Праблематыка твораў Андрэя Макаёнка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 16:46, курсовая работа

Краткое описание

Макаёнак быў усебакова адораным чалавекам. Пісаць вершы і замалёўкі пачаў яшчэ ў школьныя гады. У 1941-1942 годы вёў дзённік, пасля вайны пачаў пісаць апавяданні, драматургічныя творы. Упершыню выступіў друку ў 1946 годзе з аднаактавай п’есай “Добра, калі добра канчаецца” (“Чырвоная змена”). Да пачатку 50 гадоў напісаў яшчэ некалькі аднаактовак , якія вызначаюцца адметнай мастацкай выразнасцю, праблемнасцю, актуальнасцю: “Перад сустрэчай” (1950), “Жыццё патрабуе” (1950), “Крымінальная справа” ( 1951), “Першае пытанне” ( 1952), “Аксеніна цялушка”, а таксама шматактавыя п’есы “Ворагі”, “Узыходы шчасця”, “Выйгрыш”.

Содержание работы

Уводзіны………………………………………………………………………….
3

Раздзел I Зацюканы апостал

Глава I У творчым пошуку…………………………………………………..
5
Глава II Вобразы Мамы і Таты ў п’есе “Зацюканы апостал” ………...........
6
Глава III Сын – палітык, змагар, вольнадумец………………………………
8
Раздзел II Як аукнулася і як адгукнулася героям п’есы “Пагарэльцы”…
11
Раздзел III Раздзел III “Кашмар” небяспечнай камедыі…………………

16


Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Содержимое работы - 1 файл

Уводзіны2.docx

— 65.21 Кб (Скачать файл)

Тата сфарміраваўся як сацыяльны тып “сярэдняга” жыхара капіталістычнай краіны. Падобна  многім сваім аднадумцам, ён кіруецца драпежніцкай філасофіяй уласнага трыбуха. Гэтым абумоўліваецца ўвесь комплекс яго поглядаў, перакананняў.

Існуючыя дзяржаўна-палітычныя парадкі Тату здаюцца непахіснымі. Думкі пра іх змяненне ён не дапускае. Трэба прыстасоўвацца да таго, што ёсць. Тэорыя прыстасавальніцтва з’яўляецца асноўнай у жыцці Таты. Адсюль і культ сілы, якую так прапагандуе. І ў гэтым моманце Макаёнак таксама не ўпусціў свайго шанса падкрэсліць вялікую розніцу паміж бацькамі. Мама нібыта яшчэ мае ўяўленне пра гуманнае ў жыцці і не хоча бачыць сына гангстэрам. Але пры ўсёй знешняй уяўнай розніцы поглядаў Мамы і Таты сімвал веры ў іх адзін, адзін бог – грошы.

Цікава, што значнае месца  ў п’есе аўтар адводзіць хлусне, нават дае ёй некую своеасаблівую, зразумелую толькі яму, ролю. Адны тут прыкрываюць фальш, хлусню знешняй бачнасцю праўды, спрабуюць ствараць ілюзію сумленнасці, чалавечнасці. Такая – Мама. Другія не ўтойваюць і нават “па-філасофску” абгрунтоўваюць неабходнасць хлусні і самі хлусяць амаль адкрыта. Такі  - Тата. Тата не прыкідваецца сумленным - сумленнай стараецца здавацца Мама.

Бязлітаснае выкрыццё хлусні ў яе самых разнастайных праявах  - ад фальшу буржуазнай сям’і да фальшу буржуазнай дзяржавы. Вось асноўны  пафас п’есы “Зацюканы апостал”, які раскрываецца пры дапамозе вобразаў Таты і Мамы.

Глава III Сын – палітык, змагар, вольнадумец…

Чаму ў п’есе для  дарослых драматург зрабіў цэнтральнай  фігурай падлетка? Аўтар абгрунтоўвае гэта тым, што заганы капіталістычнага свету становяцца відавочнымі не толькі людзям з вялікім жыццёвым вопытам, а нават і дзецям. Апрача гэтага, юны герой мае яшчэ і  тую перавагу, што ён малавопытны. А таму больш шчыры, не навучыўся  крывіць душой, фальшывіць.

