Праблематыка твораў Андрэя Макаёнка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 16:46, курсовая работа

Краткое описание

Макаёнак быў усебакова адораным чалавекам. Пісаць вершы і замалёўкі пачаў яшчэ ў школьныя гады. У 1941-1942 годы вёў дзённік, пасля вайны пачаў пісаць апавяданні, драматургічныя творы. Упершыню выступіў друку ў 1946 годзе з аднаактавай п’есай “Добра, калі добра канчаецца” (“Чырвоная змена”). Да пачатку 50 гадоў напісаў яшчэ некалькі аднаактовак , якія вызначаюцца адметнай мастацкай выразнасцю, праблемнасцю, актуальнасцю: “Перад сустрэчай” (1950), “Жыццё патрабуе” (1950), “Крымінальная справа” ( 1951), “Першае пытанне” ( 1952), “Аксеніна цялушка”, а таксама шматактавыя п’есы “Ворагі”, “Узыходы шчасця”, “Выйгрыш”.

Содержание работы

Уводзіны………………………………………………………………………….
3

Раздзел I Зацюканы апостал

Глава I У творчым пошуку…………………………………………………..
5
Глава II Вобразы Мамы і Таты ў п’есе “Зацюканы апостал” ………...........
6
Глава III Сын – палітык, змагар, вольнадумец………………………………
8
Раздзел II Як аукнулася і як адгукнулася героям п’есы “Пагарэльцы”…
11
Раздзел III Раздзел III “Кашмар” небяспечнай камедыі…………………

16


Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Содержимое работы - 1 файл

Уводзіны2.docx

— 65.21 Кб (Скачать файл)

Чыста падзейны аспект пралогавай часткі камедыі(пралога) небагаты, свядома  звужаны – гэта прызначэнне Ухватава на новую пасаду і працэс падбору  “надзейных кадраў”., “верных людзей”, што дапамогуць утрымацца пры ўладзе. Аўтар удала выкарыстаў патрабаваны многімі драматургамі прыём арганізацыі сцэнічнага дзеяння, прымяніўшы “візітны” спосаб знаёмства з дзеючымі асобамі. Да гаспадара (кватэры, установы) прыходзяць наведвальнікі і ў працэсе размоў, перагавораў самараскрываюцца. А хто ж з’яўляецца гаспадаром кватэры? Хведар Паўлавіч Ухватаў, само прозвішча якога мае прамую сувязь са словамі «хапаць», «ухапіць», «хватка». I Хведар Паўлавіч апраўдвае гэтае прозвішча. Вядома, не адразу. Да таго, як зрабіцца паўнаўладным начальнікам, ён паводзіў сябе зусім іначай. «Мой Федзя быў цішэй вады, ніжэй травы. Ні з кім не сварыўся, нікому дарогу не перайшоў. Ён сам баяўся крытыкі і нікога не крытыкаваў. Былі ўсякія дыскусіі і дыспуты, дык ён жа ўцякаў ад іх... Калі дзе-небудзь галасавалі, ён жа ніколі першы рукі не падымаў. Прыглядаўся — як усе, так і ён. 3 начальствам ніколі ў дыбкі не станавіўся. Ніколі не пярэчыў. Ніякай хулы ад яго не чула»,— зазначае жонка Ухватава ў трывожную ноч масавага хапуна, яшчэ не ведаючы, што яе Хведар не толькі не загінуў, але і атрымаў вялікую ўладу над людзьмі. [8, c. 115]

     Пачыналася  ж ягоная кар'ера вельмі сціпла. Да выпадковага «ўзнясення» быў,  як сам кажа, «рабочым. Гліну мясіў  на цагельні. А потым выдзвінулі»,  яшчэ не высока, усяго толькі  на пасаду інструктара. I вось такая ўдача. Раптам стаў «гаспадаром горада»! Як жа тут не зафанабэрыцца, не закукарэкаць, не паказаць сябе ва ўсёй  красе! I Ухватаў паказвае.

