Праблематыка твораў Андрэя Макаёнка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 16:46, курсовая работа

Краткое описание

Макаёнак быў усебакова адораным чалавекам. Пісаць вершы і замалёўкі пачаў яшчэ ў школьныя гады. У 1941-1942 годы вёў дзённік, пасля вайны пачаў пісаць апавяданні, драматургічныя творы. Упершыню выступіў друку ў 1946 годзе з аднаактавай п’есай “Добра, калі добра канчаецца” (“Чырвоная змена”). Да пачатку 50 гадоў напісаў яшчэ некалькі аднаактовак , якія вызначаюцца адметнай мастацкай выразнасцю, праблемнасцю, актуальнасцю: “Перад сустрэчай” (1950), “Жыццё патрабуе” (1950), “Крымінальная справа” ( 1951), “Першае пытанне” ( 1952), “Аксеніна цялушка”, а таксама шматактавыя п’есы “Ворагі”, “Узыходы шчасця”, “Выйгрыш”.

Содержание работы

Уводзіны………………………………………………………………………….
3

Раздзел I Зацюканы апостал

Глава I У творчым пошуку…………………………………………………..
5
Глава II Вобразы Мамы і Таты ў п’есе “Зацюканы апостал” ………...........
6
Глава III Сын – палітык, змагар, вольнадумец………………………………
8
Раздзел II Як аукнулася і як адгукнулася героям п’есы “Пагарэльцы”…
11
Раздзел III Раздзел III “Кашмар” небяспечнай камедыі…………………

16


Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Содержимое работы - 1 файл

Уводзіны2.docx

— 65.21 Кб (Скачать файл)

Цэнтральная ідэя п’есы  “Кашмар”, яе асноўны пафас –  бязлітаснае выкрыццё ашалелай мілітарысцкай  палітыкі імперыялістычных дзяржаў, сцвярджэнне  міру і дружбы між народамі. Твор публіцыстычна завостраны на асвятленне самай актуальнай праблемы сучаснасці – неабходнасці прадухілення тэрмаядзернай  вайны, якая пагражае самому існаванню  чалавецтва, знішчэнню жыцця на зямлі.

Усталяваць мір, парадак, шчасце на ўсёй планеце – такой  высакароднай мэтай кіруецца галоўны  герой камедыі ў сваёй дзяржаўнай дзейнасці на пасадзе  прэзідэнта буйной капіталістычнай дзяржавы. Аднак сродкі, якімі ён карыстаецца для дасягнення пастаўленай мэты, досыць наіўныя, па-сялянску прастадушныя, прымітыўныя. Неадпаведнасць паміж добрымі, высокароднымі мэтамі, намерамі, імкненнямі Старога і наіўна-прастадушнымі сродкамі іх рэалізацыі – галоўная крыніца камізму ў другім акце п’есы “Кашмар”.

Для дасягнення камічнага  эфекту аўтар з поспехам выкарыстоўвае  выпрабаваныя сусветнай камедыяграфіяй народна-фарсавыя прыёмы.

Значную ролю ў раскрыцці  ідэі твора і дасягненні камічнага  эфекту адыгрываюць элементы шаржыроўкі дзеючых асоб, галоўным чынам адмоўных, сатырычных персанажаў.

Востра, гнеўна, памфлетна  выкрывае беларускі камедыёграф  хлуслівасць буржуазных органаў  інфармацыі, якія, прыкрываючыся дэмагагічнымі  фразамі пра незалежнасць выказвання думак, аб’ектыўнасць асвятлення падзей і фактаў, нярэдка скажаюць іх рэальны  сэнс, займаюцца нахабнай фальсіфікацыяй, кіруючыся інтарэсамі “грашовага мяшка”.

Найбольш поўнаму, усебаковаму  раскрыццю творчых намераў драматурга, яснасці, акрэсленасці аўтарскай пазіцыі, выяўленню ідэйнай сутнасці п’есы  спрыяе і дбайна прыдуманая кампазіцыя твора. Тут немалаважнае значэнне маюць  не толькі сцэны, што складаюць аснову сюжэта,  але і шмат якія публіцыстычныя ўстаўкі, выказванні вучоных, пісьменнікаў, палітыкаў, разгорнутыя аўтарскія рэмаркі-маналогі і іншыя.