З другога боку, маладое  пакаленне з буржуазнага асяроддзя  самімі абставінамі пастаўлена ў  трагічнае становішча: не згоднае  з жыццём бацькоў, яно не ведае, як будаваць сваё ўласнае жыццё. Асуджаючы  мяшчанска-спажывецкія ідэалы існуючага  грамадства, яно не знайшло сваіх  высокіх ідэалаў. Адсюль і праяўленне ў характары галоўнага героя  п’есы бунтарства, пратэсту, незадаволенасці. Важна, што моладзь пачынае задумвацца над сваім лёсам, над сваёй будучыняй: жыццё наперадзе, а перспектывы змрочныя, бязрадасныя, туманныя. Гэтую своеасаблівасць светаадчування і светаўспрымання падрастаючага пакалення таленавіта ўлавіў Андрэй Макаёнак, зрабіўшы героем твора Малыша, падлетка.

Вобраз Малыша распрацаваны Макаёнкам да самай маленькай  дробязі: яго характар вызначаецца  высокай інтэлектуальнай культурай, шырокай эрудыцыяй, прагнай дапытлівасцю, надзвычайнай дасведчанасцю ў разнастайных пытаннях літаратуры, навукі, культуры, палітыкі, маралі, здольнасцю ўсё гэта па-свойму, творча, крытычна ўвязваць з  жыццём, эпохай, часам. Ён сапраўды не такі, як усе яго аднагодкі. Ён не паўзросту мудры, іранічны, хутчэй нагадвае барадатага філосафа, чым падлетка, хоць тэмпераментам, запалам, арыгінальнасцю мыслення не зраўняецца з ім і вучоны. Малыш – з’ява выключная, фенаменальная. Гэта падкрэслівае і сам аўтар, які так умела выкарыстоўвае прыём гумарыстычных каментарыяў да дзеючых асоб. Пра Сына ён піша : “Не дзіця, а камяк голых нерваў. Гарачлівы. Калючы. Мазгавіты. У нас гэткіх разумнікаў не бывае, а калі дзе і трапіцца, дык пра такога звычайна кажуць: малады, ды ранні. А ў іх вундэркіндам завуць. Але гэты – вундэркінд асобага роду: ён -  не матэматык, не музыкант, не шахматыст, не паліглот, а зусім нечакана – вундэркінд-палітык. Пакуль што малавопытны, бо малады: што думае, тое і гаворыць. Вельмі хоча быць з барадой, а яна не расце, і ўсё”. [8, c. 86]

Найболей Малыша, як бачна, цікавіць палітыка. Пра гэта сведчыць і самахарактарыстыка героя. “…Я не бібліяй захапляюся, а палітыкай”[8, c. 97]. А вось і словы героя, якія супадаюць адначасова і з аўтарскай характарыстыкай. “…Я стаў вунадэркіндам асобнага роду  - вундэркіндам-палітыкам”.