    А згадка пра  яго паходжанне з нізоў, працу  рабочым і потым вылучэнства  мае палемічны падтэкст. Лічылася  ж пры бальшавіках, што такая  біяграфія самая надзейная. А  Макаёнак сваім творам сцвярджае,  што і выхадцы з нізоў, з  народных гушчаў, як некалі казалі, могуць быць далёка не святымі,  а, наадварот, вельмі небяспечнымі, калі ў іх няма ні сумлення, ні ведаў, ні культуры.

     У Хведара  Паўлавіча ўсё гэта і не  начавала. Затое ёсць гатоўнасць, «калі трэба, калі скажуць», усё  «перавярнуць дагары нагамі».  I ён варочае. Нават «жалезную волю» праяўляе гэты былы ціхоня, умацоўваючы сваё начальніцкае становішча. Пачынае, вядома, з таго, што, як зноў жа сам прызнаецца, акружае сябе, на яго думку, «вернымі, надзейнымі кадрамі. Кадрамі, якім я патрэбен пазарэз, больш, чым яны мне. Тады я буду «восседать» не па волі выпадку, а як на слупах». Прынцып даўно вядомы, ды, на вялікі жаль, не састарэлы і сёння, дзейсны і цяпер. Ухватаўскае акружэнне ўрэшце аказалася ненадзейным. Але ў такіх выпадках іншым яно наўрад ці бывае. Затое вельмі каларытнае. I ўсё пад гаспадара, вартае яго.

Першым да Ухватава заходзіць Кудасаў, чалавек вялікай інтуіцыі – надзвычайнага “нюху”, як характарызуе яго драматург. “Усе, нават, самыя сакрэтныя навіны ў горадзе, мне першаму становяцца вядомымі, - тлумачыць ён Ухватаву свій ранні візіт. – Напрыклад, прапаў Бурлакоў, а я ўжо праз гадзіну ведаў”. Кудасаў спярша тонка начупвае вернытон размовы з Ухватавым, а затым ужо хватаецца ў атаку за вакантную “ключавую” пасаду, якіх стала шмат пасля “землятрасення”. Яго зброя – падхалімаж, ліслівасць, крывадушша. Ён нават спрабуе на ўласнай спіне правесці вярхом Ухватава, “шануючы” яго. Кудасаў крычыць пра сваё «класавае чуццё і адданасць», але для яго, як і для ўсёй гэтай кампаніі, галоўнае — атрымаць цёплую кіраўнічую пасаду, дзе можна надзейна прысмактацца да народнага дабра. [7]

Другі візіцёр – Бусько, стары знаёмы Ухватава. Бусько жыве неблага – у графскіх пакоях, такіх прасторных, што з жонкай у чахарду гуляе. Аднак яго  не задавальняе служба і жыццё ў “глухамані”. Аказваецца, Бусько рвецца заняць такую пасаду, якая давала б яму магчымасць не толькі ўпівацца ўладай над людзьмі, але і ўдосталь “нахапаць” народнага дабра.

Аналагічных пазіцый прытрымліваецца  ў жыцці і калега Бусько Сілан  Клёпкін, які выхваляецца сваім  ўдзелам у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Вобраз Клёпкіна ўласна індывідуалізаваны  ў чыста камедыйным плане. Чаго варта, напрыклад, анекдатычная гісторыя, якую расказвае пра сябе Сілан: яго  быццам бы хацелі прызначыць каралём  у Бельгію, ды жонка не пусціла. “Зноў дурня шукаюць, - сказала быццам бы яму жонка. – Як учора разінавыя боты прывезлі ў сельпо, дык размеркавалі не табе. А як каралём у Бельгію, дык цябе знайшлі. Пад усе бочкі шпунт”[8, c. 134]. Гэты эпізод характарызуе Клёпкіна як хітруна, які выдае сябе за прасцяка. Пра якога можна сказаць: дурны, дурны, ды хітры. А гэта самыя небяспечныя дурні, асабліва калі яны дарываюцца да ўлады, ды яшчэ вялікай! Клёпкін проста балбатун з узвышанай фразеалогіяй, з тых, якія не перавяліся і сёння.                                   

Індывідуалізаваны і іншыя  персанажы. Сатырычных рыс непазбаўлены і вобраз Раі – жонкі Ухватава. Асабліва аўтар схоплена такая асаблівасць  жаночага характару, як схільнасць пакрасавацца, паказаць сваю перавагу над іншымі: муж стаў вялікім начальнікам , і  яго жонку возіць у легкавой машыне персанальны шафёр.

