, с. 97].
Але перамагчы сваё нечаканае і, як здавалася спачатку, недарэчнае пачуццё перакананы і цвёрды бальшавік-чэкіст ужо не ў стане. Гэты апантаны баец, які за працяглы час грамадзянскай бойкі “правільна” вырашыў лёс не аднаго чалавека, пачынае разумець, што “любоў не разбірае: ці вораг, ці прыяцель…” [3, с. 99]. Гуторскі слушна пытаецца ў сябе : “Хіба не можа пралетарый любіць буржуйку? Хіба яму можа хто ці што забараніць гэта? Хіба не каханне можна. Як і на ўсё, глядзець выключна з класавага погляду?” [3, с. 99].
Па сутнасці, вуснамі Гуторскага
М.Зарэцкі ставіць гэтыя
У гэтым апавяданні М.Зарэцкі выводзіць яшчэ адну нетыповую, нават сімвалічну калізію, калі паказвае гераіню цяжарнай ад непрыемнага і жорсткага ворага савецкай улады Зарубы. Новае жыццё, зачатае “бандытам”, свярджае, па сутнасці, ягоную бессмяротнасць, перемнасць. Пры ўсёй умоўнасці гэтай пасылкі, адзначым, што такі аўтарскі ход – зусім нетыплвы для савецкай літаратуры. Пісьменнік парушае асноватворнае яе табу – у ворага не можа быць будучыні, працягу, ягоны лём – прыкрае непаразуменне, эпізод, нават выключэнне. Таму вораг і павінен бязлітасна знішчацца, знікаць, абавязкова бясследна… А тут аўтар нечакана дорыць ворагу бессмяротнасць…
Вобраз Ніны Купрыянавай не ўспрымаецца як непазбежная ахвяра новага ладу. Жанчына сапраўды адчувае ўласную непатрэбнасць разбуранаму грамадству, але спадзяецца знайсці сваё месца ў жыцці. Хоць фактычна Ніна патрэбна Гуторскаму і будучаму дзіцяці, але яна небяспечная для такіх як Матрос, жаночай “хваробай да новага жыцця” – шкадаванне, інтэлегентнасцю, вернасцю агульначалавечым сямейным каштоўнасцям. Трагізм становішча Ніны ў тым, што яна ўсведамляе яго безвыходнасць. Гераіня ўжо прысудзіла сябе да пакарання за “няправільную”, “злачынную” любоў да бацькі, да Зарубы. “У вас жыццё наперадзе – поўнае, цэлае, неўламанае, – зайдросціць яна Гуторскаму. – У вас ёсць чым і дзеля чаго жыць… для вас ёсць месца, пачэснае месца ў жыцці… А я… я ўжо нябожчыца… Жывая нябожчыца…” [3, с. 111]. Унутраныя перакананні Ніны не даюць ей пераступіць пэўную мяжу сумлення, і яна робіць апошні крок – страціўшы бацьку, Зарубу, адмаўляе ў каханні Гуторскаму і разам з тым губляе “білет” у новае жыццё.
Сваім апавяданнем М.зарэцкі, безумоўна, свярджае бессмяротнасць, вечнасць кахання, яго вялікую жыццёвую сілу, нягледзячы на яўна “прыкласавы” эпілог. Зусім як жывыя паўстаюць з яго старонак зграбная. Дзіўна-прыгожая, з бліскучымі, ззяючымі спакусай вачыма, вельмі неадназначная. Супярэчлівая, але на рэдкасць абаяльная “буржуйка” Ніна Купрыянава і мужны і рашучы рэвалюцыянер-чэкіст Павел Гуторскі, які так марыў, так хацеў “цалаваць без канца гэтыя гордыя, задорна-ўсмешлівыя вусны, гэтыя вочкі – бяздонныя, прамяністыя” [3, с. 101], але якому лёс так і не паспрыяў ў гэтым…
Такім чынам, ужо ў адным з ранніх апявяданняў Міхась Зарэцкі засведчыў, што яго стаўленне да грамадскіх зменаў “любым коштам” – крытычнае. Пры гэтым пісьменнік свядома апеляваў да вобраза каханай жанчыны, якая пакутуе праз сваю духоўную адзіноту ў перайначаным свеце.
Лагічным працягам інтэнсіўных пошукаў пісьменніка ў галіне жанравай формы стала аповесць "Голы звер", якая з'яўляецца спробай стварэння псіхалагічнага твора. Гэта змстоўны, вострапраблемны твор. У ёй расказваецца пра гісторыю ўзаемаадносін дзяўчыны Лідачкі з пыхлівым, эгаістычным, подлым маладым чалавекам — Віктарам Яроцкім. Сваю пісьменніцкую ўвагу М. Зарэцкі засяроджвае, апрача вобраза Яроцкага, яшчэ на даследаванні грамадска-псіхалагічных умоў , на ўнутраным свеце тых, хто станавіўся ахвярай яго злачынных дзеянняў.Сярод ахвяр патрэбна вылучыць вобраз Лідачкі – галоўнай гераіні твора. Для Яроцкага, як вынікае з далейшага разгортвання падзей, не існуе нічога святога ў жыцці: ён уладкоўваецца на працу ў якасці памочніка бухгалтара, якога ўводзіць у зман абяцаннямі багатага і бесклапотнага жыцця, а потым ускладвае на яго адказнасць за фінансавыя махінацыі. Лідачка, якая шчыра пакахала Яроцкага, не задумваецца, адкуль ён можа мець столькі грошай. Віктар жа, абяцаючы Лідачцы ажаніцца з ёю, на самой справе хоча толькі пазабавіцца, рэалізаваць свае юрлівыя жаданні. Ён прыводзіць Лідачку ў прытон, дамагаецца свайго і выкідвае бедную дзяўчыну, як непатрэбную анучу. Пасля гэтага выпадку ў Лідачкі адкрываюцца вочы на тое, хто ж такі Яроцкі насамрэч. Апісанні вострых душэўных перажыванняў дзяўчыны і ўнутраныя маналогі Яроцкага з'яўляюцца самымі запамінальнымі старонкамі аповесці.