Тое, што галоўны герой  “Зацюканага апостала” – палітык, пацвярджае ўвесь ход дзеяння  п’есы, яе праблематыка, яе ідэйная  накіраванасць. У палітыцы ж, як вядома, цэнтральнае месца займае пытанне  аб уладзе, дзяржаўнай сістэме. Гэта разумее Сын. Таму на першы план ставіць пытанне захопу ўлады. Ён не тоіцца разам са сваімі думкамі, а наадварот, гучна і ўпэўнена гаворыць пра свае планы на будучае, а менавіта пра пасаду прэзідэнта. “…Я – хто? Я – кандытат у прэзідэнты! Я – заўтрашні дзень нашай рэспублікі”. Паставіўшы мэту, Малыш упарта, настойліва імкнецца наблізіць яе здзяйсненне: слухае палітычнага каментатара, пераварочвае горы кніг, часопісаў, газет, уважліва прыглядаецца да жыцця, бярэ на ўзбраенне цытаты з бібліі, філасоўскіх трактатаў, міфалогіі, пускае ў ход хітрасць і дэмагогію, іграе на супярэчнасцях, эксперыментуе на родных і блізкіх, правяраючы свае сацыяльна-псіхалагічныя гіпотэзы. У выніку назіранняў, доследаў, роздумаў вундэркінд-палітык прыходзіць да глыбокага пераканання, што мог бы кіравац ь дзяржавай не горш, а лепш, чым каралі, цары, цэзары, імператары даўніх часоў і прэзідэнты сённяшніх дзён. Галоўная задача заключаецца толькі ў тым, як дабіцца гэтай пасады, як узяць уладу ў свае рукі. І вось галоўны сродак для дасягнення мэты знойдзены: гэта – падман, ашуканства, хлусня. Адсюль першачарговая задача  - навучыцца добра і тонка хлусіць, авалодаць майстэрствам хлусні. Цікава, што ў п’есах Анрэя Макаёнка нельга дакладна вызначыць станоўчасць ці адмоўнасць героя, гэта, нават, можна лічыць нейкай своеасаблівай адметнасцю пісьменніка. На працягу усёй п’есы мы сочым за жыццём, паводзінамі героя, яго ўчынкамі, робім свае вывады, але прачытаўшы п’есу разумеешь усю хаатычнасць вобразаў намаляваных Макаёнкам, а скласці цэласнае ўяўленне пра кожнага з іх даволі складана. [10, c. 88]

Майстэрства хлусіць, уменне выдаваць хлусню за праўду – вось тая  найважнейшая якасць, якая неабходна  кожнаму, хто рвецца да ўлады і хто хоча атрымаць яе ў руках. Задумваючыся над асабастымі рысамі характару, якім патрэбна валодаць сучаснаму цэзару, буржуазнаму дзяржаўнаму дзеячу нашых дзён, Сын выпрацоўвае своеасаблівы “маральны” кодэкс, аснову якога складае хлусня, крывадушша, жорсткасць.  І гэты кодэкс на самой справе вельмі страшны, нават жахлівы. Але, згадзіцеся, што не кожнаму палітыку хопіць смеласці так праўдзіва і адкрыта сказаць гэта, прызнаць хлусню сродкам для дасягнення мэты. Грамадства заснаванае на гвалце і хлусні, вымагае хлусні, крывадушша ад сваіх палітычных і дзяржаўных дзеячаў.  Можа, менавіта такім чынам драматург падкрэслівае нам той факт, што грамадства, якое жыве і існуе па правілам хлусні, не павінна патрабаваць праўды ад палітыкаў, ад сабе падобных.

Аўтар свядома, знарок паказвае падлетка ў двух планах – рэальным і ўяўным. З аднаго боку, ён не пазбаўлены тыповых рыс юнага пакалення, а з другога ўявіў сабе кандыдатам у прэзідэнты. Узнікла, такім чынам камедыйная калізія неадпаведнасці паміж рэальным і ўяўленым светам персанажа: хлопчык прэтэндуе на вышэйшую дзяржаўную пасаду, якая ніяк не адпавядае яго ўзросту і на якую рэдка хто з дарослых адважыцца прэтэндаваць. Вядома, падобныя прэтэнзіі падлетка здаюцца недарэчнымі. Можна расцэньваць гэта імкненне як дзяцячую мару, як патэнцыяльную магчымасць у будучым заняць прэзідэнцкі пост – і тады мы паставімся больш паблажліва да намераў Сына.

Нарэшце, калі ўважліва прыгледзецца і сур’ёзна ўдумацца ў тое, што  адбываецца ў п’есе, дык няцяжка пераканацца, што Малыш толькі прыкідваецца, быццам ёе прагне стаць прэзідэнтам : ён знарок апранаецца ў мантыя высокага грамадскага дзеяча, каб мець магчымасць выказаць яўна адмоўнае стаўленне да ўсіх гэтых буржуазных палітыкаў, выкрыць іх сапраўдную антынародную і антагуманную сутнасць.