Аднак у найбольшай ступені  індывідуалізаваны, распрацаваны псіхалагічна сатырычны тып Ухватава. Прыгадаем, як ён спрабуе замацавацца на новым  месцы. Колькі ў яго загадах прадбачлівасці, грубага разліку, хітраці. Падабраўшы адпаведных падначаленых, Ухватаў усяляк іх выпрабоўвае, дрэсіруе, ушчувае дэманстрыруе над імі неабмежаваную ўладу. У канцы пралога гэтыя паслухмяненькія, надзейныя, асэнсоўваюцца як “насенны фонд”, “зерне”, пасеяннае Ухватавым, што дасць некалі плён.

У аўтарсакай рэмарцы да “Эпілога” гаворыцца вось аб чым: “Лагічнае завяршэнне лёсу Ухватава і яго ўзаемаадносін з падапечнымі  прыйшло гадоў праз дваццаць. Калі не больш. Зараздакладна не прыпомню, таму што і гэта здарылася даўно. Дый важна – што і як здарылася, а не калі , пасля тых драматычных  падзей.Па службовай лесвіцы ніхто  з іх не падняўся. А Фёдар Паўлавіч апынуўся нават пад лесвіцай. Усе  яны пастарэлі; інстынкт самазахавання  навучыў іх лагодненька ўсміхацца. Ага, яшчэ. Набылі ўласцівасць жывога срэбра. Рассыпле іх жыццё, а глядзіш  – пакатаюцца, пакатаюцца дый збяруцца, зліпнуцца.

Так яны і апынуліся разам перад фіналам Ухватава. Па іроніі лёсу і сабраліся яны ў тым жа доме, у тым жа пакоі, каля той жа старой купецкай грувасткай шафы. У былой кватэры Ухватава у хуткім часе пасля стыхійнага бедства размясцілася і надоўга ўкаранілася ўстанова, каторую ўзначальвае Антон Сцяпанавіч Бусько”

З падзей, адлюстраваных  у эпілогу, рэплік былых падапечных высвятляюцца некаторыя фактыпазасцэнічнага  жыцця Ухватава: віў вяроўкі з  паднаначаленых, атрымаў партыйную  вымову за незаконна пабудаваную  дачу, стварыў механізм бюракратычнай  цяганіны, так званую кругавую арбіту, па якой захлыналісяскаргі працоўных. Цяпер жа Ухватаў стаў ахвярай  свайго жыцця. Ён, пенсіянер, - ніхто, як кажа пра яго Бусько, ходзіць да былых “паслухмяненькіх” за дазволам на размен уласнай пяціпакаёвай кватэры. Ухватаў не вытрымлівае маральнага ўдару, што абрынуў на яго лёс, і памірае.

Сімвалічны канец Ухватава дазваляе зрабіць чытачам шмат якія вывады. У асноўным аптымістачныя. Аднак  можа быць і такі. “Ухватаўшчына  – з’ява пошасная : ля трухлявага пня могуць праклёўвацца парасткі таго самага гатунку”. Крахам заканчваецца , стаў адказным работнікам дзяржаўнага апарату. [7]

Ствараючы вобразы Ухватава, Кудасава, Бусько, Клёпкіна, падаючы  ў гратэскавым, карыкатурным плане  гэтыя асколкі аджыўшых форм жыцця, драматургразам з тым падводзіць нас да тых герояў, якія ўвасаблялі процілеглыя ўхватаўшчыне сілы. Гэта Наталля Мікалаеўна, Бурлакоў, пазіцыю  якога перадае запісная кніжачка, і Аляксей Аляксеевіч – носьбіт  грамадскага прагрэсу.

     Па ходу  дзеяння п'есы адмоўнае паступова  разбіваецца, развейваецца. Станоўчы  эфект у сатырычнай камедыі  дасягаецца самім пафасам выкрыцця, пераканальнай матывацыяй дзейных  асобаў, паказам абставінаў і  прычын, пры якіх негатыўнае на  пэўны час можа актывізавацца,  і, вядома, адлюстраваннем пазітыўнага,  якое ўрэшце бярэ верх, што  мы і назіраем у п'есе "Пагарэльцы" — сатырычнай камедыі-роздуме.