Значную ідэйную нагрузку нясуць тыя разгорнутыя аўтарскія  рэмаркі, у якіх выкрываецца культ  “трыбуха”, ідэал спажывецтва, бездухоўнасці  буржуазнага грамадства. Вось некалькі з іх.

“усе партрэты папярэднікаў прэзідэнта апускаюцца, робяцца столікамі  пры буфетных акенцах з талеркамі, бутэлькамім, чаркамі і розным харчам. Гатова да паслуг буфетчыца” або “  І ўсе зноў накідваюцца на жратву. Чуваць, як над усёй краінай разносіцца нейкі шэлест, бульканне, звон талерак, лязгат нажоў, відэльцаў, хруст, чаўканне. Усе свяшчэннадзействуюць: жуюць, глытаюць, п’юць, улагодваюць страўнікі, шлункі”. [10, c.105]

На заўвагу старога: “які там сняданак, калі мы галоўнае справы не рашылі? Там вайна, а мы – снедаць? Тым больш другі раз” – Гаспадар адказвае: “ Сняданак, другі сняданак і ёсць тая самая галоўная справа, дзеля якой мы робім усе справы. І вайна, якая там зараз вядзецца, яна таксама дзеля сняданка. Усе войны, якія вяло чалавецтва, ал першай вайны чалавека  мамантам і да апошняй вайны арабаў з яўрэямі, усе войны – дзеля другога сняданка. Сеньёр прэзідэнт”

Разбэшчваючу сілу грошай у капіталістычным грамадстве Макаёнак паказаў і ў гэтай сваёй  п’есе. Сіла грошай здольна прынізіць, апаганіць, ператварыць у прадмет куплі-продажу высокародныя чалавечыя пачуцці – пачуцці прыязнасці, дружбы, кахання. У п’есе паказана, як сакратарка па патрабаванню гаспадара за добрую плату павінна стаць прынадай для прэзідэнта. Аднак наш Старыне паддаецца на спакусу: ён – высокамаральны чалавек.

Логікай разгортвання дзеяння, сістэмай вобразаў персанажаў, сукупнасцю перапетый і калізій, аўтарскімі рэмаркамі драматург паслядоўна і няўхільна праводзіць думку, што махлярства, марнатраўства, прысваенне чужой працы, калектыўных здабыткаў для задавальнення асабістых інтарэсаў і жывёльных інстынктаў народжаны эксплуататарскім ладам, унутрана ўласцівы капіталістычнай сістэме, буржуазнаму спосабу жыцця. З мэтаю выкаранення заганных з’яў з практыкі нашага жыцця Андрэй Макаёнак збліжае па асацыяцыі вобразы Івана і яго каханай з віцэ-прэзідэнтам і сакратаркай.

Што ж аб’ядноўвае гэтых, здавалася б, зусім розных людзей? Думаецца, найперш – марнатраўства, індывідуалізм, спажывецкае стаўлення  да жыцця. Стары ж па складу сваёй  натуры, па спосабу мыслення, па псіхалогіі – працаўнік калектывіст. Паводзіны  ж Сына і Нэлі ідуць уразрэз  з маральна-этычнымі поглядамі Старога. Вось чаму ён так абураецца с  правамі і словамі Сына і яго каханай. Вось чаму ён бачыць у іх асобах штосьці агульнае з віцэ-прэзідэнтам і сакратаром – людзьмі, якія кіруюцца буржуазнай мараллю. Пісьменнік пераканаўча паказвае, як асобныя, здавалася б, прыватныя пытанні побыту, працоўнай дзейнасці, гаспадарання, эканомікі “зрастаюцца” не толькіз маральна-этычнымі, але і актуальнымі грамадска-палітычнамі праблемамі часу, народа, чалавецтва, свету.

Калі ў першай частцы камедыі  ставяцца і вырашаюцца маральна-этычныя  праблемы, дык у цэнтры ўвагі другой часткі – праблемы палітычныя, сфера  дзяржаўнага кіравання. Таму ў цэлым  твор успрымаецца як палітычная камедыя.