Бадай на працягу ўсёй п’есы  ў рэпліках і маналогах Сынагучыць з’едлівая іронія, якая нярэдка  пераходзіць у спапяляючы сарказм. Вось гэты іранічна-з’едлівы тон, гэтая  іранічная інтэрпрытацыя з’яў, уласцівая  галоўнаму герою, гэты глубокі , грамадска  значны, палітычны падтэкст, якім прасягнуты “Зацюканы апостал” – адна з  істотных асаблівасцей камедыёграфа Андрэя Макаёнка. Аўтар шырока выкарыстоўвае  прыём падмены, своеасаблівага “пераапранання героя”. Камічны эфект абумоўліваецца знешнім прэтэнзіямі героя на пасаду, якой ён , па сутнасці,  не прызнае, якую ўнутрана ігнаруе, цалкам адмаўляе, як адмаўляе і ўвесь лад жыцця, заснаваны на хлусні, гвалце, прыгнечанні чалавека чалавекам. Вобраз Малыша ў п’есе даволі складыны, супярэчлівы і нават месцамі незразумелы, але ж усё ж такі драматуг дакладна характарызуе на яго, паказвае сутнасць яго існавання, месца, якое займае ў п’есе, пазіцыю і канфлікт яго жыцця. Паралельна з гэтым героям ідзе іншы, туманны і незразумелы, бессэнсоўны і абыякавы – гэта вобраз Дачкі. Што хацеў паказаць Макаёнак, уводзячы гэтую асобу? Нават крытыкі, якія вывучаюць і даследуюць творчасць драматурга быццам бы не заўважаўць гэтую дзеючую асобу ў п’есе і не даюць ні воднай характарыстыкі характару, паводзін і ўчынкаў Дачкі. А ці дае іх сам Макаёнак? Толькі словы Малыша даюць нам падставу для вызначэння галоўных рыс яе асобы. “…Скупая кажаш? Ты сама вінавата. Паслухмяным заўсёды меншы кавалак дастаецца.  Цяпер нават паліцыя навучылася баставаць, каб вырваць надбаўку да зарплаты. А ты…Пакорлівая рабыня. Цябе і карміць не трэба. Запахне – і ты сытая. Парай. Ты такая ….табой акуляры выціраць можна”[8,c.108].  Дачка – гэта алегарычны вобраз усіх тых грамадзян, якія не маюць сваёй уласнай жыццёвай пазіцыі, якія жывуць не па сваіх законах, а па чужых меркаваннях. Гэта тая частка насельніцтва, якая не ведае што добра і што дрэнна; гэта тыя людзі, якія шчыра і даверліва пойдуць уперад за любой уладай, не гледзячы ні на што. Такі перад намі паўстае вобраз Дачкі, як процілеглы вобразу Сына. Сапраўды, усю сэнсавую нагрузку п’есы цягне на сабе Малыш, а пра яго сястру мы і не ўспамінаем , пакуль сам аўтар не дасць нам намёк на яе існаванне. Дачка шкадуе брата, верыць яму, слухае і ,здаецца, часам разумее яго пазіцыю і нават падтрымлівае, але разам з тым, яна дае шанс і сваім бацькам, людзям глупым, хлуслівым і жахлівым. Макаёнак амаль у кожнай рэпліцы адлюстроўвае залежнасць бацькоў ад яе меркавання, ад той пазіцыі, якую яна зойме, бо кожнаму з іх хочацца мець хоць якую-небудзь падтрымку.