Па сваёй жанравай сутнасці «Пагарэльцы» — трагікамедыя. Але  драматург даў зноў адметнае вызначэнне-характарыстыку: «пралог і эпілог адной прыватнай трагікамічнай гісторыі». Вядома, згадка аб прыватным характары падзей у творы таксама рабілася для падстрахоўкі ад магчымых афіцыёзных наскокаў (маўляў, тут няма шырокіх абагульненняў). А што да пралога і эпілога, дык і сапраўды гэта тыя дзве полюсныя часткі п'есы, якіх аўтару аказалася дастаткова, каб поўнасцю рэалізаваць сваю задуму, паказаць з вялікай разбежкай у часе, як трагічныя падзеі пачыналіся і да чаго яны  прывялі. [10, c. 122]

 

Раздзел III “Кашмар” небяспечнай камедыі

Сам Макаёнак пра «Кашмар» казаў: «П'еса як быццам вострая, смешная  і...— актуальная, антываенная». У “Кашмары” на поўны голас гучыць пісьменніцкі пратэст супраць шалёнай гонкі ўзбраенняў і пагрозы тэрмаадзернай вайны. [7]

У п’есе “Кашмар” (“Святая  прастата”) спалучаюцца два кампазіцыйна-стылявыя планы: рэальна-бытавы і ўмоўна-фантастычны. Гэту асаблівасць падкрэсліў сам аўтар, назваўшы першую дзею “Явай”, а другую – “Сном”.

Сімвалічная вобразнасць, гратэскавая  форма абмалёўкі персанажаў, падача дзеяння ў рэальных і ў фантастычных абставінах дазволіла пісьменніку  супаставіць розныя грамадска-палітычныя сістэмы – сацыялізм і капіталізм, выявіць іх мараль, ідэалогію, формы  эканамічнага і дзяржаўнага кіраўніцтва.

П’еса пачынаецца разгорнутай  аўтарскай рэмаркай, якая ператвараецца, па сутнасці, у своеасаблівы лірычны  ўступ да першай дзеі. Тут і паэтычна-ўзнёслае апісанне месца дзеяння, хараства прыроды, прыгажосці роднага краю, шматгалосся, гармоніі, трыумфу жыцця. Тут і  абмалёўка знешняга выгляда героя, і канстатацыя яго нейкага  незвычайнага гора, сардэчнага болю, пакутлівых перажыванняў, і поўны спагады  зварот да героя раскрыць сваю душу, расказаць аб прычынах бяды, члёз сваіх: “Якое ж гора няўцешнае ў цябе, чалавеча? Якая ж бяда напаткала цябе? Ад чаго на твары тваім такія мукі адбіліся? Чаму ж ты слязамі так заліваешся? І маўчыш. Ціха, бязгучна плачаш, нібы гора тваё сусветнае, нібы бяда твая непапраўная, нібы боль у цябе не толькі твой, а ўсяго твайго роду-племені. Ты крыкні, стары, крыкні! Вызвалі душу, аблегчы яе крыкам. Ну, паспрабуй выплеснуць са вловамі тую горыч, што накапілася ў цябе на сэрцы. Ну!”[8,c.178]

Як раз у момант пакутлівых перажыванняў Старога, да глыбіні душы абуранага і абражанага нейкім ганебным учынкам сына, да яго наблізілася  жанчына, паводле аўтарскай рэмаркі, - “чулая, добрая”. Гэта – жонка  Старога. Ціха, далікатна яна звяртаецца да Сторога са словамі развагі  і спагады. Расчулены ўвагай, перажываннямі, клопатамі сваёй сяброўкі, Стары пяшчотна абдымае жонку, абое заліваюцца слязамі…Нарэшце, з далейшых рэплік, высвятляецца сапраўдная прычына душэўных пакут Старога: аказваецца, яго сын Іван, працуючы ў сельмагу, аблічыў адну жанчыну. Калі мы нарэшце дазнаёмся пра сапраўдную прычыну гора старога, то міжволі ўсміхаемся: вельмі ж ужо дробная, нязначная яна, каб бедаваць.