Макаёнак даў сваёй  п’есе нязвыклае жанравае вызначэнне — небяспечная камедыя». Літаратуразнаўства такога вызначэння не ведае. Але Макаёнак выразна ўсведамляў, каля якой небяспекі ён ходзіць, закранаючы ваенна-прамысловы комплекс. Вось і даводзілася рабіць выгляд, што гутарка ідзе не пра нас, не пра нашы парадкі, не пра нашу тэрмаядзерную вакханалію, а пра нейкую невядомую краіну. [10, c. 118]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

     Андрэй Макаёнак... Адно ўпамінанне гэтага імені  выклікае шматлікія асацыяцыі,  звязаныя з самымі яркімі старонкамі  гісторыі пасляваеннай беларускай  драматургіі. Так ужо сталася,  што менавіта яму часцей за  сваіх калег удавалася вырывацца  з прывычных, наезджаных творчых  дарог на цалік наватарскіх  пошукаў.

     Пачатак 50-х  гадоў... У савецкім драматычным  мастацтве, знядужаным чарвяточынай  бесканфліктнасці, пачалі адбывацца  пэўныя зрухі. Бесканфліктныя  п'есы з іх стандартызаванымі  калізіямі, схематычнымі персанажамі  не маглі спрыяць паўнакроўнаму  развіццю драматургіі, не маглі  садзейнічаць стварэнню жыццёва  пераканаўчага, псіхалагічна дакладнага  вобраза нашага сучасніка. I сярод самых першых савецкіх драматургаў, якія не захацелі мірыцца з такім становішчам, быў Андрэй Макаёнак. Яго сатырычная камедыя «Выбачайце, калі ласка!» стала выдатным адказам на сацыяльны заказ часу.

     Адным з  першых ён будзе заставацца  праз усё сваё творчае жыццё.  Драматург, напэўна ж, усведамляў  сваё месца ў беларускай і  савецкай драматургіі, але адносіўся  да гэтага з вялікай доляй  гумару. Спецыяльна, дзеля растлумачэння  ўласных адносін да славы, ён  прыгадваў адну байку-прытчу: «Дык  вось, здарылася гэта, калі мне  споўнілася чатыры ці пяць  год. Мой дзядзька падсадзіў  мяне на каня. Эмацыянальная памяць  захавала гэта адчуванне: вярхом  на кані! Самастойна! Праўда —  дзвюма рукамі за грыву. На  кані я стаў вышэй дзядзькі, вышэй плота, вышэй саламянай  страхі, нават вышэй канапель  уздоўж сцежкі да гумна. Дзядзька  вядзе каня за павады, а я... «узнёсся», адным словам. I раптам (адкуль яе толькі чорт паслаў) з канапель на сцежку выскачыла рабая свіння. Конь з перапуду ўзвіўся на дыбы. (Коні тады пужлівыя былі.) I я са сваёй вышыні чмякнуўся вобзем. А калі ўпрытомнеў — побач галасіла маці, нехта паліваў мяне з шапкі вадой з лужыны... Ні каня, ні вышыні... Каноплі, як лес, высокія...

     3 таго часу  і дасюль запомніў: як бы трывала  ні адчуваў сябе на кані, як  бы цэпка не трымаўся за  грыву — не забывай, што  ў любую мінуту можа выскачыць  з канапель рабая свіння і  перабегчы дарогу, а пужлівы конь  можа ўзвіцца на дыбы, і зноў  можна чмякнуцца вобзем, бо, ухапіўшыся  за грыву, не трэба думаць, што  трымаеш бога за бараду».

Да крыўднага рана пайшоў ад нас А. Макаёнак. Засталіся няздзейсненымі многія найцікавейшыя задумы. Адзінае, што ў нейкай ступені заспакойвае,—  гэта маштабы зробленага. Застаўся ў савецкім мастацтве Тэатр Андрэя Макаёнка — з'ява яркая, самабытная, зразумелая і блізкая ва ўсіх кутках нашай неабсяжнай краіны.

 

 

 


Информация о работе Праблематыка твораў Андрэя Макаёнка