Такім чынам, кожны вобраз створаны Андрэям Макаёнкам з’яўляецца непаўторным, яркім, праблемным і сацыяльнаважным . У цэлым, “Зацюканы апостал”  -  вынік плённых пошукаў драматурга, якому ўдалося стварыць такую неардынарную, сапраўды наватарскую п’есу, у якой вельмі ўдала спалучыліся элементы публіцыстычнай, філасофскай, палітычнай камедыі. [5]  

Раздзел II Як аукнулася і як адгукнулася героям п’есы “Пагарэльцы”…

  Арыгінальнай і вострай атрымалася ў Андрэя макаёнка п’еса “Пагарэльцы”, якая першапачаткова мела назву “ З кірмашу”. Яна пісалася, як сведчыць аўтарская датыроўка, у 1967-1980 гадах.  Драматург, які звычайна працяглы час выношваў свае творы, а потым пісаў іх хутка, у асобных выпадках за некалькі дзён, з гэтай п’есай валаводзіўся так доўга таму, што ў ёй ён распрацоўваў зноў небяспечную тэму – сродкамі сатыры гаварыў пра знікненне сумленных людзей у выніку сталінскіх рэпрэсій.  Але Макаёнак прыпазніўся трохі са сваёй творам. Бо к таму часу, як быў напісаны першы і больш востры варыянт п’есы, ужо змянілася сітуацыя ў краіне. Але ў пачатку 80 гадоў, калі п’еса нарэшце дайшла да чытачоў і гледачоў, цэнзурныя ўмовы былі такія, што драматург не мог адкрыта, прамым тэкстам сказаць пра сталінскія рэпрэсіі. Таму , яны ў “Пагарэльцах” называюцца катастрофай, землятрасеннем, катаклізмам і іншымі словамі. Ды яшчэ робіцца таксама вымушаная агаворка ў прадмове ад аўтара, што падзеі, узноўленыя ў творы адбыліся “даўным-даўно. Як кажуць: было, было, дый быллём зарасло. Магчыма, толькі некаторыя бабулькі ды дзядулькі і прыгадаюць тую быль”. Вядома, Макаёнак не быў бы Макаёнкам, калі б ён не аставіў апазнавальных знакаў, якія зусім пэўна звязваюць падзеі ў творы з перыядам сталінскай дыктатуры. Дзеля гэтага ў дыялогаг персанажаў мільгаюць пакінуты амаль нязменныя сталінскія выказванні, што прэтэндавалі на ролю афарызмаў . (“Устаноўку чуў: “Жыць стала лепей, жыць стала весялей, таварышы!..А калі весела жывецца, то і работа спорыцца..”), падаюцца лозунгі-заклікі, слушныя самі па сабе, але ва ўмовах бяспраўнасці асобы таксама крывадушныя. Таксама Макаёнак вельмі актыўна ўжывае культавую фразеалогію, якая ў свой час набывала значэнне ўстойлівых выразаў. Але і пры тагачасных цэнзурных абмежаваннях ён здолеў выйсці на публіку з творам, у якім выдатна адлюстраваны не толькі жахлівасць масавых сталінскіх рэпрэсій і згубнасць іх наступстваў для краіны, але і тое, як вялікая ўлада, не абмежаваная строгімі рамкамі закону, разбэшчвае пазбаўленых высокіх маральных крытэрыяў людзей, робіць іх небяспечнымі для грамадства. Гэтая думка ўражліва сцвярджаецда праз з'едлівую сатырычную абмалёўку персанажаў, якія прыходзяць на змену сумленным працаўнікам, знішчаным у выніку рэпрэсій. [7]