Вось такая трагікамічная  калізія якраз і спрыяе стварэнню  камічнага эфекту ў першым акце п’есы  “Кашмар”. Аднак паступова, з развіццём  дзеяння, з самараскрыццём персанажаў у дыялогах і маналогах мы ўсё  больш і больш пераконваемся, што дарэмна смяяліся над Старым – справа тут больш сур’ёзная, чым можа здацца на першы погляд. Гаворка ж ідзе пра надзвычай важныя ў наш час маральна-этычныя катэгорыі, як сумленне, годнасць, добрае імя чалавека. [10, c. 134]

Шырокае мастацка-філасофскае  і грамадска-палітычнае асэнсаванне  набывае ў п’есы “Кашмар” такая  маральна-этычная катэгорыя, як абавязак – грамадзянскі, інтэрнацыянальны, бацькоўскі, - разуменне якой падаецца з пункту гледжання Старога. “Доўг? І зноў доўг? Колькі ж можна? Калі ж я выблытаюсь з гэтых даўгоў? Усё жыццё ў даўгах? Не! Дудкі! Усё! Хопіць! Даволі! Усе свае даўгі я выплаціў. Усе свае павіннасці я адбыў. Нікому і нічога я больш не павінен, я ў даўгу толькі перад сабой. Толькі сабе я не выплаціў спаўна за ўсе свае пакуты, за ўсе свае ахвяры, за ўсе мае надзеі і цярплівыя чаканні. А больш я нікому і нічога не павінен. Са ўсімі я расплаціўся чэсна і шчыра. Вось мае даўгі: перад бацькамі маімі я павінен быў за тое, што далі жыццё, паілі, кармілі, гадавалі. За іх дабрату і суровасць. За ўсю іх навуку няхітрую – як праваць, як з людзьмі жыць, навуку чэсную, чалавечую…”

[8, c.185] У гэтым філасофскім, завострана-публіцыстычным маналогу вобраз Старога сімвалічна ўзвышаны, набывае абагульняючыя рысы ўсяго савецкага народа – абаронца міру, прагрэсу і шчасця на зямлі. Дзеянне ў п’есе некалькі разоў перапыняецца інфармацыйнымі паведамленнямі радыё пра падзеі міжнароднага жыцця. Гэтыя чыста публіцыстычныя адступленні-ўстаўкі не ізаляваны ад асноўнай праблематыкі твора, а шчыльна з’яднаны з ёю і выконваюць істотна-мастацкую функцыю, праясняюць і ўзбуйняюць асноўную думку п’есы. Так, пачуўшы, што “ дзяржавы нашай планеты кожную гадзіну трацяць па трыццаць  мільёнаў долораў на армію і зброю”, Старая робіць вынік :” Во дзе растратчыкі. А мы – семнаццаць капеек, сорак дзве капейкі. А там во што творыцца”.

Калі першая частка п’есы  “Кашмар” пабудавана пераважна на камізме характараў, дык другой частцы п’есы ўласцівы галоўным чынам камізм абставін, прычым гэтыя абставіны набываюць камічную афарбоўку дзякуючы іх незвычайнасці, нязвыкласці для галоўнага героя. Такі ўмоўны прыём перанясення дзеяння з прывычных, часцей за ўсё бытавых абставін у абставіны незвычайныя, нават фантастычныя, здаўна ўжываўся ў фальклоры, асабліва ў казачным жанры, у народнай і школьнай драме, у інтэрмедыях.

Умоўна-казачны прыём  перанясення дзеяння з адных  абставін у іншыя складае аснову сюжэта вядомай паэмы “Тарас на парнасе”, нешта падобнае адбываецца ў другой дзеі “Сон” камедыі  Макаёнка “Святая прастата”. Сучасны  селянін-калгаснік раптам пераносіцца  сілаю аўтарскай фантазіі ў зусім нязвыклыя, незнаёмыя для яго абставіны – у кабінет прэзідэнта адной з буйных капіталістычных дзяржаў. Аўтар дае вытрыманае ў гумарыстычным плане апісанне кабінета і знешняга выгляду яго новага гаспадара.

Информация о работе Праблематыка твораў Андрэя Макаёнка