“Пагарэльцы” – вострая  сатырычная камедыя, у якой з найбольшай сілай раскрыўся драматургічны  талент Андрэя Макаёнка. Твор выкрывае заганную антыграмадскую з’яву, якая заўважалася ў мінулым. З лёгкай рукі Макаёнка ў літаратуры яе ахрысцілі  ўхватаўшчынай – па імені галоўнага  сатырычнага героя п’есы. Некаторыя  пісьменнікі лічаць, што ўхватаўшчына з’ява пастаянная, характэрная не толькі пэўнаму часу. Але сам драматург сцвярджае, што ўхватаўшчына аджыла свой век, з яе можна ўдосталь пасмяяцца. “Чалавецтва, смеючыся, расстаецца са сваім мінулым”, - чытаем у рэмарцы да “Эпілога”. Развіваючы гэтую думку, Макаёнак піша: “ Калі грамадзяне смяюцца са сваіх учарашніх промахаў, заган, значыць, яны вышэй тых заган, яны маральна здаровыя, чыстыя. Хвала і таму грамадству, якое выхавала пачуццё гумару ў сваіх грамадзян…” Гэтым самым Макаёнак сказаў, што сатырычны агонь п’есы мае ачышчальную функцыю. Прымушаючы грамадзян смяяцца над учарашнімі памылкамі, пісьменнік такім спосабам дапамагае ім узняцца над учарашнімі памылкамі. Твор напісаны, галоўным чынам, дзеля навукі нашчадкам , з выразнадыдактычнымі мэтамі. [10, c. 112]

Ухватаўшчыну пісьменнік асуджае, такім чынам, не з палітычных пазіцый (у гэтым даўна адпала патрэба), а хутчэй з маральна-этычных.

Усім зместам твора  – рэмаркамі і мастацкімі сродкамі – пісьменнік даводзіць: людскі маральны вопыт не павінен прапасці. Недарэмна  ж народная мудрасць кажа: што пасеешь, тое і пажнешь. Вучыцца ў урокаў гісторыі, засвойваць маральны вопыт  народа – вось канчатковая высновазробленая ў творы.

Падзею, што ўзбурыла, узрушыла даваеннае жыццё ў краіне, аўтар іншасказальна называе землетрасеннем. “Гісторыя гэта пачалася ў той год, калі на наш горад звалілася бяда, няшчасце, стыхія – землетрасенне. Для нас гэта было вялікае і нечаканае гора..”

Сімвалічная і сама назва  п’сы  - “Пагарэльцы”. Яна пра  тых, хто ў выніку грамадскага  землятрасення выпадкова трапіў “не ў свае сані” і ў выніку апынуўся на свалцы гісторыю. Незвычайная  кампазіцыя твора, у якім апушчана стрыжнёвая частка сцэнічнага дзеяння і які  складаецца  адно з пралога і  эпілога. Такая пабудова абумоўлена аўтарскай задумай: расказаць не ўсю гісторыю ( пазасцэнічнае жыццё  герояў займае 20 гадоў), а толькі яе пачатак і канец: як аўкнулася  і як адгукнулася. Нягледзячы на такую  пабудову, “Пагарэльцы” – цэласны  твор. Пралог и эпилог змяшчаюць у сабе самастойнае сцэнічнае дзеянне, яны аб’яднаны адзінствам аўтарскай задумы, акрэсленасцю мастацкай канцэпцыі. “Прыватная гісторыя-быль” пад пяром мастака становіцца глыбока тыпізаванай з’явай, надае твору вялікі грамадскі рэзананс. Адмоўныя дзеючыя асобы – статыстычныя персанажы. Станаўленне і развіццё гэтых жыццёвых характараў завяршылыся яшчэ да таго, як яны “трапілі”у сатырычныю камедыю. І пераходзяць яны з “Пралога” у “Эпілог” без усялякіх духоўных, унутраных змен і перамен. Аднак, гэта ніколькі не перашкаджае мастацкай сіле, псіхалагічнай пераканальнасці  і сатырычнай маштабнасці выведзеных тыпаў. Больш таго, гэта гэта статычнасць, гэта застыгласць унутранага свету дзеючых асоб спрыяюць  найбольш поўнаму выяўленню кансерватызму іх мысленне, учынкаў, паводзін. Яны як бы знерухомелі ў сваёй абыкякавасці да лёсу людзей, грамадства, у сваім казённа-бюракратычным стылі кіраўніцтва, у эгаістычных клопатах пра ўласны дабрабыт.

Информация о работе Праблематыка твораў Андрэя Макаёнка